Пытанні для самакантролю

Пытанні для самакантроля

1. У чым заключалася сутнасць ідэй асветнікаў XVIII ст.?

2. Чаму ідэі асветнікаў былі ўтапічнымі?

3. Чаму грамадства Заходняй Еўропы у другой палове XVIII ст. змагалася з каталіцызмам?

4. Якім чынам у Заходняй Еўропе імкнуліся наблізіць да ўмоў біблейскага ідэала рэальнае жыццё грамадзян?

 

 


3. Эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. (асаблівасці цывілізацыйнага развіцця)

 

Тэхналагічная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы, што адбылася ў канцы XVIII ст., аказала вялікі ўплыў і на цывілізацыйны лад жыцця Расіі. У Расіі гэты перыяд супаў з цараваннем Кацярыны ІІ.

Усталяванне элементаў рынку пачалося ў Расіі яшчэ ў эпоху Пятра І. Пятроўскія рэформы садзейнічалі развіццю мануфактурнай вытворчасці. У XVIII ст. у Расіі з’явіліся горныя прадпрыемствы, плавільні, буйныя ваенныя арсеналы, шаўковыя і аксамітныя мануфактуры. Адначасова ў эканоміцы захоўвалася саматужна-хатняя рамесніцкая вытворчасць.

У эканамічным развіцці Расіі назіралася барацьба дзвух тэндэнцый- з аднаго боку развіваўся гандаль, фарміраваўся пачатковы рынак, ішло станаўленне капіталістычнага ўкладу, напрыклад, у канцы XVIII ст. у Расіі працавала каля 200 горнадабываючых прадпрыемстваў, налічвалася больш за 2 тысячы прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, каля 1700 кірмашоў. На гэтых прадпрыемствах налічвалася каля 80 тыс. работнікаў, з якіх 33,5 тыс. былі наёмнымі.

Але з другога боку, у Расіі ішоў працэс узмацнення феадальнага ўціску на сялянства, узмацнення абсалютызму. Гэта праяўлялася ў тым, што сялянства ператваралася ў рабоў, якія не мелі абсалютна ніякіх правоў і павінны былі працаваць на памешчыка да 5 дзён на тыдзень. Узмацненне абсалютызму праяўлялася ў тым, што ў галіне палітыкі царызм абапіраўся толькі на памешчыкаў (да 2% насельніцтва), армію і паліцыю. Улады рашуча змагаліся з любымі элементамі лібералізму і рэфармізму, што былі накіраваны на развіццё палітычнага працэсу ў грамадстве.

Царызм праводзіў рэакцыйную ўнутраную і знешнюю палітыку, быў «жандармам Еўропы», улады Расіі змагаліся з рывалюцыйным рухам у сваёй краіне і за яе мяжамі.

Такім чынам, эканамічная і палітычная супярэчлівасць ў жыцці Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. садзейнічалі імкліваму развіццю сацыяльнага крызісу, узмацненню нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў Расіі, фарміраванню тайных арганізацый і рухаў.

 

1. Якія тэндэнцыі вызначалі эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.?

2. Чым быў выкліканы агульны крызіс Расіі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.?