БАРЭЙКА
БАРЭЙКА
БАРЫЧЭЎСКІ
(Барычэўскі-Тарнава) Іван Пятровіч
(1810—24.7.1887)
Беларускі археограф, гісторык, этнограф, фалькларыст i перакладчык. Нара-дзіўся ў сям'і святара Мінскай епархіі. Вы-хоўваўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, потым у Кіеўскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі са ступенню старшага кандидата ў 1833—35 быў выкладчыкам славеснасці ў Арлоўскай семінарыі. Пазней служыў на адміністрацыйных пасадах у ве-дамствах шляхоў зносін i публічных збуда-ванняў, дзяржаўных маёмасцей i інш. На-вукова-літаратурную дзейнасць пачаў у 1837 артыкуламі ў часопісе «Журнал Министерства народного просвещения», сярод ix «Пра рускі летапіс у Літве, названы Хро-нікай Быхаўца» (1838), «Першае падарожжа англічан у Расію ў 1553» (1838) i інш. У 1840—41 паявілася яго першая вялікая праца «Аповесці i паданні народаў славян-скага племені» (у 2 частках), працягам якой былі «Народныя славянскія апавядан-ні» (1844). Гэтыя працы ўключалі значную колькасць матэрыялаў, якія публікаваліся ўпершыню. Б. адзін з першых пачаў выву-чаць гісторыю i старажытнасці народаў Вя-лікага княства Літоўскага, напісаў грунтоў-ныя працы «Даследаванне пра паходжанне, назву i мову літоўскага народа» (1847), «Праваслаўе i руская народнасць у Літве» (1851) i шэраг артыкулаў. Пазней Б. рэда-гаваў 5-ы том выдання «Акты Заходняй Ра-сіі». Аўтар публікацый i артыкулаў па розных галінах ведаў. Зрабіў шмат выкладак па пытаннях гісторыі епархій i іерархаў, апісання манастыроў, гісторыі i старажыт-насцей, гісторыі кнігадрукавання, мова-знаўства, статыстыкі, этнаграфіі i інш. Па-мёр у Выбаргу.
Аляксандр, гл. Ходзъка Аляксандр
Юзаф (1729—1762)
Прафесар красамоўства Віленскага шля-хецкага калегіума, перакладчык Цыцэрона на польскую мову. Месца нараджэння не-вядома. У 1763 у Вільні выйшла яго праца «Навука пра красамоўства» (выдавалася двойчы), якая складалася з трох самастой-ных частак: свабоднага выкладання рыто-рыкі Цыцэрона, разважанняў пра карысць, што прыносіць моладзі вывучэнне краса-моўства, i падборкі ўзорных прамоў дзяр-жаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай. Асновы красамоўства выкладзены Б. уперамежку з разважаннямі пра значэнне i мэты наву-чання i выхавання, пра ролю настаўніка, месца навукі ў жыцці грамадства, неабход-насць палітычных рэформ. Глыбока ўсве-дамляючы неабходнасць выхаду духоўнай культуры Рэчы Паспалітай ca стану дэпрэ-сіі, лічыў за неабходнае павышаць ролю навукі ў жыцці грамадства, гаварыў пра не-пазбежнасць рэформ. У канцы кнігі заклі-каў моладзь настойліва авалодваць ведамі, бо гэта дасць магчымасць з часам упарад-каваць дзейнасць сеймаў i сеймікаў i іншых дзяржаўных органаў, умацаваць міжнарод-ны аўтарытэт Рэчы Пасп&тітай. Усё гэта збліжае Б. з асветнікамі Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст.
Шт.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине ХУТП в. Мн., 1971. С. 128—129.
В.В.Краснова.