Літаратура як від мастацтва. Канцэпцыі сутнасці мастацкай творчасці.

Пытанне № 2

 

Літаратура – адзін з відаў мастацтва, слоўна-вобразная мастацкая творчасць.

Як літаратура звязана з жыццём грамадства, чалавека, з законамі прыроды? Праз гэтыя пытанні раскрываецца сутнасць мастацкай творчасці. Адказы на іх шукаюцца на працягу тысячагоддзяў.

1. Канцэпцыя сутнасці мастацтва як пераймання (імітацыі) жыцця. Погляд на мастацтва як на перайманне жыцця ўзнік у Ст. Грэцыі і заставаўся пануючым да ХУІІІ ст. Гаварылі ўжо піфагарыйцы ў УІ ст. да н.э. Дэмакрыт (У ст.да н.э.): “Ад жывёл мы шляхам пераймання навучыліся важнейшым справам. У птушак, якія спяваюць, – спевам. У ластавак – пабудове жытла”.

1.1. Платонаўская канцэпцыя: старажытны вучоны-ідэаліст (428–348 гг. да н.э.) лічыў, што сутнасць рэальнага свету знаходзіцца ў царстве ідэй, створаных богам. Гэтыя ідэі па сапраўднаму прыгожыя, а іх творца сапраўдны мастак. Мастацтва імітуе, пераймае светрэальных рэчаў, якія самі з”яўляюцца толькі ценем ідэй. Рэчы рэальнага свету –адлюстраванне ідэй. Таму мастак стварае цені ценяў і тым самым далёка адхіляецца ад сапраўднай сутнасці рэчаў. Творчы працэс Платон разглядаў як стан апантанасці, утрапёнасці, які не кантралюецца розумам, таму выключана магчымасць пазнання, асэнсавання рэчаіснасці. Пазнанне ёсць анамнезіс – памяць душы пра ідэі, якія яна сузірала да злучэння з целам.

1.2. Арыстоцель (384–322 да н.э.) таксама разглядаў мастацтва як перайманне, аднак бачыў у гэтым не слабасць, а яго сілу. Пераймаючы жыццё, чалавек з дапамогай мастацтва спазнае яго і атрымлівае ад гэтага задавальненне, перажывае катарсіс, г. зн. ачышчаецца ад кепскіх страсцей – спаконвечнай сутнасці чалавека. Арыстоцель адзначаў, што мастацтва пераймае не асобныя, ужо існуючыя з”явы жыцця, а пераймае пазакону неабходнасці ці верагоднасці. Г.зн. стварае свой свет як магчымы, верагодны і тым самым раскрывае істотныя асаблівасці свету сапраўднага. Аднак гэтыя істотныя асаблівасці ўяўляліся яму пастаяннымі, нязменнымі.

1.3.Антычны погляд на мастацкую творчасць як перайманне свету рэальных рэчаў і з’яў захоўваецца з некаторымі папраўкамі і зменамі і ў эпоху Сярэднявечча, і ў ХУІІ–ХУІІІ стст. У эпоху ранняга сярэднявечча платонаўскае разуменне сутнасці мастацтва знайшло своеасаблівы працяг ў працах Аўгісціна Блажэннага (354–430). Хрысціанскі тэолаг лічыў, што мастацтва пераймае толькі форму надпачуццёвай боскай прыгажосці, што адпавядала вобразам рэлігійнага хрысціянскага культа. Так, рэлігійная функцыя іконы заключаецца ў тым, каб пазначыць змест, які сам па сабе знаходзіцца ў іншым пазарэальным свеце, фактычна ў біблейскіх гісторыях.

1.4. Позняе сярэднявечча (Рэнесанс) дало выдатнейшыя узоры мастацкай творчасці. Асн. ідэя рэнесанснага мастацтва – давер да натуральнай прыроды. Для дзеячаў Адраджэння пераймаць прыроду (уласна прыроду ці чалавека як вышэйшае тварэнне прыроды) – значыць выявіць прыгожае ў ёй і тым самым раскрыць яе сапраўдную сутнасць.”Жывапіс – навука і сапраўдны сын прыроды, бо ён народжаны прыродай; а больш дакладана – унук прыроды, паколькі ўсе бачныя рэчы былі створаны прыродай, і ад гэтых рэчаў узнік жывапіс” (Леанарда да Вінчы. Кніга пра жывапіс).

1.5. Канцэпцыі мастацтва новага часу,якія з’явіліся ў ХУІІ ст., таксама звязаны з канцэпцыяй мастацтва як пераймання. Тэарэтык класіцызму Буало (“Паэтычнае мастацтва”). Класіцысты, як антычныя дзеячы і дзеячы Адраджэння, разглядалі мастацтва як перайманне прыроды. Пры гэтым яны лічылі, што праўда жыцця вызначаецца нейкімі незалежнымі ад прыроды законамі розуму. Розум вызначае адвечныя тыпы характараў людзей і адпаведныя формы творчасці, у якіх павінны ўвасобіцца гэтыя тыпы характараў. Адсюль жорсткія нормы творчасці.

У тэорыі сутнасці мастацтва асветнікі Гольбах, Гельвецый, Дзідро (ХУІІІ ст.) таксама абаранялі тэзіс пра перайманне прыроды. Дзідро: “Прырода – першая мадэль матацтва”. З перайманнем прыроды ён звязваў праўдзівасць мастацтва. “Прырода заўжды праўдзівая. Перад мастацтвам толькі тады ўзнікае пагроза адхіліцца ад праўды пры перайманні, калі яно адрываецца ад прыроды”. Аднак праўда для асветніка не столькі ў самім рэальным быцці людзей, колькі ў створаным ідэале. Побач з прынцыпам пераймання Дзідро вылучае прынцып мастацкай ідэалізацыі. Ідэал “естественного” (натуральнага) чалавека супрацьпастаўляўся чалавеку рэальнаму і рэальнаму стану свету.