КАРПОВІЧ


Дата добавления: 2014-01-04; просмотров: 7; лекция была полезна: 1 студентам(у); не полезна: 0 студентам(у).
Опубликованный материал нарушает авторские права? сообщите нам...

Лявонцій

(свецкае імя Лонгін, Логін;

пасля 1580 —верасень 1620)

Пісьменнік-палеміст, педагог, царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і святара. Адука-цыю атрымаў у Астрожскай школе на Ва-лыні. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. У 1609 на Варшаўскім вальным сойме як віленскі дэпутат выступіў з прамовай у

 

 

абарону праваслаўя. Садзейнічаў выданню «Трэнаса» i «Граматыкі» М.Сматрыцкага. У 1610 за выданне «Трэнаса» i іншых пале-мічных твораў па загадзе караля Жыгімон-та III Ваза на 2 гады зняволены ў турму. 3 1613 архімандрыт Віленскага Святадухаў-скага манастыра. Узначальваў навучальную i выдавецкую дзейнасць праваслаўнага брацтва ў Вільні i Еўі, быў рэктарам брац-кай школы. Аўтар твораў «Казанне двое...» («Казанне на Праабражэнне» i «Казанне на Успение Багародзіцы», Еўе, 1615), «Казан­не на пахаванне князя В.В.Галіцына» (Вільня, 1619), прадмовы да кнігі манаха Фікарыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620) i прадмовы да выдання перакладу тлумачэнняў Златавуста на «Отча наш». 3 рукапісных твораў К. вядомы казанне «У нядзелю перад нараджэннем Хрыстовым» i некалькі лістоў за 1619 год, пасланых ім ад імя Віленскага брацтва Львоўскаму брацтву i манахам на Афон. Казанні К. адметныя ўзнёслым, тыпова барочным стылем. Яны глыбока эмацыянальныя i прасякнутыя ду­хам царкоўнай ідэалогіі. Катэхізісная фор­ма (пытанне — адказ), выкарыстанне рэлі-гійнай сімволікі, вобразных параўнанняў надавалі яго творам дынамічнасць i эмацы-янальна ўздзейнічалі на чытача i слухача. К. імкнуўся выклікаць у кожнага глыбокае разважанне i змагаўся з пункту гледжання хрысціянскіх ідэалаў за маральную чысці-ню чалавека. Адсюль у казаннях падкрэс-леная прыхільнасць да царкоўнай i свецкай дыдактыкі як сродку грамадскага выхаван-ня. Адзін з нямногіх публіцыстаў таго часу, якія звярталіся да жывой народнай мовы, што ў сваю чаргу з'яўлялася важным срод-кам у развіцці нацыянальнай культуры. Памяці К. прысвечаны «Казанне на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» М.Смат­рыцкага (Вільня, 1620) i паэтычны твор «Лямант на смерць Лявонція Карповіча» (Вільня, 1620).

Літ:. Харлампович К. Западнорусские православные школы XVI и начала XVII в. Ка­зань, 1898. С. 397—399; Карский Е.Ф. Бело­русы. Пг., 1921. Т. 3, [Вып. 2]. С. 135—140; Ис­тория белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 172—174, 224—225; Украінські письменники. Кйів, 1960. Т. 1. С. 358—361; Л е в ш у н Л.В. Некоторые принципы исполь­зования текстов Священного писания в «Ка-занье на Преображенье» Леонтия Карповича // Начало: Сб. работ молодых ученых. М., 1990.

М.Б.Батвіннік, Г.Я.Галенчанка.

Палітычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Камянец Бераснейскага ваяводства ў дробнашляхец-кай сям'і. Адукацыю атрымаў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме (1751—61). 3 1767 пра-фесар філасофіі ў Варшаўскай семінарыі, з 1771 выкладаў багаслоўе ў Кракаве, у 1772—74 багаслоўе i царкоўную гісторыю ў епархіяльнай семінарыі пры касцёле св. Казіміра ў Вільні. У 1774 быў дэлегатам правінцыяльнага канвента ў Варшаве. Яго погляды на духоўнае i свецкае выхаванне — спроба дастасаваць вальнадумства да рэлі-гійнага аскетызму. 3 1783 прафесар дагма-тычнай тэалогіі ў Галоўнай літоўскай шко­ле ў Вільні. Займаўся таксама прапаведніц-кай дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды роз­ных падзей у жыцці мясцовых магнатаў, прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў. К. адзін з першых у Беларусі i Літве распа-чаў крытыку прыгону i жорсткага абыхо-джання паноў з сялянамі. Ён быў прыхіль-нікам Канстытуцыі 3-га мая 1791, накіра-ванай на ліквідацыю феадальнай анархіі, палітычнае i эканамічнае ўмацаванне Рэчы Паспалітай, змагаўся за ажыццяўленне яе прынцыпаў. У час паўстання 1794 уваходзіў у паўстанцкі ўрад. Пасля задушэння паў-стання царскія ўлады выдалі загад на яго арышт. Пэўны час К. хаваўся ў Варшаве. Потым паўлегальна жыў у маёнтку Гры-жашкі на Сувалкаўшчыне, які атрымаў ад біскупа І.Масальскага. Сабраў там багатую

 

 

бібліятэку, у якой было шмат літаратуры на франнузскай мове.