БЫКОЎСКІ

БУЧЫНСКІ

Вінцэнцій (17.3.1789—29.3.1853)

Беларускі тэолаг, філосаф, крытык. На-радзіўся на Беларусі. У 1805—07 вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе атрымаў ступень магістра філасофіі i доктара тэало-гіі i некаторы час выкладаў у ім. Да 1820 быў выкладчыкам рыторыкі i паэтыкі ў школах пры Полацкай акадэміі (Мсціслаў, Віцебск), потым прафесарам філасофіі на факультэце вольных, філасофскіх, нату­ральных i гуманітарных навук, дзе выкла-даў натуральнае права, палітычную эканомію i статыстыку. У Полацку стварыў пер-шы на Беларусі літаратурна-навуковы часо-піс «Miesięcznik Polocki» («Полацкі штоме-сячнік») i ўвесь час быў яго рэдактарам (1818—20). У гэтым часопісе Б. надрукаваў свой артыкул «Гістарычнае даследаванне аб слушнасці прысуду, паводле якога быў рас-пушчаны ордэн тампліераў». Забяспечваў друкаванне ў часопісе цікавых матэрыялаў, у т.л. дэмаграфічнага характару, пра По-лацк i Полаччыну. Удзельнічаў у палеміцы паміж прафесарамі Віленскага універсітэта i Полацкай езуіцкай акадэміі вакол паэмы Н.Мусніцкага «Палтава» (Полацк, 1803). Выказаў цікавыя рацыянальныя заўвагі, якія былі ананімна выдадзены ў 1818 у По­лацку. Пасля скасавання Полацкай езуіц-кай акадэміі выкладаў філасофію, тэалогію ў каталіцкіх навучальных установах у Цяр-нопалі, Грацы, Лінцы, Інсбруку (на той час Аўстрыйская імперыя). Аўтар кнігі «Філа-софскія разважанні» (т. 1—3), якая выда-дзена ў Вене ў 1843—44. У якасці ілюстра-цыйнага матэрыялу выкарыстаў прыклады з гісторыі Вялікага княства Літоўскага i Польшчы. 3 1848 жыў у Бельгіі, выкладаў у Лувенскім універсітэце, дзе i памёр. Пакі-нуў шмат рукапісаў філасофскага i тэала-гічнага зместу, якія амаль не даследаваны.

Літ.: Шалькевіч В.Ф. 3 гісторыі філа-софскай i грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў першай трэці XIX ст. // Весн. БДУ. Сер. 3. 1992. № 2.

Ігнацій Якса (1750—1819)

Паэт. пісьменнік, драматург, пераклад-чык, мемуарыст, асветнік. Нарадзіўся ў в. Пяцеўшчына Мінскага р-на. Сын Мацея Быкоўскага — падстолія браслаўскага i Ба-гумілы з Свентаржэцкіх. Вучыўся ў езуітаў у Мінску, з 1765 у піяраў у Віцебску разам з польскім паэтам Ф.Ц.Князьніньш, які адыграў значную ролю ў творчасці Б. У 1772—75 служыў у расійскай арміі, што пад кіраўніцтвам А.Суворава ваявала суп-раць туркаў. У гэтай вайне загінуў яго род-ны брат, а ён сам цяжка захварэў і быў ад-праўлены на лячэнне ў родныя мясціны. 3 выздараўленнем адбылося i духоўнае адра-джэнне: ён пачаў пісаць вершы, паэмы, займацца перакладамі (часта раіўся з Князьніным, захаваліся лісты, якія харак-тарызуюць духоўны настрой Б.). У 1787— 88 надрукаваў цыкл вершаў «Вясковыя ве-чары» (ч. 1—2) у духу сентыменталізму.

 

 

Адначасова перакладаў з французскай, рус-кай i нават з усходніх моў. Б. — аўтар паэ-тычнага зборніка «Вершы» (1798), паэмы «Вясковыя ночы» (1788), аповесці «Клаў-дзіна» (1799), успамінаў «Жыццё Ігнація Быкоўскага...» (1806) i інш. На польскую мову ў 1788 ён пераклаў творы А.Сумаро-кава «Мсціслаў» i А.Попа «Украдзены ло-кан», у 1799 — Вальтэра «Наніна», Ж.Мар-мантэля «Велізарый». Некаторыя арыгі-нальныя i перакладныя кнігі Б. выдадзены на Беларусі: «рускі раман» А.Канстанта д'Арвіля «Эма i Лемазаў» (Гродна, 1787), «Батмендзі, персідская аповесць» (Мн., 1790), «Сцежка да шчасця, мала каму вядо-мая» (Гродна, 1803). Многія творы Б. зас-тшііся ў рукапісах. Як літаратар шмат у чым наследаваў класікам сентыменталізму. Самастойны характар маюць яго філасоф-скія разважанні «Праблема, прапанаваная для вырашэння...» (Мн., 1790), у якіх ён падзяляе ідэі французскіх асветнікаў i ма-тэрыялістаў (асабліва К.А.Гельвецыя), асобныя ix сюжэты ўключыў у твор цал-кам. Б. — гуманіста i пісьменніка з чулым сэрцам — абражае празмернае багацце ад-ных i пакуты простага чалавека, які не мо-жа знайсці нідзе паратунку (у гэтым адчу-ваецца нешта «тутэйшае», што пазней нат-хняла вялікіх дэмакратаў Беларусі ад К.Ка-ліноўскага да Я.Купаіы). Таму светапогляд Б. можна разглядаць як мясцовы асветніц-ка-сентыментальны варыянт арыгінальнай думкі. Чалавек — частка прыроды, аднос-на ўраўнаважаная сістэма, у якой спалуча-юцца пазітыўныя i адмоўныя эмоцыі. Ча­лавек створаны так, што не можа не спачу-ваць іншаму чалавеку, толькі сапсаваная яго сутнасць можа мець задавал ьненне ці нават асалоду ад пакут сабе падобнага. Для Б. каштоўнасць чалавека абсалютная, нія-кія догмы i «вышэйшыя меркаванні» не вартыя таго, каб пазбавіць чалавека жыішя. Нават Бог не можа быць апраўданы, калі ён патрабуе ахвяры. Адзін з герояў яго тво-ра «Жыццё Зараастра, ці Паходжанне гвеб-раў» трапляе ў краіну, дзе народам кіруюць фанатычныя жрацы. I калі ў адным з гара-доў наважыліся прынесці ў ахвяру жыццё дзяўчыны, Зараастр спыняе забойства пра-мовай: «Не ведаю яшчэ ні законаў вашых, ні багоў, але калі яны патрабуюць крыва-вых злачынстваў, то яны не што іншае, як хімера, створаная ўяўленнем». Гэта ўжо ас-ветніцкі гуманізм, які не можа нікому да-раваць замах на чалавечае жыццё, нават Богам. Цікавасць да чалавечай сутнасці бярэ верх над павагай да Свяшчэннага пісан-ня. Б. выступаў супраць усякага зла ці злачынства, што творыцца па рэлігійных матывах. У трагедыі «Саул» ён асуджаў жорсткасць i амаральнасць некаторых персанажаў Бібліі. Святло эпохі Асветніцтва адбілася на светапоглядзе Б. i на яго творчасці. Па духу думкі i сэрца яму блізкія такія паэ-ты, як Ф.Карпінскі і Князьнін, з якімі ён быў добра знаёмы, якія склалі на Беларусі своеасаблівае духоўнае супольніцтва i зра-білі прыкметны ўплыў на «тутэйшы» сен-тыменталізм. Мабыць, яны адчулі пэўныя імпульсы беларускай ментальнасці i час-ткова яе ўвасобілі ў сваіх творах філасоф-ска-публіцыстычнага жанру. Паэтычна-эк-зістэнцыянальным жалем аб загубленым жыцці прасякнуты радкі аўтабіяграфіі Б. «Жыццё...» (засталося ў рукапісе), у якім паказаны абсурднасць шмат чаго з пера-жытага, панаванне несправядлівасці, удачы несумленных i гора прыстойных людзей. У лістах да Князьніна Б. скардзіцца на кале-чанне дзіцячых душ у езуіцкім ордэне (у Віцебскай езуіцкай школе), з чым пагаджа-ецца i Князьнін у сваіх вершаваных фраг­ментах у лісце да Б. Гэты духоўны кан-флікт адбіўся на ўсім жыцці паэта. У канцы жыцця ён апынуўся перад безданню ду-хоўнага крызісу. Але праз трагізм існавання ў Б. льецца святло надзей на чалавечую годнасць, шляхетнасць, прыстойнасць, мужнасць i справядлівасць.

Літ.: М i k u 1 s k i T. Ze studiów nad Oświece­niem: Zagadnienia i fakty. Warszawa, 1956.

Э.К.Дарашэвіч.