АЛЕЛЬКАВІЧ


Дата добавления: 2014-01-04; просмотров: 8; лекция была полезна: 0 студентам(у); не полезна: 0 студентам(у).
Опубликованный материал нарушает авторские права? сообщите нам...

АКРЭЙЦ

АЗЯМБЛОЎСКІ

Юзаф (каля 1804—27.8.1878)

Мастак-графік. Нарадзіўся ў Мінску. Вучань Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бах-віц, Ю.Струміла, Я.Шымлер i інш. Сярод твораў А. — пейзажы, віды Вільні, бела-рускіх i літоўскіх гарадоў, жанравыя зама-лёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вялі-кіх князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста i інш., літаграфія «Славянскі ня-вольнік» («Беларускі раб», 1840-я г.), якую А.Міцкевіч выкарыстоўваў у лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі. В.Ф.Шматаў.

 

Станіслаў Станіслававіч (псеўд. Арліцкі, Арлінскі; 25.8.1836—пасля 1918]

Журналіст, мемуарыст, белетрыст. Нара-дзіўся ў сям'і чыноўніка ў г. Арол (паводле іншых звестак — у пас. Павянец Аланец-кай губ.). У 1850—60-я гады жыў на Бела­русь Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Служыў у Магілёве ў палаце дзяржаўных маёмасцей. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія часопісы «Искра» i «Экономический указатель», падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй «Современника». М.А.Дабралюбаў ухваліў яго праект выдан-ня ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не здзейсніўся). Удзельнік паўстання 1864—64. Потым працаваў у Віленскай публічнай бібліятэцы. У 1867 выдаў у Віль-

 

 

ні каляндар для народа. 3 1868 у Пецяр-бургу, сакратар газ. «Новое время», адным з выдаўцоў якой быў А. Кіркор. Выдаваў ча-сопісы «Дешевая библиотека» (1871 — студз. 1874), «Всемирный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (мас-тацкія творы А., нарысы Ф.М.Рашэтніка-ва). У 1880-я гады з дэмакратычных пазі-цый перайшоў на рэакцыйныя; у сваім ча-сопісе «Луч» адкрыта прапаведаваў шаві-нізм і антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі» (1871—72), паэме «Беларуская быль» (1872), кнізе «Старасвецкія паме-шчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), аўтабіяграфічнай хроніцы «Далёкія гады» (1899) i мемуарных нарысах, надрукаваных у пачатку 20 ст. ў «Историческом вестни­ке», расказваў пра Беларусь i Літву 1850— 60-х гадоў, норавы прыгоннікаў, грамад-скае i культурнае жыццё Віцебска, Магілё-ва, Вільні, паўстанне 1863—64.

Те.: Уголок восстания 1863 г. // Ист. вест. 1902, №10—11; Мои скитания по белу свету // Там жа. 1908. №12; Воспоминания инсургента// Там жа. 1912. №9—10; Литературные встречи и знакомства // Там жа. 1916. №6—7.

Літ:. Добролюбов Н.А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6, С. 226, 527—528: К i с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 141—142, 203; Куз­ня е в а С.А. Издательская деятельность С.С.Ок-рейца и «Белорусский вестник» // История кни­ги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.). Мн., 1986. С. 85—97.

Г.В.Кісялёў, С.А.Кузняева.

 

Аляксандр (Алел ька; ?—1454)

Палітычны дзеяч, военачальнік, дыпла-мат Вялікага княства Літоўскага. Другі сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердав'іча. заснавальнік роду Алелькавічаў, якія зай-малі прывілеяванае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім. удзельны князь слуцкі i капыльскі, князь кіеўскі (з 1441). У 1417 ажаніўся з Настассяй, дачкой вялікага кня­зя маскоўскага Васіля I i Соф'і Вітаўтаўны (дачка Вітаўта). Меў 3 дачкі, сыноў Сямёна i Міхаіла. Удзельнічаў у паходах Вітаўта на Ноўгарад, у абароне паўднёвых рубяжоў Вялікага княства Літоўскага. Ва ўзброенай барацьбе за велікакняжацкі прастол з 1431 падтрымліваў Свідрыгайлу, потым Жыгі-монта Кейстутавіча, з 1433 зноў Свідрыгай-лу. Арыштаваны Жыгімонтам i зняволены ў Кернаве. Пасля забойства Жыгімонта прысягнуў вялікаму князю Казіміру. Па-водле некаторых звестак, у 1440 — рэаль-ны прэтэндэнт сярод «літоўскай» арыста-кратыі на велікакняжацкі прастол. Маючы асноўныя ўладанні ў «рускіх» (беларуска-ўкраінскіх) рэгіёнах Вялікага княства Лі-тоўскага, падтрымліваў праваслаўныя цэр-квы i манастыры, не забываў i каталіцкія храмы (зацвердзіў прывілей каталіцкага касцёла св. Мікалая ў Кіеве). У процівагу велікакняжацкай уладзе, якая падтрымліва-ла кандыдатуру саборнага папы, у 1441 ра-шуча выказаўся за прызнанне царкоўных i ўладагтьніцкіх правоў уніяцкага мітрапаліта Ісідора. Пахаваны А. ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Пад апекай А. працавалі розныя кніга-пісйы i скрыпторыі, праўда, дакладных звестак пра ix дзейнасць амаль не захавапа-ся. На Лаўрышаўскім Евангеллі 13—14 ст. выяўлены тэкст ягонага дару манастыру: «Се язь князь Олексанъдр Володимерович и с своею княгинею московъкою и своими детми дат есмь десятину в св[вя]тей б[ого-роди]цы у Лаврашов манастырь с Турца у веки». Магчыма. адзін з кодэксаў, што ўзнік у часы А., пазней быў перапісаны і ўтірыгожаны знакамітым слуцкім дзякам У.Яіжавічам. На думку П.А.Гільтэбранта i А.Л.Міратворцава. у Слуцку ў пач. 15 ст. вялося летапісанне. Пра гэта сведчыць знойдзены імі ў 1867 у Нясвіжскім архіве Радзівілаў фрагмент старажытнага рукапісу, які дайшоў да нас у лацінскай транскрып-цыі 18 ст. У ім паведамляецца пра засна-ванне Новага «града» ў Слуцку побач са Старым, будаўніцтва ў 1409 царквы св. Ба-гародзійы ў Высокім горадзе на «дытынцу»

 

 

(у замку). Паводле Улашчыка, гэты тэкст хутчэй за ўсё напісаны ў пач. 16 ст., але магчыма. на аснове летапісных слуцкіх за-пісаў у пач. 15 ст.

Шт.: Улашик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985; Грицкевич А.П. Слуцк: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1970; W o I f f J.Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Г.Я.Галенчанка.