МАНЮШКА

МАНЮШКА

Дамінік (6.7.1788—26.9.1848)

Асветнік. Нарадзіўся на Міншчыне ў сям'і вайсковага суддзі Вялікага княства Літоўскага. Дваюрадны брат кампазітара С.Манюшкі. Пасля заканчэння Віленскага

 

 

універсітэта атрымаў вучоную ступень док-тара права. Прымаў удзел у вайне 1812. 3 1816 асеў на спадчынным маёнтку Радкаў-шчызна ў Ігуменскім пав. (цяпер Чэрвенскі раён). Займаў пасаду ігуменскага падкамо-рага. Прымыкаў да масонскага руху: быў членам ложы «Паўночная паходня». Усё свас жыццё М. прысвяціў паляпшэнню становішча сялян. Уласны маёнтак i зя-мельныя ўгоддзі ён аддаў у карыстанне сваім сялянам, пакінуўшы сабе толькі не-вялікі ўчастак. Кожны селянін атрымаў асобную сядзібу з ворнай зямлёй, лугам i дзялянкай лесу. М. заснаваў у павеце вучы-лішча, якое складалася з двух аддзяленняў — падрыхтоўчага i вышэйшай школы. У ix выкладалі закон Божы, славянскую, рус-кую i польскую мовы, арыфметыку, давалі-ся веды па тэхналогіі земляробства, па са-даводстве, агранаміі, лесаводстве, пчала-водстве, пачатковыя звесткі з медыцыны, анатоміі i ветэрынарыі. Апрача таго, вы-кладалася каліграфія, чарчэнне, рукадзелле i розныя рамёствы. У вышэйшых класах для найбольш здольных выхаванцаў дадаткова выкладаліся геаграфія, гісторыя i камор-ніцтва. У 1824 у Радкаўшчызне быў засна-ваны канвікт (асобы пансіянат) для ўтры-мання i выхавання сялянскіх дзяўчынак. Былі абсталяваны аптэка i лабараторыя, а для практычных заняткаў існавалі сады ба-танічны, пладовыя i агароднінны. Навучан-не вялося на працягу 2 гадоў у асенне-зі-мовы перыяд, a ўлетку выхаванкі праходзі-лі практыку ў садах вучылішча або на пры-сядзібных участках сваіх бацькоў. Выдаткі на ўтрыманне вучылішча i канвікта М. ра-біў за кошт арэнднай платы, якую ён ат-рымліваў ад сялян за зямлю, а таксама са сваіх асабістых сродкаў. Не маючы дадат-ковых даходаў, ён вымушаны быў закласці маёнтак. Вучылішча было закрыта ў 1838, жаночы пансіянат праіснаваў да 1853 дзя-куючы матэрыяльнай дапамозе брата Ігна-та. У канцы жыцця М. пераехаў у Мінск, дзе i памёр. На яго магіле ў прадмесці Ка-мароўкі ўдзячныя выхаванцы паставілі помнік з надпісам: «Ад верных сялян i пад-даных». Паводле сведчання гісторыка А.Кіркора, сяляне з Радкаўшчызны вылуча-ліся дасведчанасцю, сумленнасцю, працаві-тасцю, высокай маральнасцю i з вялікай павагай ставіліся да памяці М.

Літ.: Живописная Россия...: Литовское и Бе­лорусское Полесье. Репринт, изд. 1882 г. Мн., 1993. С. 325. Г.А.Маслыка.

 

Станислаў (1819-1872)

Кампазітар, дырыжор i педагог; класік польскай i беларускай вакальнай лірыкі, стваральнік нацыянальнай класічнай опе­ры. Нарадзіўся ў фальварку Убель Ігумен-скага павета Мінскай губ. (цяпер Чэр-веньскі раён) у шляхецкай сям'і. Пачатко-вую адукацыю атрымаў дома, музычную — у Мінскай музычнай школе Д. Стафановіча. 18 гадоў (з 1840 да 1858) працаваў арганіс-там i дырыжорам у Вільні, а з 1858 i да канца жыцця — дырыжорам опернага тэ-атра ў Варшаве, з 1864 таксама прафесар Музычнага інстытута. Стварэнне першых вадэвіляў, музычных камедый i камічных опер М. звязана з Беларуссю. У 1834 мін-скімі аматарамі пастаўлены адзін з першых яго музычных твораў «Канторскія служа-чыя»; у 1841 у Гродне, a ў 1843 у Мінску паказаны аднаактовы жарт «Латарэя» (ліб-рэта Корвін-Мілеўскага). На лібрэта В.Ду-ніна-Марцінкевіча ім напісаны «Рэкруцкі набор» (з К.Кжыжаноўскім; пастаўлена ў 1841 у Мінску), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вала» (спектакль у Мінску ставіўся 21 раз), «Ідылія» («Сялянка», з К.Кжыжаноўскім; пастаўлена ў 1852 у Мін-ску; у 1853—55 ставілася ў Бабруйску, Слуцку, Нясвіжы, Глуску i інш.). Прэм'ера камічнай оперы «Ідылія» адбылася 9.2.1852 у Мінскім гарадскім тэатры. Дзякуючы вы-карыстанню ў лібрэта беларускай мовы (побач з польскай) i апоры на беларускі фальклор гэтая падзея стала значнай вяхой

 

 

у гісторыі беларускай музычнай культуры. Упершыню з беларускай тэатральнай сцэ-ны гучалі нацыянальныя мелодыі, прымаў-кі і прыказкі. Гэта была не проста творчая смеласць драматурга i кампазітара, якія ад-важьшіся ва ўмовах знявагі да ўсяго бела-рускага адкрыта заявіць пра свае сімпатыі, a глыбока прадуманая i свядомая акцыя, што адлюстроўвала творчыя, грамадзянскія i ідэйныя пазіцыі аўтараў. Трэба было мець немалую мужнасць, каб у часы Мікалая I так гаварыць аб прыгонніцтве, як у «Іды-ліі» В.Дуніна-Марцінкевіча i М. Наогул у творчасці гэтых абодвух аўтараў тэма сацы-яльнай няроўнасці заўсёды была ў ліку найважнейшых. Дэмакратычная накірава-насць ix твораў часта служыла прычынай прыдзірак цэнзуры, затрьшкіці забароны выданняў. Ix погляды не заўсёды падтрым-лівалі i блізкія сябры. Нават У.Сыраколыя, які хваліў Дуніна-Марцінкевіча за тое, што ён «першы адважыўся стварыць вялікі твор на нашай народнай гаворцы», лічыў яго творы «залішне вострымі», а вядомы вар-шаўскі музычны крытык Ю.Сікорскі неад-нойчы дакараў М. за сацыяльна завостра-ныя сюжэты, якія надавалі музыцы «непа-жаданы характар». Спецыялісты папракалі кампазітара i за дэмакратызм яго светапо-гляду, за цягу да народных крыніц. Ba ўяўлен-ні М. ўсё бяспраўнае i прыгнечанае ўва-саблялася ў вобразах беларускіх сялян. Яго біёграф сцвярджаў: нават працуючы над операй «Парыя», прысвечанай жыццю ні-жэйшай касты індыйскага насельніцтва, М. «індускіх парыяў... у думках бачыў ап-ранутымі ў беларускія порткі». Светапогляд М. сфарміраваўся ўжо ў юнацкія гады, што прайшлі на Беларусі. 3 дзяцінства ён бачыў страшэнную сацыяльную несправядлівасць у адносінах паноў да сялян. Таленавітых i сціплых людзей з народа М. паважаў куды больш, чым фанабэрыстую шляхту, якая мерала чалавечыя якасці велічынёй маён-тка ui старажытнасцю радаводу. 3 малых гадоў будучы кампазітар адчуў хараство i прывабнасць беларускага фальклору, асаб-ліва беларускай песні. Таму беларускі кала-рыт дамінуе амаль ва ўсіх яго творах, асаб-ліва ранніх. У прадмове да 1-га выпуску «Хатняга спеўніка» (1844) М. паведамляў, што змясціў у ім «песні прынёмапскіх вё-сак... у гэтых паэтычных творах найярчэй праявіўся нацыянальны характар i мясцовы каларыт», а «тое, што ёсць у ёй народнага, нацыянальнага, мясцовага, што з'яўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў, ні-колі не перастае падабацца жыхарам той зямлі, на якой яны нарадзіліся i выраслі». У больш познія гады М. шчодра чэрпаў з крыніцы беларускай народнай творчасці. Так, у оперы «Фліс» («Плытагоны», 1858) Р.Шырма адзначыў «такое багацце песен­ных i танцавальных народных інтанацый, што часам ствараецца ўражанне, што ты дзесьці пад Слуцкам ці каля Мінска пры-сутнічаеш на народным свяце».

На працягу ўсяго жьщця М. падтрымлі-ваў цесную сувязь з беларускімі музыкан­там!, аказваў ім самую разнастайную пад-трымку ў творчай дзейнасці. Ён сам быў настаўнікам ігры на фартэпіяна мінскай пі-яністкі І.Горват, пасылаў розным выдаў-цам, у т.л. Ф.Шсту, творы Ф.М&адоўскага, пісаў артыкулы пра сваіх суайчыннікаў — мінскага фартэпіяннага i арганнага майстра І.Бяляўскага, гродзенскую скрыпачку Т.Юзафовіч, рэцэнзаваў ix працы, у пры-ватнасці кнігу Н.Орды «Граматыка музыкі», памагаў набыць музычную адукацыю Камі-ле Марцінкевіч, скрыпачцы Б.Крыгер, на-ладжваў ix канцэрты. М. рэгулярна дасылаў у Мінск Д.Стафановічу i Ф.Міладоўскаму экзэмпляры сваіх твораў.

Са сталых яго опер найбольш папуляр-ныя «Галька» (1847, пастаўлена ў 1854, 2-я рэдакцыя — у 1859), адметная вострынёй сацыяльна-крытычнага кірунку. У Мінску яна ўпершыню пастаўлена ў 1856; а праз 120 гадоў (1875) зноў пастаўлена на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы i балета Белару­сь У ліку найбольш значных яго опер: «Графіня» (1859), «Вербум нобіле» («Слова гонару», 1860), «Парыя» (1869), «Страшны двор» (1865). Апошняя опера ў 1952 упер­шыню ў СССР пастаўлена Дзяржаўным тэ-атрам оперы i балета Беларусі ў перакладзе на беларускую мову М.Танка. Ён аўтар больш як 300 сольных песень, што ўвайшлі ў 12 «Хатніх спеўнікаў», у ix ліку 12 песень напісаны на словы Я. Чачота; кантаты «Крымскія санеты» на словы А.Мійкевіча. Вытокі музычнай творчасці М. ў польскім і беларускім фальклоры.

Літ. me.: Listy a Zebrane. Kraków, 1969.

Шт.: Станислав Монюшко: Сб. ст. М.; Л., 1952; Рудзинский В. Монюшко: Пер. з пол. М., 1960; Яго ж . Монюшко и его связи с русской культурой // Русско-польские музы­кальные связи. М., 1963; Мальдзіс А. Ста-ніслаў Манюшка // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Смольский Б.С.

 

 

Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963. С. 52—63; Б р а в е р Л. Продкі і сваякі Ма-нюшкі // Маладосць. 1967. №9; Фукс М. Ма-нюшка на Беларусі: Пер. з пол. // Полымя. 1967. № 6; Янушкевіч Я. Аўтограф Станіслава Ма-нюшкі // Маладосць. 1989. № 8. І.П.Хаўратовіч.