БАЗІЛЕВІЧ

БАЖАНАЎ

Аляксей Міхайлавіч (1820—6.8.1889)

Вучоны-аграном, эканаміст, асветнік. Скончыў Горы-Горацкі земляробчы інсты-тут (1851). Працаваў выкладчыкам кафедры прыродазнаўчай гісторыі i сельскай гаспа-даркі Маскоўскай духоўнай семінарыі (1851—61), загадваў вўчэбна-практычным хўтарам Маскоўскага таварыства сельскіх гаспадароў. Абараніў магістэрскую дысер-тацыю «Пра вырошчванне пшаніцы, з апі-саннем парод, якія разводзіліся ў Расіі» (1856). Аўтар падручнікаў i навукова-папу-лярных прац: «Пачатковыя асновы батані-кі», «Папўлярныя настаўленні аб доглядзе рагатай жывёлы...» (абедзве 1853), «Дапа-можнік па развядзенні, гадоўлі i выкарыс-танні бўйной рагатай жывёлы. Дастасаваны да кліматычных i сельскагаспадарчых умоў Расіі» (1867) i інш. 3 1863 прафесар Горы-Горайкага земляробчага інстытута (з 1864 ў Пецярбўргу), потым Пецярбўргскага ляс-нога інстытута. У 1882—83 дырэктар Нова-александрыйскага інстытута сельскай гас-падаркі i лесаводства (Ковенская губ.), по­тым памочнік папячьшеля Віленскай наву-чальнай акруті. Быў членам-карэспандэн-там вучонага камітэта Міністэрства дзяр-жаўных маёмасцей i дарадчым членам ве-тэрынарнага камітэта Міністэрства ўнутра-ных спраў. Вывучаў стан сельскай гаспа-даркі ў Германіі, Англіі, Бельгіі, Францыі,

удзельнічаў у Парыжскай сусветнай выс-таўцы. Пераклаў працу В.Баўмейстара «Аб развядзенні, утрыманні i выкарыстанні свойскіх жывёл» (1865). Меў маёнтак у Гродзенскай губ., дзе экспериментальна правяраў, a потьгм пашыраў перадавыя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі. Аб-вяргаў распаўсюджанае тлумачэнне гаспа-дарчай адсталасці Расіі яе дрэннымі пры-родна-кліматычнымі ўмовамі, паказваў пе-равагі вольнанаёмнай працы ў параўнанні з прыгоннай. Лічыў неабходным пераход ад трохполля да шматполля, прапагандаваў выкарыстанне сельскагаспадарчых машын, распрацаваў методыку разліку ix эфектыў-насці. Вьгказваўся за наладжванне дзяржаў-най сістэмы страхавання, прадастаўленне сялянам крэдыту, паляпшэнне статыстыч-нага i бухгалтарскага ўліку, развіццё сельс-кагаспадарчай адукацыі.

71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным тру­дом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно за­имствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.

Шт.: Цитович С.Г. Горы-Горецкий зем­ледельческий институт — первая в России выс­шая сельскохозяйственная школа (1836—1864). Горки, 1960; Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 41-42, 46—47.

В. М. Бусько.

 

Мануіл

Усходнеславянскі драматург i паэт 18 ст. Верагодна, паходзіў з Беларусі. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1750 па просьбе смаленскага епіскапа Г.Вішнеўска-га разам з іншымі навучэнцамі накіраваны ў Смаленскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў курс паэтыкі i рыторыкі. На узор твораў сваіх настаўнікаў В.Лашчынскага i Т.Каніскага тут ён напісаў з пазіцый цар-коўна-рэлігійнай маралі i хрысціянскіх ідэ-алаў дыдактычную драму-маралітэ «Дэкла-рацыя». Карыстаючыся алегарычнымі воб-разамі (Цнатлівасць, Чысціня, Асалода) i міфічным вобразам Вакха, Б. выступаў супраць такіх адмоўных сацыяльных з'яў, як п'янства, грашалюбства i прадажнасць суддзяў, спачувальна ставіўся да бедных i зняважаных, сцвярджаў думку пра неабход-насць маральнага ўдасканалення чалавека. Пастаноўка гэтай п'есы сўправаджалася са-тырычна-гумарыстычнымі інтэрмедыямі з развітым дыялогам, якія разыгрываліся ў

 

 

перапынках паміж дзеяннямі драмы. Збе-рагліся 2 інтэрмедыі на гутарковай бела-рускай мове, выпісаныя з рукапісаў, што бытавалі ў смаленскай школе. Гэтыя творы вылучаюцца сацыяльнай завостранасцю, рэлігійным скептыцызмам, цеснай сувяззю з рэальным жыццём. Не апублікаваны яго твор «Паэтыка» захаваўся ў некалькіх рука-пісах (курсы, што чыталіся ім у 1752—53 i 1753—54 навучальных гадах), адзін з ix у Маскве ў Аддзеле рукапісаў Нацыяльнай бібліятэкі Расіі.

Те.: Драматическое произведение XVIII века, найденное в рукописях Смоленской духовной семинарии // Киевская старина. 1897. №7—8, 9; [Селянін у касцёле; Селянін на споведзі]: (Ін-тэрмедыі) // Хрэстаматыя па старажытнай бела-рускай літаратуры. Мн., 1959; [Урывак з паэты-кі]; «Signo sanctae cvucis vincituv hostis animae», «Eiusdem cavminis polonica carmina», «Judici inigiia», «Epitaphia infantibus»: [Вершы] // Lewin P. Wykłady poetyki w uczelniach rosyjskich XVIII w. [1722—1777J a tradycje polskie. Wrocław etc, 1972.

Jlim.: Ахрыменка П. Летапіс братэрства.
Мн., 1973. С. 45—46; М а л ь д з i с А. На скрыжаванні славянскіх традьшый. Мн., 1980.С. 316—319; Усікаў Я. Беларуская камедыя.Мн., 1979. С. 61—64. З.У.Драздова.