Парныя аркушы ў 8-аркушавых сшытках

 

Табл. 1 Табл. 2 Табл. 3 Табл. 4 Табл. 5
1 - 8 2 - 7 3 - 6 4 - 5 2 - 9 3 - 8 4 - 7 5 - 6 3 - 0 4 - 9 5 - 8 6 - 7 4 - 1 5 - 0 6 - 9 7 - 8 5 - 2 6 - 1 7 - 0 8 - 9
Табл. 6 Табл. 7 Табл. 8 Табл. 9 Табл. 10
6 - 3 7 - 2 8 - 1 9 - 0 7 - 4 8 - 3 9 - 2 0 - 1 8 - 5 9 - 4 0 - 3 1 - 2 9 - 8 0 - 5 1 - 4 2 - 3 0 - 7 1 - 6 2 - 5 3 - 4

 

Нумарацыя табліц прыводзіцца па першым пранумараваным у якім-небудзь рукапісы аркушу сшытка. Напрыклад, табліца 4 прыдатная для любых 8-аркушавых сшыткаў, якія пачынаецца з аркушаў 4, 14, 24, 34, 44 ..., 104, 114 ..., 204, 214, 224, 234 і інш., г. зн. такіх сшыткаў, першы аркуш якіх заканчваецца нумарам 4. Табліца 10 падыходзіць для сшыткаў, у якім першы аркуш пранумараваны лічбамі 10, 20, 30 ..., 90, 100, 110 ..., 200 ..., 300 і інш. і г. д. Лічбы ад 1 да 0 у табліцах адпавядаюць лічбам адзінак у парадкавым нумары аркуша кнігі. Напрыклад, як вынікае з табліцы 2 у сшытках с парадкавымі нумарамі аркушаў 2 - 9 парнымі з'яўляюцца 2-і і 9-ы аркушы, (далей праз касую рыску) 3/8, 4/7, 5/6. У сшытку з аркушамі 222 і 229 парнымі будуць 222/229, 223/228, 224/227, 225/226 і г.д. Калі ў кнізе ўсе 8-аркушавыя сшыткі захаваліся цалкам і ўсе аркушы ў іх пранумараваны правільна, то для вызначэння парных аркушаў выкарыстоўваюцца толькі табліцы з няцотнымі нумарамі, паколькі сшыткі будуць пачынацца з нумароў 1, 9, 17, 25, 33, 41 і г. д. У рукапісах са страчанымі аркушамі, з незвычайнымі складам сшыткаў, фаліяцыяй кожны новы сшытак можа пачынацца з любога парадкавага нумару аркуша. У гэтым выпадку неабходна звяртацца да ўсіх прыведзеных табліц. У працэсе пошуку парных аркушаў з часткамі аднаго і таго ж вадзянога знака трэба ўлічваць, што верхняя і ніжняя часткі аркушаў могуць не супадаць. У выніку гэтага на парных аркушах вадзяны знак можа быць размешчана па-рознаму. Трэба мець на ўвазе, што ў поўных сшытках парныя аркушы з ідэнтычным вадзяным знакам будуць мець адзін парадкавы нумар цотны, другі - няцотны, інакш кажучы, парныя аркушы ў сшытку не могуць быць абодва цотнымі ці абодва няцотнымі.

Наступны этап ў датаванні паперы - апісанне. Гэты этап падразумевае выкананне наступных аперацый: а) першаснае прачытанне знака; б) атрыманне якаснай выявы (рэпрадукцыі) малюнка знака і сеткі вакол яго; в) канчатковае прачытанне знака па рэпрадукцыі; г) складанне славеснага эквівалента графічнаму вобразу знака.

Першаснае прачытанне знака, у прыватнасці, мае на мэце ўстанаўленне становішча малюнка вадзянога знака. Напрыклад, у залежнасці ад боку, з якога вядзецца назіранне за знакам, лязо сякера аднаіменнага знака, можа быць накіравана як ў левы, так і правы бакі. Становішча вадзянога знака вызначаецца па яго адбітку на паверхні аркуша. На тым баку паперы, які дакранаўся філіграні, заставалася паглыбленне. Такім чынам, правільным трэба лічыць такое становішча знака, якое назіраецца з таго боку аркуша паперы, дзе адсутнічае такое паглыбленне.

Адказным і важным для канчатковых вынікаў з'яўляецца другая аперацыя: атрыманне якаснай выявы (рэпрадукцыі) малюнка знака і сеткі вакол яго. Існуюць пэўныя патрабаванні да атрымання рэпрадукцый філіграняў: а) пераважная рэгістрацыя выявы макраструктуры паперы; б) геаметрычная і метрычная тоеснасць атрыманай выявы арыгінальнай; в) прастата і універсальнасць запісу выявы. На сённяшні дзень не адзін са спосабаў рэпрадукавання філіграні не адпавядае ўсім адзначанным патрабаванням.

Найбольш зручны і даступны спосаб рэпрадукавання вадзянога знака - гэта выкананне калькі (ці прамалёўкі). За папяровы аркуш з філігранню накладваецца шкло, паверх аркуша - калька, аркуш паварочваецца да крыніцы святла. Капіраванне малюнка філіграні і ліній панцюзо ажыццяўляецца мягкім алоўкам. Нягледзячы на сваю зручнасць і даступнасць (рабіць калькі можна ў чытальнай зале архіва ці бібліятэкі, маючы пад рукой прасцейшае "абсталяванне"), дакладнасць калькі не з'яўляецца абсалютнай. Для палеаграфічнага ці кадыкалагічнага даследавання змяшчэнне лініі нават на дзве-тры дзясятых міліметра можа ўскладніць інтэпрэтацыю вынікаў. Існуюць складанасці і агульнага характара: вадзяныя знакі могуць дрэнна праглядваецца з-за тэксту, малюнкаў, таўшчыні паперы, ламінату (які выкарыстаўваецца пры рэканструкцыі рукапісаў) дрэннай захаванасці паперы і інш.

Абсалютную тоеснасць выявы даюць вынікі выкарыстанне наступных метадаў: метада кантактнай бэта-радыяграфіі з выкарыстаннем пласцінчатых бэта-выпраменьвацеляў (яго вобразна называюць па месцу распрацоўкі "ленінградскім") і метада электронафатаграфіі з выкарыстаннем донара-экрана. Метад кантактнай бэта-радыяграфіі быў створаны, прапанаваны і апрабіраваны ў 1950-х гадах Д. П. Эраставым. Гэты метад дае магчымасць рабіць рэпрадукцыі філіграняў нават у тых выпадках, калі яны цалкам закрыты фарбавальным рэчывам. Бэта-крыніца (выраблена на падставе ізатопа тэхнецый-99) уяўляе сабой металічную плаціну, што дазваляе рабіць рэпрадукаванне філіграняў як з дакументаў на адным аркушы, так з рукапісных і друкаваных кніг. Рэпрадукцыі ствараюцца на фатаграфічным матэрыяле (фотатэхнічныя паліграфічныя фарматныя плёнкі), таму атрыманую выяву можна падвяргаць далейшай камп'ютэрнай апрацоўцы і тыражаванню. Гэты метад з пэўным удасканаленнем атрымаў шырокае распаўсюджаванне за мяжой. Другі метад - метад электронафатаграфіі з выкарыстаннем донара-экрана - больш складаны з пункту гледжання тэхналагічнага працэса, у прыватнасці, з пункту гледжання абароны ад першаснага жорсткага рэнтгенаўскага выпрамянення (200-300 кВ) выкарыстоўваюць, у прыватнасці, нямецкія даследчыкі.

Зрэшты, трэба сказаць, што нават самыя дасканалыя метады абмежаваны. Папера вельмі адчувальна да тэмпературна-вільготным і механічным уздзеянням. Адзінкавыя эксперэменты на старой паперы паказалі, што дэфармацыі пры цыкле "увільгатненне-высыханне" могуць дасягаць 2% ад пачатковых лінейных памераў. Гэта значыць, што малюнак памерам 50 мм зменіцца на 1 мм, а філігрань памерам ў 100 мм - на 2 мм. Механічнае ўздзеянне на аркуш паперы, напрыклад, адпрасоўка ўвільготненага аркуша, прыводзяць да дэфармацыі не ніжэй 0,5% ад пачатковых лінейных памераў.

Чарговым этапам датавання рукапісу па вадзяным знакам з'яўляецца ідэнтыфікацыя вадзянога знака. Каб ідэнтыфікаваць вадзяны знак трэба правесці наступныя аперацыі: а) супаставіць дадзены знак з датаваным; б) устанавіць яго суадносіны з датаваным.

Супастаўленне шукаемага ўзору праводзіцца як па філігранях, якія змешчаны ў спецыяльных даведніках (альбомах філіграней) ці па не апублікаваных знаках (калі рукапіс датаваны па прамых даных).

Пры супастаўленні знакаў важнае значэнне мае размяшчэнне знака на сетцы панцюзо і вяржэраў, а таксама адлегласць паміж панцюзо. Для невялікіх па памеру дакументаў вадзяны знак можа быць срэзаны ці наогул абрэзаны. Таму ўзнікае неабходнасць рабіць параўнанне (замеры) інтэрвалаў паміж панцюзо ў трох месцах: на адлегласці 20 мм ад верхняга края; у сярэдзіне; на адлегласці 20 мм ад ніжняга края. Аркушы паперы ручной вытворчасці з адной і той жа рамкі могуць адрознівацца адзін ад іншага. Маюць месца таксама і памылкі вымярэння. Таму канчатковы вынік вымярэння можна прадставіць у наступнай формуле: d=d0+Δd012, дзе d - вынік вымярэнняў; d0 - адлегласць паміж панцюзо пры вырабленні рамкі; Δd0 - змены адлегласцяў паміж панцюзо ў працэсе працы з рамкай; Δ1 - змены адлегласцяў паміж панцюзо ў папяровым аркушы пад час выраблення аркуша; Δ2 - памылкі вымярэнняў. З іх d0 з'яўляецца канстатнай велічынёй. Межы вымярэнняў паказальнікаў наступныя: Δd0 - змена знака на рамцы ў некалькі міліметраў; Δ1 - мае велічыню ў некалькі міліметраў; Δ2 - залежыць ад дакладнасці прыбора і хістаецца ў межах 0,02-0,5 мм.

Калі шукавемыя знакі маюць поўнае (такія амаль не сустракаюцца) ці амаль поўнае супадзенне контураў і размяшчэнне яго сетцы панцюзо і вяржэраў, іх трэба разглядаць як тоесныя ці амаль тоесныя; знакі, якія тоесныя ў дэталях пры нязначным разыходжанні ў лінейных памерах і размяшчэнні на сетцы, адносяцца да ліку блізкіх; знакі, які маюць падабенства ў агульнай кампазіцыі малюнка і дэталей прызнаюцца вельмі падобнымі; знакі, якія маюць значныя адрозненні, але адносяцца да аднаго тыпа, разглядаюцца як падобныя. Пры гэтым "тоесны" адпавядае варыянту; "блізкі" - разнавіднасці; "вельмі падобны" - віду; "падобны" - тыпу.

Апошні этап ў датаванні рукапісаў з дапамогай вадзяных знакаў - гэта ўласна датаванне.

Сярэднявечная папера рэдка змяшчае так званую "белую дату", г. зн. тую дату, якая знаходзіцца на самім аркушы (частка філіграні). Але нават ў выпадку прысутнасці "белай даты" трэба мець на ўвазе, што яна апрача часу выраблення формы для адліва, магла (праўда, у якасці выключэння) абзначаць і іншыя падзеі, напрыклад, пачатак працы новага майстра і г.д. У любым выпадку, філігрань з такой датай выкарыстоўвалася, як правіла, не адзін год. Датаванне рукапісу праводзіцца ў асноўным па "чорных датах" - ускосна ўстаноўленых крайніх датах выкарыстання паперы з дадзенымі вадзянымі знакамі. Менавіта на "чорных датах" грунтуецца ўся сістэма філіграналагічных датаванняў.

Зыходным момантам пры датаванні рукапісу з дапамогай вадзяных знакаў з'яўляецца адрозненне паняццяў паміж сюжэтам вадзянога знака і канкрэтным знакам. Адзін і той жа сюжэт мог выкарыстоўвацца на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, прычым адначасова на папернях шэрагу еўрапейскіх краін. Час вытворчасці паперы з канкрэтным знакам вызначаўся часам службы чарпальнай формы. Філігрань дэфармавалася пасля кожнага адліву. Меньшай дэфарармацыі падвяргаліся філіграні, якія вырабляліся асобна і прымацоўваліся да дна чарпальнай формы. Значна дэфармаваліся філіграні, якія ўпляталіся непасрэдна ў сетку. Такія філіграні служылі, як правіла, не больш двух год. Філіграні, якія рабіліся ювелірамі са срэбраных пласцін і срэбранага дроту маглі служыць дзесяцігоддзі. Традыцыя, якая захавалася ў ручной вытворчасці паперы, выявы малюнкаў і гравюр XVII - XVIII стст. сведчаць, што чарпальшчык адначасова працаваў з двума формамі. Пры гэтым майстар-папернік звычайна імкнуўся, каб абедзве формы былі аднолькавымі, аднаго памера і змяшчалі ідэнтычную філігрань. Вырабіць абсалютна аднолькавыя філіграні было немагчыма і таму яны заўжды адрозніваліся адна ад іншай. Вывучэнне паперы амаль любога рукапісу паказвае, што кожны вадзяны знак, як правіла, прадстаўлены двума ці больш разнавіднасцямі (якія адрозніваюцца паміж сабой нязначнымі змяшчэннямі на сетцы формы, лінейнымі памерамі, прамалёўкай і ўзаемным размяшчэннем дэталей і г. д.). Такое чаргаванне разнавіднасцяў аднаго канкрэтнага знака з'яўляецца вынікам працы чарпальшчыка адначасова двума формамі. На некаторых французскіх і нямецкіх млынах выкарыстоўвалі падвоенныя чарпальныя формы. Адной такой формай адлівалі адразу два, а двума - чатыры аркушы паперы. Такія вадзяныя знакі традыцыйна называюцца (не зусім дакладна) "парнымі" ці "блізнятамі". Трэба мець на ўвазе, што колькасць форм, якія маглі выкарыстоўвацца ў адзін і той жа час, магло павялічвацца па меры пашырэння вытворчасці прапарцыянальна колькасці чарпальшчыкаў. Адна чарпальная форма дае тоесныя ці амаль тоесныя; розныя формы, у тым ліку розныя падвоенныя формы, якія, аднак, выкарыстоўваліся сінхронна - блізкія, розныя формы, якія выкарыстоўваліся ў розны час - вельмі падобныя вадзяныя знакі. Такім чынам, самае дакладнае датаванне устанаўліваецца пры дапамозе тоесных ці амаль тоесных, а таксама блізкіх знакаў.

Пры датаванні рукапісаў з дапамогай вадзяных знакаў важна ведаць, які час праходзіў з моманту яе вытворчасці да выкарыстання. Гэты час называецца "залежаннасцю" паперы. Ш. Брыке устанавіў, што ў XVI ст. сярэдняя залежаннасць паперы звычайнага памера вар'іравала наступным чынам: ад аднаго да пяці год - каля 60%, ад ад пяці да 10 год - каля 15%, ад 10 да 15 год - каля 12%. Максімальная залежанасць па Ш. Брыке раўнялася 15 год, хаця для большасці рукапісаў - не больш за пяць год; сярэдні час - 10 год. С. А. Клепікаў, вывучыўшы амаль 9 тыс. паказанняў вадзяных знакаў XIII - XVI стст. па даведніках Ш. Брыке і В. А. Мошына, атрымаў наступныя даныя: 4,5 года для XIII-XIV стст., шэсць год для XV-XVI стст. Сярэдні час залежаннасці для ўсяго названага перыяду складае 5,8 год. Максімальная залежаннасць раўняецца ±сем год. Т. В. Дзіянава, падсумоўваючы даныя аб залежаннасці паперы для ўсяго перыяду папяровай пісьменнасці, сцвярджала, што час сярэдняй залежнасці не перавышаў 10 год.

Для устанаўлення дакладнай даты больш паказальнымі з'яўляюцца адзначаныя даты для рукапісаў аднаго паходжання. Гэта значыць, што калі трэба дакладна датаваць рукапіс з ВКЛ, неабходна кіравацца датамі рукапісаў з ВКЛ ці Рэчы Паспалітай. Знакі, якія змешчаны ў рукапісах Заходняй Еўропы, Балкан, Рускай дзяржавы, могуць служыць толькі для датавання ў шырокіх межах. Арыенціровачная датта ўстанаўліваецца па наступнай формуле (увёў Шчэпкін):

Некаторыя прыкметы могуць адразу арыентаваць на той ці іншы, праўда, даволі шырокі адрэзак часу. Найбольш старажытная папера мела сярэднія па шырыні вяржэры (8 штук тут і далей на 1 см, з 7 прамежкамі). Яна выкарыстоўвалася з XIII ст. да 40-х гадоў XIV ст., а таксама з 60-х гадоў XIV ст. да сярэдзіны XV ст. У 1320-х гадах з'явілася папера з шырокімі вяржэрамі (5 штук, з 4 прамежкамі). Яе вытворчасць спынілася ўжо ў XIV ст. Вельмі рэдка яна сустраецца яшчэ ў XV ст. Калі ў адным рукапісу сустракаецца папера адначасова з шырокімі і сярэднімі вяржэрамі, яе трэба датаваць 20-40 ці 60-90 гадамі XIV ст. З другой паловы XV ст. пачынае выкарыстоўвацца папера з вузкімі (частымі) вяржэрамі (12 штук, з 11 прамежкамі). Як рэдкае выключэнне гэта папера сустракаецца ўжо ў XIV ст. У XIV ст. існавала папера з пераменнымі тоўстымі і тонкімі вяржэрамі. Папера італьянскай вытворчасці 1340-1390 гг. (і асабліва з 1345 па 1380 гг.) характарызуецца прысутнасцю ў ёй асаблівай тоўстай ніці, якая праходзіла праз цэнтр і падтрымлівала філігрань.

Пры датаванні паперы маюць значэнне звесткі аб адлегласці паміж панцюзо, якая павялічвалася з цягам часу. Гэта адлегласць вар'іравала ў розных памерах папяровага аркуша. У памеры 46 х 32 см - 4,5-6 см (ад 7 да 10 штук) у першай палове XIV ст.; 2,8-4 см (ад 10 да 14 штук) - у другой палове XIV ст. і ў XV ст.; 1,8-2,5 см (да 20 штук) - у канцы XV - пачатку XVI ст.

Асноўны метадычны прынцып пры датаванні рукапісаў па філігранях - улік усёй сукупнасці філіграналагічнага матэрыялу рукапісу. Тэхнічнай асновай для ўліку гэтага матэрыялу можа служыць некалькі змененая методыка баўгарскага вучонага М. Зафірава. Згодна з гэтай методыкай кожнаму вадзяному знаку, нягледзячы на яго тып, прысвойваецца нумар ў парадку следавання знакаў у кнізе (кодэксе). На кожны з вадзяных знакаў заводзіцца асобная картачка. На картачцы адзначаюцца тоесныя ці амаль тоесныя і блізкія вадзяныя знакі (варыянты і разнавіднасці), якія змяшчаюцца на паперы рукапісу. Калі даследуецца кнігі цэлага збору, то ўводзяцца графы "Ідэнтычны варыянт" і "Ідэнтычная разнавіднасць", у якіх прыводзяцца шыфры рукапісаў з тоеснымі ці амаль тоеснымі і блізкімі варыянтамі вадзянога знака. У графе "Надпісы" адзначаюцца літары, кантрамаркі, знакі майстра. Наступная графа "Месца знака ў рукапісу" падзяляецца на наступныя пункты: "1. Парадак следавання знакаў ў рукапісу", "2. Колькасць", "3. Размяшчэнне знакаў а) на аркушы, б) адносна сеткі". Парадак следавання вадзяных знакаў у рукапісу паказвае як чаргуецца папера ў кнізе і фіксуецца з дапамогай парадкавых нумароў вадзяных знакаў. Колькасць вадзяных знакаў гаворыць аб тым, колькі аркушаў паперы з канкрэтным вадзяным знакам выкарыстана ў кнізе. Лічбы ў гэтай графе абазначаюць колькасць аркушаў з рознымі знакамі і ідуць у парадку выяўленых знакаў. Месца, якое займае кожная лічба, адпавядае парадкаваму нумару вадзянога знака. Звесткі, якія змешчаны ў гэтай графе, паказваюць, ці выпадкова дадзены аркуш паперы трапіў ў сшытак ці ўсё ж такі ён з'яўляецца асноўным. Размяшчэнне вадзяных знакаў на аркушы і яго становішча адносна сеткі адзначаецца пры дапамозе ўмоўных знакаў. У графе, якая адведзена апісанню сеткі, прыводзяцца данныя аб адлегласці паміж панцюзо і колькасці вяржэраў на 1 см. Замеры інтэрвалаў робяцца ў трох месцах: на адлегласці 20 мм ад верхняга края; у сярэдзіне; на адлегласці 20 мм ад ніжняга края. Канчатковы вынік вымярэння прадстаўляецца ў наступнай формуле: d=d0+Δd012 (гл. вышэй). Найбольш дакладную дату стварэння рукапісу можа даць прыцягненне толькі ўсіх магчымых даных, у тым ліку, палеаграфічных прыкмет. Таму адной з асноўных граф з'яўляюцца "Заўвагі". У гэту графу могуць увайсці, у прыватнасці, такія пункты як "Почыкі", "Пісьмо", "Пераплёт" і г. д.

 

Шыфр ... Тып ...
Храналагічная дата ... Варыянт ...
Месца вырабу ... Разнавіднасць ...
Назва ... Ідэнтычны варыянт ...
Колькасць аркушаў ... Ідэнтычная разнавіднасць ...
Памер аркушаў ... Надпісы ...
Апісанне сеткі ... 1. Літары ...
1. Вяржэры ... 2. Кантрамарка ...
2. Панцюзо ... 3. Знак майстра ...
Адсылка да альбомаў вадзяных знакаў   ... Месца знака ў рукапісу ...
    1. Парадак следавання знакаў ў рукапісу ...
    2. Колькасць ...
    3. Размяшчэнне знакаў ...
    а) на аркушы ...
    б) у адносінах да сеткі ...

Заўвагі...