Будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі.

Прафесійныя саюзы таксама страцілі самастойнасць і зрабіліся пры­дат­кам дзяр­жаў­на­га апарату. Прафсаюзныя камітэты прызначаліся пар­тый­ны­мі органамі, зна­ходзі­лі­ся пад іх пільным наглядам і праводзі­лі іх па­лі­ты­ку. Кожны рабочы быў абавязаны ўступіць у пра­фе­сій­ную ар­га­ні­за­цыю. Рэспуб арганізацыя з 1922 па 1940 г. вы­рас­ла з 48 тыс. да 650 тыс. чал

Пад кіраўніцтвам і наглядам УКП(б)-КП(б)Б дзейнічаў ленінскі камса-мол. Камсамольцы шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з не­пі­сь­мен­нас­цю і рэлігіяй, дапамагалі ў правядзенні суцэльнай ка­лек­ты­ві­за­цыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным вы­ха­ван­нем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 г. іх налічвалася 2600 чал., а ў 1940 г. – ужо больш за 247 000. Па прык­ла­дзе партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай ар­­га­ні­за­цы­яй.

Такім чынам, у дру­гой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфарма­ва­ла­ся сво­е­а­саб­лі­вая палітычная сістэма кіравання савецкім грамад­с­т­вам, зас­на­ва­ная на ўладзе Камуністычнай партыі і замацаваная ў Кан­с­ты­ту­цы­ях СССР і са­юз­ных рэспублік. Адбылася фактычная падмена партыйнымі камітэтамі улады дзяржаў­нах структур і грамадскіх арганізацый. Усе галіны ўлады апынуліся сканцэнтраванымі ў руках дзяржаўна-партыйнага апарату.

 

Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР.Першая сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г., а так­са­ма нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе гаспадарцы. У канцы 1920 г. у складзе БССР засталося 6 паветаў Мінскай губерні з плошчай 52,3 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 1600 тыс. чал. З 715 прадпры-емстваў засталося то­ль­кі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не пра­ца­ва­лі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгу-начны і рач­ны транспарт амаль не дзейнічалі. На пачатку 1921 г. у БССР на­ліч­ва­ла­ся каля 30 тыс. рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя плош­чы скараціліся на трэць, коль-касць коней – да 80%, буй­на­ра­га­тай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. Пакупная здольнасць руб­ля на 1 студзеня 1920 г. зменшылася ў 2420 разоў.

Другім фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся нас­туп­с­т­вы так званай палітыкі ваеннага камунізму з уласцівай ёй нацы­я­на­лі­за­цы­яй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дыкта­ту­рай і інш. Такая палітыка давала кіруючай партыі маг­чы­масць скан­цэн­т­­ра­ваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэ­сур­сы для та­го, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Вы­му­ша­ны харак­тар палітыкі «ваеннага камунізму» ўсведамлялі і ся­ля­не, уся прадук­цыя сялян (хлеб, жывёла, сыравіна), за вык­лю­чэн­нем часткі, неаб-ходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала зда­чы дзяржаве.

Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх настро­яў. 1 сакавіка 1921 г. паўстаў гарнізон Кранштадта пад лозунгам: «За Саветы без камуністаў!» Для таго, каб пераадолець гаспадарчую раз­ру­ху і палітычную напружанасць у грамадстве ленін­с­кі ўрад быў вымушаны перай-сці да так званай новай эканамічнай палітыкі (НЭП), якая прадугледжвала вяртанне рыначных адносін, прыватнай уласнасці і нават эксплуатацыю чалавека чалавекам.

23 сакавіка 1921 г. у адпаведнасці з пастановай X з’езда РКП(б), Усе-расійскі ЦВК выдаў дэк­рэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад ранейша­га, прычым рэшткі прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па во­ль­ных цэнах.

Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фактыч­нае ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г. Дзяр­жа­ва спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гас­па­да­рак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Сяляне спа­чу­ва­ль­на ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую за-ці­каў­ле­насць у індывідуальнай гаспадарцы.

Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасобі­ла­ся ў лозунгу: «Сяляне, узбагачайцеся!» А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя кіраўнікі ўсведамлялі, што заможная сялянская гас­па­дар­ка будзе толькі спрыяць эканамічнаму ўздыму. Так, у 1923–1928 гг. 25% ся-лянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасяліліся на хутары. Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысловых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сва­ёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны.

Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку ў дачыненні да тых гас­па­да­роў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспяхо­вых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках «кулакоў», збіраліся большыя падаткі, іх уступлен­не ў крэ-дытныя таварыствы і калгасы былі абмежаваны.

У цэлым НЭП прычыніўся да істотных станоўчыя перамены ў сельскай гаспадарцы БССР. Скасаванне харчразвёрсткі дазволіла селяніну са­мас­той­на распара-джацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам сва­бод­на­га продажу праз кааперацыю або непасрэдна на рынку. Да 1927 г. сельская гаспадарка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, па­га­лоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень.

Ініцыятары новай эканамічнай палітыкі ў прамысловасці сыходзілі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі ры­нач­ныя адносіны, прыватная ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і вы­ка­рыс­тан­не наёмнай працы. У выніку буйныя прадпрыемствы заста­ва­лі­ся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300) былі пера-дадзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзены ў арэнду. Гандаль, акрамя ап­то­ва­га і замежнага, таксама перадаваўся ў прыватныя рукі. У выніку плён­насць новай палітыкі выявіла сябе ў павелічэнні колькасці прыв прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178.

НЭП адкінула ранейшыя ўстаноўкі «ваеннага камунізму». Зараз даз­ва­ля­ла­ся выкарыстанне наёмнай працы, а абавязковая працоўная па­він­насць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся. З’явіліся прыват­ныя кааператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыватны сек­тар у прамысловасці склаў 96,4 %, а ў гандлі – 90%. Дзяржава праз сіс­тэ­му падаткаў і льгот імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і аба­ра­няць інтарэсы казённых прадпрыемстваў.

Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рын­ку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. У 1926–1927 гг. быў завершаны працэс аднаўлен­ня прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ўзровень у 1,8 разу. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах зароб­ку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння.

Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання пра­мыс­ло­вас­цю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспадаран­ня сталі трэсты і групавыя кіраў-ніцтвы. Першыя – «Гарбартрэст», «Харчтрэст», «Дзяржспірт» і іншыя аб’яд-ноўвалі прадпрыемствы ад­на­го ці блізкага профілю, а другія кіравалі прад- прыемствамі, размешчаны­мі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемст-вы падпарадкоўв… Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі (ВСНГ) БССР.

У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне. Ствараліся сіндыкаты, якія займа­лі­ся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, гандлё-вымі аперацы­я­мі. Асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць – 58%, дзе бы­ло занята 73% рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый у Го­ме­лі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцыйны ўзро­вень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны.

Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г. д. ства­ры­лі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922–1924 гг. і з’яў­лен­ня кан-вертуемай валюты – чырвонца, забяспечанай золатам. Ад­на­ча­со­ва адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – «чырвоны» ру-бель. Грашовая рэформа значна ажывіла эканаміч­нае жыццё, а таксама па-спрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку – «калані­я­ль­ныя» тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўзмацніўся экспарт та­ва­раў, у асноўным драўніны.

У 1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбытку, затое ў наступныя гады ён ужо склаў адпаведна 4 і 8 млн. руб.
У 1927 г. разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, ас­но­ву яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гарбар­ная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, металаап­ра­цоў­чай і электра-энергетычнай прамысловасці.

У той самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фак­та­ры не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая ме­ла праблемы са збытам, тады як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах.

У ліку цяжкасцей гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыяліс­таў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай ба­зы, неразві-тасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гас­па­дар­цы, у мно-гім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вы-значальных палітычных рычагоў спаборніцтва па­між імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэлым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў ін­та­рэ­сах сацыялізму дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках пра­цы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі пас­пя­хо­вае ад­наў­лен­не і далейшае развіццё эканомікі БССР.

Індустрыялізацыя.НЭП дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбу­ра­ную эканоміку. Зараз эканоміка з’яўлялася шма­тук­лад­най: адначасова іс­на­ва­лі капіталістычная, сацыялістычная, ка­а­пе­ра­тыў­ная, натуральная гас­па­дар­кі. У снежні 1925 г. на XIV з’ез­дзе РКП(б) быў прыняты курс на развіццё сацыялістычнага сек­та­ра эканомікі, у прыватнасці цяжкай пра­мыс­ло­вас­ці, здольнай вы­раб­ляць айчынныя сродкі вытворчасці – стан­кі, машыны, трактары. Умовы капіталістычнага акружэння і за­да­чы сусветнай рэвалюцыі патра-бавалі ад кіраўніцтва СССР неадкладных захадаў па прамысловай мадэрні-зацыі краіны. Пат­рэ­ба ў ёй разглядалася не толькі з эканамічнага пун­к­ту гледжання, а і ў кантэксце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР.

Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай пар­тар­га­ні­за­цы­яй і прыняты для выканання. Па прычыне пераважна аг­рар­на­га характару яе эканомікі, адсутнасці металаапрацоўкі і ра­до­віш­чаў ка­рыс­ных выкапняў, з-за праблемы кадраў, немэтазгоднасці раз­мя-
ш­чэн­ня буйной вытворчасці паблізу ад граніцы і іншых ін­дус­т­ры­я­ліза­цыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, пе­рап­ра­цоў­чых за­во­даў і фабрык і будаўніцтва новых прадпрыемстваў.

У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася у першую чар­гу за кошт саюзнага бюджэту. У 1926–1928 гг. на рэспубліканскі ра­ху­нак пасту-піла больш за 19 млн. руб. Пэўны прыток валюты даваў бе­ла­рус­кі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, ле­ка­вых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод на­се­ль­ніц­т­ва Беларусі было сабрана 139 млн. руб.

У 1928 г. выпускам на мінскім заводзе «Энергія» 200 свiдравальных i 15 такарных станкоў быў пакладзены пачатак станкабудаванню Бе­ла­русi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод «Камунар», Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, Баб­руй­с­ку – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве – фабрыкі штучна­га шоўку, Оршы – iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску – панош­най фабрыкi і г. д. Згодна з пастановай Савета працы i Аба­ро­ны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г. у раёне Оршы, на Асінаўскіх ба­ло­тах, пача­ло­ся будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэ­тах забеспя­чэн­ня энергiяй такіх гарадоў, як Вiцебск, Орша, Магiлёў, Шклоў.

Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Пер­шы з іх прыпадаў на 1928/29–1932/33; другі – на 1933/34–1937/38, трэ­ці – на 1938–1942 гг. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яў­ля­ла­ся нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фон­ды дзяржаўнай прамысловасці ў 4,4 разу (ва ўсім СССР – у 2,9).

Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсаван­не тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры га­ды!». Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на заклік партыі, але перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і іншае прычынялі­ся да паломак абсталявання, выпуску бракаванай прадукцыі.

Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабудо­ва кі-равання народна-гаспадарчым комплексам. Эканамiчная пал­i­ты­ка, якая існавала да канца 1929 г., была кан­чат­ко­ва адкі-нута. Па­вод­ле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г., ВСНГ БССР быў пе­рат­во­ра­ны ў народны камісарыят лёгкай пра­мыс­ло­вас­ці, а буй­ней­шыя прад­п­ры­ем­с­т­вы падпарадкаваны нар­ка­ма­там цяжкай і ляс­ной пра­мыс­ло­вас­ці СССР.З гэтага часу цэн­т­ра­ль­ныя органы кіра­ван­ня па­ча­лі рэгламентаваць усе асноўныя па­каз­чы­кі развіцця пра­мыс­ло­вас­ці.

Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся ад­мі­ніс­т­ра­цый­ны­мі захадамі – барацьбой з так званымі «шкоднікамі» і «ворага-мі народа», на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі.

Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Баб­руй­с­кі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мін­с­ку, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – у Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фаб­ры­ка штучнага валакна, мясакамбінат у Оршы.

Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ему прамыс­ло­вай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка ста­ла пе-ратварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся машы­на­бу­даў­ні­чая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецы­я­ліс­таў з тэхнічнай адукацыяй у параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капіта­ліс­тыч­ных элементаў і знікненне беспрацоўя.

Выкананне другога пяцігадовага плана (1933–1937) у БССР такса­ма адбы-валася ва ўмовах фарсавання яго тэмпаў. Нягледзячы на сла­бае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзей-нічалі толькі 5 экскавата­раў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – працоў­ныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытворчас­ці. Увайшлi ў строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Гомельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны за­во­ды, Ар­шанскi льнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 разу павялі­чы­ла­ся выт­вор­часць электраэнергіі. Была створана паліўная прамысло­васць на ба­зе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная прамыс­ло­васць вы­зна­чальна ўплывала на ўсю гаспадарку.