АГІНСКІ

Міхал Клеафас (7.10.1765—15.10.1833)

Дыпламат, кампазітар, вялікі падскарбі літоўскі. Прадстаўнік старадаўняга магнац-кага роду: яго бацька, Андрэй, быў ваяво-дам трокскім, маці, Паўла — з роду магна-таў Шэмбекаў. Нарадзіўся ў Гузаве, недалё­ка ад Варшавы. Атрымаў добрую дамаш-нюю адукацыю, меў выдатныя здольнасці да музыкі i замежных моў. У 1786 пасол на сойме, у 1788 камісар скарбовай камісіі Вя-лікага княства Літоўскага, у 1789 літоўскі мечнік, у 1789 надзвычайны пасланнік у Галандыі. У 1791 вярнуўся на радзіму, зай-маўся пытаннямі спадчыны маёнткаў Міха-ла Казіміра Агінскага на Беларусі, якія адышлі да Расіі. Быў дэпутатам Гродзен-скага сойма 1793. У 1793—94 вялікі пад-скарбі літоўскі. У 1794 удзельнічаў у паў-станні пад кіраўніцтвам А.Т. Касцюшкі, ува-ходзіў у Найвышэйшую раду літоўскага на­рода. Ахвяраваў на патрэбы паўстання 188 тыс. злотых, кіраваў 480 стральцамі. Двойчы са сваім атрадам спрабаваў прабіцца ў Мін-скую губ., каб узняць там паўстанне. Зма-гаўся супраць прускіх войск. Пасля таго як расійскія войскі ўзялі Вільню, А. выехаў у Варшаву. За ўдзел у паўстанні яго маёнткі былі канфіскаваны царскімі ўладамі. Жыў у Вене, Венецыі, Парыжы. Дзякуючы на-маганням князя К.Чартарыйскага атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму i ў Гродне пры-сягнуў на вернасць Аляксандру I. У 1802—06 жыў у маёнтку Залессе Ашмянскага пав., дзе пабудаваў новы палац, парк у англій-скім стылі, аранжарэі, звярынец, сабраў вялікую бібліятэку. Залессе стала адной з найпрыгажэйшых магнацкіх рэзідэнцый на Беларусі. У 1807 у /таліі быў прыняты На-палеонам I. У 1810 у Пеиярбургу атрымаў ад цара званне сенатара i тайнага саветні-ка, ордэны св. Уладзіміра i Аляксандра Неўскага. У маі 1811 падаў цару праект пра заснаванне Вялікага герцагства Літоўскага. Напярэдадні вайны 1812 услед за Аляксан-драм I прыехаў у Вільню, потым вярнуўся ў Пецярбург, дзе знаходзіўся да канца вай­ны. У 1817 у Вільні надрукаваў 2 зборнікі сваіх твораў. У 1823 выехаў у Італію, жыў у Фларэнцыі, дзе i памёр.

Вядомы як музыкант i кампазітар. А. за-хапляўся ітаіьянскай i французскай опе-рай, іфаў на скрыпцы i клавікордах. Кам-пазітарскую дзейнасць пачаў у 1790-я гады стварэннем шматлікіх маршаў i баявых пе-сень, пашыраных сярод паўстанцаў 1794. Яму прыпісваецца аўтарства музыкі песні «Ячшэ Польшча не загінула», якая стала польскім нацыянальным гімнам. У залескі перыяд пераважна займаўся музыкай. У гэ-ты час ім напісаны славуты паланез «Разві-танне з Радзімай». Галоўнае ў творчай спадчыне А. — фартэпіянныя п'есы, пала-незы, мазуркі, маршы, вальсы i рамансы. Аўтар музыкі i лібрэта оперы «Зеліда i Валькур, або Банапарт у Каіры», трактата «Лісты пра музыку» (1828). У 1826—27 у Парыжы выдадзены 4-томныя «Мемуары пра Польшчу i палякаў з 1788 па 1815 г.».

Те.: Pamiętniki... Т. 1—4. Poznań, 1870—73.

Шт.: Polski słownik biograficzny. Т. 23/3—4, z. 98. 99. Wrocław etc, 1978; Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895; Мальдзіс A. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969; Бэл за И. Михал Клеофас Огиньский. 2 изд. М., 1974; Э н г е л ь А.М. Ар­хив Виленского генерал-губернаторства. Т. 2, ч. 1. Вильна, 1870. А.М.Філатава.