ШАДУРСКІ

ЧЭРСКІ

ЧЫР'ЕЎ

ЧЫЖ

ЧАЧОТ

ЧАЧОТ

Атон Антонавіч (1842—1924)

Урач-псіхіятр, педагог, адзін з засна-вальнікаў расійскай псіхіятрыі. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губ. Скончыў Віцебскую гімназію. Медыцыну вывучаў у Маскоўскім універсітэце i Пе-цярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1866 паступіў урачом у псіхіятрычную бальніцу св. Міколы Цудатворца, у 1881 — 1901 дырэктар гэтай бальніцы, якая была яшчэ i базай для падрыхтоўкі ўрачоў-псіхі-ятраў, лекараў i навуковых супрацоўнікаў. У 1876 Ч. абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны па тэме гальванізацыі сімпатычнага нерва i тэрапеўтычнага яго значэння, у 1882 атрымаў званне прыват-дацэнта медыцынскай акадэміі па нерво-вых i псіхічных хваробах. Некалькі гадоў быў выкладчыкам нервовых хвароб на жа-ночых медыцынскіх курсах. Апошнія гады жыцця актыўна ўдзельнічаў у даследаванні i распрацоўцы фактараў каўказскіх курортаў. Як аматар прыроды i падарожжаў з'яў-ляўся членам Расійскага геафафічнага та-варыства. Друкаваныя яго працы прысве-чаны пераважна судова-медыцынскім пра-блемам i практычнай псіхіятрыі. Рукапіс ненадрукаванай працы Ч. пра жыццё i дзейнасць «бацькі расійскай псіхіятрыі» Яна Балінскага, вучнем якога ён сябе лі-чыў, загінуў у час Кастрычніцкай рэвалю-цыі 1917.

Ч. належаў да тых вучоных i практыкаў, якія першымі ў Расіі ўзнялі псіхіятрыю на высокі ўзровень. У ліку выхаванцаў Ч. былі вядомыя пазней прафесары М.М.Папоў з Казані i І.А.Сікорскі з Кіева.

Ян Антоні Тадэвушавіч (24.6.1796—1.8.1847)

Паэт, фалькларыст i драматург. Нара-дзіўся ў в. Малюшычы Навагрудскага пав. ў сям'і арандатара Тадэвуша Чачота i Кла­ры Гасіцкай. Маленства прайшло ў маён­тку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой зблізіўся i на ўсё жыццё пасябраваў з А.Міцкевічам. У 1815 паступіў на аддзяленне маральных i палі-тычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу i ўладкаваўся ў Ві-ленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Душою i справамі ён

 

 

застаецца з універсітэцкімі сябрамі, i калі ў у асяроддзі віленскіх студэнтаў нара-
джаецца тайнае таварыства філаматаў, Ч. у становіцца яго членам. Ледзь не з дзя-
цінства ён спрабаваў сябе ў паэзіі. У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў
на роднай мове, i яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыс­
тва. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818, Ч. прызнаны трэцім паэтам пасля А.Міцкевіча i Т.Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных ві-
танняў i драматычных сцэнак, заснаваныхна беларускім фальклоры, у т.л. «Да пакіньце ж горла дрань», «Едзеш, міленькіАдам». У яго творчасці адчувальны моцны
ўплыў асветніцкіх ідэй сентыменталізму. Увершах i баладах ён адстойваў інтарэсы са-
мага бяспраўнага класа тагачаснага беларускага грамадства — сялянства, заклікаў
паважаць простага мужыка, паляпшаць яго дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгон-
нікаў, выказваўся за адмену прыгоннага права («Узногі»), Паэт заклікаў паноў заці- кавіцца хараством народных абрадаў, пе-сень, паданняў, прыгледзецца да ix ства-
ральніка — селяніна i спрыяў паляпшэннюяго долі. Прасякнутыя сапраўднай народ-
насцю i павагай да мужыка-беларуса, ягопесні i балады зрабілі важкі ўплыў на твор- часць Міцкевіча. Адначасова з беларускімівершамі Ч. працягваў пісаць i на польскай
мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэ- ты «Малгажата з Зембаціна», вершаваную
гісторыю Літвы i Польшчы, рамантычныя балады «Свіцязь-возера», «Мышанка»,
«Навагрудскі замак», «Калдычэўскі шчупак». У аснове яго балад былі паданні, якія
паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фальк-
ларыст i ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры. У 1821 таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыств філарэтаў, яно было больш заканспірава-
нае, але i гэта не выратавала яго членаў ад арыштаў i рэпрэсій, якія пачаліся ў 1823.
Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 Ч. зняволе-
ны ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў
крэпасці Кізіл, у 1825 пераведзены ў Уфу, у 1831 — у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэ- зінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча. Ca ссылкі Ч. вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў зай-мацца творчай справай. Ён вывучаў фальк-лор, збіраў i перакладаў беларускія народ-ныя песні. У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На праця-гу 1837—46 сабраў i выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў «Сялянскія песні», куды ўвайшло каля 1000 песень у перакла-дзе на польскую мову i ў арыгінале, уласна беларускія вершы, а таксама прыказкі i прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Амаль кожны з гэтых зборнікаў ад-крываўся прадмовамі, у якіх аўтар з глыбо-кай сімпатыяй адзначаў асаблівасці фальк-лору i мовы беларускага народа. Ч. пера-кладаў на польскую мову творы з англій-скай, французскай паэзіі. Ён аўтар кніг «Аповесці для маладых дзяўчат» (Вільня, 1845) i «Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні «Анафе-ляс», з «Вітаўтавых баёў» П.Крашэўскага» (Вільня, 1846).

Лігп.: М а л ь д з i с A. Падарожжа ў XIX ста-годдзе. Мн., 1969. І.А.Маотніцына.

Уладзімір Фёдаравіч (1855—?)

Медык, педагог. Нарадзіўся ў Смален-скай губ. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Полацкім кадэцкім вучылішчы. Скончыў курс у Пеиярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1878), працаваў у псіхіятрычнай клініцы, дзе падрыхтаваў i абараніў доктар-скую дысертацыю. Потым вучыўся за мя-жой. У 1885 атрымаў месца старшага ўрача бальніцы св. Панцеляймона каля Пецяр-бурга. 3 1888 чытаў лекцыі па судовай псі-хіятрыі ў Пецярбургскім універсітэце, a ў 1891 прызначаны прафесарам у Юр'еў (Тарту). Апублікаваў шматлікія навуковыя працы па псіхіятрыі i псіхалогіі ў рускіх i замежных спецыяльных часопісах, а такса­ма асобныя выданні: «Дастаеўскі як псіха-патолаг» (1844), «Лекцыі па судовай псіха-паталогіі» (1890) i інш.

Сяргей Іванавіч (1850—?)

Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў мясцовай класічнай гімназіі i адначасова ў землямерна-таксатарскіх кла-сах, што былі пры гімназіі. Разам з атэста-там гімназіі атрымаў званне каморніка-так-сатара. У 1868 паступіў на фізіка-матэма

 

 

тычны факулыэт Пецярбургскага універсі-тэта, які скончыў у 1871, i пакінуты там для падрыхтоўкі на прафесара. Але кар'ера матэматыка яго не вабіла, i ў 1872 ён пас-тупіў у Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, дзе адначасова працаваў асістэн-там пры кафедры фізіялогіі. У 1875 Ч. скончыў акадэмію i залічаны на ваенна-медыцынскую службу. У 1876 абараніўдок-тарскую дысертацыю на тэму «Залежнасйь сардэчнага рытму ад ваганняў унутрысасу-дзістага ціску». У 1876—79 знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы, працаваў у леп-шых фізіялагічных лабараторыях i наведваў клінікі нервовых хвароб Германіі, Фран-цыі, Англіі i Аўстрыі. Пасля вяртання з-за мяжы прызначаны клінічным прафесарам пры Мікалаеўскім ваенным шпіталі ў Пе-цярбургу (1880). У наступным годзе атры-маў званне прыват-дацэнта на кафедры фі-зіялогіі здаровага чалавека ў Кіеўскім уні-версітэце. Аўтар прац «Аб каардынацыі ру-ху жывёл» (1880), «Фізіялогія чалавека» (1899) i шэрагу артыкулаў у спецыяльных рускіх i замежных часопісах.

Іван Дзяменцьевіч

(15.5.1845—7.7.1892)

Геолаг, палеантолаг i географ. Нарадзіў-ся ў фальварку Свольна Віцебскай губ., з дваран. У 1857—59 вучыўся ў гімназіі, у 1859—63 у дваранскім інстытуце ў Вільні. За ўдзел у паўстанні 1863—64 здадзены ў салдаты i высланы ў Омск, дзе i пачаў зай- мацца геалапчнымі i палеанталапчнымі даследаваннямі. У 1869 вызвалены ад вай-сковай службы, да 1883 — палітычны ссыльны. Праводзіў даследаванні ваколіц Омска, вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту яго ўзбя-рэжжа, даследаваў басейн р. Селенга i Ніж-няя Тунгуска. У 1885 амнісціраваны i na запрашэнні Пецярбургскай АН пераехаў у Пецярбург, па дарозе зрабіў маршрутнае геалагічнае даследаванне паштовага тракту ад Іркуцка да Урала. У 1891—92 даследаваў басейны Калымы i Індыгіркі. У экспеды-цыі памёр, пахаваны ў пас. Калымскім ка­ля вусця р. Амалон. Выказаў ідэю эвалю-цыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў ад-ну з першых тэктоніка-палеагеафафічных схем унутраных раёнаў Сібіры. Узнагаро-джаны 3 залатымі медалямі Рускага геафа-фічнага таварыства. Яго імем названа сіс-тэма горных хрыбтоў у Якуціі, Магадан-скай вобл., хрыбет у Забайкаллі.

Те.: Неопубликованные статьи, письма и дневники // Статьи о И.Д.Черском и А.И.Чер­ском. Иркутск. 1956.

Шт.: Алдан-Семенов А.И. Черский. М., 1962 (Жизнь замечательных людей); Гриикевич В.П. Путешествия наших зем­ляков. Мн., 1968. С. 187—205.

Станіслаў (1726—89)

Філосаф. Нарадзіўся непадалёку ад Дзвінска (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Адука-цыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Вільні i Оршы. Тры гады выкладаў фэчаскую i ла-цінскую мовы ў Вільні i Варшаве. У 1752 паступіў у Віленскі універсітэт i неўзабаве накіраваны працягваць адукацыю ў Парыж. Тут, у калегіуме Людовіка Вялікага, 4 гады вывучаў філасофію, прыродазнаўства i ма-тэматыку, наведваў лекцыі прафесара фізікі i натуральнай гісторыі, члена французскай акадэміі навук І.-А.Ноля, на якіх апошні дэманстраваў свае доследы па вывучэнні

 

 

электрычнасці. Вярнуўшыся на радзіму, Ш. з 1757 выкладаў філасофію ў Варшаў-скім шляхецкім калегіуме, a ў 1759—62 быў прафесарам філасофіі Навагрудскага калегіума. У гэты перыяд ён напісаў i апуб-лікаваў усе свае філасофскія творы, пры-чым найбольш значныя — у Навагрудку. Сярод ix «Прынцыпы філасофіі мыслсння i адчуванняў» (1758), «Зачаткі разважанняў у розных дыялогах, а таксама практыкаван-няў па логіцы, этыцы i метафізіцы» (1760), «Філасофскія азначэнні агульнай фізікі, выказаныя публічна аўтарам» (1761), «Фізі-ка, або Філасофія прыроды» (не апубліка-вана). У 1762—65 Ш. займаў пасаду пры-дворнага капелана. Потым да 1771 выкла-даў філасофію ў Вільні, Гродне, Браневе, пасля чаго яго выкладчыцкая i навуковая дзейнасць па невядомых прычыных спыні-лася. У 1773 Ш. выйшаў з ордэна езуітаў.

Ш. — найбольш вядомы прадстаўнік натурфіласофіі 2-й паловы 18 ст. У яго тэа-рэтычнай спадчыне адлюстраваўся працэс распаду схаластычнай філасофіі i станаў-лення філасофскай i прыродазнаўчай думкі Новага часу. У фармальнай логіцы, нап-рыклад, ён разглядаў 3 традыцыйныя для схаластыкі аперацыі розуму — паняцце, суджэнне i вывад, а таксама некаторыя пы-танні распрацаванай Арыстоцелем лагічнай тэорыі дэдуктыўнага разважання (сілагіс-тыкі), семантыкі i аналогіі выказванняў. Паводле Ш., у тэорыі пазнання неабходна гарманічна спалучаць рацыяналізм i эмпі-рызм, не адмаўляючы пры гэтым значэння гістарычнага сведчання, веры i думкі. Ра­зам з метафізікай, фізічнай i маральнай іс-цінамі, традыцыйнымі для схаластыкі, ён прапанаваў увесці некаторыя дадатковыя азначэнні, у прыватнасці, паняцце анала-гічнай ісціны. У цэлым лагічныя погляды Ш. знаходзіліся на стыку схаластычнай ло-гікі i логікі Новага часу, уплыў якой выяў-ляўся ў зацікаўленасці мысліцеля-тэарэты-ка пазнавальнымі праблемамі, у большай даступнасці зместу i больш простай мане­ры выкладання. У псіхалогіі пры тлумачэн-ні ўзаемадзеяння душы i цела ён звяртаўся да «сістэмы фізічных уздзеянняў», спраба-ваў вылучыць фізічныя асновы «душы», тым самым атаясамліваючы яе з мозгам. Чалавек у яго працах уяўляецца ў якасці псіхафізічнага быцця, спалучэння матэрыі i духу. Паводле Ш., цела i душа ўзаемаза-лежныя i ўздзейнічаюць адно на адно. Як i іншыя тагачасныя філосафы, ён лічыў, што нашы адчуванш i ix змест пэўным чынам звязаны са станам успрымаемых аб'ектаў i не з'яўляюцца ix абсалютным адлюстраван-нем.

Найбольшы ўплыў на творчасць Ш. зра-білі вучэнне i светапоглядная сістэма Р.Дэ-карта. Гэта знайшло адлюстраванне ў над-рукаванай у Навагрудку яго працы «Філа-софскія азначэнні агульнай фізікі». У адпа-веднасці з канцэпцыяй Ш., «агульная фізі-ка» павінна займацца тым, што з'яўляецца агульным i ўласцівым усім відам матэры-яльнай рэчаіснасці, вывучаць сутнасць ма-тэрыі i законаў, якія кіруюць ёю, «прыват-ная фізіка» — вывучэннем асобных кампа-нентаў i з'яў матэрыяльнага свету, абапіра-ючыся галоўным чынам на вопыт i экспе-рымент. Паводле Ш., фізіка павінна абапі-рацца на розум, паказанні органаў пачуц-цяў i эксперыментальныя даныя. Яна «зай-маецца тым, што не падмяняе розум досле-дам, а дослед не ўводзіцца ў зман розу-мам»; аб'ектам яе даследаванняў з'яўляецца ўся матэрыяльная рэчаіснасць, таму фізіка i падзяляецца на шэраг навук: аб небе — ураналогія, атмасферы — аэралогія, зямлі — геалогія, целе — саматалогія. Апошняя на-вука падрабязна выкладзена ў яго «Філа-софскіх азначэннях».

Разглядаючы філасофскія i навуковыя сістэмы розных часоў, Ш. надзвычай кры-тычна ставіўся да схаластыкі. Не зусім за-давальнялі яго i некаторыя філасофскія сістэмы Новага часу. «Мы, — пісаў ён, — належым да школы філосафаў-эклектыкаў, таму што не прытрымліваемся ніводнай з цэласных сістэм. Сістэма Ньютана не ўяў-ляецца нам прымальнай, пакуль яе пры-хільнікі больш ясна не растлумачаць сваю славутую сілу прыцягнення, не задавальняе нас разгляд непадзельных атамаў эпікурэй-цамі з ix найдрабнейшымі пылінкамі. Не можам мы легка пагадзіцца i з усім, што пастуліравана самім Картэзіем. Да канца не разумеем мы сутнасць манад Лейбніца і тое, чаму яны ўтвараюцца самі з сябе i якім чынам гэтая майстэрня свету будуец-ца. Ад перыпатэтычнай сістэмы, якая апе-рыруе абсалютнымі выпадковасцямі, таем-нымі якасцямі, бояззю пустаты i матэры-яльнымі субстанцыяльнымі формамі (якія, аднак, не з'яўляюцца матэрыяй), мы адышлі даўно i адрозніваемся ад яе, як не­ба ад зямлі. У гэтай частцы філасофіі (фізі-цы) мы не прытрымліваемся ix сістэмы, та­му што фізічныя з'явы яны тлумачаць хут-

 

 

чэй метафізічна, чым натуральным споса-бам». 3 гэтага праграмнага выказвання Ш. вынікае, што ён быў прыхільнікам эк-лектычнай філасофіі, якая існавала на Бе­ларуси i пасля разлажэння схаластычнай філасофіі як гістарычна непазбежнага эта­пу ў развіцці духоўнай культуры, асэнса-вання аб'ектыўнай неабходнасці сацыяль-ных пераўтварэнняў i рэформ. Зыходзячы з гэтага, Ш. лічыў магчымым карыстацца рознымі філасофскімі сістэмамі, запазыч-ваючы з ix толькі тое, што ўяўлялася яму дакладным i не выклікала сумнення. У сва-ім адмоўным стаўленні да схаластыкі Ш. быў аднадушны з заснавальнікамі но-вай заходнееўрапейскай філасофіі Ф.Бэка-нам i Р.Дэкартам. Крытыкуючы славесную вучонасць схаластыкі i яе рабскую залеж-насць ад аўтарытэтаў, Ш. падкрэсліваў факты ігнаравання ёю доследнага вывучэн-ня прыроды: «Жангліруюць словамі, а не філасофствуюць тыя філосафы, якія, не звяртаючыся да самой прыроды, займаюц-ца сухімі i плённымі разважаннямі i выра-шаюць праблемы пачуццёвага свету вык-лючна метафізічнымі спосабамі; з другога боку, належыць назваць рамеснікамі ў фізі-цы тых, хто, аперыруючы звесткамі пра з'явы прыроды, узятымі з навуковых сачы-ненняў, прымхліва i занадта легка давярае гэтым звесткам, не хоча ні сам ix даследа-ваць, ні іншым праз дослед прапанаваць, а таксама зводзіць ix да адзіных законаў прыроды». Ш. падзяляў пункт погляду Р.Дэкарта пра існаванне дзвюх субстан-цый — матэрыяльнай i духоўнай. Дуалізм у вырашэнні праблемы суадносін матэрыі i свядомасці вызначылі яго адмоўныя адно-сіны да сенсуалізму Д.Лока. Адначасова ён спрабаваў аб'яднаць вучэнне Р.Дэкарта аб прыроджаных ідэях са схаластычным пала-жэннем аб інтэлектуальным пазнанні. Спе-цыяльна спыняўся Ш. на доказах існаван-ня Бога, выступаў супраць атэізму i пантэ-ізму i ў гэтай сувязі падрабязна разглядаў погляды Б.Спінозы, Д.Берклі i інш. філо-сафаў. Асаблівай увагі заслугоўваюць яго рацыянальна-эмпірычны погляд на прыро-дазнаўства, спроба вытлумачыць рэлігій-ныя догматы з дапамогай законаў механікі, выкладанне законаў дынамікі, статыкі, оп-тыкі i інш. Філасофія Ш., якую ён сам на-зываў «філасофіяй розуму i адчування», з'яўляецца значным укладам у развіццё на-вуковай i грамадскай думкі Беларусі, Літвы i Польшчы

Те:. Философские положения по общей фи­зике // Памятники философской мысли Бело­руссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.

Jlim:. Бирало А.А. Философская и общес­твенная мысль в Белоруссии и Литве в конце
XVII — середине XVIII в. Мн., 1971; Ц у к е р -м а н А.Я. Философская мысль в Белоруссиисередины XVIII века. Мн., 1980; BednarskiS. Upadek i odrodzenie szkół jezuickich w Polsce.Kraków, 1933. С.Ф.Дубянецкі.