Напад Германіі на СССР. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі

На досвітку 22 чэрвіня 1941г. германскія войскі вераломна ўварваліся на тэрыторыю СССР, у тым ліку і на Беларусь. Дырэктыва Вярхоўнага камандавання германскіх узброенных сіл №32 ад 11 чэрвіня 1941г. сведчыць аб намеры Гітлера правесці шырокую каланіяльную экспансію ў Еўропе, Афрыцы, на Блізкім Усходзе, Міжземнамор'і і іншых рэгіёнах свету. Неабходнай прадумовай для дасягнення сусветнага панавання быў разгром Савецкага Саюза.

Другая прычына пачатку гітлераўскай агресіі – ідэалагічная. Распачынаючы савецка – германскую вайну, германскі фашызм спадзяваўся знішчыць савецкі дзяржаўны лад, камуністычную ідэалогію, як найбольш варожую і небяспечную для яго палітычную плынь.

Адной з істотных прычын, якія прывялі да савецка – германскай вайны, з'яўляецца так сама знешняя палітыка Англіі, Франціі і ЗША. Яны імкнуліся ўцягнуць Германію і СССР у вайну паміж сабой.

Свой уклад у абвастрэнне адносін паміж СССР і заходнімі краінамі ўнесла кіраўніцтва Камінтэрна. Чацвёрты кангрэс Камінтэрна ў 1936 г. паставіў перад кампартыямі галоўную задачу: пры ўсіх абставінах перш за ўсё бараніць «дзяржаву рабочых і сялян», г.зн. Савецкі Саюз. Гэта палітыка вельмі насцярожвала лідэраў ўсіх заходніх дзяржаў, а не толькі Гітлера.

У адпаведнасці з планам «Ост» фашысты меркавалі знішчыць 80 % насельніцтва Беларусі ці выселіць за Урал, 20% анямечыць і заставіць працавць на немцаў- каланістаў. Гітлер і яго кліка паабяцалі немцам «райскае жыццё» пасля перамогі над СССР: кожнаму- аўтамабіль(«фольксваген»), вызваленне ад падаткаў, магчымасць атрымаць на Усходзе зямлю, маёмасць і рабоў – славян.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні вайны склалася для савецкіх войск на Беларусі, дзе германскае камандаванне выкрыстала самую магутную групоўку войск – групу арміі «Центр» (камандуючы генерал-фельдмаршал фон Ф.Бок). Савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае сапраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці. Узначальвалі яго маёр П.М.Гаўрылаў і палкавы камісар Я.М.Фамін. Цяжкія баі вялі часці Чырвонай Арміі ў раёне Беластока, Гродна, Маларыты, а затым Мінска, Барысава. Асабліва ўпартыя баі вяліся на подступах да Магілёва. Але нягледзячы на гераічнае сапраціўленне часцей Чырвонай Арміі, да пачатку верасня ўся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка – фашысцкімі захопнікамі. Часці Чырвонай Арміі цярпелі адно паражэнне за другім у Прыбалтыцы і на Украіне.

У чым жа асноўныя прычыны паражэння савецкіх войск у пачатку вайны, у тым ліку і ў межах Беларусі ?

Па - першае, ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі, якая да гэтага часу ўжо захапіла амаль усю Заходнюю Еўропу, у 2-3 разы пераўзыходзіў СССР.

Па – другое, гітлераўцы выкарысталі такія часовыя перавагі, як мелітарызацыя эканомікі, працяглая падрыхтоўка да захопніцкай вайны, якасць узброеннасці войскаў.

Па – трэцяе, ў гады сталінскіх рэпрэсій было арыштавана і пакарана больш чым за 42 тыс. камандзіраў і палітработнікаў Чырвонай Арміі. Сярод іх амаль палова персаналу Генштаба, ўсе камандуючыя ваенных акругоў, 80% кіруючага складу карпусоў і дывізій, 91% камандзіраў палкоў, іх намеснікаў і начальнікаў штабоў. Аб гэтым добра ведала гітлераўскае камандаванне, калі прымала рашэнне аб паскарэнні пачатку вайны супраць Савецкага Саюза. «Без трыдцать сёмага года, - сцвярджаў маршал А.М.Васілеўскі, - магчыма, і не было б увогуле вайны».

Па – чацвертае, негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай абстаноўкі і вызначэння магчымага тэрміну нападу Германіі на СССР.

Але нягледзячы на паражэнні Чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны, фашысцкі стратэгічны план «маланкавай вайны» быў сарваны. Цяжкія баі на тэрытроыі Беларусі далі магчымасць арганізаваць абарону Масквы, дзе у канцы 1941 – пачатку 1942 гг. немцам было нанесена першае з пачатку другой сусветнай вайны сур'езнае паражэнне.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш. Ужо ў першыя месяцы акупацыі агульная колькасць ваенна – паліцэйскіх сіл на тэрыторыі Беларусі перавышала 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.

Захопнікі, стварыўшы структуры новай ўлады, сталі займацца і гаспадарчымі пытаннямі. Усе прадпрыемствы і ўстановы былі ўзяты на ўлік; ужо на працягу ліпеня 1941 г. праведзіна рэгістрацыя працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Вясной 1942 г. была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых «кааператываў». На тэрыторыі Ўсходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі. Яны, па меркаванні акупацыйных уладаў, з'яўляліся даволі зручным і надзейным сродкам забеспячэння харчовых патрэб Германіі і фронту.

Генеральны план «Ост» ажыццяўляўся праз палітыку генацыду – планамернага знішчэння цэлых групп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, яўрэяў, цыган і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана фашысты выкарыстоўвалі наступную сістэму мер: аблавы, заложніцтва, пагромы, турмы, лагеры смерці, карныя аперацыі і інш. У межах Беларусі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх - Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка. На тэрыторыі рэспублікі было больш за 100 гета, ў якіх гітлераўцы знішчылі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў БССР, так і з многіх краін Заходняй Еўропы, ў тым ліку і Германіі.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты правялі больш за 140 карных экспедыцый, ў ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператварыліся ў пустыні. Так, 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, ў тым ліку 76 дзяцей, вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Палітыка генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Працэс гэты пачаўся з канца 1941г., але найболшь буйныя памеры набыў на пачатку 1943г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работу ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам было вывезена каля 380 тыс.