ВЕСЯЛОЎСКІ

ВЕРАНІЦЫН

Канстанцін Васілевіч (13.6.1834—1904?)

Удзельнік літаратурнага жыцця на Бела-русі сярэдзіны 19 ст., выкладчык, магчымы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Нарадзіў-ся ў в. Астраўляны Віцебскага пав. ў сям'і прыгонных. Спачатку запісаны пад про-звішчам Васільеў. У 1845 ён атрымаў воль­ную, у 1851 прыпісаўся да мяшчан г. Гара-док i выбраў сабе прозвішча Вераніцын. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылі-шчы (скончыў у 1844), Віцебскай губерн-скай гімназіі (1845—52), Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1852—54). У 1857 як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у Горы-Горацкі земля -робчы інстытут адразу на трэці курс, у 1859 скончыў інстытут са званнем агранома, абараніў дысертацыю «Аб беларускай гас-падарцы». Пэўны час ён кіраваў прыват-ным маёнткам, збіраўся працаваць у міравых установах Магілёўскай губ., але намер не здзейсніуся. 3 1863 сдужыў у Пецярбур-гу ў губернскай па сялянскіх справах уста-нове i Гштоўным таварыстве расійскіх чы-гунак. У 1874—79 працаваў выкладчыкам прыродазнаўства, геафафіі i гісторыі ў Ма-ладзечанскай настаўніцкай семінарыі, але з-за хваробы вымушаны быў пакінуць гэту працу. 3 1880 зноў у Пецярбургу, служыў у апараце міністэрства шляхоў зносін. Жыў у доме, вядомым сваімі літаратурнымі трады-цыямі: тут у розныя часы жылі Някрасаў, Тургенеў, Чарнышэўскі. Захоўваў сувязі з Віцебшчынай, куды ездзіў у час адпачынку. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. У рукапісных сшытках А.Рыпінскага з фальклорнымі i літаратурнымі творамі, якія бытавалі ў 19 ст. на Віцебшчыне, В. прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе»
(тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) i «Два д'яўлы» (пазначана: 7.4.1860,
Масква). Мова i рэаліі сведчаць пра несумненную сувязь «Двух д'яўлаў» з Віцебскам i
прыналежнасць абедзвюх паэм аднаму аўтару. В. сапраўды мог быць гэтым аўтарам
як здольны разначынец, выхадзец з народа, якому ўдалося атрымаць адукацыю. На
жаль, іншых доказаў пра яго аўтарства i матэрыялаў пра яго літаратурную дзейнасць не выяўлена. Вядома толькі, што яго гімназічным таварышам быў таленавіты беларускі паэт Я.П.Вуль, што Віцебск у той час быў важным асяродкам беларускай літаратуры i культуры i сама грамадская атмасфера спрыяла, такім чынам, з'яўленню значных твораў. Г.В.Кісялёў.

 

Іван Сямёнавіч (2.9.1795—16.4.1867)

Вучоны-фізік. Нарадзіўся ў г. Магілёў. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (з 1803), скончыў Магілёўскую гімназію (1812), філасофскі (1816) i медыцынскі (1823) факультэты Маскоўскага універсітэ-та. 3 1825 ад'юнкт-прафесар Маскоўскага аддзялення медыка-хірургічнай акадэміі, чытаў курс лекідый па фізіцы i матэматы-цы. У 1833—38 ардынарны прафесар фізікі акадэміі, з 1836 прафесар Маскоўскага уні-версітэта. Аўтар навуковых прац па дасле-даванню электрычнасці, галоўным чынам удакладненні прыроды т.зв. жыццёвай i ат

 

 

масфернай электрычнасці, правёў шэраг эксперыментаў тоеснасці абодвух яе відаў.

В.А.Гапоненка.