РАЗВІЦЦІ ЕЎРАПЕЙСКІХ НАРОДАЎ
ЗНАЧЭННЕ РЫМСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Ў
Гісторыя велічнага Рыма нам ужо вядома. Ад невялікага паселішча-горада, якое заснаваў легендарны Ромул у 753 г. да н.э., да сусветнай дзяржавы-імперыі на трох кантынентах: Еўропы, Азіі і Афрыкі – такі шлях старажытнай рымскай цывілізацыі. Першапачатковы горад-поліс Рым – правобраз дзяржавы ў даліне р. Тыбра пераходзіў ад першабытнарадавой абшчыны да больш арганізаванага грамадства – суседскай тэрытарыяльнай абшчыны. У выніку развіцця працы і працоўнай дзейнасці плямёнаў паляпшаліся ўмовы жыцця. Усё гэта вяло да больш арганізаванага грамадства, якое атрымала назву царскі перыяд рымскай цывілізацыі (ад Ромула і да выгнання Тарквінія Гордага). Гэта той час, калі цары разам з сенатам і Народным сходам упраўлялі грамадствам. У гаспадарцы ўсталёўвалася прыватная ўласнасць на ворную зямлю. У сацыяльным асяроддзі прайшлі вялікія змены – выдзяленне патрыцыяў і плебеяў і паяўленне патрыярхальнага рабства.
У выніку такіх вялікіх перамен у жыцці Рымскага поліса багатыя людзі – гэта перш за ўсё патрыцыі – хацелі палітычнай улады. Як раз час прывёў іх да жадання кіраваць грамадствам. Выгнаўшы цара (510/509 гг. да н.э.), рымялне выбралі сваіх прадстаўнікоў – консулаў. Так была ўстаноўлена Рэспубліка ў Рыме. Консулы, Народны сход і сента – гэта багатыя людзі, якія кіравалі грамадствам. Але плебеі ў барацьбе за ўладу, а перш за ўсё за зямлю, таму што толькі зямля рабіла чалавека багатым, дабіліся права выбіраць сваіх абаронцаў-заступнікаў – народных трыбунаў. У далейшых сваіх патрабаваннях і ў барацьбе з патрыцыямі плебеі вырашылі і яшчэ шэраг пытанняў: выбіраць аднаго консула ад плебеяў, уступаць у шлюб з патрыцыямі, выбіраць жрацоў, часткова атрымалі зямлю на дзяржаўным полі. Так плебеі ўраўняліся ў палітычных правах з патрыцыямі, але яшчэ доўга вялі барацьбу за зямлю. Валоданне зямлёю давала права і ганаровай службе ў арміі. Дзякуючы арміі і сваёй ваяўнічасці Рым пакарыў спярша ўсе плямёны Апенінскага паўвострава і стаў перад праблемай заваявання іншых краін свету. На працягу некалькіх стагоддзяў пастаянных войнаў рымляне сталі ўладарамі Міжземнамор’я. Велічная дзяржава Рэспубліка нават не адпавядала сваёй назве. У гэтай дзяржаве патрэбна была новая арганізацыя палітычнай улады кіравання сусветнай дзяржавай. Так складвалася імперыя начале з манархам, з новымі органамі ўлады, якія адпавядалі сусветнай дзяржаве.
Вялікі Рым з дастатковай колькасцю сыравіны, шырокім рынкам для гандлю і незлічонай колькасцю рабоў хутка развіваўся, што нават многія сучасныя вучоныя называюць імператарскі Рым капіталістычнай дзяржавай. Вялікія змены адбыліся і ў светапоглядах людзей, якія ад язычаскай рэлігіі перайшлі да хрысціянства. Новая рэлігія хрысціянства ад праследуемай стала дзяржаўнай рэлігіяй імператарскага Рыма.
Але, сапраўды, нічога ў свеце не вечна. З цягам часу тыя ж умовы, якія прывялі Рым да такой магутнасці і велічнасці, яны ж і аслабілі яго і загубілі. Барацьба рабоў з рабаўладальнікамі, нявыгаднасць рабскай працы, замена рабскай працы новымі формамі (рабы з хацінамі, вольнаадпушчанікі, пекулій, калоны і г.д.), масавыя паўстанні ў правінцыях – усё гэта падрывала ўстоі магутнай дзяржавы. Цяжкасці імперыі яшчэ дапаўняліся знешнімі фактарамі – варавары, вандруючыя народы не толькі парушалі граніцы, але і сяліліся на землях рымскіх правінцый. Яны рабілі паходы на Вечны Горад і разбуралі яго. У 476 г. пала Заходняя Рымская імперыя, але гэта не падзенне дасягненняў здабыткаў старажытнай рымскай цывілізацыі. Яны жывуць і ў наш час: пісьменства (алфавіт, якім карыстаюцца многія нороды свету); бетон, які так шырока прымяняецца ў будаўніцтве ва ўсім свеце; хрысціянская рэлігія, якая стала сусветнай яшчэ ў імперыі; літаратура і аратарскае майстэрства, якія пераняты ўсёй Еўропай. Не трэба забываць і таго, што рымляне навучылі будаваць дарогі, масты, тэрмы (лазні), пракладваць водаправоды.