САВІЧ-ЗАБЛОЦКІ

САВІЧ

Франц Андрэевіч (1815—46)

Грамадскі дзеяч, змагар за ідэалы свабо-ды i сацыяльнай справядлівасці. Нарадзіўся ў в. Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Пачатковую аду-кацыю атрымаў дома, потым скончыў Пін-скае павятовае вучылішча (1833). На выха-ванне С ў духу асветніцкіх традыцый моц-на паўплываў выхавальнік вучылішча i апя-кун пасля смерці яго бацькі Ф.Махцінскі. Яшчэ ў вучылішчы ў С. былі верныя сяб-ры-аднадумцы, з якіх склаўся правобраз будучага тайнага таварыства. 3 1833 С. ву-чыўся за казённы кошт у Віленскай меды-ка-хірургічнай акадэміі. Ен быў здольным i старанным студэнтам, захапляўся тэатрам, паэзіяй. Пад уплывам любімага паэта А.Міцкевіча складаў вершы ў форме гута-рак, галоўнымі героямі якіх былі простыя людзі. С. наведваў лекцыі i ў духоўнай ака-дэміі. Ён карыстаўся аўтарытэтам у акадэ-мічнага кіраўніцтва, а за тое, што заступаў-ся за больш бедных таварышаў, быў пра-званы «дэмакратам». У асяроддзі тагачасна-га студэнцтва распаўсюджвалася i чыталася забароненая палітычная i антырэлігійная літаратура, ствараліся тайныя таварыствы i гурткі, фарміраваліся i раслі дэмакратыч-ныя i рэвалюцыйныя настроі як водгук на нядаўна задушанае паўстанне 1830—31. На фарміраванне ідэйных асноў сацыяльна-палітычнай пазіцыі С. вырашальны ўплыў зрабілі польскія рэвалюцыянеры Я.Чынскі

 

 

i Ш.Канарскі — прыхільнік сацыяльнай праграмы расійскіх дзекабрыстаў.

У ідэйнай i практычнай дзейнасці С кі-раваўся прафэсіўнымі ідэямі фамадскага развіцця розных краін у адносінах да рэ-альных умоў Беларусі. Ён стаяў ля вытокаў зараджэння рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, прадстаўнікамі i выразнікамі якога пазней былі К.Каліноўскі i Ф.Багушэ-віч. Жыішё i дзейнасць С. прыпадае на пе-рыяд царавання ў Расіі Мікалая I, калі тут панавалі прыгонніцкія парадкі, абвастрылі-ся сацыяльныя i нацыянальныя супярэч-насці, паглыбляючы крызіс феадальнай сістэмы. Пасля задушэння ў 1825 паўстан-ня дзекабрыстаў карнымі мерамі ўраду уда-лося задушыць выступленні супраць ца-рызму i прыгнёту ў розных сацыяльных пластах грамадства, што яшчэ больш уз-мацняла антыпрыгонніцкія настроі, паска-рала фарміраванне ідэалогіі рэвалюцыйнага дэмакратызму i нацыянальна-вызваленчага руху. С. быў адным з пачынальнікаў i прад-стаўнікоў радыкальнага кірунку гэтага руху, арганізатарам «Дэмакратычнага таварыс-тва» сярод студэнпкай i разначыннай мола-дзі.

У выніку пакутлівых пошукаў ісціны i шляхоў сацыяльнага пераўтварэння С. прый-шоў да ідэі антыпрыгоннай рэвалюцыі. Яшчэ студэнтам 3-га курса ён са сваімі ад-надумцамі (10 чалавек) стварыў тайную ар-ганізацыю «Дэмакратычнае таварыства», напісаў для яго статут «Прынцыпы дэмак­ратызму», які складаўся з уводзін, 8 частак i заключэння. Ва ўводзінах да статута былі сфармуляваны мэты арганізапыі: барацьба з беззаконием, выхаванне моладзі ў духу сумленнасці i грамадскай карысці, спачу-ванне абяздоленым незалежна ад нацыя-нальнай, рэлігійнай i саслоўнай прыналеж-насці; рэкамендавалася жыць сціпла, зма-rauua з недахопамі, весці здаровы лад жыцця, набываць грунтоўныя веды i ава-лодваць рамяством. Таварыства было тай-нае, старанна заканспіраванае, падзялялася на дзесяткі. Прыём у яго вёў адказны за дзесятку (солтыс). Кожны, хто ўступаў, браў новае імя. даваў прысягу (кляліся «прысвяпіць свае сілы барапьбе за шчасце айчыны i адзінства народаў»), плаціў узно-сы. Для сувязі існавала сістэма пароляў (Вільня — «мапі», Віленская губ. — «халу­па» i інш.). Для барацьбы з паліцыяй была створана спецгрупа. Не дазваіялася захоў-ваць зброю i забароненую літаратуру, пару шальнікаў статута штрафавалі. За 2,5 года існавання таварыства праграмныя мэты i гуманістычныя прынцыпы яго ўдакладня-ліся і канкрэтызаваліся. Таварыства расло колькасна, пашыралася геаграфічна. Асно-ву яго складалі студэнты-медыкі, уваходзі-ла таксама i моладзь са шляхты, духавен-ства, рамеснікаў i інш. У таварыстве пана-ваў дух інтэрнацыяналізму. У адносінах да сацыяльна-палітычных задач не было адна-душша. Адны аб'ядноўваліся вакол С. (ра-дыкалы), другія пазбягалі палітычных пра-блем, стаялі на пазіцыях большай памяр-коўнасці. С. адстойваў неабходнасць ба­рацьбы з царызмам i дэспатызмам, аб'яд-нання розных апазіцыйных слаёў усіх на-родаў краю (беларусаў, палякаў, рускіх, ук-раінцаў, яўрэяў). Вострая крытыка царызму i прыгонніцтва была накіравана на перабу-дову жыцця грамадства на аснове «мужыц-кай праўды». У пач. 1837 С. наладзіў не-пасрэдныя кантакты з Канарскім, былым кіраўніком паўстання 1830-31, i распачаў сумесную дзейнасць па здзяйсненні галоў-най мэты таварыства — падрыхтоўкі паў-стання сялян супраць прыгонніцтва. Але ў канцы мая 1837 Канарскі, a потым i С. бы-лі арыштаваны. Па справе Канарскага была створана «Віленская следчая камісія па злачынцах» пад старшынствам віленскага віцэ-губернатара князя Трубяцкога, празва-нага «Чорным д'яблам». У сваіх мемуарах «Споведзь грэшніка, які каецца» (хоць у ix не было ніякага раскаяния) С. пісаў: «Ca звярыным крыкам «лжэш, свіння» кідаўся ён [Трубяцкі] на вязняў у час допыту, біў... пакуль ахвяра не траціла прытомнасць». За 8 месяцаў следства С. не страціў прысут-насці духу. У турме ён звязаўся з тайнай арганізацыяй рускіх афіцэраў, якую ўзна-чальваў А.Караваеў (спрабаваў арганізаваць уцёкі вязняў). Але адзін з членаў таварыс­тва не вытрымаў катаванняў i назваў усіх, хто быў звязаны з Канарскім. Пачаліся но-выя арышты. Канарскі i С. узялі на сябе ўсю віну, але адмаўлялі ідэю падрыхтоўкі ўзброенага паўстання, спасылаючыся на статут. Абвінавачванне ў падрыхтоўцы паў-стання не атрымала дакументальнага па-цвярджэння. Ваенна-палявы суд 31.1.1839прыгаварыў Канарскага да расстрэлу, трое з 24 арыштаваных (С, Я.Загорскі i K.Pan-чынскі) высланы радавымі на Каўказ без права выслугі, астатнія — з правам на ат-рыманне армейскіх чыноў.

 

 

Пазней сябра i аднадумца С. пісьменнік М.Лавіцкі пісаў Рапчынскаму на Каўказ, што студэнты захоўваюць вернасць раней-шым ідэалам, дзейнічаюць, чытаюць творы С: «Ты, Франц i Ян жывяцё з намі... Вашы імёны незабыўныя. Яны належаць гісторыі i заўсёды будуць свяціць як ясныя, светлый зоркі... Слава Вам... няшчасныя людзі, Вя-лікія людзі».

Далейшы лес С. быў не менш трагічны. Шлях на Каўказ ён прайшоў пешшу, хва-рэў, лячыўся. За спробу ўцячы быў накіра-ваны на перадавую, затым у крэпасць на Каспіі Кізляр. Ba ўспамінах ён пісаў: «Дум-кі пра вызваленне ніколі не пакідалі мяне.. Уцёкі лічыў адзіным сродкам яго выканан-ня». У 1839 у Адэсе арыштавалі Лавіцкага, у якога былі знойдзены дадатковыя «кам-праметуючыя» матэрыялы, у т.л. «шкодныя вершы Савіча i Рапчынскага», рукапіс Ла-віцкага «Нарыс духу Віленскай акадэміі», дзе была апісана рэвалюцыйная дзейнасць С. i створанага ім таварыства. Мікалай I загадаў даставіць С. з Каўказа. На беразе Церака жандары знайшлі адзенне i запіску С, што ён утапіўся. На самай справе той з падробленымі дакументамі накіраваўся пешшу праз Малдову ў Румынію. Восенню 1841, вывіхнуўшы нагу, пад імем доктара Гельгега зрабіў прыпынак каля мяст. Яніш-паль Жытомірскага пав. i заняўся лекар-скай практыкай. Хутка распаўсюдзілася чутка пра добрага доктара. Улады Янішпа-ля запісалі яго ў аднадворцы, што дало магчымасць аформіць замежны пашпарт. Але абавязак доктара прымусіў яго застац-ца для барацьбы з эпідэміяй халеры. Свае «Успаміны» ён не закончыў, але пра жыц-цё паспеў расказаць польскаму паэту А.Гразе, яму ж перадаў i незакончаны ру-капіс «Споведзі...», які праз 30 гадоў быў апублікаваны. Памёр С. ў 1846, пахаваны ў Астражку на Украіне.

Галоўнай сілай у рэвалюцыйна-дэмакра-тычнай барацьбе С лічыў народ (сялян-ства). Гэта адрознівала яго ад папярэдніх рэвалюцыянераў-дваран i шляхты, якія іг-наравалі народ. Ідэйнай асновай праграмы «Дэмакратычнага таварыства» было нату-ральнае права i прыярытэт розуму, свабода, братэрства i сацыяльная справядлівасць. С. 1 сябры па таварыстве ставілі за мэту ўзняць на ўзброеную барацьбу сялянства як пераважную большасць насельніцтва краю. Але, зыходзячы з асветніцкіх трады-цый, С i яго аднадумцы лічылі, што дастаткова толькі раскрыць сялянству яго прыгнечанае становішча, як яно пачне ба­рацьбу. С. крытыкаваў антыгуманны i ама-ральны характар прыгонніцтва, прыгнёту, прыніжэння i здзекаў памешчыкаў над ся-лянамі, асуджаў такі стан рэчаў, патрабаваў скасаваць ганебнае права аднаго чалавека панаваць над другімі. У доказе натураль-насці i антыграмадскасці прыгонніцкіх ад-носін С. апеляваў да ідэі роўнасці сацыяль-ных правоў усіх людзей. Крытыкуючы са-слоўную няроўнасць, ён сцвярджаў, што годнасць людзей не залежыць ад ix сацы-яльнай i іншай прыналежнасці, а вызнача-ецца здольнасцямі i талентам, асабістымі якасцямі. Выступаючы за роўнасць усіх, за справядлівы грамадскі лад, С. адмяжоўваў-ся ад утапічна-схематычнага разумения роўнасці людзей як абсалютнай роўнасці. «У прыродзе няма лікургавай роўнасці. Ня-ма яе i ў людзей, i ў прыродзе, няма яе па-між членамі адной сям'і!» У адрозненне ад многіх сваіх папярэднікаў члены таварыс­тва не ідэалізавалі грамадства, дзе роўнасць абмяжоўвалася толькі роўнасцю ўсіх перад законам, хоць на той час i гэта патрабаван-не было прагрэсіўным. Яны марылі пра рэспубліканскі лад замест манархіі, калі «не будзе ні заможных, ні бедных, ні ца-роў, ні слуг, усе будуць браты, будуць лю-дзі». Пры гэтым яны лічылі, што не варта шукаць узоры для пераймання, а трэба ісці сваім шляхам. «Ні Злучаныя амерыканскія штаты, ні Швейцарыя не павінны служыць нам узорам у імкненні да благаславеннай садружнасці». Гэтыя ідэалы знайшлі ад-люстраванне ўжо ў арганізацыйных праві-лах членства ў «Дэмакратычным таварыс­тве», у прынцыпах, якія вызначалі кірунак барацьбы. Ідэя братэрства народаў лічыла-ся адной з найважнейшых духоўных каш-тоўнасцей, убіраючы ў сябе гістарычны во-пыт i асветніцкую ідэю роўнасці. С. сцвяр-джаў, што «ўсе нацыі роўныя, i ніхто не павінен адчуваць нянавісць адзін да аднаго, нягледзячы на нацыянальныя адрозненні (рускі, паляк ці яўрэй)». Пры абмеркаванні нацыянальных пытанняў С. i яго аднадум­цы рабілі ўпор на тое, што ix радніла і аб'ядноўвала. Адзінства брацкіх народаў у барацьбе за сацыяльна-палітычныя свабо-ды, супраць царскага дэспатызму знайшло сваё адлюстраванне ў кароткім закліку та­варыства — «За нашу i вашу свабоду!». У процівагу пазіцыям улады i царквы рэва-люцыйны пратэст С. лічыў высокамараль-ным дзеяннем, бо менавіта дэспатызм на

 

 

саджае ў грамадстве амаральнасць: нізка-паклонства перад высокапастаўленым чы-ноўніцтвам, пагоню за тытуламі, пра-дажнасць, хабарніцтва, бяздушнасць у адно-сінах да слабых i бедных. Знявага народа i доўгая яго няволя вядуць да з'яўлення і ў яго асяроддзі ганебнай маралі. Адносіны членаў таварыства да рэлігіі былі неадна-значныя. Адны лічылі яе галоўнай жыццё-вай сілай, адводзілі ёй асаблівую ролю ў маральнай сферы, другія аспрэчвалі гэтыя тэзісы, выказвалі перакананне, што развіц-цё чалавечага грамадства звязана з вызва-леннем з-пад улады царквы i рэлігіі. Але ўсе яны сыходзіліся ў асуджэнні духавен-ства за сувязь з самадзяржаўем, лічылі, што царква скампраметавала сябе абаронай дэспатычнай улады, асвячэннем прыгон-ніцтва, амаральнага i антыгуманнага ладу, маральным асуджэннем барацьбітоў за сва-боду i справядлівасць.

Дэмакратычныя i рэвалюцыйныя ідэі С. i створанага ім «Дэмакратычнага тава­рыства» не спынілі свайго існавання i пас-ля таго, як члены таварыства раз'ехаліся па розных гарадах Расіі. Студэнты-медыкі вы­пуску 1839 кляліся захаваць вернасць дэ-макратычным традыцыям. С. не дажыў да адмены прыгоннага права, але яго ідэі і прынцыпы барацьбы знайшлі сваіх прадаў-жальнікаў, напрыклад, дзейнасць Ю.Бак-шанскага. Жыццё i дзейнасць С. — яскра-вы прыклад сапраўднага служэння народу, вызвалення яго ад дэспатызму i насілля i ў першую чаргу ад цяжкага прыгону.

Літ:. С м i р н о ў А.Ф. Франц Савіч. Мн.,1961; Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Бело­
руссии в 30—40-е годы XIX в. Мн., 1971.С. 18—51. К.С.Пракошына.

Войслаў [Суліма-Савіч-3 а б л о ц к i Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч; псеўданімы: Грамадзянін з Белай Русі, Граф Суліма, Павел Завіша,Paweł Zawisza, Полоцкий Гаврил о; 15.3.1850 (паводле іншых звестак 1849) — пасля 1893]

Паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Панчаны Дзісенскага пав. Вілен-скай губ. (цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл.) у багатай памешчыцкай сям'і. Баць-ка яго памёр рана, i С.-З. выхоўваўся ў дзе-да ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага пав. (цяпер Шумілінскі р-н). Дзед не звяртаў на ўнука асаблівай увагі i не мог плённа ўплы-ваць на яго. Той рос на руках у дваровых, што спрыяла яго збліжэнню з народам. Паміж дзедам i маці за С.-З. ішла з пера-менным поспехам упартая барацьба, звяза-ная з пэўнымі маёмаснымі інтарэсамі. Ву-чыўся С.-З. ў Віленскай гімназіі i ў замеж-ных універсітэтах (Прага, Лейпцыг, Страс­бург). Відаць, тэта было кароткачасовае на-вучанне са статусам вольнага слухача. С.-З. рана пранікся ідэямі вызваленчага руху i нацыянальнага абуджэння беларускага на­рода. Паводле яго ўласных слоў, у 1868 ён узначаліў нацыянальна-асветную суполку «Крывіцкі вязок», што ўтварылася ў Пе-цярбургу i займалася выданнем беларускіх кніг, збіраннем фальклору, падрыхтоўкай слоўніка i г.д. Улады забаранілі суполку, а яе ўдзельнікаў абвінавацілі ў «сацыялізме i прапольскіх сімпатыях». С.-З. апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве, дзе на-друкаваў на польскай мове сатырычную паэму «Праўдападобная гісторыя» (1871) i гіста-рычныя творы пра Каперніка (1873). Адна-часова яго вабіла беларуская паэзія. У 1873 ён даслаў у пецярбургскі часопіс «Вестник Европы» тры свае лірычныя вершы разам з пісьмом, у якім гаварыў пра старажытнасць беларускай мовы i неабходнасць яе літара-турнай распрацоўкі на новым этапе. У пісьме таксама паведамляў пра намер вы-даць «Пісьмы з Варшавы» на рускай мове. 3 самага пачатку сваей літаратурнай дзей-насці С.-З. зарэкамендаваў сябе як пісь-меннік трохмоўны (беларуская, польская i руская), што было характэрным для бела-рускіх літаратараў 2-й паловы 19 ст. Пра наступны перыяд свайго жыцця ён пісаў у аўтабіяграфічнай нататцы, называючы сябе ў трэцяй асобе: «Сатыры i імправізацыі зрабілі яму шмат ворагаў у Заходнім краі, прытым фінансавае становішча яго ў выш­ку марнатраўства маці моцна пахіснулася.

Гэта прымусіла яго ў 1875 выселіцца за мяжу, дзе ён да 1888 жыў, знаходзячыся то ў Аўстра-Венгрыі, то ў Германіі, то ў Егіп-це, то ў Францыі» (Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 452). У гэты перыяд С.-З. актыўна супрацоўнічаў у- многіх французскіх, ня-мецкіх i польскіх газетах i часопісах. Матэ-рыяльнае становішча яго было надзвычай цяжкае. 3 архіўных матэрыялаў i іншых

 

 

крыніц вядома, што ў 1875—76 ён жыў у Галіцыі, у Львове пазнаёміўся з польскім рэвалюцыянерам БЛіманоўскім, супрацоў-нічаў там з выдаўцом часопіса «Ruch literacki» («Літаратурны рух»), колішнім паўстанцам 1863 А.Гілерам, у Тарнове рэ-дагаваў польскую газету «Gwiazda» («Зор­ка»). У 1876 «за сацыялістычмыя прошукі» яго выслалі з Кракава ў Познань. У тым жа годзе ён напісаў у Празе польскамоўную паэму «Аповесць пра мае часы», прысвеча-ную Беларусі напярэдадні паўстання 1863—64. У 1880-я гады ён жыў у Парыжы, спрабаваў выдаваць там газету на француз-скай мове, чытаць лекцыі пра славянства на рускай мове. У 1882 у сувязі з юбілеем польскага паэта Б.Залескага падараваў яму верш «Беларуская пея» (песня), a ў 1883 мовазнаўцу Л.Нядзвецкаму — свой рука-пісны зборнік «Вязанка эпіфамаў» (скла-даўся з твораў, напісаных у Швецыі, Аў-стрыі, Егіпце, на Корсіцы). У 1885 надру-каваў у Познані гістарычную аповесць «Полацкая шляхта». У 1885—86 супрацоў-нічаў з варшаўскай газетай «Chwila» («Хві-ліна»). У той жа час выдаў у Парыжы бра-шуру «Яшчэ Польшча не запнула, пакуль існуе Расія», чым выклікаў вялікую незада-воленасиь польскай эміграпыі. Летам 1887, калі жыў у вялікай беднасці ў Бруселі (Бельгія), папрасіў дазволу ў царскага ўрада вярнуцца з эміграцыі. У канцы снежня 1887 вярнуўся на радзіму, дзе за ім быў ус-таноўлены тайны нагляд. У 1888—89 пра-цаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вест­ник». У 1889—91 жыў у сваёй цёткі ў маён-тку Губіна Лепельскага павета, вёў перапіс-ку з мовазнаўцам Я.Карловічам, рускім гіс-торыкам К.Бястужавым-Руміным. Летам 1891 аглядаў метэаралагічную станцыю вя-домага вучонага Я.Наркевіча-Ёдкі ў маён-тку Над-Нёман (цяпер Уздзенскі р-н), але візіт, як пісала прэса, закончыўся сутык-неннем з гаспадаром. У тым жа 1891 пры-ехаў у Мінск, пасяліўся ў Нова-Маскоў-скай гасцініцы, перапісваўся са славістамі П.Кулакоўскім i А.Будзіловічам. У лістапа-дзе 1891 апынуўся ў Пецярбургу «з наме-рам далучыцца да праваслаўнай царквы, веравызнання яго беларускіх продкаў». Там пазнаёміўся з гісторыкам i выдаўцом М.Сямеўскім i пакінуў аўтабіяграфічны за-піс у яго вядомым альбоме «Знаёмыя. Кні-га аўтографаў». У 1892 у часопісе «Благовест» надрукаваў нарыс «Шчаслівейшая Марыся» з серыі «Беларускія нарысы».

Апошні вядомы дакумент, звязаны з С.-З. — адрасаванае яму пісьмо рэдактара «Биржевых ведомостей» М.Коншына ад 3.2.1893, у якім газета адмовілася надрука-ваць яго пераклад з польскай мовы пад назвай «Пятруша» нібыта з-за нелітаратур-насці яго мовы.

Жыццё i творчасць С.-З., яго супярэчлі-выя ідэйна-грамадскія пошукі адлюстроў-ваюць нялёгкія шляхі станаўлення беларус-кай літаратуры i нацыянальнай культуры таго часу. Яго беларускамоўная творчасць знайшла належнае месца на старонках гіс-торыі роднага пісьменства. Асобныя рука-пісы i дакументы зберагаюцца ў архівах i бібліятэтках Мінска, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Львова, Польшчы.

Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 451—462.

Г.В.Кісялёў.