КАЛАДЫНСКІ

КАЙГАРОДАЎ

КАЗЛОЎСКІ

Ігнат Ігнатавіч (1846—1.12.1889)

Філолаг, мовазнавец-славіст. Нарадзіўся ў г. Гродна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце. Даследаваў пра-блемы параўнальна-гістарычнага, славян-скага i ўсходнеславянскага мовазнаўства. Аўтар прац «Лёс народнай мовы ў Літве i на Жмудзі» (1869), «Аб палеаграфічных асаблівасцях загінуўшага рукапісу «Слова аб палку Ігаравым» (1889), «Аб родным склоне на «я» (1887), «Дзве сінтаксічныя асаблівасці рускай мовы» (абедзве на ня-мецкай мове, 1889) i інш.

Дзмітрый Нічыпаравіч (12.9.1846—11.2.1924)

Біёлаг, фенолаг, арнітолаг, папулярыза-тар прыродазнаўства, педагог. Брат М.Н. i Н.Н.Кайгародавых. Нарадзіўся ў Полацку. У 1856—63 вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, у 1863—65 — у ваенных вучылі-шчах. У 1867—73 служыў афіцэрам на па-рахавым заводзе ў Пецярбургу. Але з ран-няга дзяцінства адчуваў вялікую цягу да прыроды, жаданне сур'ёзна заняцца пры-родазнаўствам. У 1868 ён паступіў вольным слухачом на лясны факультэт Пецярбур-гскага земляробчага (пазней ляснога) ін-стытута, які скончыў у 1871 i з 1875 загад-ваў там кафедрай лясной тэхналогіі і ляс­нога інжынернага мастацтва, выкладаў гэ-тыя дысцыпліны студэнтам. У 1882—1905 прафесар Пецярбургскага ляснога інстыту

 

 

та. Для азнаямлення з пастаноўкай лясной навукі ездзіў у Германію, Аўстрыю, Швей-царыю, Францыю, Швецыю. Алошнія гады жыцця працаваў у Лясным аддзеле Дзяр-жаўнага інстытута доследнай аграноміі над разборам матэрыялаў па феналогіі.

К. увайшоў у гісторыю айчыннага пры-родазнаўства як таленавіты папулярызатар-мастак прыродазнаўства, як аўтар навуко-ва-папулярных кніг, што неаднаразова пе-равыдаваліся: «Гутаркі пра рускі лес» (2 се-рыі, 1880—81), «3 зялёнага царства» (1888), «Збіральнік грыбоў» (1888, 1891), «Нашы веснавыя кветкі» (1910), «Нашы летнія кветкі» (1912) i інш. Яго кнігі, адметныя маляўнічым апісаннем прыроды, садзейні-чалі развіццю цікавасці да заняткаў прыро-дазнаўствам, выхаванню беражлівых адно-сін да прыроды, яе раішянальнага выка-рыстання. Ен — адзін з заснавальнікаў у краіне школьнай экскурсійнай справы i феналогіі. Яго назвалі бацькам рускай фе-налогіі. К. правёў вялікую колькасць пры-родазнаўча-гістарычных экскурсій з вык-ладчыкамі прыродазнаўства. 3 1871 i да са-май смерці ён вёў феналагічныя запісы ў наваколлях Пецярбурга. К. першы ў дарэ-валюцыйнай Расіі стварыў феналагічную сетку яе Еўрапейскай часткі, што паслужы-ла асновай яе біякліматычнага раянавання. Склаў ён i серыю феналагічных карт весна-вога прылёту птушак «3 птушынага цар­ства» (1892).

Те.: Русский толковый лесотоварный словарь. СПб., 1883; О школьных фенологических наб­людениях. Вологда, 1920.

Андрэй (Казьма)

Рэлігійны дзеяч 16 ст., антытрынітарый. Паходзіў з Віцебска. Напачатку быў дыяка-нам у праваслаўнай царкве, потым пры-мкнуў да антытрынітарыяў і ў 1563—64 па ix даручэнні выступаў з пропаведзямі ў Ві-цебску. Каля 1567 апынуўся ў Перамыш-льскай i Сандамірскай абласцях, дзе спра-баваў прапагандаваць свае погляды сярод праваслаўных. Не дамогшыся жаданых вы-нікаў, сваю кар'еру скончыу простым слу­гою ў аднаго з мясцовых паноў. На думку гісторыка царквы І.І.Малышэўскага, К. з'яўляецца аўтарам апакрыфічнага пом-ніка «Ліст полаўца Смеры да цара Уладзі-міра Кіеўскага». Прозвішча К. як чалавека, які нібыта знайшоў i пераклаў з рускай мо-вы на польскую «Ліст...», згадваецца ў творы пратэстанта-антытрынітарыя Х.Санда «Nucles historiae ecolesiasticoe» («Асновы рэлігійнай гісторыі»), апублікаваным у 1669—75 у Амстэрдаме i Кёльне разам з лацінскім перакладам гэтага «Ліста...», зробленым А.Вішаватым.

Смера (Іван) — выдуманы лекар князя Уладзіміра, па паходжанні полавец. Князь Уладзімір, тады яшчэ язычнік, у 980 быц-цам бы накіраваў Смеру ў Канстанцінопаль для даследавання хрысціянскай веры. Пас-ля працяглага i цяжкага вандравання Сме­ра дасягнуў Александрыі, прыняў там хрысціянства і ў 990 прыслаў адтуль ліст да Уладзіміра, а сам ужо не вярнуўся. У сваім лісце Смера крытыкаваў грэчаскую веру i заклікаў князя не прымаць яе, а аддаць пе-равагу другой, якую ён быццам бы спазнаў там i якая з'яўляецца падабенствам будучай пратэстанцкай плыні хрысціянства. Пазней сапраўднасць «Ліста...» абвергнута гісторы-камі, пачынаючы з М.М.Карамзіна, якія выявілі ў ім прыкметы звычайнага падлогу-Аднак пісьменнікі-антытрынітарыі надалі «Лісту...» значэнне сапраўднага помніка, бо ён запаўняў прагал, які яны адчувалі ў гіс-торыі сваёй плыні на працягу некалькіх стагоддзяў. Нападкі ў «Лісце...» на грэкаў i ix паслядоўнікаў пераносіліся ў свядомасці антытрынітарыяў на праваслаўную i ката-ліцкую цэрквы. Падрыхтаваны антытрыні-тарыем з беларусаў «Ліст...» стаў вельмі прыдатны для тутэйшых антытрынітарыяў i таму імі захаваны i выдадзены. Гэты «Ліст...», выкладзены К. на тагачаснай бе-ларускай мове, прызначаўся для тых мяс-цін, дзе ён прапаведаваў. Падставай для падлогу стала летапіснае сказание пра па-сольствы князя Уладзіміра для выпраба-вання розных веравызнанняў, у выніку ча-го была аддадзена перавага хрысціянству па фэчаскім узоры. Як антытрынітарый з былых праваслаўных і, безумоўна, чалавек у свой час добра адукаваны К. выдумаў свой дадатак да летапіснага сказания з мэ-тай падарваць думку, што грэчаскае вера-вызнанне аднагалосна ўхвалілі паслы.

Шт.: Малышевский И. Подложное письмо половца Ивана Смеры к великому князю
Владимиру святому // Тр. Киев. дух. акад. 1876. Т. 2—3; Немировский Е.Л., Гор­
бачевский Б.С. С книгой через века и страны. М., 1964. С. 42—44. Г.А.Мааыка