САПУНОЎ

САПЕГА

САКОЛЬСКІ

САКОВІЧ

Фабіян (6.11.1742—1787?)

Паэт, перакладчык, педагог. Нарадзіўся на Беларусі. У 1759—62 вучыўся ў Віцеб-скім i Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах. По-тым працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. 3 1766 жыў у Варшаве, у 1772—77 супрацоў-нічаў у штотыднёвіку «Zabawy przyjemne i pożyteczne» («Забавы прыемныя i карыс-ныя»), дзе апублікаваў большасць сваіх вершаў (некаторыя з ix прысвечаны ўра-джэнцам i жыхарам Беларусі). На польс­кую мову пераклаў песні Гарацыя (т. 1—2, 1773—75). У 1777 жыў у маёнтку А.Нару-шэвіча Павець (каля Пінска) і памагаў пе-рапісваць тэксты яго «Псторыі...». У 1778 пераехаў у в. Чарнаўчыцы (Камянецкі р-н).

Іван

Расійскі паэт, перакладчык, педагог канца 18 ст. Нарадзіўся ў Кіржацкім р-не Уладзімірскай вобл. Скончыўшы Пепяр-бургскую настаўніцкую семінарыю, у 1785—88 выкладаў у Маскоўскай Славяна-фэка-лацінскай акадэміі. У 1789—1796(?) працаваў настаўнікам Полацкага галоўнага народнага вучылішча. Выдаў у Маскве (1786, 1788) i Пецярбургу (1808) некалькі перакладных кніг i зборнікаў. Аўтар кнігі «Кабінетны i купецкі сакратар, ці Збор найлепшых i ўжываемых пісьмаў» (1788, 2-е выд. 1795). Здольны паэт-класійыст, актыў

 

 

ны праваднік ідэй Асветніцтва на Беларусі, у сваіх одах з нагоды розных падзей у жыцці вучылішча падкрэсліваў карысць ас-веты i навукі. Асвету лічыў рухавіком пра-грэсу. Надаваў вялікае значэнне філасофіі ў жьшці грамадства. Лічыў, што гэты прад-мет ёсць найвышэйшы этап асветы асобы, але асвоіць філасофію нельга, не вывучыў-шы гісторыі i мовы. Узровень цывілізацыі. на яго думку, залежыць ад павелічэння аб'ёму i глыбіні ведаў. Крытыкаваў Ж.Ж.Русо, які лічыў, што развіццё навук i рамёстваў разбурыла добрыя норавы i звы-чаі чалавецтва. У одзе з нагоды адкрыцця народнага вучылішча ў Полацку С. пісаў:

Руссо, писатель знаменитый,

Желая разум показать,

Невежества во знак защиты

Дерзнул против наук сказать:

«Науки нравы развращают,

Пути к порокам отворяют».

Почто ж Руссо сам честность чтил?

У одзе ад 30.6.1794 С. асуджаў полацкіх багацеяў, якія не дапамагалі народу ў цяж-кі час голаду на Беларусь Спачувальна ста-віўся да беларускага прыгоннага сялянства.

Літ:. Дорошевич Э.К. Философия эпо­хи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 151—157.

Леў Іванавіч (1557—7.7.1633)

Палітычны, грамадскі i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, мысліцель. Паходзіў са старажытнага роду аршанскіх баяр. Нарадзіўся ў радавым ма-ёнтку Астроўна (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобл.). Малалетнім яго аддалі на выхаванне ў Нясвіжскі двор Мікалая Радзі-віла Чорнага, які потым паслаў 13-гадовага юнака на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт. На працягу свайго жыцця С. займаў самыя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоў-скім. У 1581 пасля заканчэння універсітэта каралеўскі пісар пры двары Стафана Ба-торыя. У 1585 прызначаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага, a ў 1589 — канцлерам. 3 1621 віленскі ваявода, з 1625 гетман Вялікага княства Літоўскага. На гэ-тых пасадах С паказаў сябе як таленавіты палітык. На апошнім этапе Лівонскай вай-ны (1558—83) праславіўся як ваенны дзеяч i дыпламат. Сфарміраваўшы за свой кошт гусарскі полк, ён звярнуў на сябе ўвагу паспяховымі дзеяннямі ў бітвах пры Зава-лаччы, Вялікіх Луках, пры аблозе Пскова. Пасля заканчэння вайны С. ўзначаліў па-сольства Рэчы Паспалітай у Маскву, дзе падпісаў з паром Фёдарам Іаанавічам мір-нае пагадненне на 10 гадоў. У 1600 зноў ез-дзіў з пасольствам у Маскву, дзе з рускім царом Барысам Гадуновым было падпісана чарговае мірнае пагадненне на 20 гадоў. Нягледзячы на тое, што паміж Расійскай дзяржавай i Вялікім княствам Літоўскім частымі былі ваенныя i розныя дыплама-тычныя сутыкненні i асабістыя адносіны С. да Масквы не заўсёды былі дружалюб-нымі, пасля смерці караля Стафана Бато-рыя яго апанавала думка пра аб'яднанне Рэчы Паспалітай з Расіяй. Аб'яднанне сла-вянскіх народаў i абранне імі адзінага ма-нарха, на яго думку, спрыяла б росту ix эканамічнага і ваеннага патэнцыялу, забяс-печыла б трывалы мір. Калі ў 1620-я гады ў межы Вялікага княства Літоўскага ўварва-ліся шведы, састарэлы С зноў стаў на аба-рону свайго краю i прыняў удзел у ваенных дзеяннях, вылучыўшы на гэтыя справы значную частку сваіх уласных сродкаў. Апошнія гады жыцця С. правёў у Вільні, дзе актыўна займаўся ўпарадкаваннем архі-ваў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (работу над рэестрамі дакумснтаў архіўнага збору ён распачаў яшчэ ў 1594). Памёр i пахаваны ў Вільні ў касцёле св. Міхаіла.

3 імем С звязана падрыхтоўка i выдан-не 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага

 

 

(1588) i стварэнне ў 1581 Трыбунала Вялі-кага княства Літоўскага — найвышэйшай судова-апеляцыйнай інстанцыі дзяржавы. Філасофска-прававыя погляды С. значна паўплывалі на змест гэтага Статута. Пры яго выданні С. змясціў як прадмову да Статута зварот да вялікага князя Жыгімон-та III Вазы i насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, дзе абгрунтаваў неабходнасць гэтага новага збору законаў. Важнай крыні-цай вывучэння сацыялагічных поглядаў С з'яўляюцца таксама яго лісты. Як буйны землеўладальнік ён абараняў інтарэсы свайго класа, як чалавек вялікай эрудыцыі i дальнабачны палітык ён не мог не ўсгтры-маць тых прагрэсіўных працэсаў, што ад-бываліся ў грамадстве i ідэалогіі. Кампра-міс з прагрэсіўнымі ідэямі дазваляў С. да-волі эфектыўна праводзіць сваю галоўную лінію — проціборства гегеманісцкім наме-рам царквы, бо прэтэнзіі духавенства на вядучую ролю ў дзяржаве выклікалі незада-воленасць у часткі феадалаў. Ён адстойваў права шляхты на палітычнае панаванне i ў той жа час выступаў прыхільнікам унутрана адзінай, цэнтралізаванай, шляхецка-дэмак-ратычнай дзяржавы. С. быў перакананы, што права павінна абаранянь падданых ад злоўжыванняў з боку манарха i тым самым засцерагаць ад тыраніі, а закон павінен за-бяспечыць дзяржаве парадак, спакой i ca-цыяльны мір. Таму лічыў, што неабходна мець адзіны закон i для правячых вярхоў, i для падцаных. С. выступаў як прыхільнік незалежнасці i свабоды чалавека, для ўдак-ладнення сутнасці свабоды спасылаўся на ІДыцэрона. Асаблівую ўвагу звяртаў на тое, што паводзіны чалавека ў грамадстве па-вінны вызначацца не яго ўнутранымі пажа-даннямі, a ўстаноўленымі рамкамі закону. У поглядах С. на права натуральна-прававы падыход супадае з пастулатамі, што значна пазней з'явіліся ў краінах Заходняй Еўро-пы. Права ён разглядаў не як прадукт бос-кага адкрыцця, a дзейнасці чалавечага ро-зуму. Абсалютнасиь i аб'ектыўнасць права, вяршэнства закону яскрава выявился ў ар-тыкулах распрацаванага ім Статута, дзе за­кон — «найвышэйшы вартавы ўсеагульнай свабоды».

Палітычная i творчая дзейнасць С. ад-бывалася ў перыяд, калі Вялікае княства Літоўскае і Польшча знаходзіліся ў «веч­ным саюзе» (уніі) пад вяршэнствам адзіна-га караля i сойма. Намаганні С. былі скіра-ваны на забеспячэнне дзяржаўнай годнасці i суверэнітэту Княства i тым самым абара-нялі інтарэсы беларускага і літоўскага на-родаў. Процідзеянне польскім намерам вы-явілася ў барацьбе супраць шэрага пала-жэнняў уніі 1569, якія прыніжалі палітыч-нае i самастойнае значэнне Вялікага княс­тва Літоўскага. У адпаведнасці з гэтымі па-лажэннямі i канстытуцыямі сойма нормы новага Статута 1588 павінны былі адпавя-даць рашэнням Люблінскай уніі. Ажыццяў-ляць распрацоўку Статута ў 1586 было да-ручана С. Яго намаганнямі, дыпламатыч-нымі здольнасцямі i наперакор пастанове Люблінскага сойма ў 1588 Статут быў зац-верджаны каралём Жыгімонтам III Вазай i замацаваны пячаткай толькі Вялікага княс­тва Літоўскага за подпісамі Л.Сапегі i піса-ра Габрыэля Войны. Нават гэтым С ім-кнуўся падкрэсліць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага ад польскай Кароны ў справах, якія тычыліся яго ўнутранага ўладкавання. У Статуце 1588 замацаваліся артыкулы, якія абвяшчалі аўтаномны палі-тыка-прававы статус Вялікага княства Лі-тоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Статут забараняў польскім феадалам атрымліваць пасады i землі ў княстве, патрабаваў уво-дзіць тут дзяржаўнае справаводства на бе-ларускай мове. С. садзейнічаў распрацоўцы i выданню Статута на беларускай мове дру-каваным спосабам.

Прымаў удзел С. i ў рэфармацыйным руху. У рэлігійных адносінах ён не вызна-чаўся паслядоўнасцю. Двойчы ён мяняў ве-равызнанне: спачатку перайшоў з правас-лаўя ў пратэстантызм, a потым у каталіц-тва. Талерантны палітык i прыхільнік вера-цярпімасці, ён падтрымліваў утварэнне уні-яцкай царквы на Беларусі, але быў катэга-рычным праціўнікам гвалту i насілля як сродкаў яе ўмацавання. Паводле яго мерка-ванняў, рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы i пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Але калі на тагачаснай арэне рэлігійнага змагання за унію з'явілася асоба святара І.Кунцэвіча, які вызначаўся сваей нецярпімасцю да пра-васлаўных, што пацягнула самыя непажа-даныя вынікі для спакою i бяспекі ў Вялі-кім княстве Літоўскім, С. вымушаны быў умяшацца ў такі ход падзей. Паміж С i Кунцэвічам узнікла вострая палеміка. Каб стрымаць Кунцэвіча, С выкарыстоўваў i сваё высокае дзяржаўнае становішча. Але той, карыстаючыся падтрымкай караля, у сваю чаргу востра выступаў супраць

 

 

С. Свае погляды на рэлігійную праблему С. выказаў у вядомым пасланні да Кунцэ-віча ад 22.3.1621: «...Я сам ггрыкладаў нама-ганні па ўвядзенні уніі і спыніць яе ўвя-дзенне было б справай неразумнай. Аднак ніколі мне не прыходзіла думка, каб Ваша міласць вырашыла прыводзіць людзей да яе гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Ва-шымі неразважнымі гвалтамі ўзбурылі і, дадам, прымусілі народ рускі да адпору... Што тычыцца небяспекі, якая пагражае Вашаму жыццю [Кунцэвіч скардзіўся С, што яму пагражаюць праваслаўныя], то можна сказаць: «Кожны сам прычына сва­ей бяды... »

Трэба выкарыстоўваць спрыяльныя аб-ставіны, але нельга паддавацца неразумна-му захапленню, асабліва калі справа ідзе пра веравызнанне... Калі гвалціце людскія сумленні, калі замыкаеце цэрквы, калі лю-дзі без набажэнства, абрадаў хрысціянскіх павінны гінуць, як няверуючыя, калі сама-вольна дамагаецеся любові i павагі да гас-падара, тады абыходзіцеся без нас. Калі ж з прычыны ўціскаў у народзе паўстане непа-кой, які трэба ўціхамірваць, тады намі [г. зн. свецкай уладай] добра дзверы запхнуць. ...Калі Вы на гэтым маім напамінанні не распячатаеце i не адчыніце цэрквы, тады я сам загадаю ix распячатаць i праваслаўным аддаць». Аўтар паслання сцвярджаў, што рэлігійная цярпімасць — аснова ўсякай цывілізаванай дзяржавы, a рэлігійны вы-бар — неад'емнае права чалавека ў грамад-стве. Кунцэвіч не прыслухаўся да разважлі-вага папярэджвання С. I як вынік — паў-станне віцебскіх гараджан i забойства імі уніяцкага святара (1623). Удзельнікі сурова пакараныя, прычым расследаванне гэтай справы ўзначаліў С, які на гэты раз дзей-нічаў ужо як суровы суддзя. У такой сітуа-цыі яму давялося змірыцца з суровай са-цыяльна-палітычнай рэчаіснасцю і, магчы-ма, не без ваганняў i ўнутранага болю ад-мовіцца ад некаторых сваіх асветніцка-гу-маністычных ідэалаў. С, безумоўна, быў прадстаўніком i выразнікам інтарэсаў свай-го асяроддзя. Яго дзейнасць аб'ектыўна спрыяла развіішю i ўмацаванню на Белару-сі ў 2-й палове 16 ст. прагрэсіўнай свецкай сацыяльна-палітычнай думкі.

Літ:. Archiwum domu Sapiehów... Lwów, 1892. Т. 1. S. 119; Archiwum domu Radziwiłłów. Kraków, 1885. S. 195; Likowski E. Historya unii kościoła ruskiego z kościołem rzymskim. Poznań, 1875. Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI
века. Мн., 1974. С. 127—141. С.Ф.Сокая.

Аляксей Парфенавіч (27.3.1851—2.10.1924)

Псторык, археограф, краязнавец. Нара-дзіўся ў мяст. Усвяты Веліжскага павета Ві-цебскай губ. ў купецкай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў у павятовым вучылі-шчы. 3 1862 вучыўся ў Аляксандраўскай гімназіі ў Віцебску, пасля заканчэння якой у 1869 паступіў на гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта (1873) паи-нуты на кафедры. У 1873—96 працаваў настаўнікам лацінскай i грэчаскай моў у Віцебскай гімназіі. Даслужыўся да стацкага саветніка, меў ордэны св. Станіслава III i II ступені i св. Ганны III i II ступені. 3 1896 працаваў архіварыусам Вінебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1897 выкладчык Маскоўскага універсітэта.3 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1907 выбраны дэпутатам ад Віцебскай губерні ў Дзяржаўную думу 3-га склікання, дзе падтрымліваў правае крыло акцябрыстаў. У 1913 С. прызначаны сакратаром Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, з 1918 загадчык секцыі дэмаграфіі ў губернскім статыстычным бюро, з 1919 — у Віцебскім губернскім архіве. Актыўна ўдзельнічаў у стварэн-
ні Віцебскага царкоўна-археалагічнага му­зея i Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага ін-
стытута, у якім выкладаў з 1911 да 1922, з

 

 

1913 — прафесар. Быў ганаровым членам шматлікіх вучоных камісій i навукова-куль-турных таварыстваў у Віцебску, Магілёве, Маскве, Пейярбургу; ганаровы грамадзянін г. Веліж.

Першая праца С. «Гістарычныя звесткі аб Віцебскім замку» надрукавана ў «Памят­ной книжке Витебской губернии на 1881 г.». Пры жыцці выдадзены 72 яго працы, сярод якіх зборнікі гістарычных матэрыялаў, ак-таў і дакументаў, навуковыя даследаванні i ўступныя артикулы да гістарычных зборні-каў, артыкулы i творы, разлічаныя на шы-рокае кола чытачоў. С. даследаваў гісто-рыю, літаратуру, этнафафію, археафафію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Падзвіння, выявіў i зрабіў палеаграфічныя апісанні старажытных рукапісных помні-каў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцеб-шчыны, Магілёўшчыны i Мінска. У ліку яго твораў: «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Дзвінскія або Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна: Псторыка-геаграфічны агляд» (1893), «Матэрыялы па гісторыі i геаграфіі Дзісенскага i Вілейскага паветаў Віленскай губерні» (1896, разам з Друцкім-Любецкім), «Помнікі часоў стара­жытных i найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) i інш. Самая буйная праца С. — зборнік дакумен-таў «Віцебская даўніна» (т. 1, 4, 5, 1883—88).

Літ:. Стука л ич В.К. А.П.Сапунов: К 25-летию его учёной и литературной деятель­ности. Витебск, 1905; Падліпскі A. Летапісец Віцебшчыны. Мн., 1993. А.М.Фыатава,