Ч. 2. РАННЯЯ РЫМСКАЯ РЭСПУБЛІКА

1. Барацьба патрыцыяў і плебеяў (V–IV стст. да н.э.).

2. Дзяржаўны лад Рымскай рэспублікі.

 

1. Барацьба патрыцыяў і плебеяў (V–IV стст. да н.э.).З першых гадоў існавання Рэспублікі ў Рыме пачаліся грамадзянскія войны. Яшчэ пры царах зарадзіліся разнагалоссі паміж патрыцыямі і плебеямі. Патрыцыі імкнуліся уладарнічаць у дзяржаве і незадаволены былі тым, што над імі стаіць цар. Плебс падтрымліваў цароў, якія стрымлівалі бясчынствы ганарлівых патрыцыяў. Знішчэннем царскай улады былі больш усяго задаволены патрыцыі. У першы год Рэспублікі яны нават прынялі невялікую колькасць у сенат плебеяў, але барацьба вельмі скора ўспыхнула паміж патрыцыямі і плебеямі, якая прадаўжалася каля двухсот гадоў (V–IV стст.). Гэтыя два стагоддзі гісторыі Рыма называюць Старажытнай Рэспублікай.

Незадаволенасць плебеяў выклікана наступнымі прычынамі: 1) патрыцыі захапілі ўсе дзяржаўныя пасады пасля выгнання цара. Толькі яны выбіралі консулаў, суддзяў, гораданачальнікаў, казначэяў; 2) просты народ страдаў ад недахопа зямлі і ад даўгоў. Патрыцыянскія консулы не раздавалі заваёванныя землі плебеям-сялянам; яны абяўлялі іх “дзяржаўным полем”, а потым аддавалі ў арэнду (карыстанне за плату) знатным людзям. Сяляне пападалі ў даўгавую кабалу, якая амаль не адрознівалася ад рабства. Плебеі патрабавалі раздзела дзяржаўных зямель і новых даўгавых законаў; патрабавалі яны і выбірацца на дзяржаўныя пасады. Любымі сродкамі барацьбы былі пратэсты плебеяў і “забастоўкі” арміі ці народнага сходу.

Адзін з першых такіх пратэстаў плебеяў быў уход іх на Свяшчэнную гару і гэтым яны дабіліся выбрання народных трыбунаў (494 г. да н.э.) – плебейскіх абаронцаў, асоба якіх аб’яўлялася свяшчэннай і недатыкальнай; нават прамову яго нельга было перарваць пад страхам казні. Дзьверы народнага трыбуна аставаліся адкрытымі днём і ноччу. Народны трыбун меў права астанавіць дзеянне ўсякага патрыцыянскага начальніка, сказаўшы слова “вето” – “забараняю”. Спачатку выбіралі двух народных трыбунаў, а пазней штогод выбіралі 10 народных трыбунаў.

Другая забастоўка плебеяў адбылася ў сярэдзіне V ст. да н.э. Патрабаванне плебеяў аб заканадаўстве было задаволена: створана камісія з 10 чалавек (дэцэмвіры). У 451 г. да н.э. дэцэмвіры выставілі для агульнага агляду 10 медных дошак з запісанымі на іх законамі. У 367 г. да н.э. упершыню быў выбраны плебейскі консул. З гэтага часу адзін з консулаў абавязкова павінен быць плебеем. З цягам часу плебеі атрымалі ўсе пасады, нават у 300 г. да н.э. яны праніклі ў жрэчаскія калегіі. Так у выніку працяглай барацьбы плебеяў з патрыцыямі было ўстаноўлена грамадзянскае раўнапраўе. У Рымскай рэспубліцы ўсе грамадзяне сталі роўнымі перд законам.

2. Дзяржаўны лад Рымскай рэспублікі. Палібій быў упэўнены, што дзякуючы свайму дасканаламу дзяржаўнаму устройству рымляне пакарылі свет. Рымская рэспубліка мелы тры асноўныя органы ўлады: народны сход, сенат і магістратаў (г. зн. Начальнікаў, правіцелей).

Народны сход (каміцыі). У Рыме, як і ў Грэцыі, гаспадаром дзяржавы лічыўся народ. Народны сход прынімаў законы і выбіраў магістратаў. Народ валодаў вялікай сілай: рымляне, як і грэкі, лічылі, што правіць дзяржавай павінны людзі дастойныя і вопытныя.

Консулы. Кіраўнікі Рымскай дзяржавы называліся магістратамі. Яны выбіраліся тэрмінам на год і па некалькі чалавек на адну пасаду; два консулы замянялі цароў, г.зн. валодалі царскай уладай, камандавалі арміяй, вяршылі суд; складалі спісы рымскіх грамадзян і сенатараў. Консулы ўнаследвалі знакі царскай улады: курульнае крэсла і 12 ліктараў. Пазней з выбраннем магістратаў да іх перайшла частка консульскіх абавязкаў: ведалі судом – прэтары, перапіс грамадзян вялі цэнзары, яны ж і ацэнку маёмасці вялі. Дыктатар назначаўся у час небяспекі. Сенат быў самым важнейшым і стабільным органам дзяржаўнай улады Рымскай Рэспублікі.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего Рима. М., 1982. С. 51–78.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. С. 28–43.

 

 

Л е к ц ы я 4.

 

ЗАВАЯВАННЕ РЫМАМ ІТАЛІІ І УТВАРЭННЕ РЫМСКА-ІТАЛІЙСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫІ (VI–III СТСТ. ДА Н.Э.)

План лекцыі:

 

1. Узаемаадносіны рымскай рабаўладальніцкай абшчыны з суседнімі плямёнамі.

2. Войны Рыма з этрускамі, лацінамі, галамі, вольскамі, эквамі, сабінамі.

3. Гальскае нашэсце.

4. Заваяванне Рымам паўднёвай Італіі. Вайна з Пірам (280–272 гг.).

5. Прычыны перамогі Рыма.

 

1. Узаемаадносіны рымскай рабаўладальніцкай абшчыны з суседнімі плямёнамі.У пачатку царскай эпохі італійскія плямёны лаціны, эквы, вольскі, самніты і інш. знаходзіліся на ступені разлажэння перашабытнаабшчынных адносін, жылі ва ўмовах ваеннай дэмакратыі. Вайна для іх была агульнай ваеннай задачай, якая патрабавала захаваць аб’ектыўныя ўмовы існавання, альбо абараніць захопы і замацаваць іх за сабою.

З развіццём вытворчых сіл, з вытворчасцю лішкаў прадуктаў і распаўсюджаннем патрыярхальнага рабства ўзрастала роля вайны. Раней вайну вялі толькі для таго, каб адпомсціціь за нападзенне ці расшырыць тэрыторыю, пазней войны вяліся дзеля рабаўніцтва. Прадметы рабаўніцтва: хлеб, жывёла, прылады працы, рабы і інш.

Рымская дзяржава, якая толькі ўтварылася, суправаджалася ростам насельніцтва і расшырэннем тэрыторыі (часткова мірным сінайкізмам), але ў асноўным шляхам заваёў. Войны вяліся з суседнімі плямёнамі: лацінамі, вольскамі, сабінамі, галамі, этрускамі і інш. Заваяванне Рымам зямель суправаджалася заснаваннем колоній ваенна-земляробчага характара, якія былі фарпостамі для новых заваёў. Ужо к канцу царскай эпохі Рым заняў перавагу ў Лацыі, яго рост і ваяўнічасць трывожылі лацін і не толькі іх.

2. Войны Рыма з этрускамі, лацінамі, галамі, вольскамі, эквамі, сабінамі.Барацьба з этрускамі пачынаецца з часоў Ромула. Галоўным ворагам быў вялікі город-дзяржава Вейі. Цар этрускага горада Клузія Парсена з войскам арганізаваў аблогу Рыма. Тут праявіў гераізм рымскі юнак Гай Муцый, які пранік у этрускі лагер з мэтай забіць Парсену, але забіў царскага сакратара і быў дастаўлены да цара. На допыце юнак смела палажыў правую руку на агонь ахвярніка за няверны ўдар. Убачыўшы такі гераізм, Парсена адпусціў Муцыя Сцэволу і заключыў з рымлянамі мір. За страту правай рукі юнак атрымаў мянушку “Сцэвола” – Ляўша.

Рымлянам прышлося весці барацьбу з лацінамі, сабінамі, а таксама з гернікамі, эквамі і вольскамі. Традыцыя гаворыць, што к канцу V ст. да н.э. (496 г.) перамогу над лацінамі рымляне атрымалі пры Рэгульскім возеры, а ў хуткім часе консул Спурый Касій заключыў саюз з федэрацыяй лацінскіх гарадоў (493 г. да н.э.). Да гэтага саюзу прымкнулі гернікі, але агульнымі ворагамі ў рымлян і лацінаў заставаліся эквы і вольскі. Барацьба з імі ішла з пераменным поспехам і час ад часу ўзнаўлялася з новай сілай. Рымляне працягвалі барацьбу з багатым і магутным горадам этрускаў – Веямі. Мэта рымлян – захапіць пладародныя землі вейенетаў, паставіць пад свой кантроль абаодва берагі ніжняга цячэння Тыбра, адкуль вывозілася соль. Адсюль ішла саляная дарога ў Сярэднюю Італію. Барацьба закончылася тым, што Вейі былі пакораны толькі ў пачатку IV ст да н.э. Герой гэтай вайны – рымлянін Каміл. Вейі сталі рымскім горадам, а за Тыбрам былі ўтвораны яшчэ 4 рымскія трыбы.

3. Гальскае нашэсце.Хутка рымляне самі сталі аб’ектам нападзення з боку галаў (кельтаў). Галы жылі за Альпамі. Гальскія плямёны перавалілі Альпы і рассяліліся ў даліне р. По. У 390 г. да н.э. яны перасеклі Апеніны, ўварваліся ў Сярэднюю Італію і аблажылі г. Клузій. Не толькі Клузій, але і Рым быў узяты і разбураны галамі. Пераможаныя рымляне плацілі вялікі выкуп.

Рым ваяваў і з самнітамі. У выніку трох войн самніцкая федэрацыя перастала існаваць. Самніты ўступілі ў нераўнапраўны саюз з Рымам. Так рымляне аказаліся ў непасрэднай блізасці з паўднёваіталійскімі гарадамі грэкаў.

4. Заваяванне Рымам паўднёвай Італіі. Вайна з Пірам (280–272 гг.).Рымляне свабодна плавалі па мору і гэта выклікала канфлікты з грэкамі і г. Тарэнтам. Тарэнцінцы звярнуліся за дапамогай да эпірскага цара Піра, родзіча А. Македонскага. Пір высадзіўся з арміяй пры Гераклеі (280 г.) і атрымаў перамогу. На бок Піра перайшлі ўсе грэкі, самніты, луканы. Наступная сустрэча Піра з рымскай арміяй адбылася пры Аўскуле (279 г.) і ён атрымаў перамогу. Пір ацаніў перамогу так: “Яшчэ адна такая перамога і мы загінем”. “Пірава пермога” была раўназначна паражэнню. У 275 г. пры Беневенце рымляне атрымалі перамогу і Пір вярнуўся ў Эпір. Так завяршылася заваяванне Італіі Рымам.

5. Прычыны перамогі Рыма.Заваяванні Рымам Італіі працягваліся каля 200 гадоў. Чаму Рым атрымаў перамогу над усімі народнасцямі? Праціўнікі Рыма па свайму грамадскаму развіццю стаялі ніжэй рымлян: у большасці італійскіх плямёнаў яшчэ існаваў радавы лад. У сацыяльным і культурным развіцці яны ўступалі Рыму. Многія плямёны ўвайшлі ў склад Рымскай дзяржавы не ў выніку заваяванняў, а на аснове саюзных дагавораў. Да таго ж Рым умела выкарыстоўваў лазунг “раздзяляй і ўладарнічай”.

Важнай прычынай перамогі Рыма было і тое, што ён знаходзіўся ў цэнтры Італіі на р. Тыбр і хутка развіваўся (дабыча солі). Садзейнічала перамогам рымлян і дасканалая ваенная сістэма. Так была створана рымска-італійская канфэдэрацыя.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего Рима. М., 1982. С. 67–78.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. Экспериментальный учебник. 1994. С. 59–66.

 

 

Л е к ц ы я 5.

 

РЫМ –ВАЛАДАР МІЖЗЕМНАМОР’Я (Пунічныя войны)

План лекцыі:

 

1. Міжнароднае становішча ў Міжземнамор’і ў 2-й палове III ст. да н.э.

2. Першая (Пунічная) вайна Рыма з Карфагенам (264–241 гг.).

3. Рым і Карфаген пасля І Пунічнай вайны.

4. Другая Пунічная вайна (Ганібалава) 218–201 гг.

5. Трэцяя Пунічная вайна (149–146 гг.)

6. Рымская дзяржава – цэнтр Міжземнамор’я.

 

1. Міжнароднае становішча ў Міжземнамор’і ў 2-й палове III ст. да н.э.Прытрымліваючыся захопніцкай палітыкі “Раздзяляй і валадарнічай”, Рым к 60 гадам ІІІ ст. да н.э. падпарадкаваў увесь Апенінскі паўвостраў.

Да ІІІ ст. да н.э. узмацнілася дзяржава Сіракузы, якая падпарадкавала свайму ўплыву большую частку Сіцыліі. Гарады грэкаў Італіі знаходзіліся ў варожых адносінах з магутным Карфагенам. Рым стаў умешвацца ў Сіцылійскія справы, а гэта закранала інтарэсы Карфагена, які лічыў Сіцылію зонай свайго ўплыву. Сутычка дзвюх краін раздзел сфер уплыву стала непазбежнай. У 272 г. да н.э. рымскія войскі асадзілі горад-крэпасць Тарэнт. Знаць аддала горад рымлянам. Так скончылася сяброўства Рыма з Карфагенам і абодва бакі сталі рыхтавацца да вайны.

2. Першая (Пунічная) вайна Рыма з Карфагенам (264–241 гг.).У хуткім часе ў Месане высадзіліся пунійцы і Карфаген стаў гаспадаром Месанскай пратокі. Месанскі канфлікт – вынік агрэсіўнай палітыкі Рыма і Карфагена і пачатак узброеных сутыкненняў. Дзве дзяржавы ўцягнулі сябе ў працяглую несправядлівую вайну, якая атрымала назву І Пунічнай. Сіракузкі цар Гіерон ІІ заключыў з рымлянамі мір і многія гарады грэкаў перайшлі на бок рымлян. Мір і саюз з Гіеронам аблегчылі далейшае вядзенне вайны Рымам на моры. Пры Мілах пунійскі флот быў разбіты (260 г. да н.э.) . Перамога рымлян адкрыла шлях у Афрыку.

Рымляне пабудавалі новы флот і ў 241 г. перамаглі карфагенян пры Эгацкіх астравах. Карфагенскі ўрад падпісаў мір. Умовы міру былі цяжкія: карфагеняне павінны поўнасцю пакінуць Сіцылію, выплаціць кантрыбуцыю 3200 талантаў срэбра (каля 84 т), выдаць усіх палонных без выкупу. Рымляне захапілі належаўшыя Карфагену Сардынію і Корсіку. Так былі арганізаваны першыя заморскія правінцыі. Рым у выніку І-й Пунічнай вайны стаў самай магутнай дзяржавай.

3. Рым і Карфаген пасля І Пунічнай вайны.Пасля вайны ў Карфагене ўспыхнула паўстанне наёмнікаў. Да паўстаўшых далучыліся рабы і залежнае лівійскае насельніцтва. Тут і праявілася класавая салідарнасць карфагенскіх і рымскіх рабаўладальнікаў. Рымскі ўрад, баючыся пашырэння паўстання, дапамог Карфагену падавіць яго. Пасля гэтага рымляне лёгка адабралі ў знясіленага Карфагена Корсіку і Сардынію. Першая Пунічная вайна прынесла рымлянам вялікія багаці.

4. Другая Пунічная вайна (Ганібалава) 218–201 гг.Страта Сіцыліі, Корсікі і Сардыніі закранула інтарэсы марской партыі Карфагена – купцоў. Яны накіравалі свае позіркі на багатую Іспанію. Там рыхтаваўся плацдарм для расплаты з рымлянамі. Так узнік Новы Карфаген – апорная база карфагенян ў Іспаніі.

У 219 г. пасля 8-месячнай аблогі Ганібал захапіў саюзны Рыму горад Сагунт у Іспаніі. У адказ рымляне сталі патрабаваць ад Карфагена выдачы Ганібала. Рыхтуючыся да вайны, рымляне вырашылі нанесці ўдар адначасова па Карфагену ў Афрыцы і ў Іспаніі. Гэтыя планы парушыў Ганібал. Ён першы ўдарыў па рымлянах з поўначы Італіі. Палкаводзец рабіў стаўку на развал рымска-італійскага саюза (канфедэрацыі).

У 218 г. Ганібал рушыў з арміяй да Альпаў. Цяжкі і доўгі шлях яго арміі, асабліва р. Рона і горы Альпы. Пасля перахода Альп у Ганібала засталося толькі 20 тыс. пяхоты, 9 тыс. конніцы і некалькі баявых сланоў. У лістападзе 218 г. на р. Ціцын Ганібал нанёс паражэнне рымлянам, а ў другім пабоішчы на р. Трэбіі разграміў дзве консульскія арміі. Наступныя пабоішчы з Ганібалам былі безпаспяховымі для рымлян. Задача рымлян не дапусціць Ганібала ў Сярэднюю Італію, аднак ён здзейсніў цяжкі пераход цераз горы Апеніны і топкія балоты Этрурыі і выйшаў на прамую дарогу на Рым, пакінуўшы рымскую армію з заду.

Летам 216 г. 2 жніўня ў Апуліі на р. Аўфід адбылося самае вялікае пабоішча ў старажытнасці. Распалажэнне арміі апраўдаў “паўмесяц” Ганібала: цэнтр – самыя слабыя войскі, флангі – адборная пяхота з конніцай. Рымляне ўдарам па цэнтру праціўніка папалі ў акружэнне і ў крывавай разні загінулі. Паражэнне рымлян было даволі цяжкім: разам з консулам загінула 70 тыс. воінаў. І ўсё ж такі канчатковай перамогі ў Ганібала не было. Ён нават не пайшоў на Рым з аслабленай арміяй, не маючы падтрымкі з Карфагена. Перамогу пры Канах памяшалі выкарыстаць Ганібалу Карфаген і варожая партыйная групоўка. Карфагенскія алігархі баяліся Ганібала.

5. Трэцяя Пунічная вайна (149–146 гг.).У выніку 3-й Пунічнай вайны Карфаген перастаў існаваць, а пунічная цывілізацыя загінула. Рымскі сенат арганізаваў у Афрыцы правінцыю Лівію. Месца г. Карфагена было праклята.

6. Рымская дзяржава – цэнтр Міжземнамор’я.Рымская дзяржава стала цэнтрам Міжземнамор’я ад Ніла да Гіблартара, уключыўшы Балканскі паўвостраў. Замацаваны быў палітычны ўплыў Рыма ў Малой Азіі і Сірыі.

Цэзар заснаваў новы горад – рымскі Карфаген, які быў заселены яго ветэранамі. І калонія і горад так квітнелі, што па насельніцтву і багаццю горад лічыўся другім у Рымскай імперыі.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История древнего мира. Учебник под ред. В.И. Кузищина. 2-е изд. М., 1982. С. 79–90.

Кораблев И.Ш. Ганнибал. М., 1981.

Ревяко К.А. Пунические войны. Мн., 1988.

Ревяко К.А. Войны Рима с Карфагеном. Основные тенденции и направления историографии. Мн., 2000. 141 с.

 

 

Л е к ц ы я 6