КАСОВІЧ

КАСОВІЧ

Ігнацій Авдрэевіч (1808—15.10.1878)

Філолаг, прафесар Варшаўскага універ-сітэта. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў сям'і свяшчэнніка. Брат К.А.Касовіча. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага універсітэта i пасля заканчэння атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830—32 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага уні-версітэта для ўдасканалення ў лацінскай i грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчас-кай мовы i царкоўнага красамоўства ў бе­ларускай грэка-лацінскай семінарыі ў Жы-ровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай, потым ва Уладзімір-скай гімназіях У 1860—62 выкладчык у 6-й Пецярбургскай гімназіі, потым у Ларын-скай. У 1870 за твор «Лірычная паэзія Га-раиыя» атрымаў у Кіеўскім універсітэйе ступень доктара рымскай славеснасці і прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар. Акрамя дысер-тацыі надрукаваў «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сва-ім развіцці» і інш. Шырокай вядомасцю карыстаўся складзсны ім (разам з К.Касо-вічам) «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямі-даўскай прэміяй.

 

 

Каятан Андрэевіч

(14.5.1814—7.2.1883)

Першы вучоны санскрытолаг Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і свя-шчэнніка. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Мас-коўскага універсітэта. Быў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской i 2-й Маскоў-скай гімназіях. Яшчэ калі быў настаўнікам, пачаў вывучаць i даследаваць яўрэйскую i арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі «Махабхарата», «Рамаяна», Ману законы, рабіў пераклады. Пераклаў «Сунд i Упесунд» (1844), «Ска-занне пра Дгруву» (1848), «Васантазена» (1849) i інш. Дзейнасць К. не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя сла-вянафілы (А.С.Хамякоў і інш.) паставіліся да яе прыхільна. 3 1850 К. у Пецярбургу. Там ён быў рэдактарам навуковых прац пры Публічнай бібліятэцы, a ў 1857 стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі па санскрыцкай мове i літаратуры ва універсі-тэце. У 1854 распачаў выданне «Санскры-та-рускага слоўніка» (застаўся незаконча-ным). Сваю прафесарскую дзейнасць К. пачаў уступнай лекцыяй «Аб характа-рыстыцы старажытнаіндыйскай цывіліза-цыі i развіцці санскрыцкай літаратуры» (1859). Але на той час у Расіі не было эле­ментарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыту. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў з «Махабхараты», забяспечыўшы ix рускай транскрыпцыяй i лацінскім пера-кладам, чытаў публічныя лекцыі пра сан-скрыцкі эпас. Адначасова К. выкладаў ва універсітэце i зенд (мову аднаго з іранскіх плямёнаў), для гэтага зрабіў i выдаў неаб-ходныя пераклады з дапаможнікамі. У Хар-каўскім універсітэце К. атрымаў званне га-наровага доктара параўнальнага мовазнаў-ства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй буйной працай К. было выданне збору персідскіх клінападобных надпісаў (1872). У 1874—75 выйшаў яго пе-раклад «Яўрэйскай граматыкі» Гезеніуса i «Яўрэйскай хрэстаматыі...», якія былі пры-няты для настаўлення ў духоўных семіна-рыях. Разам з братам І.А.Касовічам ён вы-даў «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1847). Літ.: Бас I. Эиюды пра вучоных // Маладосць. 1971. №8. Г.А.Маыыка.