Расійскі шлях эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы.

Пытанне аб дысідэнтах (іншаверцах). Рускія цары бралі на сябе ролю аба­рон­цы iнтарэсаў сваіх аднавер­цаў у РП, а па сутнасці, умеш­ва­лі­ся ў яе ўнутраныя справы. Так, з да­па­мо­гай рус­кай арміі ў 1733 г. трон заняў Аўгуст III (1733–1763). Пас­ля яго смерцi кожная гру­поў­ка магнатаў выставіла ўлас-нага прэтэн­дэн­та за трон. Расійская імператрыца Кацярына ІІ (1762–1796) падтры­ма­ла партыю Чарта­рый­с­кіх і іх прадстаўніка – ураджэнца маёнтка Вол­чын Берасцейска­га павета, стольнiка ВКЛ Cтанiслава Панятоўскага, якi пры ка-ранацыi набыў iмя Аўгуст IV (1764–1795).

Карыстаючыся падтрымкай Расіі, праваслаўная шляхта ВКЛ ут­ва­ры­ла канфедэрацыю з цэнтрам у Слуцку і дамаглася заканадаўча­га ўраў­нан­ня ў правах усіх вернікаў РП. Спроба створанай у 1768 г. у г. Бар канфедэрацыі каталіцкай шляхты з дапамогай зброі выступіць супраць парушэння «стары-ны» скончылася яе разгромам рускі­мі войска­мі ў снежні 1771 г.

Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аў­с­т­рыя падпiсалi канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэры­то­рыi РП. У выніку да Расii адыйшла ўсходняя частка Бела­ру­сі.

Прагрэсіўная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы заняпад дзяр­жа­вы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў сейма (Г. Калантай, С. Малахоўскi, К. Сапега і інш.) дамаглася прыняцця ім канстытуцыi. У яе асно­ву быў па-кладзены прынцып падзелу ўлад. За­ка­на­даў­чая ўлада нада­ва­ла­ся двухпалат-наму сейму, якi выбiраўся на 2 га­ды i быў павiнен пры­маць рашэннi боль-шасцю галасоў, без выкарыс­тан­ня liberum veto. Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з пры­ма­са i 5 мiнiстраў. Выбарнасць каралёў заба­ра­ня­ла­ся.

Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе выз­на­ча­ль­най ролi ў грамадскiм жыццi. Мяшчанам дазвалялася набываць зя­ме­ль­ныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апа­ра­це i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам за­ко­ну. Аб­вяш­ча­ла­ся свабода веры, але каталiцтва захоўвала статус дзяр­жаў­най рэлiгii.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была першай у Еўропе. Нягледзячы на яе аб-межаванасць, ме­ла прагрэсіўны характар: лiквiдоўвала фе­а­да­ль­ную анархiю, стрым­лі­ва­ла свавольства магнатаў, пашырала правы мяш­чанс­т­ва, спры­я­ла развіццю буржуазных адносін.

….Але. 14 мая 1792 г. у Пецярбургу праціў­ні­ка­мі рэформ быў абвешчаны акт канфедэрацыi, а з г. Таргавіцы (Падолле) на Варшаву рушылі канфедэра-ты пры падтрымцы 100-тысячна­га ра­сій­с­ка­га войска. 24 ліпеня 1792 г. на іх бок перайшоў сам кароль, а яго вой­с­ка перададзена ў падпарадкаванне канфедэратаў... Тым самым праціўнікі рэформ падрыхтавалi новы падзел РП. Так, 12 студзе­ня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана новая канвенцыя памiж Рас­iяй i Прусiяй, паводле якой да Расii адыйшлi землi Цэнтра­ль­най Бе­ла­ру­сі, а таксама правабярэжная Украiна.

Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай ба­ра­ць­бы за вяртанне да РП страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрых­тоў­цы паў­с­тан­ня размяшчаўся ў Лейпцыгу. Паўстанцы звязвалі свае спадзя­ваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сакаві­ка 1794 г. у Кракаве ён заклікаў грамадзян» да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўсталі жыхары Вiльнi. Палкоўнік Якуб Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэй-шую Лiтоў­с­кую Раду.

У маі пасля вызвалення Варшавы была сфармавана Найвышэйшая на-цыянальная Рада з 40 чал. на чале з Т. Касцюшкам. Як каманду­ю­чы ўзброенымі сі--ламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя су-працiўленнем; разаслаў зва­ро­ты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўра­да; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян ат­ра­ды зваліся касінерамі.

У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Круп­чы­цамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус паўстанцаў, а ўсе ацалелыя ад-ступілі на тэрыторыю По­ль­ш­чы. 10 кастрыч­н­i­кана падыходах да Варшавы, пад Ма­ця­ё­ві­ца­мі, ад­бы­ла­ся дру­гая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скон­чы­ла­ся іх раз­г­ромам. Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а но­вым га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­чым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ва­ен­ная іні­цы­я­ты­ва па-ранейшаму належала рускім войскам. Пас­ля ка­пі­ту­ля­цыі Вар­ша­вы і аб’яўленай А. Су-воравым амністыі паўстан­цы паў­сюд­на на працягу тыд­ня склалі зброю. Такiм чынам, спроба шляхты аднавiць РП у межах 1772 г. бы­ла няўдалай…

13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Рас­iяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП. У лі­ку іншых зямель да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. РП перастала існа-ваць, галоўным чынам, з-за сва­во­льс­т­ва магнатаў, недасканаласці сістэ-мы дзяржаўнага кіравання і мэ­та­на­кі­ра­ва­най палітыкі суседніх дзяржаў.

Напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн. чал. увай­ш­лі ў склад Расійскай імперыі. У 1801 г. у ад­па­вед­насці з чарговай ад­мі­ніс­т­ра­цый­на-тэрытарыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў – Віленская, Гродзенская, Мінская, Ві­цеб­с­кая, Магілёўская і крыху паз­ней – Смаленская.

“Палітыка бізуна і перніка”. Тыя з мясцовай шляхты, хто пры­ся­га­ў на вернасць «Яе Вялікасці», і быў паслухмяным, набываў статусрасійскага двараніна, карыстаўся ранейшымі ты­ту­ла­мі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, маршалак, кашталян і інш.), нашэнне нацыянальна­га касцюму з халоднай зброяй.

Дазваляла­ся каталіцкае і ўніяцкае (да 1839 г.) веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў спра­ва­вод­с­т­ве. На Беларусі захоўваў сваю сілу Ста­тут ВКЛ.

Замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб’ядноў­вац­ца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы.

Зямельныя па­да­ра­ван­ні атрымалі царскія фаварыты – Галіцын у Пра-пойскім, Зорыч – Шклоўскім, Сувораў – Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 1772–1801 гг. дваранам было падаравана 250,4 тыс. рэвізскіх душ.

Памешчыкі на­бы­лі права пра­да­ваць сялян без зямлі.

Адным з галоўных напрамкаў эканамічнай палітыкі на Беларусі з’яў­ля­ла­ся ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых па­дат­каў уводзі-ліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць заклю­ча­ла­ся ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу прыдатных да яе маладых людзей. У ад-розненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мяс­цо­выя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi гра­шы­ма, а срэб­ра­най манетай, што больш узбагачала царскую казну.

У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую прыгон­нi­ц­кую ўскраiну iмперыi.

Перастала існаваць маг­дэ­бур­г­с­кае права, асноўнымі населенымі пунктамі кра­і­ны прызнаваліся горад і сяло (вёска). Жыхары мястэчак, акрамя шляхты і духавенства, маглі быць залічаны ў прыгонны стан.

Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так зва­ная мяжа яўрэйскай асе­лас­ці, у адпаведнасці з якой яўрэям забараня­ла­ся выяз-джаць у вяліка­рус­кія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёс­ках, валодаць зямлёй і зай­мац­ца земляробствам. Яны былі абавязаны выселіцца ў гарады і мяс­тэч­кі і жыць у адмысловай абшчыне – кага­ле (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану.

У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная выт­вор­часць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым вотчын­ныя ману-фактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць купецкiх.

Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што разам з укараненнем рускага памешчыцкага землеўладання сю­ды ўзмацнiўся пры-ток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога аф­i­цэр­с­т­ва, праваслаў-нага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.

Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скіроў­ва­ла­ся на ін­тэг­ра­цыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае жыццё, найперш, у ін­та­рэ­сах па­ну­ю­ча­га праваслаўна-дваранскага класу.

Вайна 1812 г. Становішча ў Еўропе і Беларусі у першай палове ХІХ ст.Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. зас­на­ва­ль­нік новай імператарскай дынастыі Францыі і талена­ві­ты ваеначальнiк На­па­ле­он І здолеў падпарад-каваць сабе амаль усю Заход­нюю Еўропу. У аб­мен на ўдзел у блакадзе Англіі ён пе­ра­да­ў Расіі Беласточчыну, населеную беларусамі.

На польскіх землях узнікла марыянетачнае Варшаўскае герцагства, якое стала пе­рат­ва­рац­ца ў плацдарм для нападу на Расiю. Польскія арыстак­ра­ты спадзяваліся, што Напалеон дапаможа ім аднавіць РП. У складзе гатовай да нападу напалеонаўскай арміі знаходзіўся шля­хец­кі корпус (60–70 тыс. чал.).

Дыпламатам Аляксандра І (1801–1825) не ўдалося прадухіліць вайны.

10 чэр­ве­ня 1812 г. Францыя аб’явiла вайну Расii і 12 чэрве­ня яе армiя ў ко­ль­касцi 300 тыс. чал. фарсiравала Неман у раёне Коў­на. Ужо 16 чэрве­ня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён – Мiнск. Напрамкi маг­чы­ма­га наступлення заваёўнікаў прыкрывал­i­ся трыма рускiмi ар­м­iямi. У іх ліку I армiя (120 тыс. чал.) на чале з генералам Баркла­ем дэ Толi, якая размяшчалася ў Літве; II армiя (каля 50 тыс. чал.) на чале з ге­не­ра­лам Баграцiёнам – на Бела-русі; ІІІ армiя (44 тыс. чал.) на чале з ге­не­ра­лам Тармасавым – на Валыні.

Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў не­калькiх бiтвах, а затым прад’яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У вы­пад­ку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не ап­раў­да­ла, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моцныя ар­’­ер­гар­д­ныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Сал­та­наў­кай. 4–5 жнiўня Напалеон выйграў буй­ную бiтву пад Смаленскам, але вой­с­кі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­чым быў прызначаны генерал М. I. Ку­ту­заў.

26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно адбылася генеральная бітва з удзе­лам 134 тыс. французскіх і 155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Абодва бакі панеслі велізарныя страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых i па­ра­не­ных французаў і 46 тыс. рускiх. Гэта была першая бiтва, у якой На­па­ле­он не перамог, але наступальная ініцыятыва заставалася за ім. Ра­да рускага камандавання, якая адбылася ў с. Філі, прыняла нялёг­кае ра­шэн­не: у мэтах захавання арміі адступіць і аддаць ворагу ста­ра­жыт­ную сталіцу без бою. 2 верасня пачалася французская акупацыя спа­ле­най і амаль пазбаўленай жыхароў Масквы.

На акупаванай тэрыторыі Беларусі французы ў кантакце з мясцо­вай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яш­чэ ў чэрвені жыхары Вільні сустракалi Напалеона як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармаваць 100-ты­сяч­нае войска, а таксама забяспечваць французаў усім неабходным. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi ў Вільні Часовага ўра­да ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай губер­ня­мі, а таксама Беластоцкай воб-ласцю. Функцыi палiтычнага кiраў­н­i­ка ўрада ўскладалiся на iмперскага камi-сара Бiньёна. Ваенная ўла­да (а са жнiўня – старшынства ў Часовым урадзе) ускладалася на ге­не­рал-губернатара Лiтвы Гагендорпа.

У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыс­туп­i­ла­ся да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармава­ла­ся з рэкрутаў, а шляхта забяспеч­ва­ла iх адзеннем i запасам прадук­таў. З цягам часу ў войску ВКЛ бы­ло сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вер­ш­ні­каў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шляхец­кай i студэнцкай моладзi, арты­ле­рый­с­кая батарэя, эскадрон беларускiх татараў. Князь Дз. Радзiвiл за свой кошт сфармаваў полк уланаў у 3 тыс. чал. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы па­рад­ку ў Магі­лё­ве быў створаны атрад стражы з 400 чал.

Галоўнай задачай акупацыйных улад бы­ло харчовае i фуражнае забес-пячэнне напалеонаўскай арміі. З ця­гам ча­су рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы.
У вын­i­ку шмат­л­i­кае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) су­тык­ну­ла­ся з го­ла­дам. У адказ на злоўжыванні французскiх фу­ра­жы­раў ся­ля­не сталі брац­ца за зброю. Асаблiвай актыў-насцю выз­на­чыл­i­ся жы­ха­ры в. Трасцян­кі Iгуменскага павета, якiя стварылi пар­ты­занскi ат­рад i ваявалi суп­раць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму да­па­ма­га­ла. Такiя ж пар­ты­зан­с­к­iя атрады былi створаны ся­ля­намi вё­сак Стараселле, Мажа­ны, Ясьмоны Барысаўскага і Жар­цы По­лац­ка­га паветаў.

Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рус­кае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і пра-дук­тамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паў-днё­выя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі жа раз­бу­ра­най смаленскай дарозе ва ўмовах марозу i голаду. Адступаў-шыя падвяргаліся нападам рускіх казацкіх фармаванняў і партызан-скіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі разра­ба­ва­ны пер-шы­мі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, на­за­па­ша­ныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі захоп­ле­ны войскамі рускіх палкаводцаў Вітгенштэйна і Чычагава.

Спроба акружыць рэшткi французаў у раёне Мiнска i Барысава поў­нас­цю не ўдалася, але 14–16 лiстапада пры перап­ра­ве праз Бярэзiну іх спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чал. тут знайшлі са­бе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi На­па­ле­он пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж. Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапы-нiла­ся. Бе­ла­рус­кае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спро­бы спы­ніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе люд­с­кі­мі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю. Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць.Рус­кія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ах­вя­ра­мі вайны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, ко­ль­касць якіх
з-за голаду і хвароб зменшылася ўдвая-ўтрая. Нягледзя­чы на страты і раз­бу­рэн­ні, царскі ўрад не змян­шаў цяжар павіннасцей з сялян. Разлік ся­лян на скасаванне прыгону пасля вай­ны не спраўдзіўся.

У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і ру-шы­ла на Францыю. Напалеон спраба­ваў узяць рэванш за няўдалую рус­кую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа.

1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх манар­хаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў – пе­ра­мож­цаў напалеонаўскай Францыі. Паводле падпісанага 9 чэрве­ня 1815 г. «Заключна- га акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралём польскім», але палякам на­давалася канстытуцыя і аў­та­но­мія.

З разгромам войск Напалеона другая спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць пацяр­пе­ла няўдачу. Але сама ідэя працягвала жыць і актыўна абмяркоўвалася ў дзейнасці так званых тайных таварыстваў. Так, у 1817 г. узнікла «Таварыства філаматаў» (тых, хто імкнецца да ведаў). Усе ўдзельнікі імкнуліся шляхам адукацыi пры­нес­ці карысць Айчы­не, якой лічылі РП. У 1820 г. найбольш актыўныя філаматы – А. Мiцкев­i­ч, Я. Чачот і Т. Зан ствары- лі так званае «Таварыства прамян­i­с­тых».

Пасля яго закрыцця ўзнікла новая, на гэты раз тайнае – «Таварыства фiларэтаў» (аматараў дабрадзей­насцi) пад старшынствам Т. Зана, якое дзейні-чала ва ўніверсітэ­це з 1820 па 1823 г. На аснове ідэі адраджэн­ня РП будава-лася ўся іх навукова-асветніцкая пра­ца, пра­па­ган­да і агітацыя.

У 1823 г. паліцыя Ві­ль­ні выявіла дзейнасць тайнай арганізацыі і ў выніку працяглага, больш чым год, следства пад суд трапілі 108 чал., з якіх 20 былі прыга­во­ра­ны да турэмнага зняволення з далейшай ссылкай (Т. Зан, А. Сузін, Я. Чачот) і высылкі ўглыб Расіі (А. Міцкевіч).

У гэты ж час ў асяроддзi рускага дваранства ўзнiк моцны рух за рэфар-маванне дзяржаўнага ладу. Яго ўдзельнiкi ўвайшлi ў гiсторыю пад назвай «дзекабрыстаў». На пачатку 1820-х гг. у краiне склалiся два буйнейшыя тай-ныя таварыствы – Паўночнае ў Пецярбургу на чале з М. Мураў­ё­вым i Паў-днёвае – у Тульчыне (Украiна) на чале з П. Пестэлем. На Беларусi ў розны час жылi i дзейнiчалi М. Мураўёў, М. Лунiн, Я. Абаленскi i iнш.

Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пестэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiнскай губерняў. У рас­п­ра­ца­ва­най ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не мо­гуць быць самастойнымі і з-за слабасці сваёй ніколі не змогуць ства­рыць асонай дзяржавы.

М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii ў складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўска-беларус­к­iя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са стал­i­цай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску).

Члены Паўднёвага таварыства С. Мураўёў-Апостал, М. Бястужаў-Румiн i iншыя, якiя служылi ў Бабруйску, распрацавалi план дзяр­жаў­на­га перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I i ўсёй свi­ты ў час меўшага ад-быцца наведвання імі бабруйс­кай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi ў змоўшчыкаў і царская інспек­цыя крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў.

Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мiка­лаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром.

Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўлада­мі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каш­тоў­нас­ці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, зарана­мі і іншымі, спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і пат­ры­я­тыз­му. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці таварыстваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (1830–1831) пад лозунгам адраджэння РП.

Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладдзя ў бе­ла­рус­кіх губернях.Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812–1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы (з Варшавай), якая бы­ла вы­лу­ча­на ў так званае «Царства Польскае». Нягледзячы на яго аў­та­ном­нае становішча ў складзе iмперыi, польская шляхта марыла аб ад­рад­жэннi РП у ме­жах да 1772 г. і яе поўнай не­за­леж­нас­ці. 29 ліс­та­па­да 1830 г. пад уз­дзе­ян­нем чутак аб пасылцы рускай арміі на па­даў­лен­не рэ­ва­лю­цыі ў Фран­цыі ў Варшаве быў здзейснены напад на рэз­i­дэн­цыю царскага намес­ні­ка Канстанціна. На наступны дзень, 30 лiс­та­па­да, сталіца была ў руках паўстанцаў. 20 cнежня сейм апуб­л­i­ка­ваў «Манiфест польскага народа» з заклiкам падтрымаць паў­с­тан­не. У Аш­мянскiм, Брас­лаўскiм, Вiлейскiм, Дзiсенскiм, Cвенцянскiм па­ве­тах ста­лі cтварац­ца ўзброеныя атрады. 19 чэр­ве­ня 24 тыс. паўстанцаў спраба­ва­лі штурмаваць Вiльню, але сілы царскай арміі былі значна мацней. На па­чат­ку жніўня ўсе ача­гі суп­раціў­лен­ня былі ліквідаваны.

Пасля падаўлення паўстання 1. польская аўтаномія бы­ла скасавана, а Царства Польскае падзе­ле­на на губернi.

2. у 1831 г. «для навядзення па­рад­ку» быў створаны так званы Заходнi камiтэт. У лiку яго пастаноў ста­ла ўвядзенне ў справаводства рускай мовы за-мест польскай.

3. у 1831 г. бы­ло забаронена выкарыстанне Статута ВКЛ спа­чат­ку ў Вi-цебскай i Маг­i­лёў­с­кай, а затым i у заходніх губернях.

4. у 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх нас­т­ро­яў. Закрывалiся польскiя школы пры касцёлах. Ва ўсiх астатніх школах на­ву­чан­не стала весціся па-руску.

5. За дапамогу паўстанцам 191 каталіцкі кляштар з 304 быў зачыне­ны або ператвораны ў прыход.

6. Каб зменшыць уплыў палякаў на беларусаў, 23 сакавіка 1839 г. Сінод прыняў паста­но­ву аб далучэнні ўніятаў да пра­вас­лаў­най царквы. У выніку самая масавая канфесія на Беларусі пе­рас­та­ла існаваць.

7. з 1840 г. назвы «лiтоўскi», «беларускi» сталi знiкаць з да­ку­мен­та­ль­на­га ўжыт­ку. Замест iх укаранялася назва «Паўночна-Заходнi край». Менавiта з таго часу назвы «Лiтва», «лiтоўскi» сталі за­ма­цоў­вац­ца за тэрыторыяй Вілен-шчыны i Ковеншчыны.

8. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях бы­лі пры­цяг­ну­ты 2878 чал. У дзяржаўны фонд было канфіскавана 217 шля­хец­кіх маёнткаў. Адначасова пачаўся «разбор шлях­ты». Хто не здолеў даказаць свайго высакароднага паходжання, быў аба­вя­за­ны выконваць рэкруцкую і іншыя павiннасцi.

Такім чынам, пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг. польская су­по­ль­насць Беларусі істотна пацярпела ад рэпрэсіўнай палітыкі ва ўсіх галінах яе жыццядзейнасці. Ускосна гэта палітыка закранула і бе-ла­рус­кую шляхту.

 

 

Да сярэдзіны ХІХ ст. узмацніўся крызіс феадальна-пры­гон­ніц­кай сіс­тэ­мы, што выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зні­жэн­ні пра-дук­цый­нас­ці працы, павышэнні сацыяльнай нап­ру­жа­нас­ці на вёсцы. Не толь-кі сялянскія, але і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бяс­п­лат­най працы прыгон­ных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэды­то­раў і разбураліся. І перадавой грамадскасці, і ўладам было ві­да­воч­на, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тормаз на шляху развіцця кра-іны. Мікалай І (1825-1855) не рашыўся на скасаванне прыгону

Скасаванне прыгоннага права. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым напрамку стаў магчымым з пры­хо­дам на трон Аляксандра II (1855–1881) – чалавека еўрапейскай аду­ка­цыі і лiберальных поглядаў.

Створаны ім у 1857 г. Сакрэт­ны камiтэт вырашыў распачаць пераўтва-рэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам падрых­та­ва­ла адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы мог зменшыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на беларускiх сялян.

Мясцовыя памешчыкі праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з даз­во­лу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скаса­ван­ня прыго-ну. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камiтэты вы­ка­зал­i­ся за вызва-ленне сялян без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы пры-бытак, памешчыкi iмкнулiся захаваць іх за са­бой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным вызваленне сялян менав­i­та з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшую зям­лю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў.

Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага пра­ва быў надрукаваны ў выглядзе «Манiфеста» i «Палажэнняў 19 лю­та­га». Тут жа ўказвалася, што на пра­ця­гу 2 гадоў сяляне павiнны былi выконваць асноў-ныя пав­iн­насцi на ка­рысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць стра­ту работ­ні­каў.

У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збору падаткаў, адносiн сялян з уладамi. Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiл, апублiкаваных у сакавiку – маі 1861 г. Паводле Агульнага па­ла­жэн­ня, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык, частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп. На працягу 9 гадоў селянiн аба­вяз­ваў­ся апрацоўваць свой надзел i, акрамя таго, выконваць пав­iн­насцi на карысць пана. Да часу поў­на­га вы­ку­пу яны лiчылiся часова абавязанымi.

У Магiлёўскай i Вiцебскай губернях памер надзелаў вагаўся ад 4–
5 да 2–1 дзес. на душу. У выніку ў адной сялянскай гаспадарцы бы­ло 7–12 дзе­с. зямлі, конь або два валы. Тут жа захоўвалася абшчыннае землекарыстанне. У Мiнскай, Вiленскай i Гродзенскай губернях, дзе пе­ра­ва­жа­ла падворнае земле-карыстанне, зямля (10–12 дзес.) засталася за сялянамi. Павiннасцi скарачалiся на 10% – не больш за 3 руб. чыншу і 23 дзён адпрацоўкi з дзесяцiны. Уводзі-лася калектыў­ная адказнасць, так званая «кругавая парука», для выплаты дзяржпадаткаў i па­душ­най подацi. Лес пераходзiў ва ўласнасць пана; выганы, сенажаць, па­ша – заставаліся ў агульным карыстанні.

Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капiталiзацыю гада-вога чыншу. Калi чынш з сялянскага надзелу за год складаў 6 руб., то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 руб. (6 руб. – 6%, 100 руб. – 100%). Калi селянiн атрымоў­ваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%. Калi няпоўны – то 20%. Астатнюю суму плацiла дзяржава, а выкупныя плацяжы збіра­ла­ся спаг­наць на працягу 49 гадоў.

Рэакцыя сялян Беларусі на «Маніфест» і «Палажэнні 19 лютага», як і паўсюдна ў краіне, была адмоўнай, галоўным чынам з-за выкупных плаця-жоў. Атрыманая свабода без зямлі імі не ўспрыма­ла­ся як каш­тоў­насць. На глебе агульнага незада-вальнення да ліпеня 1861 г. на Бе­ла­русi адбылося 370 выступленняў.

Ліквідацыя прыгоннага права нанесла магутны ўдар па феадальнай сіс-тэме, але не знішчыла яе да канца, паколькі непахіснай заставал­ся яе аснова – памешчыцкае землеўладанне. Сялянам належала то­ль­кі 33,4% зямель на ўмо­вах абшчыннага ці надзельнага карыстання да яе поўнага выкупу. У тых умовах развіццё капіталістычных адносін на вёсцы павінна было пайсці не па амерыканскім (прыватная ўласнасць на зямлю, магчы­масць наёмнай працы, фермерская гаспадарка), а па прускім (абшчын­нае ці надзельнае карыстанне, феадальныя перажыткі) шляху.

У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – ад­пра­цо­вач­ная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзён­най працы і панскага iнвентару).

Новая адпрацо­вач­ная сістэма, па сутнасці, тая ж феадальная павіннасць з тым то­ль­кі адрозненнем, што ў новых умовах селянін быў вымушаны сам, па эка­на­міч­ных прычынах, звяртацца да пана. Аднак гэтая сістэма не маг­ла быць устойлівай з прычыны нізкай прадукцыйнасці працы такога работ­ні­ка на панскім полі.

Другая сістэма – капіталістычная, больш адпавядала часу, бо ў яе ас­но­ве ляжала праца работніка (падзённага, сезоннага, пастаяннага), на­ня­та­га гаспа-даром на ўмовах аплаты па якасці і колькасці зроблена­га з прадастаўленнем жывога і мёртвага інвентару. Капіталістычная сістэма замацавалася ў Вілен-скай, Гродзенскай і Мін­с­кай гу­бернях, а на астатняй тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася зме­ша­ная – адпрацовачная-капіталістычная сістэма.

Буржуазныя рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст.Скасаванне прыгону з’яўлялася першым крокам Аляксандра IІ на шля­ху мадэрнiзацыi расiйскага грамадства па ўзору вядучых за­ход­не­еў­ра­пейскiх краiн. Судовая рэ­фор­ма, пры­ня­тая ў лiстападзе 1864г., грунтавалася на прын­цы­пах усе­сас­лоў­насці, не­залежнасці су­да ад ад­м­i­ніc­т­ра­цыi, спаборнасці i галоснасці су­до­ва­га працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугле-джваўся ўдзел гра­мад­скас­ці праз інстытут прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы аб­в­i­навачва­е­мых абаранялi пры­сяж­ныя павераныя. Ус­та­лёў­ва­ла­ся сic­тэ­ма судо­вых устаноў: мiравы суд, з’езд мiравых суддзяў, ак­ру­го­выя суды, су­до­выя палаты. Вышэйшай інстанцыяй быў cенат, а яго чле­ны прызначалiся царом.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi у 1872 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi католiкоў, а яўрэяў – нават у засядацелi. У 1883 г. бы­ла заснавана Вiленская судовая палата, якая раз­г­ля­да­ла справы жыха­роў Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мiнскай губерняў. Ма­гі­лёў-
с­кая губерня пад­па­рад­коў­ва­ла­ся Кіеўскай, а Ві­цеб­с­кая губерня – Пе­цяр­бур­г­с­кай су­до­вым палатам.

Земская рэформа. У 1864г. для абрання земскіх органаў самакіравання былі сфарма­ва­ны тры групы (курыі) выбаршчыкаў: прыватныя землеўладаль-нiкi, гарадскiя i сельскiя грамадствы з улікам маёмаснага цэнзу. Такiм чы­нам, падаўляючую перавагу ў іх набывалi дваране.

Па прычыне пра­жы­ван­ня на Беларусі знач­най колькасці яўрэяў і па­ля­каў, апазіцыйна нас­т­ро­е­ных супраць ца­рыз­му, ажыццяўленне зем­с­кай рэфор-мы ў яе ўсходніх гу­бер­нях было адтэрмінавана да 1911 г., а ў заходніх – нават да 1917 г.

Гарадская рэформа, распачатая ў 1870 г., мела на мэце перадаць спра­вы га­рад­с­ко­га жыцця ў распараджэнне калегіяльнага органа – ду­мы. У мэтах яе аб­ран­ня падаткаплацельшчыкі фармавалі тры ку­рыі вы­бар­ш­чы­каў, кож­ная з якіх выбірала сваю трэць прадстаўнікоў (гласных) у думу. Вы­ка­наў­чым ор-ганам з’яўлялася ўпра­ва на чале з га­рад­с­кім га­ла­вою. Гарадская рэформа на Беларусі ад­бы­ла­ся ў 1875 г. Ула­ды рабілі ўсё магчымае, каб абмежаваць удзел яў­рэ­яў у аб­ран­ні і ра­бо­це думы.

Паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853–1856) паставіла ў па­ра­дак дня не­аб­ход­насць карэнных перамен у рускай арміі. Сама ваенная рэ­фор­ма пачалася ў 1862 г., калі ў рэкруты сталі браць больш муж­чын, але тэр­мін іх службы быў скарочаны з 25 да 6 гадоў у су­ха­пут­ных вой­с­ках і да 7 – на флоце. Сэнс гэтых навацый заключаўся ў тым, што людзі пас­ля служ­бы ішлі ў рэзерв (запас) і ў выпадку ва­ен­най не­аб­ходнасці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэ­ры­то­рыя падзя­ля­ла­ся на 15 ваенных ак­руг, а рэ­гу­ляр­нае войска было ска­ро­ча­на да 742 тыс. (на 34,4%). У ад­па­вед­нас­ці з Законам ад 11 студзеня 1874 г., уводзiлася ўсе­а­гу­ль­ная воi­н­с­кая павiннасць мужчын ва ўзросце ад 21 да 41 гадоў за вык­лю­чэн­нем ка­рэн­ных жыхароў Сярэдняй Азіі і Сі­бі­ры. Тэрмiн службы салдат з вы­шэй­шай адукацыяй складаў 6 ме­ся­цаў, вы­пус­к­ні­коў гiмназiй – 1,5 го­да, ву­чыл­i­ш­ча – 3, пачатковай шко­лы – 4 га­ды. Станоўчыя вынікі рэформы вы­я­ві­лі ся­бе ў пе­ра­мож­най вайне з Турцыяй (1877–1878).

Школьная рэформа, распачатая ў 1864г., грунтавалася на прынцы­пе ўсе­сас­лоў­нас­ці. «Палажэнне аб па­чат­ко­вых на­род­ных вучылiшчах» даз­ва­ля­ла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асо­бам. У вы­ні­ку дзяржаўна-цар­коў­ная манаполiя на народную асвету не­ка­ль­кі пас­лаб­ля­ла­ся. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, пе­рай­ме­на­ва­ныя ў вучылiшчы). Вучэбная праграма класiчных гiм­назiй была засна­ва­на на гу­ма­ні­тар­ных дыс-цыплінах, засваенне якіх даз­ва­ля­ла маладым людзям без эк­за­ме­наў паступаць ва ўніверсітэты. Для паступлен­ня ў тэхнічныя ВНУ патрэбна было здаць экзамены на зас­ва­ен­не ву­чэб­най праграмы рэ­а­ль­най гімназіі (вучылішча), якая база­ва­ла­ся на дыс­цып­лі­нах пры­ро­даз­наў­ча­га цыкла.

Цэнзурная рэформа, абвешчаная 6 красавіка 1865г., вызваляла ад па­пя­рэд­няй цэнзуры сачыненняў (аб’ёмам звыш 200 старонак), перак­ла­даў (звыш 400 старонак), сталічнай прэ­сы, а таксама на­ву­ковых вы­дан­няў. Та-кім чынам, гра­мад­с­касць набывала маг­чы­масць пуб­ліч­на­га выказвання сва­іх думак і аб­мер­ка­ван­ня бягучых праб­лем у недзяр­жаў­ных выданнях. У 1886 г. адным з такіх вы­дан­няў была га­зе­та «Минский лис­ток».

Але істотна наблізіцца да прававой дзяржавы Расіі не ўдалося. З за­бой­с­т­вам Аляксандра ІІ (1881) у краіне пачаўся перыяд жор­с­т­кай па­лі­тыч­най рэакцыі. Кур­с новага цара Аляксандра ІІІ (1881–1894) на «карэктаванне рэ-форм» знайшоў увасабленне ў так званых кон­тр­рэ­фор­мах. Так, законам ад 12 лютага 1887 г. уводзілася прак­ты­ка зак­ры­тых судовых працэсаў.

У 1884 г. дзе­цям нiжэйшых саслоўяў за­ба­ра­ня­ла­ся паступленне ў гiм­наз­iю, а для навучэнцаў-яўрэяў быў уведзены аб­ме­жа­ва­ль­ны пра­цэнт.

Аўтаномія універсітэтаў бы­ла скасавана: рэктар і пра­фе­сар­с­кі склад прызначаўся ўрадам. Усе студэнты былі абавяза­ны на­сіць фор­му.

Узмацнілася цэнзура, і ў выніку бы­лі закрыты многія выдан­ні.

У но­вым палажэнні аб земствах (1890) паляпшаліся пазіцыі дваран. Но­вае Гарадавое палажэнне (1892) іс­тот­на скарачала ко­лькасць вы­бар­ш­чы­каў з ліку бедных жыхароў. На Беларусi ўсе ператварэнні мелi свае асаблiвасцi, абумоўленыя на­яў­нас­цю моцнай ан­ты­цар­с­кай апа­зі­цыі. Невыпадкова, усталяванае ў 10 гу­бер­нях Расіі надзвычайнае ста­но­віш­ча існавала тут да краху са­маў­лад­дзя ў 1917 г.