Прадмет гісторыі Беларусі

ЗМЕСТ

Частка І

Курс лекцый

Cicтэма адкрытага навучання

 

 

С. Ф. Шымуковіч

 

 

Гісторыя Беларусі

 

 

 

 

 

Мінск 2003

 


 

ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ” 7

Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя” 7

Прадмет гісторыі Беларусі 7

Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі 10

Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі 12

Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі” 15

Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя” 19

Кантрольныя пытанні да тэмы №1 20

ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАдсТВА (100 – 40 ТЫС. Г. ДА Н. Э.) 22

Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамадства (100 – 40 тыс.г. да н.э.) 22

Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.) 24

Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.) 28

Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.) 30

Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.) 32

Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.) 36

Паходжанне беларусаў 39

Кантрольныя пытанні да тэмы №2 41

ТЭМА 3. РАННЕФЕАДАЛЬНАЕ ГРАМАдсТВА НА БЕЛАРУСІ. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ Ў X – XIII СТ.СТ. 43

Лекцыя 3. Раннефеадальнае грамадства на Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускай зямлі ў Х – ХІІІ ст.ст. 43

Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст. 43

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст. 48

Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі 59

Кантрольныя пытанні да тэмы №3 63

ТЭМА 4. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ Ў XIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯЎ 65

Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў 65

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст. 65

Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст. 74

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст. 82

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ 88

Цэнтральныя органы ўлады 91

Вышэйшыя асобы 93

Органы мясцовага кіравання 94

Гарадское самакіраванне 97

Эвалюцыя судовай сістэмы 98

Мясцовыя суды 99

Вайсковая справа 101

Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст. 102

Сельскагаспадарчая вытворчасць 102

Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў 103

Катэгорыі сялян 104

Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання 107

Панская гаспадарка 108

Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады 108

Гандаль 111

Кантрольныя пытанні да тэмы №4 114

ТЭМА 5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў IX – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯЎ 116

Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў 116

Культура Беларусі X – XIII стст. 116

Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія 121

Культура Беларусі 121

Архітэктура і будаўніцтва 126

Царква і рэлігія 129

Берасцейская царкоўная ўнія 137

Кантрольныя пытанні да тэмы №5 140

ТЭМА 6. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД ФЕДЭРАТЫЎНАЙ ДЗЯРЖАВЫ РЭЧ ПАСПАЛІТАЙ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТАГОДДЗЯХ 142

Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў 142

Утварэнне Рэчы Паспалітай 142

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст. 155

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст. 173

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст. 179

Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст. 187

Кантрольныя пытанні да тэмы №6 192

ТЭМА 7. РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТАГОДДЗЯў 194

Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў 194

Літаратура 195

Жывапіс 199

Скульптура 203

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 205

Кантрольныя пытанні да тэмы№7 209

ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ 211

Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі 211

Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.) 211

Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання” 215

Беларусь і вайна 1812 года 227

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя 233

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст. 246

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст. 250

Кантрольныя пытанні да тэмы №8 256

ЛІТАРАТУРА 259

 


ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ”

Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”

Асноўныя паняцці:

гісторыя; гісторыя Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі і этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай гісторыі і эканамічных навук; функцыі гісторыі; гістарычныя перыядызацыі; перыядызацыя гісторыі Беларусі; метады даследавання гісторыі; крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) ці гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейнных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з’яўляюцца носьбітамі своеасаблівасці гэтага развіцця.

Унутраная аснова гістарычнай навукі – гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Але гісторыкі пазбаўлены магчымасці эксперыментальна паўтарыць мінулае, і вымушаны весці даследванне ва ўмовах, калі маса абставін зацямняе сутнасць вывучаемых з’яў.

Аб’ект гісторычнага аналізу – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства, гэта эканамічныя, сацыяльныя, культурныя мадэлі (тыпы), у якія арганізуецца дзейнасць людзей, механізмы функцыянавання, узаемадзеяння і ўзаемаўздзеяння гэтых сістэм. Гістарычная навука ў параўнанні з іншымі грамадска-гуманітарнымі навукамі выступае як навука комплексная, інтэгральная.

Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных перасказаў. Пісьмовыя помнікі з’явіліся толькі на мяжы 4-3 тясячагоддзяў да н.э. Значны ўклад у выпрацоўку гістарычных уяўленняў зрабілі антычныя гісторыкі, менавіта з іх пачынаецца сучаснія гістарыяграфія. Станаўленне гісторыі як навукі завяршылася ў канцы XIX стагоддзя і было звязана з імёнамі К.Сен-Сімона, А.Цьеры, Г.В.Ф.Гегеля, К.Маркса і інш.

Гісторыя Беларусі – навука маладая. Станаўленне гістарычных ведаў на Беларусі на ўзроўні навуковага асэнсавання адбылося ў XIX ст. Станаўленне гісторыі Беларусі звязана ў першую чаргу з імёнамі прафесараў Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага, І.М.Даніловіча, а так сама іншых навукоўцаў – Я.П. і К.П. Тышкевічаў, А.К.Кіркора, А.П.Сапунова, М.В.Доўнар-Запольскага. У 1930-1980-я гады ў савецкай гістарычнай навуцы панаваў дагматычны марксізм-ленінізм, што прывяло да палітызаванасці гісторыі. Пераважнае месца ў навуковых распрацоўках і выкладанні мела гісторыя ўсёй савецкай джзяржавы – СССР. З набыццём Беларусью незалежнасці вырасла цікавасць менавіта да нацыянальнай гісторыі. А ў апошні час развіццё ведаў па гісторыі Беларусі дазволілі пазбегнуць празмерна рэзкіх і канфрантацыйных ацэнак тых ці іншых гістарычных падзей, якія панавалі як у савецкія часы, так і ў пачатку 90-х гадоў.

Гісторыя як навука выконвае цэлы шэраг функцый, сярод іх можна вылучыць прагматычную, цэнасную, культурную, фундаментальную і светапоглядную.

Прагматычная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, прапаганду і практычную перадачу вопыту гістарычнага развіцця. Крытычнае ўспрыманне мінулага вопыту дапамагае даследчыку зразумець і асэнсаваць, якія матэрыяльныя і маральна-этычныя нормы мінулага перайшлі ў сучаснае, у якіх выпадках страчаная сувязь павінна быць адноўлена і ад якіх элементаў грамадскіх адносін трэба адмовіцца. Дадзеная функцыя дазваляе даследаваць розныя, іншы раз і супрацьлеглыя шляхі развіцця грамадства ў перспектыве.

Каштоўнасная функцыязаключаецца ў аналізе і тэарэтычным абагульненні фактаў з улічам маральнай ацэнкі мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў грамадскага развіцця з боку даследчыка. З дапамогай гэтай функцыі ў чалавека фарміруюцца грамадзянскія якасці, ен можа ўбачыць хібы грамадства, суаднесці класавыя і сацыяльныя інтарэсы з агульначалавечымі.

Культурная функцыявызначаецца сацыяльнай памяццю. Гэта дазваляе зберагчы пераемнасць у гістарычным працэсе. Назапашванне ў сацыяльнай памяці гістарычных ведаў робіць агульным здабыткам метады і інструменты грамадскага развіцця, знаёміць з альтэрнатыўнымі формамі і мадэлямі грамадскага ладу. Менавіта на гістарычнай непісьменнасці шырокага кола людзей заўсёды спекулявалі прыхільнікі догмаў аб грамадстве.

Фундаментальная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, аналіз і першасную тэарэтычную апрацоўку шматбаковай гістарычнай інфармацыі. Новыя гістарычныя веды спрыяюць навуковаму абгрунтаванню новых і канструктыўнай крытыцы існуючых гістарычных тэорый.

Светапоглядная функцыя. Сутнасць гэтай функцыі ў тым, што гісторыя ў спалучэнні з гістарычнымі тэорыямі ўяўляе сабой філасофію гістарычнага развіцця, а на аснове гістарычных ведаў фарміруецца логіка і стыль мыслення канкрэтнай асобы.

Як педагагічная дысцыпліна, гісторыя выконвае наступныя функцыі:

· на канкрэтных прыкладах дапамагае засвоіць эканамічную, палітычную, сацыялагічную і інш. тэрміналогію;

· фарміруе гістарычнае мысленне, дае яму рэалізм і маштабнасць.