УЗНІКНЕННЕ ХРЫСЦІЯНСТВА І ЯГО РАННЯЯ ГІСТОРЫЯ

План лекцыі:

 

1. Наша эра і Святая зямля.

2. Нараджэнне і хрышчэнне прарока Ісуса, яго вучэнне.

3. Першыя хрысціянскія цэрквы.

4. Пропаведзі Паўла , Пятра і Андрэя.

5. Неронава ганенне.

6. Хрысціянская царква ў першым стагоддзі свайго існавання.

 

1. Наша эра і Святая зямля.У праўленне імператара Аўгуста рымляне з трыговай і надзеяй адчувалі змену вялікіх гістарычных “вякоў”. Казалася, што падзенне Рэспублікі і ўстанаўленне імперыі было дастаткова вялікай пераменай, але людзі смутна чакалі чагосьці большага, якога-та ўсеагульнага абнаўлення.

У Палесціне нарадзіўся хлопчык Ісус Хрыстос, з нараджэннем якога пачаўся новы гістарычны “век” – наша эра. Да гэтага часу мы лічым гады да ці пасля нашай эры, ці, як пісалі ў старых кнігах, – да ці пасля Р.Х. (Нараджэння Хрыстова).

Палесціну называюць Святой зямлёю, дзе жылі яўрэі (успомніце Палесціну і Іўдзею). Саюз ці дагавор яўрэяў з Богам – гэта Стары запавет заключаны праз Маісея; Новы Запавет заключаны паміж Богам і народам праз Ісуса Хрыста, сына Божага, які прыйшоў каб пастрадаць і памерці за людзей, за адпушчэнне іх грахоў. У Ісуса было 12 любімых апосталаў, вучняў.

2. Нараджэнне і хрышчэнне прарока Ісуса, яго вучэнне.У час праўлення цара Ірада і кесара Аўгуста ў Іўдзейскай краіне нарадзіўся прарок Ісус, якога многія прызналі доўгачаканым Месіяй, па-грэцку – Хрыстом. Аб нараджэнні і жыцці Ісуса Хрыста расказваюць чатыры Евангелія (“Добрыя весткі”), напісаныя вучнямі Хрыста і вучнямі яго вучняў.

Стары Запавет (дагавор, саюз) быў заключаны паміж Богам і яўрэйскім народам праз прарока Маісея. Новы Запавет заключаўся праз Ісуса Хрыста, Сына Божага, які прыйшоў у свет, каб пастрадаць і памерці за людзей у імя адпушчэння іх грахоў. Ісус вучыў, што старога Маісева Закона ўжо недастаткова для саюза з Богам. Стары Запавет быў Запаветам паслухмянасці, новы – Запаветам любові (да Бога). Іаан хрысціў вадою, а Ісус – Духам Святым. Хрышчаныя навучацца любіць ворагаў сваіх, дараваць абіды, не адказваць злом на зло, ненавідзець багацце. Праз веру ў Хрыста і духоўную любоў Бога людзям адкрываюцца варота Царства Нябеснага.

3. Першыя хрысціянскія цэрквы.Слова “царква” азначала сход (сабранне) веруючых людзей, пазней цэрквамі сталі называцца таксама будынкі, дзе праходзілі богаслужэнні. Іерусалімская абшчына была першай і спачатку адзінай царквою хрысціянскай, пазней яе вялічалі “маці цэркваў”. Веруючыя ў вучэнне і ўваскрэсенне Хрыста называлі сябе “святымі”, “братамі”, “вучнямі”. Начале іх стаялі 12 апосталаў, якія адкрыта вучылі народ у Іерусалімскім храме. Хрысціяне здзяйснялі еўхарысцію – прынімалі віно і хлеб як кроў і цела Хрыстова. У мноства ўвераваных усё было агульным.

Калі колькасць іерусалімскіх “святых” (хрысціян) стала многа, іўдзейскія ўлады пачалі ганенні на іх: паплечнікаў Хрыста кідалі ў цямніцы, каралі смерцю, білі каменнямі. Многія беглі ад праследаў з Іерусаліма і прыносілі сваё вучэнне ў суседнія краіны – Сірыю і Фінікію. Члены Анціахійскай (сірыйскай) царквы ўпершыню сталі называць сябе хрысціянамі.

4. Пропаведзі Паўла , Пятра і Андрэя.Адзін з вялікіх прапаведнікаў хрысціянства апостал Павел, яўрэй, рымскі грамадзянін. Быў ганіцелем хрысціян, а стаў абаронцам хрысціянства. За гэта яго празвалі “апосталам язычнікаў” і “трынаццатым апосталам”. Павел прапаведваў у Малой Азіі, Македоніі і Грэцыі. У Карынфе, Эфесе, Афінах і інш. гарадах былі створаны моцныя хрысціянскія цэрквы. Браты Андрэй і Пётр, якіх называюць “першазванымі” за тое, што яны былі першымі вучнямі Ісуса. Андрэй распаўсюджваў хрысціянства сярод язычнікаў славян да парогаў Дняптра, дзе ўзнік Кіеў. Яго брат Пётр (па латыні “петрус”, (камень), якому Ісус сказаў: “Ты Пётр і на гэтым камені (па латыні – петрусі) я саздам Царкву Маю і врата ада не адолеюць яе. І дам табе ключы Царства Нябеснага”. Пётр адправіўся ў Італію і заснаваў першую хрысціянскую абшчыну ў Рыме. Пагэтаму рымскія епіскапы, папы рымскія, лічацца праемнікамі апостала Пятра і прэтэндуюць на першае месца ў хрысціянскім свеце. Галоўны сабор у Рыме называецца саборам Святога Пятра.

5. Неронава ганенне.У хрысціян лічылася велічайшым грахом пакланенне другім багам, акрамя адзінага Бога і яго сына Ісуса Хрыста. Калі хрысціян у Імперыі ўзрасло колькасна на іх звярнулі ўвагу, што яны трымаюцца разам, адгароджваюцца ад чужакоў, не прымаюць удзел у службе язычніцкім багам і г.д. Хрысціян сталі абвіняць у нянавісці к роду людскому, у чалавечых ахвярапрынашэннях і інш. тайных праступленнях. Рымскія чыноўнікі заўважылі, што хрысціяне ствараюць свае тайныя арганізацыі, не пакланяюцца рымскім багам і не даюць боскіх почасцей імператарам. Адразу пасля рымскага пажару Нерон, стараючыся адвесці ад сябе бяду, абвініў хрысціян у падпале горада. Ні ў чым непавінных людзей хваталі і арганізоўвалі жудасныя пакаранні. Тады ж у Рыме загінулі апосталы Пётр і Павел. Так у 64 г. н.э. з’явіліся хрысціянскія мучанікі – людзі пастрадаўшыя за веру.

6. Хрысціянская царква ў першым стагоддзі свайго існавання.Хрысціянская царква І ст. н.э. састаяла ў асноўным з простых і малаадукаваных гараджан: рамеснікаў, купцоў, служылых людзей (дробных чыноўнікаў, турэмных стражаў, салдат). Сярод хрысціян былі і заможныя, і бедныя людзі. Рабы станавіліся паўнапраўнымі членамі хрысціянскай царквы. У першых хрысціян не было богаслужэбных будынкаў. Яны збіраліся ў дамах, а ў час гангенняў у каменаломнях (катакомбах), дзе ўтварыліся падземныя храмы і магілкі. На многія кіламетры працягнуліся хрысціянскія катакомбы ў акрузе Рыма. Хрысціянскую царкву першых трох вякоў нашай эры называюць Цэркаўю падземнай. Свяшчэнаслужыцелі называліся прасвітарамі і епіскапамі, а іх памочнікі і ведаючыя казной – дыяканамі. У ІІ ст. н.э. у Хрысціянскую Царкву пацягнулася мноства людзей з усіх саслоўяў.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего мира. Под ред. В.И. Кузищина. 1982. С. 281–293.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. Учебник. 1994. С. 179–199.

 

 

Л е к ц ы я 11.