ВАЙНІЛОВІЧ

ВАДКОЎСКІЯ

Дзекабрысты, браты. 3 дваран Віцебскай губерні.

Іван Фёдаравіч (1790—?) — палкоўнік, камандзір батальёна ў Сямёнаў-скім палку. За спачуванне салдатам у час выступления палка ў 1820 у Пецярбургу прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена турмой; да 1826 сядзеў у віцеб-скай турме. У 1829 высланы ў дзеючую ар-мію на Каўказ.

Фёдар Фёдаравіч (1800—20.1.1844) — прапаршчык Нежынскага конна-егерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсі-тэцкім пансіёне (1810—12), у прыватных пансіёнах Пецярбурга. Вайсковую службу пачаў у Сямёнаўскім палку (1818), потым служыў у прэстыжным Кавалергардскім палку. У 1824 за «непрыстойныя паводзі-ны» (жарты ў адрас імператара i складзе-ную сатырычную песню) пераведзены ў Нежынскі полк. Быў членам Паўночнага i Паўднёвага таварыстваў дзекабрыстаў i па-дзяляў прафаму апошняга — увесці ў Расіі рэспубліканскае праўленне са знішчэннем царскай сям'і. Арыштаваны ў Курску i з 21.12.1825 утрымліваўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Асуджаны на вечную катаргу, пазней тэрмін катаргі быў скарочаны да 20, а потым да 13 гадоў. 3 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ., дзе i памёр. Аўтар рэвалю-цыйных вершаў i музыкі песні «Славянскія дзевы».

Аляксандр Фёдаравіч (каля 1801 — пасля 1837) — падпаручнік 17-га Егерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне, затым у вучылі-шчы св. Пятра ў Пецярбургу i прыватных пансіёнах. Вайсковую службы пачаў пад-прапаршчыкам у Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступления палка ў 1820 у Пецярбургу пераведзены ў Крамянчугскі полк, потым у 17-ы Егерскі. У 1823 прыняты ў Паўночнае таварыства сваім братам Фёдарам. Арыштаваны ў час паўстання Чарнігаўскага палка пад Новы, 1826, год у г. Белая Царква (меў намер па просьбе брата Фёдара падняць свой полк у падтрымку паўстаўшых). Пасля следства высланы ў дзеючую армію на Каўказ. У 1830 звольнены з арміі па хваробе пад строгі сакрэтны нагляд па месцы жыхар-ства ў Тамбоўскай губ.

 

Антон Станіслававіч (1801—45)

Рэвалюігыянер-дзекабрыст, удзельнік паў-стання Чарнігаўскага пяхотнага палка, пад-паручнік Чарнігаўскага пяхотнага палка (1823), палкавы кватэрмайстар. 3 дваран Гродзенскай губ. Вайсковую службу пачаў у 1816 падпрапаршчыкам Новарасійскаг

 

 

драгунскага палка, у 1819 перайшоў у Чар-нігаўскі пяхотны полк, з 29.4.1819 прапар-шчык. Членам тайнага таварыства не быў. Аб паўстанні ў Пецярбургу даведаўся ў г. Васількаў, дзе жыў разам з С.І.Мураўёвым-Апосталам. У час паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка выконваў даручэнні яго кіраўнікоў: забяспечваў полк правіянтам, узначальваў авангард палка на маршы i падтрымліваў дысцыпліну сярод саідат. Ра­зам з капітанам Казловым прывёў з в. Сне-цінка ў Матавілаўку 1 -ю грэнадзёрскую ро­ту, але тая ўдзельнічаць у паўстанні адмові-лася. У ноч на 2.1.1826 адстаў ад паўстан-цаў і з'явіўся да начальства. Камісія ваен-нага суда ў Магілёве прыгаварыла яго да пакарання смерцю праз адсячэнне галавы. Але паводле заключэння аўдытарскага дэ-партамента Ваеннага міністэрства, канфір-маванага Мікалаем I, быў пазбаўлены чы-ноў, дваранства i высланы ў далёкія гарні-зоны. Некаторы час знаходзіўся ў Сібіры, потым пераведзены на Каўказ. У баях з горцамі паказаў адвагу i воінскае майстэр-ства, заслужыў чын прапаршчыка. Удзель-нічаў у руска-персідскай вайне 1826—28. Потым вярнуўся на Каўказ, дзе i загінуў у адным з баёў супраць горцаў.