Вайна 1812 г. і Беларусь

Пытанні для самакантролю

1. Якімі накірункамі вызначалася палітыка самадзяржаўя ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.?

2. Якую палітыку праводзіла самадзяржаўе ў адносінах да шляхты?; насельніцтва гарадоў?; сялянства?

3. Якіх мэт дамагаліся ўлады Расіі пры правядзенні “русіфікацыі”?

 

 

У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала каля 600 тысяч чалавек.

24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон ніяк не разлічваў.

Адносіны беларускага насельніцтва да вайны былі рознымі. Беларуская шляхта ў аснове сваёй перайшла на бок Францыі. 80 тысяч беларускіх шляхцічаў удзельнічалі ў паходзе на Маскву ў складзе арміі Напалеона. Праваслаўная шляхтя, каля 5 тысяч чалавек, змагаліся на баку Расіі. Беларускае сялянства ставілася да вайны адмоўна, сяляне імкнуліся захаваць нейтралітэт, хаваліся па лясах, яны не давяралі ні французам, ні рускім.

Аднак частка сялянства, асабліва на Усходзе Беларусі, выступала на баку Расіі. Беларускія сяляне сталі на абарону Расіі як сваей Радзімы, таму, што вайна для Расіі была лўсавызначальнай. Партызанскія атрады дзейнічалі ў вёсках Стараселле, Межаны, Есьманы, на тэрыторыі Барысаўскага, Дрысенскага і Полацкага паветаў і ў іншых месцах. У верасні сяляне вескі Жарцы Полацкага павета змагаліся з батальёнам французскіх салдат, удзельнічалі ў бітве за Полацк.

Палітыку Францыі ў Беларусі можна ахарактэрызаваць старажытным заклікам – «паздяляй і ўладар!». 1 ліпеня 1812 года французы выдалі загад аб стварэнні Часовай камісіі ўрада Вялікага княства Літоўскага. Узначаліў камісію мясцовы памешчык Станіслаў Солтан. У склад ВКЛ адыходзілі Віленская, Мінская, Гродненская губерні і Беластоцкая вобласць. У Віцібску і Магілеве засталося французскае ваеннае кіраванне, як у прыфрантавых рэгіёнах. За спіной у С.Солтана стаялі французскія камісары, якія патрабавалі аднаго – грошай, хлеба, людзей і коней у сваю армію. Ніякіх палітычных правоў гэты ўрад не меў.

Важным ваенным вынікам вайны 1812 года стала Барадзінская бітва, што адбылася ў жніўні 1812 года. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.

Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, з’явілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццёвай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.