Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай

Баявой адзінкай у войску было кап’ё: вершнік, збраяносец-парабак і лучнік. Воіны былі ўзброены агнястрэльнай зброяй: ручніцамі, аркебузамі, халоднай зброяй – мячамі, кордамі, шаблямі, шпагамі, лукамі. У XVI ст. войска ВКЛ славілася сваёй артылерыяй. Знакамітая Віленская гарматня выпускала ў дзень 18 гармат з ядрамі. Многія гарматы мелі непаўторныя назвы – салавейкі, спявачкі, “Гідра”, “Сава”.

Войска ВКЛ па традыцыі да канца XVI ст. уяўляла сабой ўсеагульнае апалчэнне – паспалітае рушанне. Толькі ў XVIІ- XVIІІ стст. яно становіцца наёмным прафесійным. Па заканадаўству ВКЛ ваеннаабавязанымі былі ўсе мужчыны, якія мелі ва ўласнасці зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выставіць добра ўзброенага і навучанага для вайсковай службы жаўнера: аднаго ад 8 службаў (1 служба – гэта 2 сялянскія гаспадаркі). Рашэнне аб збору паспалітага рушання прымаў Сойм. У кожным павеце збіралася свая харугва. Харугвы злучаліся на ўзроўні ваяводства на чале з кашталянам. З ваяводстваў войска рухалася да месца агульнага збору, дзе гетман прымаў яго пад сваю каманду.

Усе названыя судовыя інстанцыі абапіраліся ў сваёй дзейнасці на дзяржаўнае заканадаўства, якое было прадстаўлена Статутамі ВКЛ. Вядомы тры рэдакцыі Статута: 1529, 1566, 1588 гг. Апошні з іх дзейнічаў на Беларусі да 1840 г. Для свайго часу гэта быў перадавы помнік заканадаўства, бо тут была сфармулявана ідэя прававой дзяржавы, вызначана роўнасць усіх грамадзян перад законам. Разам з тым нельга забываць, што гэта было заканадаўства феадальнага грамадства. Тут вызначалася прывелеяванае становішча шляхты, прыніжанае становішча “люду простага”. Пакаранні за злачынства былі балючыя і членашкодныя – адсячэнне рукі, адразанне вуха, носа. Напрыклад, хто ўкраў мёд, таму ўспарвалі жывот, выцягвалі кішкі і намотвалі іх на дрэва ці на слуп.

У адпаведнасці з рэформай 1565 г. у кожным павеце ствараліся земскі, гродскі (замкавы) і падкаморскі суды. старостам і іх намеснікам. Земскі суд разглядаў грамадска-прававыя справы шляхты, што мела ў павеце свае землі. Замкавы суд вырашаў крымінальныя справы У некаторым сэнсе гэта быў усесаслоўны суд. Падкаморскі суд займаўся справамі па зямельных спрэчках (суддзя называўся падкаморый). У сялянскім асяроддзі (у адносінах да памешчацкіх сялян) да пачатку XVIІ ст. працягваў дзейнічаць старажытны копны суд. Тут суддзямі былі мужы і старцы копныя, якія вылучаліся з сялян. Рашэнні гэтага суда выконваліся адразу і абскарджанню не падлягалі.

Кіраўнікамі адміністрацыі ў паветах былі старосты. Воласцю кіраваў сельскі войт. У тых мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў і дзяржаўных маёнткаў, дзейнічалі органы мясцовага самакіравання – сялянскія сходы. Кіруючым ніжэйшым звяном дзяржаўнай улады на месцах з’яўлялася вясковая адміністрацыя: цівуны, сотнікі, прыставы, старцы. Гэтыя адміністрацыйныя пасады займалі звычайна заможнія сяляне. Яны збіралі падаткі з сялян, наглядалі за работамі ў вялікакняжацкай гаспадарцы, а таксама абаранялі сялян ад свавольстваў з боку аканомаў.

Свая сістэма кіравання існавала ў гарадах з Магдэбургскім правам. Органам самакіравання лічыўся гарадскі магістрат, які аб’ядноўваў раду (распарадчы орган) і лаву (суд). На чале рады стаяў бурмістр, якому падначальваліся радцы, а на чале лавы – войт. У склад лавы ўваходзілі лаўнікі. Войт выконваў функцыі мэра горада. Яго намеснікам быў лентвойт. Усе пасады ў горадзе былі выбарныя, за выключэннем войта, які прызначаўся вялікім князем.

На ўсе значныя пасады мясцовага кіравання рабіў прызначэнні вялікі князь разам з паны-радай. Аднак у Полацкай і Віцебскай землях вялікі князь, узводзячы на ваяводства сваіх стаўленікаў, павінны быў улічваць думку і настроі мясцовай знаці. Прычым гэта была не адзіная ўступка мясцовай знаці. Прывілеі вялікіх князёў абмяжоўвалі полацкіх і віцебскіх ваяводаў у судовай уладзе. На ваяводскім судзе была абавязковай прысутнасць мясцовых баяр. Да таго ж усе пасады ў Полацкім і Віцебскім ваяводствах маглі займаць толькі ўраджэнцы гэтых зямель. Як бачна, вярхоўная ўлада была зацікаўлена ў захаванні ў складзе ВКЛ Полацкай і Віцебскай зямель, якія размяшчаліся на памежжы з Вялікім княствам Маскоўскім.

Паступова развівалася і ўдасканальвалася судовая сістэма ВКЛ. Вышэйшай судовай інстанцыяй з’яўляўся вялікакняжацкі ці гаспадарскі суд, а таксама суды паноў-рады і сойма. Аднак у далейшым у 1581 г. быў створаны новы судовы орган – Галоўны Трыбунал ВКЛ. На гэты суд ускладвалася задача апеляцыйнага перагляду спраў і разгляд некаторых спораў па першай інстанцыі. Тут разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, па скаргах на злоўжыванні ўладай вышэйшых службовых асоб. На месцах суд знаходзіўся ў распараджэнні ваявод. Ваяводскі суд разглядаў справы шляхты, што трымала маёнткі ў вялікакняжацкіх землях, мяшчан тых гарадоў, што не мелі Магдэбургскага права, дзяржаўных сялян. Прыватнаўласніцкіх і царкоўных сялян судзілі самі землеўласнікі на вотчынным судзе. У гарадах з Магдэбургскім правам дзейнічаў войтаўска-лаўнічы суд.

 

1. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна.

2. Дзяржаўна-прававое становішча Рэчы Паспалітай. Барацьба ВКЛ за незалежнасць.

3. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVІІ – XVIІІ стст.

4. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.