Прычыны (перадумовы) ўзнікнення ВКЛ у беларускім Панямонні?

а)Унутраныя – высокі эканамічны і культурны ўзровень развіцця беларускага Панямоння – гарадоў Ваўкавыск, Свіслач, Гародня, Слонім, асабліва Навагародак (заснаваны ў 10 ст.). У 12-13 стст. Навагародак зведаў незвычайны росквіт эканомікі (земляробства, рамёствы, гандаль з Візантыяй, Блізкім Усходам, Польшчай, Прыбалтыкай і інш.). Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што гэта быў горад (рэгіён) з высокай матэрыяльнай культурай, шырокімі міжнароднымі сувязямі, са значнай заможнай праслойкай насельніцтва (выйшлі з-пад уплыву галіцка-валынскіх князёў). Усё гэта, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ.

б)Знешнія – неабходнасць супрацьстаяць знешняй агрэсіі татара-манголам з паўднёвага ўсходу і рыцарам-крыжакам з паўночнага захаду. Феадальная раздробленасць(княжацкія міжусобіцы) ў сярэднія вякі была характэрнай з'явай для многіх краін Еўропы. Раздробленыя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюзу ў барацьбе са знешнім ворагам.

 

З аднаго боку, з 1237 года татара-манголы робяць ваенны паход у Еўропу з Азіі праз землі ўсходнеславянскіх княствў:

1240 г. – захоплены Кіеў

1241 г. – Кракаў (сталіца Польшчы)

1251 г. – залежнасць ад іх прызнаў Ноўгарад (Аляксандр Неўскі ездзіў за "ярлыком")

1259 г. – Даніла Галіцкі (Галіцка-Валынская зямля) прызнае сябе васалам татара-манголаў.

Беларусь у сваёй асноўнай частцы не зведала мангольскага нашэсця (акрамя паўднёвых гарадоў Брэста, Пінска, Гомеля). У 1257-1260 гг. пасля прызнання сябе татарскім васалам галіцка-валынскія і ардынскія князі рабілі сумесныя набегі на Беларусь. Таму аб'яднанне было неабходным.

З другога боку, адначасова з Залатой Ардой з'яўляецца пагроза з боку крыжакаў, якія ў канцы 12- пач. 13 стст. з'явіліся ў Прыбалтыцы і пачалі каланізаваць яе тэрыторыі. У 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу. Для хрысціянізацыі паганцаў тут ствараецца ордэн мечаносцаў – рыцарскі ордэн братоў па мечу. У 1214 г. ён захапіў Кукенойс і Герцыку.

в)Даўняя практыка палітычнага і ваеннага ўзаемадзеяння на землях балта-славянскага памежжа. З канца 12 ст. разам з берасцейскім князем супраць палякаў змагаюцца Мінскія, Друцкія, Полацкія князі.

Як вядома, ў рэгіёны паўночна-заходняй Беларусі славяне прыйшлі позна і жылі тут у перамежку са сталым балцкім насельніцтвам. Выразнай этнічнай мяжы між імі не было.

Пачатак утварэння ВКЛ звязаны з імем Міндоўга, які княжыў у 1236-1263 гг. Ён паходзіў з сям'і буйнога літоўскага феадала (кунігаса). Дзе гвалтам, дзе подкупам, дзе шлюбамі дзяцей падначаліў сабе дробных феадалаў і заснаваў адносна адзіную новую незалежную дзяржаву, адну з буйнейшых у свеце і Еўропе.

Значэнне і ролю ВКЛ у беларускай (ды украінскай) гісторыі нельга недаацэньваць – яно вельмі вялікае. Без ВКЛ, без Міндоўга, Вітаўта і інш. мы мелі б яшчэ больш бязрадасную будучыню, чым маем сёння, пачынаючы з 18 ст.

Па-першае,ВКЛ стала перашкодай для заваявання нашых зямель тэўтонамі, крыжаносцамі і іх саюзнікамі палякамі.

Па-другое,яно паўстала супраць бязрадаснай усходняй перспектывы абарачэння нас у Арду, якую настойліва навязвала Масковія.

Па-трэцяе,без ВКЛ сёння не існавала б ні Беларусі, ні Ўкраіны,а народы былі б апалячаны ці анямечаны.

ВКЛ у сваім узнікненні, развіцці і заняпадзе прайшло 3 асноўныя этапы:

1. Этап станаўлення і ўмацавання ВКЛ(Наўгародскі перыяд 1236-1316 гг.)

2. Перыяд тэрытарыяльнага росту дзяржавы, эканамічнага і духоўнага росквіту ВКЛ (Віленскі перыяд, пачынаючы з Гедыміна (з 1317 г. па 16 ст.))

3. З 17 ст. пачынаецца паступовы заняпад ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, які завяршыцца падзелам Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, гістарычная неабходнасць выклікала да жыцця гэты своеасаблівы беларуска-літоўскі саюз, які стаў дзяржавай.

& Больш за 500 год праіснавала ВКЛ, што з'яўляецца даволі рэдкай з'явай для краіны з буйной тэрыторыяй і поліэтнічным насельніцтвам (у 14 ст. – ад Балтыкі да Чорнага мора, да таго ж складзенай з розных этнічных, культурных і рэлігійных частак. З 1362 г. Кіеў і інш. укр. землі ўвайшлі ў склад ВКЛ). Пісьмовыя крыніцы не згадваюць пра саюз Наваградка з Міндоўгам. Але вядома, што Наваградак няспынна імкнуўся аб'яднаць вакол сябе суседнія славянскія і балцкія землі. Летапісная Літва (13 ст.) – гэта не тэрыторыя сучаснай Літвы, нашай суседкі. Летапісная Літва знаходзілася ў Панямонні. Вось якія запісы захаваліся ў летапісе: "У 1252 г. войска Данілы Галіцкага пайшло ў Літву на Наваградак (Крэнь, стр.193); Літва Міндоўга. Не хацелі аб'яднання ў ВКЛ галіцка-валынскія князі і таму рабілі набегі на Літву".

Яшчэ адзін запіс пра сына Міндоўга Войшалка, які заснаваў на рацэ Нёмане між Літвой і Нова гародкам Лаўрышаўскі манастыр.

Землі цяперашняй Літвы ў тыя часы называліся інакш: Паўночная прыбалтыйская частка Літвы аж да 20 ст. называлася Жамойціяй. Раён сучаснага Вількаміра займала Дзяволтва; Паўднёвы захад і цэнтр сучаснай Літвы займала Аўкштайція. Калі гэтыя землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, назва "Літва" распаўсюдзілася і на іх. Але многія нават і зараз працягваюць лічыць, што Беларусь далучалі да Літвы ў 13 ст., што ВКЛ не было беларускай дзяржавай. На самой справе было не так.

Якія ж фактары сведчаць аб беларускасці ВКЛ:

1.ВКЛ стварался на беларускіх землях. Першая сталіца – Наваградак (і называлася Літоўскае). Літва Міндоўга – на Наваградчыне.

2.Жамойцкія землі (сённяшняй Літвы) былі далучаны да ВКЛ толькі ў 1410-1422 г. (пры Вітаўце) і дзяржава атрымала назву Жамойцкае амаль праз 100 год.

3.Дзяржаўная мова да канца 17 ст. у ВКЛ (600 тамоў літоўскай метрыкі) – старабеларуская. Бо гэта быў дамінуючы этнас з развітай пісьмовай мовай, ні ў жамойтаў, ні ў Аўкштайтаў, ні ў Літвы яе не было.

4.Продкі сённяшніх літоўцаў у ВКЛ складалі 2/10 усяго насельніцтва, а іх тэрыторыя – толькі 1/10.

5.Сённяшняя Літва прысвоіла і беларускую сімволіку - герб "Пагоня" (пры Віцені), у жамойтаў – мядзведзь, нават на іх мове да сярэдзіны 19 ст. назвы не было – у 1845 годзе гісторык Даўкантас назваў яе "Віціс" (Вітязь). Да канца 19 ст. насілі назву Жамойція (у іх раней пачалося нацыянальнае адраджэнне, і яны ўзялі назву ўсёй поліэтнічнай дзяржавы).

6.Что возмутило волнения Литвы – это спор славян. Пушкин о Литве, как славянской державе:

Клеветникам России.1831 г.

О чем шумите вы, народные витии?

Зачем анафемой грозите вы России?

Что возмутило вас? Волнения Литвы?

Оставьте: это спор славян между собою.

Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою

Вопрос, которого не разрешите вы.

Уже давно между собою враждуют эти племена

Не раз клонилась под грозою: то их, то наша сторона

Оставьте нас: вы не читали сии кровавые скрижали

Вам непонятна, вам чужда сия семейная вражда.

1 перыяд - Наваградскі

На пачатку 13 ст. на беларускіх землях існавалі 30 княстваў. Асновы ВКЛ заклаў Міндоўг (1236-1263 гг.), быў забіты. Паводле хронікі Літоўскай і Жамойцкай, нальшчанскі князь Даўмонт такім чынам адпомсціў Міндоўгу за тое, што той сілай забраў яго жонку. Панаванне Міндоўга стала першым этапам знішчэння племяннога ладу і стварэння новай структуры ўлады.

Яго справу працягнуў сын Войшалк (1263-1268 гг.) – загінуў ад рук Данілы Галіцкага, здолеў далучыць Нальшчанскую зямлю, зеселеную балтамі і Дзяволтву (усходня частка цяперашняй Літвы).

Пры князю Тройдзені, пляменніку Міндоўга (1270-1282 гг.), заходнія балты (прусы) і яцвягі, якія ратаваліся ад крыжакоў, былі пераселены на беларускія землі ў наваколлі Слоніма і Гародні.

Віцень (1255-1316 гг.) – ВКЛ асабліва ўмацавалася пры ім знутры, дабіцца яе палітычнага адзінства. Пры ім удзельныя князі не прэтэндуюць на Наваградскі трон. Віцень мячом уціхамірыў жамойтаў, якія хацелі пайсці на саюз з крыжакамі супраць ВКЛ. Ад Віценя ідзе наш гістарычны герб "Пагоня"(1293 г.), з канца 13 ст. зрабіў гербам Наваградка, потым гербам вялікіх князёў літоўскіх, а з 1384 г. – дзяржаўны герб ВКЛ: Іпацьеўскі летапіс падае: "рыцар збройны на кані з мечам, еже ныне наречут Погоня". Са смерцю Віценя (1316 г.) закончыўся Навградскі перыяд ВКЛ, перыяд станаўлення і ўмацавання ВКЛ.

Сыны: Воін стаў Полацкім князем, далучаны да ВКЛ у 1307 г, ваяваў з крыжакамі (зрабіў 16 паходаў). Сын Федар ваяваў з Польшчай, зрабіў 9 паходаў.

 

2 перыяд – Віленскі

25 гадоў уладарыў у ВКЛГедымін (1275-1341 гг.).

З 1316 г. сын Віценя, па некаторых звестках брат (дынастыя Гедымінавічаў). Пры ім пачынаецца віленскі перыяд ВКЛ, тэрыторыя якога павялічылася прыкладна ў 3 разы. Яна ўключала каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі. У 1323 годзе ён перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, якая заставалася стольным горадам да канца 18 ст., бо Наваградак стаў пастаянным аб'ектам крыжацкай агрэсіі, што падрывала эканоміку і палітычнае значэнне Наваградскай зямлі – разбуралася, рабавалася, знішчалася Наваградская зямля. Першая назва Вільні – Крыў-горад – на рацэ Вілія. Вільня – гэта святыня для беларусаў, цэнтр беларускай культуры, адукацыі, навукі, нацыянальнага руху з 16 да пач. 20 ст.

Пры Гедыміне і яго наступніках (Альгердзе, Вітаўце і інш.) пачаўся перыяд бурнага тэрытаряльнага росту дзяржавы, што вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных дзяржаў Еўропы. Гедымін пашырыў межы і ўплыў ВКЛ на ўсходне-славянскі поўдзень і ўсход.

Пры Гедыміне поўная назва пасады дзяржаўнага кіраўніка стала гучаць так: "кароль Літвы і Русі", "кароль літоўцаў і многіх рускіх", адпаведна "каралеўства ліцвінаў і русінаў". Пад назвай "рускія" меліся наўвазе жыхары беларускіх зямель: Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву "Вялікае княства Літоўскае і Рускае". Пад "Літвой" тады разумелася тэрыторыя верхнга і сярэднага Панямоння, а пад "Руссю" – верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове 15 ст.), калі была далучана Жамойція – заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву "Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае". Часцей ужывалася скарочаная назва – ВКЛ.