ЯЛЕНСКІ

ЯЛЕНСКАЯ

(па мужу Дмахоўская. Jeleńska-Dmochowska) Эма (22.2.1864—24.1.1919)

Беларуская фалькларыстка i этног польская пісьменніца. Нарадзілася ў маровічы Петрыкаўскага р-на. Паа; вам Я. Карловіча зацікавілася побмв духоўнай культурай беларускага наресваёй асноўнай этнаграфічнай п ка Камаровічы ў Мазырскім па

 

 

nic «Wisła» («Вісла»). 1891. Т. 5, кн. 1, 2] грунтоўна апісала жыццёвы уклад, працоў-ную дзейнасць i эстэтычныя погляды па-лескіх сялян. Запісала 11 сшыткаў народ­ных песень, склала 2 рукапісныя зборнікі казак (62 творы), сабраных у Мазырскім i Навагрудскім паветах (выд. 1976, пад наз-вай «Беларуси казачны эпас»), а таксама «Песні, прыслоўі i загадкі з Камаровіч». У парыжскім часопісе «La tradition» («Трады-цыя», 1894—95, т. 8) змясціла даследаван-не «Палескі фальклор» i 8 беларускіх на­родных песень у перакладзе на француз­скую мову. Аўтар раманаў і аповесцей. Вя­ла асветніцкую дзейнасць на Віленшчыне, адкрывала школы, перасоўныя бібліятэкі.

Лип.: В а с i л е в i ч У.А. «Паненка» з вёскі Камаровічы // Работніца і сялянка. 1986. №2.

У.А.Васшевіч.

Іосіф Міхайлавіч (1756—23.3.1813)

Публіцыст, прадстаўнік радыкальнага утапізму, адзін з першых шляхецкіх рэва-люцыянераў Беларусі. Нарадзіўся ў маён-тку Свентарэчча Шавельскага пав. (цяпер Літва) у збяднелай шляхецкай сям'і. Дзя-цінства яго прайшло ў в. Малыя Прудкі на Мазыршчыне. Скончыўшы гродзенскую землямерную школу I. Тызенгаўза, праца-ваў пісарам, бухгалтарам, сплаўшчыкам ле­су, каморнікам на Мазыршчыне i Полач-чыне. На пачатку 1780-х гадоў часта бываў у Пецярбургу. У 1794 там арыштаваны за збераганне «недазволеных» рукапісаў. Ім-ператрыца Кацярына II асабіста займалася яго справай, i яму пагражала смяротная ка­ра. Ад такой кары яго выратаваў толькі пе-раход у праваслаўную веру. Пад імем Аляк-сея Я. быў сасланы ў Салавецкі манастыр. Пасля выхаду з манастыра ў 1801 уступіў у секту скапцоў.

Я. — аўтар маніфестаў «Пераклад польскага права, усенародна складзенага» (дапоўнены «Прысягай караля»), «Адозва да народа — агульных сабраццяў нашых» (захаваўся ў рукапісах на польскай мове) i інш., у якіх выступаў супраць прыгоннага права, за роўнасць усіх саслоўяў, намаіяваў жудасную карціну паднявольнага сялянска-га жыцця, заклікаў народ яднацца i змагац-ца за «вольнасць», выказваўся за дэмакра-тычную рэспубліку. Найбольш значны яго твор — «Благавесць да Ісраіля Расійскага»(напісаны ў манастыры на рускай мове з беларусізмамі i паланізмамі), дзе таксама крытыкаваў прыгонніцтва i заклікаў зні-шчыць яго: «I чаго ж, шаноўныя браты, на працягу болын тысячы гадоў вашай няволі не выпрабавалі, чаго не перацярпелі... ніх-то не можа былога вашага няшчасця апі-саць. Напрыклад, не аднаго з вас, няволь-нікаў, гарачы пан, раззлаваўшыся на каня, чаіавека забіў, за зняважлівае абыходжанне з панскім сабакам чалавека замучыў, за нездыманне шапкі перад панам — да смерці засек, за разбіццё шклянкі — зубоў некалькі ці жыццё страціў». У «Благавес-ці...» выказвалася ідэя пра народ як творцу ўсяго багацця i матэрыяльных каштоўнас-цей: «Вашай працай дамы i палацы будава-ны, гарады i крэпасці ўмацаваны, ваша сіла ворага з айчыны выцесніла, перамогу ат-рымала, вашай працай усе сытапузы кор-мяцца». Выказваў ён i пратэст супраць эк-сплуатацыі, паказваў сілу гневу i лад думак прыгнечанага народа. У пошуках ідэалу грамадскага ўпарадкавання Я. вагаўся па-між старой даніканаўскай Руссю i эпохай кіравання Пятра I. Пры ўсёй неакрэсленас-ці поглядаў на будучы грамадска-палітыч-ны лад у Расіі ён быў паслядоўны ў адносі-нах да прыгоннай зямлі, якую лічыў асноў-ным злом эпохі. Прапаноўваў ствараць аб'яднанні, дзе ўсе асноўныя сродкі працы, зямля i вынікі працы належалі б працаўні-кам, a фінансы, манетныя двары, мануфак­туры былі б агульнанароднай уласнасцю. Адукацыю ён лічыў абавязковай для ўсіх членаў абшчыны. На яго думку, пасля ўсталявання ладу «благавесці», г.зн. гра-мадства ўсеагульнага шчасця і роўнасці, адукацыя стане ўсеагульнай і даступнай. Калі ж хто з-за ляноты ці іншых прычын не захоча вучыцца, да таго меркавалася ўжываць меры маральнага асуджэння. Ор­ганы кіравання, суды i «савет старэйшын» меркавалася выбіраць «агульнанародна», прамым галасаваннем. Перавага на выба-рах павінна аддавацца мудрым i сумлен-ным людзям. Законы павінны быць про-стыя, ясныя, а колькасць ix строга абмежа-ваная, каб «усякі ix легка зразумеў». Галоў-най пружынай грамадства павінна стаць строгая мараль. Смяротная кара павінна быць адменена. Парушальнікаў агульнана-родных правит прадугледжвалася выганяць з абшчыны. Духавенства i афіцыйныя рэлі-

 

 

гіі крытыкаваў з пазіцый народнага света-погляду. Лічыў, што духавенства свядома ггадманвае просты народ, падбухторвае адзін народ супраць другога, клапоцячыся толькі пра свае карыслівыя інтарэсы. На яго думку, варожасць паміж каталіцызмам i праваслаўем адмоўна уплывала на адносіны паміж польскім i рускім народамі: «...за звычкі спрачаюцца, a ісціну топчуць». Ён верыў у з'яднанне народаў у агульнанарод-най Расійскай дзяржаве, дзе яны будуць жыць у сумеснай працы i павазе, адмовяц-ца ад афіцыйных веравызнанняў на ка-рысць адзіных раннехрысціянскіх ідэалаў, 'якія Я. спалучаў з асветніцка-дэмакратыч-нымі ідэаламі: важнасць палітычнага ладу дзяржавы, вялікая роля асветы, пастаянны рост фамадскай вытворчасці i дабрабыту народа, яго духоўнага ўдасканалення. Яго глыбока хвшіявала пытанне адзінства сла­вян, асабліва рускіх, палякаў i беларусаў. Ён лічыў, што ім неабходна жыць у дружбе i для гэтага ёсць усе перадумовы ў ix гісто-рыі і мовах.

Літ:. Фруменков Г.Г. Узники Соловец­кого монастыря. 4 изд. Архангельск, 1979; В а л л и ч Э.И. Из истории радикальной утопи­ческой мысли в России конца XVIII в. // Исто­рия социалистических учений. М. 1976; Клибанов А.И. Народная социальная утопия вРоссии. Период феодализма. М., 1977; Доро­шевич Э.К. Гуманизм в демократической и со­циально-утопической мысли // Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период).
Мн., 1977; Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 299—303; Очерки истории философской и социологичес­кой мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 229—232. Э.К.Дарашэвіч.