КАЧАНОЎСКІ

Уладзімір Васілевіч (13.3.1853—24.4.1901)

Філолаг, славяназнавец. Нарадзіўся ў в. Вялікі Лес Гродзенскай губ. ў сям'і свята-ра. Скончыў Варшаўскі універсітэт (1876). Падарожнічаў з навуковымі мэтамі па сла-вянскіх землях, Грэцыі, Італіі i паўднёвай Францыі. Пасля вяртання з падарожжа абараніў магістэрскую дысертацыю «Нявы-дадзены дуброўніцкі паэт А.М.Глегевіч» (1882), у якой паказаў яго значэнне ў раз-вііші драматург i i ў славян. За час свайго падарожжа па Балгарыі склаў вялікі збор-нік песень «Помнікі балгарскай народнай творчасці» (1882), дзе змясціў таксама ка-роткія нататкі пра асаблівасці народнай мовы, апісанні звычаяў, узоры балгарскай мовы 17—18 ст., збор прымавак i кароткі слоўнік. Пэўны час быў прафесарам у Ка­зан!. У 1888 распачаў выданне перыядыч-нага зборніка «Вестник славянства». Аўтар прац «Візантыйскія летапісы як крыніцы гісторыі паўднёвых славян» (1881), «Аб гіс-торыі вывучэння рускай мовы» (1886), «А.С.Пушкін як выхавацель рускага гра­мадства» (1888) i інш.

Літ.: Я г и ч И.В. Энциклопедия славянской филологии. СПб., 1910; Славяноведение в доре­волюционной России: Библиогр. словарь. М., 1979.

 

КАШУЦКІ (Koszutski)

Станіслаў (?—4.4.1559)

Перакладчык твораў антычных аўтараў, паэт, мысліцель-гуманіст. Біяграфічных звестак захавалася вельмі мала. Вядома, што ў 1544 вучыўся ў Вітэнбергу і атрымаў добрую гуманітарную адухацыю. Быў пас-лядоўным прыхільнікам Рэфармацыі. 3 1547 на службе ў Радзівілаў. Відаць, па просьбе сваіх гаспадароў напісаў у 1548 эпіталаму (на лацінскай мове) з нагоды жа-ніцьбы маладога караля Жыгімонта II Аў-густа з удавой Гаштольда — Барбарай Ра-дзівіл. Аднак гэты твор застаўся ненадрука-ваны і, магчыма, нават не прачытаны ма-ладажонам, бо адкрытая непрыязнасць на-сельніцтва Вялікага княства Літоўскага да гэтага шлюбу паўплывала на тое, што яго адзначалі вельмі сіііпла. Як сакратар кара-левы Барбары ў 1549 К. суправаджаў яе ў падарожжы да Кракава. Пасля смерці кара-левы застаўся ў Вільні на пасадзе бібліятэ

 

 

кара Жыгімонта II Аўгуста. Ён склаў ката­лог каралеўскага кнігазбору, падзяліў яго на 3 часткі паводле фарматаў, a літаратуру — паводле зместу: анатацыі, каментарыі, лек-цыі, трактаты, тлумачэнні, слоўнікі i інш. Менавіта на час яго працы бібліятэкарам (1551—59) прыпадае асноўная літаратурная i перакладчыцкая дзейнасць. Ён пераклаў на польскую мову твор Цыцэрона «Пра абавязкі» з дадаткам жышіяпісу антычнага філосафа (Лоск, 1575), твор Рэйнхарда Ло-рыха «Кніга пра выхаванне i адукацыю дзяржаўнай асобы» (выд. ў 1558). Аўтар па-этычных твораў, прысвечаных Жыгімонту II Аўгусту i Мікалаю Радзівілу.

КАЯЛОВІЧ(Віюк-Каяловіч) Альберт Войцех (1609—6.10.1677)

Псторык. філосаф, тэолаг, літаратар, рэ-лігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Нарадзіўся ў г. Коўна (Каунас) у шляхецкай сям'і. У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1629—32 вывучаў філасофію ў Нясвіжы, затым тэа-логію ў Віленскім універсітэце. Выкладаў рыторыку, паэтыку, філасофію, тэалогію ў Смаленску, Браневе, Вільні, Брэсце i інш. гарадах. Прайшоў шлях ад выкладчыка ка-легіума да рэктара Віленскага універсітэта. Быў арганізатарам i актыўным удзельнікам дыскусій з кальвіністамі пры двары Радзіві-лаў. Шмат ездзіў па Беларусі. збіраў матэ-рыялы па геральдьшы. Меў вялікую калек-цыю гербаў Вялікага княства Літоўскага. Аўтар 2-томнай «Псторыі Літвы» (1650— 69, на лацінскай мове), у якой крытычна выкарыстаў «Хроніку...» Ы.Стрыйкоўскага, але быў самастойны ў трактоўцы асноўных падзей i ў форме падачы матэрыялу. Яго «Гісторыю Літвы» можна разглядаць як лі-таратурны помнік стылю барока з харак-тэрнай для яго параднасцю, вытанчанасцю мовы i вялікай увагай да дэталяў. У працы «Мешаніна рэчаў» (»Miscellanea rerum») К. расказаў пра розныя мясніны Вялікага княства Літоўскага, гісторыю хрысціянства ў гэтым краі, людзей, школы i інш. Ён рас-працаваў курс лекііый па філасофіі, якія чытаў у Віленскім універсітэце ў 1641—44. У 1648 у Вільні выдаў кнігу «Зрок, удаклад-нены розумам, ці Як наглядны доказ з цу-доўнымі з"явамі пустаты абвергнуты вілен-скім перыпатэтыкам пры дапамозе доказу рацыянальнага». Гэта быў адказ на публі-кацыі італьянца-капуцына В. Магні. К. з пазіцый арыстоцелеўскай фізікі абвяргаў магчымасць пустаты ў прыродзе, наяўнасць якой спрабаваў «наглядна» даказаць у сваіх публічных эксперыментах Магні. У тэарэ-тычнай аснове спрэчкі ляжыць супярэч-насць паміж «эмпірызмам» (Магні) i рацы-яналізмам (К.), характэрная для культуры 17 ст., а таксама ў поглядзе на прыроду су-вяз! матэрыі і прасторы. К. адстойваў непа-рыўнасць сувязі матэрыі і прасторы. Ён зыходзіў з тых жа фізічных і метафізічных прынцыпаў, што i Дэкарт, які застаўся ў пытанні аб пустаце перыпатэтыкам i «пле-ністам», нягледзячы на свой эксперимент ca з'явай, названай потым «тарычэлевай пустатой». У адрозненне ад Тарычэлі Магні не змог растлумачыць фізічную прыроду з'явы, якую наглядаў у доследзе: дзеянне атмасфернага ціску на трубку з разрэджа-ным паветрам.

К. пакінуў шэраг твораў па гісторыі Бе-ларусі і Літвы. Галоўныя з ix: «Гісторыя Літвы...», «Радзівілаўскі летапіс» (Вільня, 1653, на лац. мове). 3 генеалагічных прац найбольш вядомы гербоўнік беларускай i літоўскай шляхты «Nomenclator» «Намен-клятар» (Вільня, 1656, налац. мове). Памёр у Варшаве.

Літ:. Чернышева Л.А. Латиноязычнаятрадиция в культуре белорусского барокко // Бе-лороссика. Мн., 1980. Л.А.Чарнышова.