КАГАНЕЦ

КАВЯЧЫНСКІ

Мацей

(канец 1520-х гадоў — 1572)

Кнігавыдавец, перакладчык, рэфарма-цыйны дзеяч. У 1540-я гады вучыўся ў Ві-тэнбергскім універсітэце, з канца 1550-х гадоў жыў на Беларусі. Нясвіжскі намеснік(«справца всех замков и дворов») М.Радзівіла Чорнага. Заснаваў порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху на Беларусі, у Літве i Польшчы. У 1561—-62 з СБудным i
Л.Крышкоўскім заснаваў друкарню ў Нясвіжы, дзе ў 1562 выдадзены першыя на тэрыторыі Беларусі выдан ні на беларускай мове — «Катэхізіс» 1562 i «Апраўданне грэшнага челавека перад богам» С.Буднага. Аўтар некаторых прадмоў да нясвіжскіх выданняў. У пачатку сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці пад значным уплывам Буднага намагаўся распаўсюджваць выданні сярод «русского» (беларускага i ўкраінскага) насельніцтва. Большасць кніг друкарні выходзіла ў афармленні, падобнымда скарынінскага. Паводле рускіх бібліёграфаў В.Сопікава i I.Каратаева, К. пры дапамозе
падскарбія земскага літоўскага А.Валовічаперавёз з Вільні ў Нясвіж кірыліцкія
шрыфты Ф.Скарыны (тыпаметрычны аналіз не пацвярджае гэтай гіпотэзы). Пасля смерці К. маёмасць перайшла яго братам, а друкарню купіў Я.Кішка. Г.Я.Галенчанка.

Карусь (Будзімір, К.Шашаль; сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч; 10.2.1868—10.5.1918)

Празаік, паэт, драматург, мастак, гра-мадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Табольск. Па-ходзіў са старадаўняга беларускага шляхец-кага роду, даводзіўся сваяком Міхалу Апа-лінару Кастравіцкаму, дзеду французскага паэта Гіёма Апалінэра. Бацька пісьменніка Карл Самуілавіч Кастравіцкі (1813—73) ва-лодаў невялікім спадчынным маёнткам На-васёлкі на Койданаўшчыне, меў агранаміч-ную адукацыю, любіў музыку. Маці, Юлія, паходзіла з вядомага на Беларусі шляхецка-га роду Свентарэцкіх (з-пад Стоўбцаў), скончыла інстытут у Вільні. За ўдзел у паў-станні 1863—64 бацьку (быў членам-рэфе-рэнтам паўстанцкай арганізацыі на Мін-шчыне) саслалі ў Табольск, а маёнтак кан-фіскавалі. У Табольску з ім жыла i сям'я, тут i нарадзіўся будучы пісьменнік. У 1870 сям'і Кастравіцкіх дазволена было перася-ліцца ў Казанскую губ. (2 гады жылі ў г. Цывільск), a ў 1872 — вярнуцца на радзі-му. Пасля вяртання жылі ў в. Засулле (ця-пер Стаўбцоўскі р-н), a з 1880 у в. Юцкі (Прымагілле) каля Койданава. Пачатковую

 

 

адукацыю К. атрымаў дома, пасля вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Імкнучыся авалодаць жывапісным i скульптурным майстэрствам, у 1890-я гады паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульпту­ры i дойлідства. Ёсць звесткі, што К. ву-чыўся таксама ў Пецярбургу. Аднак адука­цыю не завяршыў з-за адсутнасці сродкаў і, вярнуўшыся ў Прымагілле, заняўся ся-лянскай працай. У 1899 К. ажаніўся i асеў на сталае жыхарства ва ўрочышчы Лісіныя Норы (Прымагілле).

Зямля была малаўрадлівая, таму, каб ут-рымаць сям'ю, у якой было чацвёра дзя-цей, ён вымушаны быў шукаць дадатковы заробак — працаваў у чайнай у Мінску, у мастацкай майстэрні ў Рызе, Мінскім тава-рыстве дабрачыннасці, потым служыў дзе-сятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі Балагое-Седльцы. К. — актыўны ўдзельнік i ідэолаг нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, адзін з заснавальнікаў i кіраў-нікоў Беларускай рэвалюцыйнай грамады i Беларускай сацыялістычнай фамады, удзельнічаў у ix з'ездах, распрацоўваў пра-екты праграм i рэзалюцый. У 1904 i 1905 без выніку звяртаўся ў Галоўнае ўпраўлен-не па справах друку аб выданні ў Мінску беларускай газеты «Палессе» (рэдактарам меўся быць Ц.Бохан). Актьгўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905—07. За агі-тацыю сярод сялян Койданаўшчыны 19.12.1905 арыштаваны i да 16.5.1906 зня-волены ў мінскую турму. Выпушчаны з турмы да суда, жыў выпадковымі заробка-мі. Вясной 1910 Віленская судовая палата на пасяджэнні ў Мінску прыгаварыла К. да 1 года зняволення ў мінскай турме. За ту-рэмнымі сценамі многа пісаў, маляваў, зрабіў ілюстрацыі да твораў Я.Коласа, які знаходзіўся там жа (малюнкі не захаваліся). Пасля выхаду на волю доўга не мог знайсці работы. Толькі ў пачатку 1912 удалося ат-рымаць пасаду аканома ў фальварку Жор-тай (цяпер Барысаўскі р-н) у пана Копаця, дзе працаваў да вясны 1918. Старшынства-ваў на з'ездзе беларускіх нацыянальных ар-ганізацый (Мінск, 25—27.3.1917). Абвас-трэнне даўняй хваробы — туберкулёзу лёг-кіх — вымусіла пераехаць да брата ў Пры-магілле, дзе i памёр. Пахаваны ў в. Нава-сёлкі каля Койданава (Дзяржынск).

Літаратурную дзейнасць К. пачаў у кан-цы 19 ст. Самыя раннія з яго твораў, што дайшлі да нас, датуюцца 1893. Артыкулы, апрацоўкі народных легенд друкаваў у газетах «Минкий листок» i «Северо-Западный край», потым супрацоўнічаў з «Нашай ні-вай». Пры жыцці асобным вьщаннем вый-шлі «Беларускі лемантар» (1906) i вадэвіль «Модны шляхцюк» (1910). Яго творчая спадчына жанрава разнастайная: проза, па-эзія, драматургія, публіцыстыка. Боль-шасць яго апавяданняў маюць легендарны каларыт, асаблівую рытмічна-сказавую стылёвую манеру. У ix аснове ляжаць мяс-цовыя легенды, народныя паданні. Ад-штурхоўваючыся ад фальклорнай асновы, К. ярка i дынамічна перадае сюжэт, напаў-няе творы трапнымі мастацкімі дэталямі. Заўважаецца моцны ўплыў гутарковай мо-вы. Ёсць у пісьменніка апавяданні, напіса-ныя на сучасным яму матэрыяле, якія выз-начаюіша рэалістычнасцю малюнкаў з по-быту плытнікаў i леснікоў, завостранасцю матываў сацыяльнай няроўнасці. Пісаў на-вукова-папулярныя нарысы для дзяцей, якія ўвайшлі ў школьную чытанку, заказа-ную К. выдавецтвам «Загляне сонца i ў на­ша аконца» (па невядомых прычынах кніга не выйшла). У публіцыстычных артыкулах К. ставяцца праблемы беларускага нацыя-нальнага адраджэння, пытанні культуры, мовы, асветы. Паэзія К. пераважна публі-цыстычная, у ідэйным плане яна пераклі-каецца з творамі Ф.Багушэвіча i Цёткі. Ужо ў першым вядомым вершы «Наш сымболь» (1893) заклікаў: «За родную краі-ну, звычай i мову, за гонар груддзю ставай-це!» У паэзіі таксама актыўна карыстаўся фальклорнай вобразнасцю, паэтыкай. Гэту яго асаблівасць заўважыў i станоўча ацаніў М.Богдановы. Значнае месца ў яго творчас-ці займала драматургія: вадэвіль «Модны шляхцюк» (карыстаўся вялікай папуляр-насцю як адзін з першых твораў нацыя-нальнага тэатральнага рэпертуару), быта-выя драмы «У іншым шчасці няшчасце схавана» i «Двойчы прапілі», няскончаныя гістарычныя драмы «Старажавы курган» i «Сын Даніла». К. вёў таксама актыўную ас-ветніцкую дзейнасць, выступаў як вучоны-мовазнавец, фалькларыст i этнограф, збіраў матэрыялы да слоўніка роднай мовы, скла-даў беларускую граматыку. Ён быў талена-вітым жывапісцам, графікам, скульптарам, займаўся разьбой па дрэве i слановай кос-ці, рабіў паіітычныя карыкатуры, упры-гожваў пейзажамі i арнаментам бытавыя рэчы, аформіў вокладку кнігі Я.Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пб., 1909). Захаваліся яго цікавыя графіч

 

 

ныя малюнкі тушшу i алоўкам: «Маці», «За сахой», «На ростаньках», «Буслы». М.Баг-дановіч прысвяціў К. верш, у якім высока ацаніў яго літаратурную i грамадскую дзей-насць. Л.Рагоўскі паклаў на музыку яго верш «О Божэ, Спасе наш». Частка рука-піснай спадчыны К. пасля яго смерці тра-піла да Я.Лёсіка, які публікаваў яе ў газеце «Беларусь» (1919) i ў часопісе «Вольны сцяг» (1921). Рукапісы К. захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Бе­ларусь, асобныя аўтографы i творы мас-тацтва — у Беларускім Дзяржаўным архі-ве-музеі літаратуры i мастацтва, Цэнтраль-най бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе. У 1988 на магіле пісьменніка ў Навасёлках пастаўлены помнік.

Тв:. Творы. Мн., 1979.

Літ:. Каспяровіч М. Карусь Кагане u // Маладняк. 1928. №10; Л о й к a A. Гісторыя бе-ларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. 2-е вьщ. Мн., 1989. Ч. 2. С. 375—-379.3.П.Мелъшкава.

 

КАЖЫНСКІ (Każyński)

Мацей (1767—29.3.1823)

Спявак, акцёр, рэжысёр i антрэпрэнёр; стваральнік першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове). Акцёрскую дзейнасць пачаў у трупах В.Багуслаўскага ў Любліне (1786, выступаў з СДэшнер). 3 1793 працаваў у Гродне, Мінску i Вільні, як акцёр выконваў камедыйныя ролі ў п'е-сах Мальера, Багуслаўскага, Ф.Багамольца-ва i інш. У 1797—1801, 1802—05 антрэпрэ­нёр, рэжысёр i акцёр Мінскага, у 1801—Ш, 1805—16 Віленскага тэатраў. Гастраліраваў з Мінскім тэатрам у Полацку, Віцебску, Бешанковічах (1805) i ў Маскве (1797, 1805), з Віленскім тэатрам — у Мінску i ў Пецярбургу (1807).

Літ.\ Музыкальный театр Белоруссии. Мн., 1990. С. 252—258.

 

КАЗІМІР IV,

Ягелончык (30.11.1427—7.6.1492)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з 1440), кароль Польшчы (з чэрвеня 1447). Малодшы сын Ягайлы i князёўны Соф'і Гальшанскай (з Друцка). Выбраны вялікім князем Беларуска-Літоўскай дзяржавы, К. доўгі час не згаджаўся быць каралём Польшчы, a калі пад уплывам маці даў на тэта згоду, то яго доўга не адпускала шлях-та, якая не жадала аб'яднання з Польшчай.

Прысягаючы на вернасць сваей дзяржаве, ён абяцаў не аддаваць Валынь, Падолле i Кіеў, якіх дамагалася Полыича, i стрымаў прысягу. Польшчы ён прысягнуў толькі ў 1453. У знешняй палітыцы К. імкнуўся да захавання цэласнасці тэрыторыі Княства. У 1444 ён вярнуў у склад Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Дарапчынскую зямлю, ра-ней захопленую Польшчай. Да польскай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Ас-вяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13-гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Таруньскага дагавора 1466 Польшча вярну-ла свае паморскія землі i Заходнюю Пру-сію, a Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. К. давялося адбі-ваць амаль штогод татарскія набегі (пазней ix замянілі туркі, якія, заснаваўшы Асман-скую імперыю, пастаянна парушалі паў-днёвыя фанійы дзяржавы).

Ba ўнутранай палітыцы намаганні К. былі скіраваны на ўмацаванне велікак-няжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамог-ся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх га-раджан, у 1490—92 — украінскіх i малдаў-скіх сялян.

Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Беларусі, Літвы i Украіны, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права су-дзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаў

 

 

ныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымлі-ваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў пры-маць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай за-лежнасці сялян ад феадалаў (у Польшчы аналагічны акт, паводле якога сяляне стра-цілі асабістую свабоду i права ўласнасці на зямлю, прыняты ў 1496 пры каралю Яне-Альбрэхту)- Пры К. вырасла роля дарадчага органа — паноў-рады i ўзмацніўся яе ўплыў на вялікага князя. Выданнем Ня-шаўскага статута К. фактычна зацвердзіў палітычнае панаванне ў Полыпчы шляхец-кага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі су-дзебнік, вядомы ў гісторыі як Статут Казі-міра, у якім вызначаны адзіныя віды, спо-сабы i меры пакарання за злачынствы суп-раць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства. Гэта была першая спроба кадыфікаваць крымінальнае i пра-цэсуальнае права Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Дбаючы пра асвету сваёй дзяр-жавы, ён выдаў у 1457 акт, якім заахвочваў беларускую i літоўскую моладзь да наву-чання ў заходніх універсітэтах: «Також прызваляем, абы княжата, рыцары, баяры дабравольна мелі бы мои выехаці з нашых зямель Княства вялікага для лепшага шчас-ця набыцця, альбо ўчынкаў рыцарскіх да каждых зямель, старой, толькі выменяючы непрыяцельскае». Князь не скупіўся і на матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяр-жаўнага скарбу.

У працэсе цэнтралізацыі ўлады ў 1471 канчаткова ліквідаваны ўдзельныя княс-твы, у т.л. Кіеўскае (пераўтворана ў ваявод-ства). Праваслаўныя князі (праўнукі Аль-герда) Трубяцкія, Гальшанскія, Бельскія, Алелькавічы, a таксама Адоеўскія i Bapa-тынскія, незадаволеныя перавагамі, якія мелі феадалы-католікі, у 1480-я гады арга-нізавалі змову супраць К. з намерам заха-піць уладу ў Княстве, а ў выніку няўдачы далучыць частку зямель (пераважна на Се-вершчыне) да Маскоўскай дзяржавы. Змо-ва была выкрыта i задушана, але частка зя­мель адышла да Маскоўскай дзяржавы. Няўдалымі былі i намеры наўгародскіх ба-яр на чале з Марфай Барэцкай (Пасадні-цай) далучыцца да Вялікага княства Літоў-скага — Іван III пасля доўгай асады заха-піў Ноўгарад i жорстка расправіўся з баярамі. Памёр К. на 43-м годзе княжання i 36-м годзе каралявання. У часы яго праўлення Вялікае княства Літоўскае фактычна пача-ло ператварацца ў рэспубліку. Палякі ўвесь час раўніва ставіліся да К. за яго вялікую прыхільнасць да Беларуска-Літоўскай дзяр­жавы; буйныя феадалы паважалі яго за да-дзеныя ім вялікія правы, але папракалі за ўступкі на карысць маламаёмнай шляхты. Ён меў 6 сыноў: Уладзіслаў (з 1471 кароль чэшскі), Казімір (быў выбраны каралём Венфыі), Ян-Альбрэхт (з 1490 кароль Вен-грыі, з 1492 кароль Польшчы), Мяксандр, Жыгімонт I, Фрыдэрык (епіскап кракаўскі, кардынал). Так скл&тася, што тры яго сы­ны адначасова правілі ў 4 суседніх дзяржа-вах: Аляксандр — у Вялікім княстве Літоў-скім, Ян-Альбрэхт — у Польшчы i Вен-фыі, Уладзіслаў —у Чэхіі. І.П.Хаўратовіч.