Я ГАЙ Л А

(у хрышчэнні — Якаў, у кара-нацыі на польскі трон — Ула-дзіслаўН; 1348?—1.6.1434)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377—92, кароль Польшчы ў 1386—1434. Сын Алъгерда (малодшы з 11 яго сыноў) і цвярской князёўны Ульяны, унук Гедзіміна. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. На велі-какняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Залатой Арды, ад-нак у час Кулікоўскай бітвы 1380 не аказаў дапамогі Мамаю. У 1380 заключыў сепа-ратныя пагадненні з Тэўтонскім i Лівон-скім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак пастаянныя пагрозы з боку крыжакоў i Маскоўскага княства вымусілі Я. пайсці на саюз з Польшчай. У 1386 Я. ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранавана ў 1384) i выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вы-мушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне (у праваслаўі быў хрышчаны пад імем Яка-ва) паводле каталіцкага абраду пад імем Уладзіслава. Пры каранацыі абяцаў аб'яд-наць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі язычніцкую Жмудзь, якая складала каля 8% насельніцтва княства, але i праваслаў-ных беларусаў. У 1377 заключыў з Поль­шчай т. зв. Крэўскую унію (у замку Крэва, цяпер Ашмянскі р-н). У саюзе з Беларус-ка-Літоўскай дзяржавай палякі бачылі за­лог утварэння вялікай i магутнай Поль­шчы, сродак уратавання сваёй краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя. У хуткім часе пасля каранацыі i падпісання Крэўскай уніі Я. з Ядвігай прыехалі ў Віль-ню, дзе знішчылі язычніцкія сімвалы (не-пагасны агонь у гонар Перуна, абагаўляе-мых змей, высеклі свяшчэнныя гаі), разда­вал! навахрышчаным белыя суконныя світ-кі, скураныя боты i грошы (таму асобныя язычнікі хрысціліся па 2 разы i больш). У Вільні Я. заснаваў катшііцкія біскупства' i 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Бе-ларусі ён закладваў касцёлы i кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі р-н), в. Быстрыца (Астравеіжі р-н), якія пашы-ралі тут каталіцкую веру. Вяртаючыся ў Польшчу, Я. пакінуў намеснікам у Літоў-скай Русі свайго брата Скіргайлу. 3 мэтай умацавання сваёй апоры i пашырэння ка-таліцтва сярод феадалаў Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Я. выдаў у 1387 прывілей, паводле якога феадалам, што прынялі ката-ліцтва, даваліся дадатковыя правы i воль

 

 

насці. Гэта выклікала незадавальненне пра-васлаўных феадалаў Беларусі i часткі Літ-вы, што выкарысталі князі Кейстут i яго сын Вітаўт. Я. зняволіў ix у Крэўскім зам­ку, дзе Кейстут памёр, a Вітаўт уцёк адтуль i з дапамогай крыжацкага войска захапіў уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, a Скір-гайлу саслаў намеснікам у Кіеў. Зімой 1390 войскі Я. пасля 10-дзённай аблогі авалодалі Брэсцкім замкам, які абаранялі воіны Ві-таўта. У выніку кампраміснага Остраўскага пагаднення 1392 Я. адмовіўся ад велікакня-жацкай пасады i прызнаў пажыццёвым гас-падаром (вялікім князем) Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Вітаўта (у хрышчэнні Аляк-сандр), а сам застаўся ў Каралеўстве Польскім. У 1387 яго намаганнямі да Полынчы далучана частка Галіцкай Русі, што да таго належала Венгрыі. У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (засна-ваны ў 1364 Казімірам III) на узор Парыж-скага універсітэта i з таго часу ён называ-ецца Ягелонскім. На працягу 1409—11 Я. вёў «вялікую вайну» супраць нямецкіх рыцараў, якія захапілі паўночна-ўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдскай бітвы (22.7.1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (91 харугва, каля 32 тыс. чалавек). У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромлена i фактычна перастала існа-ваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар У.Юнгінген. Вынікі пера-могі замацаваны Тарунскім мірам 1411. Тэ­та спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна i абумовіла яго хуткі заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Поль­шчы i Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім мо­ры.

На Гарадзельскім сойме 1413, які юры-дычна заманоўваў саюз Вялікага княства Літоўскага i Польшчы, было вырашана, што Вялікае княства Літоўскае без волі ка-раля i сената не выбірае сабе князя, у сваю чаргу Польшча без ведама Вялікага княства Літоўскага не выбірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 сем'яў феа-далаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Ад-начасова Я. i Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, i даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя. Гэтым пакладзены пачатак палітычнага саюзу Польшчы з Бе-ларуска-Літоўскай дзяржавай. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем у Беларуска-Літоў-скай дзяржаве стаў брат Ягайлы Свідры-гайла, які быў заступнікам праваслаўнай царквы i распачаў вайну з Польшчай. Суп­раць яго выступіў падтрыманы палякамі брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які аб-вясціў сябе вялікім князем, а Свідрыгайлу выгнаў у Малдавію. Я. абяцаў, што не бу-дзе ператвараць праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, дасць усім свабоду веравызнання i пакіне ўсе саслоўі ў ix правах. Я. памёр на 86-м годзе жыцця ў час міжусобіц паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам I. Ад першых дзвюх жонак (Ядвігі i Ганны) Я. не меў дзяцей, ад жонкі Соф'і Друцкай меў 2 сы-ноў — Уладзіслава і Казіміра. Першы сын у 10-гадовым узросце быў выбраны кара-лём Польшчы (пад апекаю маці) пад імем Уладзіслава III, у 15-гадовым узросце стаў каралём i Венгрыі, a ў 21 год загінуў у баі супраць туркаў пад Варнай. Другі сын у 1440 выбраны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, a ў 1444 пад імем Казі-міра IV выбраны каралём Польшчы. 48-га-довае караляванне Я. было перыядам знач-ных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Гісторыкі славяць Я. за шчодрасць, цвярозасць (піў толькі ваду), аднак папракаюць за тое, што занадта пры-слухоўваўся да парад вяльможаў i шляхты.

Шт.: Хроника Быховца. М., 1966; Смир­нов М.П. Ягелло-Яков-Владислав и первое со­единение Литвы с Польшею. Ч. 1. Одесса, 1968.

/. П.Хаўратовіч.