ЛУЖЫНСКІ


Дата добавления: 2014-01-04; просмотров: 4; лекция была полезна: 0 студентам(у); не полезна: 0 студентам(у).
Опубликованный материал нарушает авторские права? сообщите нам...

ЛОВАН

Стафан Рыгоравіч (Ян Л а в е й к а)

Мысліцель-атэіст 2-й паловы 16 ст. Дата i месца яго нараджэння невядомыя, а пра час смерці можна меркаваць толькі пры-блізна (каля 1595), бо езуіт С.Рэшка ў кнізе «Аб атэізме і скажэннях евангелікаў», вы-дадзенай у 1596, гаварыў пра Л. як пра па-мерлага. Захаваўся дакумент — «Пазоў ад-наму рускаму секты эпікуравай» — пра выклік Л. ў 1592 у Галоўны трыбунал Вялі-кага княства Літоўскага за пашырэнне атэ-істычных поглядаў. Выклікалі яго ў суд па даносе шляхціца С.В.Лозкі, які паведамляў каралю Рэчы Паспалітай Жыгімонту III, што земскі суддзя Мазырскага пав. Л. не прызнае Бога, таму не павінен займаць гэ-ту пасаду. У каралеўскім «Пазове...» пера-лічваюцца адступленні Л. ад хрысціянскай рэлігіі: не прызнае хрысціянскую Троицу — трыадзінага Бога, не лічыць Хрыста сынам Божым, вызваліцелем і збавіцелем грахоў-насці людзей, адмаўляе пекла, рай, існа-ванне ў чалавека душы i яе бессмярот-насць, не верыць ва ўваскрэсенне з мёр­твых, не прызнае дзень страшнага суда, тым самым адмаўляе ўсе галоўныя пастула-ты хрысціянскай рэлігіі. Сведчанняў пра тое, ці адбыўся тэты суд, не знойдзена. Але ў Літоўскай метрыцы за 1594 ёсць запіс пра каралеўскі суд над Янам Лавейкам па скар-зе таго ж С.В.Лозкі (другі разбор: запісы пра першы разбор гэтай справы таксама не знойдзены). У сувязі з гэтым існуе здагад-ка, што Ян Лавейка i быў Стафанам Лова-нам i што гэтыя два працэсы звязаны па-між сабой. 3 запісаў таксама вынікае, што скаржнік Лозка, як i ў першы раз, на суд не з'явіўся i што Лавейку ў чымсьці пера-шкаджалі пры выкананні ім у Мазыры сва-іх службовых абавязкаў. Кароль прызнаў выстаўленыя супраць Лавейкі абвінавач-ванні недаказанымі i вынес рашэнне пакі-нуць яго на ранейшай пасадзе. Знойдзены i запісы пра зямельныя i даўгавыя спрэчкі Лавейкі з тым жа Лозкам, удзел у пася-джэннях Віленскага трибунала ў якасці

 

 

суддзі мазырскага маршалка Яна Лавейкі (ёсць i ўласнаручны яго подпіс).

Погляды Л. i ў каралеўскай «Пазове...», i ў кнігах С.Рэшкі «Аб атэізме i скажэннях евангелікаў» i М.Жаброўскага «Рэцэпт на пластыр Чэхаўца» (абедзве 1597) у асноў-ным супадаюць. Толькі Рэшка дадае, што Л. быў спачатку іудзеем, потым хрысціяні-намарыянйам, нотым цвінгліянцамi ўрэшце стаў атэістам. У названых крыніцах найбольш падкрэсліваецца, што ён адмаў-ляў стварэнне свету i лічыў, што свет так «стаіць ад веку»; усё, што мы бачым, што адбываецца вакол нас, не мае патрэбы ў дапушчэнні звышнатуральнага творцы-Бо-га, што свет існаваў «ад веку» i «так векі векам будзе». У той жа час з ix вынікае, што Л. не прытрымліваўся погляду на поў-ную нерухомасць свету. 3 «Позвы...» ві-даць, што ён дапускаў развіццё ўсяго існу-ючага на свеце: «Зямля, дрэвы, вала i інш. рэчы — усё само праз сябе... сталася». Л. не верыў у Бога, у існаванне асобнай, нецялеснай душы, не бачыў прынцыповай розніцы паміж чалавекам i жывёлінай: «Ча-лавек жа, як i сабака або скаціна, крывёю сыходзіць», «душы ў чалавека, раю i пекла няма i суднага дня не будзе». У адпавед-насці з эпікурэйскай канцэпцыяй душы i цела ён атаясамліваў душу з дзейнасцю жывога арганізма, падкрэсліваў падабен-ства псіхафізіялагічных функцый чалавека i жывёлы.

Сацыяльна-палітычныя погляды Л. вы-значаліся рацыянальным, гуманістычным падыходам да вырашэння жыццёвых пра-блем, верай у перамогу дабра над злом. Ён асуджаў існуючую ў грамадстве несправяд-лівасць, страшэннае бяспраўе i беднасць адных i неабмежаваную ўладу і багацце другіх. Асуджаючы несправядлівы парадак, ён выказваў надзею на магчымасць лепшай саиыяльнай арганізацыі свету, лічыў, што паколькі, акрамя вечна існуючага свету, няма іншага быцця, то i сацыяльна-этыч-ныя адносіны складваюцца на рэальнай, матэрыяльна-зямной аснове. Тым самым ён адвяргаў рэлігійна-тэалагічнае вучэнне аб боскім паходжанні маралі, замагільнай адплаце i г.д. Як К. Лышчынскі i К.Бекеш, Л. сцвярджаў ідэю зямнога прадвызначэн-ня чалавека, мірскога шчасця, безрэлігій-най, натуральнай маралі.

У тагачаснай Беларусі шмат хто падзя-ляў ідэі Л. Так, Жаброўскі, асуджаючы ідэі Л., адзначаў наяўнасць вялікай колькасці падобных позваў, запісаў i шматлікіх выклікаў у суд за атэістычныя перакананні многіх гараджан Беларусі i Літвы. Віленскі войт Ратондус паведамляў у 1567 кардына-лу Гозію, што ў Гродне надрукавана кніга, у якой ухваляецца ідэя свабоднай барацьбы веравызнанняў, адмаўляецца «ўсякая ўла-да», прапаведуецца «агульнасць маёмасці,ліквідацыя саслоўных адрозненняў паміж каралсм i народам, паміж шляхтай i плеОе-ямі, паміж пануючымі i падданымі».

Літ.: Палокшын С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978.

 

Васіль Венядзікт

(1791, па інш. звестках 1786 або

1787—2.2.1789)

Уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і святара царквы в. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Доктар ба-гаслоўя (1825). Скончыў Галоўную каталіц-кую семінарыю пры Віленскім універсітэце (1819). 3 1824 прэфект i інспектар Полац-кай уніяцкай семінарыі, кафедральны ка-нонік. 3 1828 асэсар грэка-уніяцкай калегіі ў Пецярбургу. 3 1834 епіскап аршанскі (ві-карны) у Беларускай уніяцкай епархіі, з 1838 епіскап беларускі (полацкі). 12.2.1839 разам з інш. вышэйшым уніяцкім духавен-ствам падпісаў акт Полацкага царкоўнага сабора 1839 аб скасаванні Брэсцкай уніі 1596 i далучэння да праваслаўя. 3 1840 пра-васлаўны епіскап полацкі. У 1866 вызвале-ны ад кіравання епархіяй i прызначаны членам Свяцейшага Сінода. Аўтар успамі-наў.

Те:. Записки Василия Лужинского, архиепис­копа полоцкого. Казань, 1885.

Шт.: Шавельский Г. Последнее воссо­единение с православной церковью униатов Бе­лорусской епархии (1833—1839 гг.). СПб., 1910.

А.М. Фиатава.