САВЕТАЎ

САБОЛЬШЧЫКАЎ

Васіль Іванавіч (25.1.1813—31.10.1872)

Архітэктар i бібліяфіл. Нарадзіўся ў Ві-цебску. Пасля заканчэння мясцовай гімна-зіі служыў у Віцебскім губернскім праўлен-ні. Прыроджаная дапытлівасць прывяла яго ў 1830 на службу ў Пецярбург, дзе ў вольны час самастойна вывучаў замежныя мовы, чытаў навуковыя кнігі. Пасля доўгіх намаганняў трапіў на службу ў Публічную бібліятэку. Гэтай культурнай установе была прысвечана яго дзейнасць да канца жыцця. Кіраўніцтва бібліятэкі высока цаніла ста-раннасць i веды С. i карысталася імі. Яго намаганнямі ў бібліятэцы было арганізава-на вялікае аддзяленне замежных твораў пра Расію. Адначасова з працай у бібліятэцы С. наведваў як вольны слухач класы Акадэ-міі мастацтваў i вывучаў там архітэктуру. Паводле яго праекта была ўзведзена чы-тальная зала — адна з самых значных у та-гачаснай Еўропе. Пасля пажараў 1862 капі-тальна перабудаваў амаль увесь будынак бібліятэкі. Пасля паездкі за мяжу (1858) выдаў твор «Агляд вялікіх бібліятэк у Еўро-пе...» (1860), у якім выклаў найлепшы спо-саб утрымання i каталагізацыі значных кніга-сховішчаў i прапанаваў вельмі зручную сіс-тэму, якая была прынята ў Публічнай біб-ліятэцы. У кнізе «Пячное майстэрства», выдадзенай у 1865, прапанаваў новыя кан-струкцыі печаў, мадэлі якіх былі высока адзначаны на Парыжскай сусветнай выс-таўцы 1867. У 1870 С. надрукаваў разва-жанне пра тое, што трэба рабіць у дамах, каб пазбегнуць вільготнасці. У часопісах i газетах друкаваў артыкулы i нататкі, у якіх папулярызаваў архітэктурныя звесткі пра паляпшэннс зручнасці жылля ва ўмовах паўночнага клімату. У апошнія гады жыц­ця працаваў архітэктарам i хавальнікам ад-дзела прыгожых мастацтваў Публічнай біб-ліятэкі. Паводле яго праекта ў 1872 у Пе-

 

 

цярбургу пабудавана рымска-каталіцкая кансісторыя з царквой у раманскім стылі.

Г.А.Маслыка.

 

Аляксандр Васілевіч (24.11.1826 —7.12.1901)

Вучоны, аграном, педагог. Нарадзіўся ў с. Гульнева Дзмітраўскага р-на Маскоўскай вобл. Пасля заканчэння ў 1850 Горы-Го-рацкага земляробчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—55 камандзірава-ны ў Германію, Бельгію i іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадар-кі. У 1855—57 ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чы-таў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 загадчык ка­федры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага універсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана i напісана ў Горы-Горках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Расіі). У 1888—1900 працаваў дэканам фізіка-матэ-матычнага факультэта Пецярбургскага уні-версітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства i севазваротам. Рас-працоўваў рацыянальныя спосабы вядзен-ня сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэта-згоднасць пасеваў бабовых i злакавых кар­мавых траў. 3 1860 кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства, быў рэ-дактарам яго «Прац...». У 1885—96 (разам з В.В.Докучаевым) i ў 1898—1900 (разам з М.П.Адамавым) выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». Адстойваў прыяры-тэт рускага земляробства ў практыцы тра-васеяння, выступаў як прыхільнік ідэі адзінства арганічнай i неарганічнай прыро-ды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое трава-сеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але i як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы i павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі i навукі за мяжой, С. ніколі не прапаноўваў слепа капіраваць чужы вопыт, a падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да адпаведных глебавых i кліматычных умоў пэўных рэгіёнаў.

Літ:. Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 378—380.