МАРЦІНКЕВІЧ

Г.В.Кісялёў.

 

Геранім Францавіч (14.7.1816 —пасля 1864?)

Паэт, празаік, драматург. Нарадзіўся ў в. Тулава Віцебскага павета. Паходзіў са збяд-нелага шляхецкага роду Марцінкевічаў гер­ба «Лебедзь» (да другога адгалінавання гэ-тага роду ншіежаў В.Дунін-Марцінкевіч). Ву-чыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылі-шчы, адкуль з 1832 перайшоў у губернскую гімназію. Паводле архіўных звестак, у 1834 віцебскі павятовы маршалак шляхты прасіў уладкаваць бедных вучняў гімназіі Гераніма Марцінкевіча i яго брата Аляксандра на ка­зённы кошт, але яму было адмоўлена «за недастатковасцю законных дакументаў аб дваранстве». У 1835 М. паспяхова скончыў гімназію і ў тым жа годзе паступіў на юры-дычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Колькі ён там правучыўся — невядома, але закончанай універсітэцкай адукацыі не ат-рымаў. Каб зарабляиь на хлеб, перайшоў на службу ў Віцебскае губернскае праўлен-не, потым па невядомых прычынах зволь-ніўся. У канцы 1849 «адстаўны канцыляр-скі служыцель»М. атрымаў ад віцебскага губернатара дазвол зноў паступіць на служ­бу — на гэты раз у дваранскую дэпутацкую зборню. За 11 гадоў даслужыўся да невысо­кага чыну губернскага сакратара. На пачат-ку 1860-х гадоў разбіты пар&іічом. У 1864 у віцебскіх установах вялася перапіска пра афармленне яму пенсіі. Далейшых біягра-фічных звестак няма. Падгрымліваў сяб-роўскія адносіны ca сваім земляком i pa-веснікам А.Вярыгам-Дарэускш i яго братам Сымонам, арганізатарам публічнай чыталь-ні ў Віцебску, у 1843 прысвяціў ім верш «Захад сонца». Літаратурнай дзейнасцю М. пачаў займацца ў 1830-я гады. Супра-цоўнічаў у часопісе «Rubon» («Рубон») i інш. рэгіянальных выданнях. У 1845 надру-каваў у віленскага выдаўца Ю.Завадскага томік сваіх польскамоўных паэтычных тво-раў (тыраж каля 500 экз.). У 1848 выдаў другую кнігу, куды ўвайшлі драма «Час над Дзвіной», паэма «Першае падзенне чалаве-ка», пераклады з І.В.Гётэ i М.Лермантава.

 

 

Трэцяя яго кніга — стракаты ў жанравых адносінах зборнік «Творы, напісаныя між іншым» (нарысы, замалёўкі, вершы) — выйшла ў 1858. Драма «Падарожны» не была апублікавана. М. быў прагрэсіўным правінцыяльным літаратарам, актыўным удзельнікам літаратурна-культурнага жыц-ця Віцебска. У сваіх творах выказваў тры-вогу за лес народа, спадзяванні на лепшую будучыню, сатырычнымі фарбамі маляваў добра знаёмае яму чыноўніцкае асяроддзе. Ад глыбокай цікавасці да народнай культу­ры (вядомы яго пераклады на польскую мову беларускіх песень) ён сам перайшоў да творчасці на беларускай мове (камедыя «Аказія падпалкоўніцам» або «Аказія пры пшікоўніцах», якая нібыта ставілася на ві-цебскай аматарскай сцэне А.Вярыгам у 1861-62 i захоўвалася ў маёнтку Селігоры на Лепельшчыне). Даследчыкі ідэнтыфіку-юць гэты твор з гт'есай «Адвячорак. Аказія ў карчме пры Фальковічах» (1858), тэкст якой (праз А.Рыпінскага, М.Піятуховіча i інш.) у копіі дайшоў да нашага часу i збе-рагаецца ў ЦДАМЛіМ Беларусі. Асобныя аўтографы твораў М. захоўваюцца ў Віль-нюсе.

Шт.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Мальдзіс А. Пюьмы наводзяць на след // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIXстагоддзе. Мн., 1969. Г.В.Юсяяёў.