Лидером Якобинской диктатуры был 6 страница
29 чэрвеня 1942 г. В. фон Кубэ выказаў зацікаўленасць у просьбе “цэнтралі” аб фарміраванні нацыянальных узброеных сіл, у тым ліку для барацьбы з партызанамі, і даў згоду на заснаванне Беларускага корпуса самааховы. Вырашана, каб камандныя пасады у БСА займалi беларусы, падрыхтоўка вялася на беларускай мове, каб каманды аддавалiся па-беларуску і г.д. У гэтай сувязі пачалася вярбоўка стральцоў, а ў Мінску наладзілі курсы падрыхтоўкі афіцэраў. Але начальнік паліцыі, СС і СД Цэнер настаяў, каб акрамя камандзiра-беларуса, у падраздзяленні меўся яшчэ i шэф-немец. Надалей, немцам здаўся больш надзейным не корпус самааховы, а беларускія паліцэйскія батальёны, прычым, пад кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў. Таму ў жніўні ў гэты стан сталi пераводзiць фармiраваннi БСА. Іх штаб быў распушчаны, а вайсковыя званні – cкасаваны.
Большую самастойнасць мела рэарганізаваная Галоўная Рада БНС у пытаннях, звязаных з адукацыяй і сацыяльнай сферай. 13 яе аддзелаў – палітычны, адміністрацыйны, вайсковы, школьны і інш. – складалі аснову дзяржаўнага апарату Беларусі з перспектывай набыцця ёй самастойнасці.
Удзельнікі з’езда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў сакавіку 1943 г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай
аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і беларускага войска. Нягледзячы на абяцанне аб’вясціць аддзяленне Беларусі ад Савецкага Саюза і аб’яўленне яму вайны як ворагу беларускага народа і г. д. патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Беларусі, таму лідэр БНС І. Ермачэнка быў адхілены ад пасады, а яго месца заняў больш памяркоўны лідэр – прафесар В. Іваноўскі.
У маi БСА была распушчана, а яе фарміраваннi перадавалiся палiцыi Неўзабаве БНС была пераiменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi – аховай здароўя i матэрыяльнай дапамогай насельніцтву.
27 чэрвеня 1943 г. на з’ездзе прадстаўнiкоў “беларускай грамадскасцi” з удзелам нямецкага камандавання на чале з В. фон Кубэ было абвешчана аб стварэннi пастаяннага дарадчага органа – Рады даверу з 16 чал. на чале з бургамістрам Мінска В. Іваноўскім. Акрамя акруговых прадстаўнікоў, у яе ўвайшлі: Ю. Сабалеўскі – ад Беларускай самапо-мачы, К. Рабушка – ад прафсаюзаў, а таксама М. Ганько і Н. Абрамова – ад нядаўна (22 чэрвеня) створанай калабаранцкай арганізацыі Саюза беларускай моладзі.
Пасля забойства 22 верасня гаўляйтэра, а затым –7 снежня і В. Іваноўскага дзейнасць гэтай крэатуры прыйшла ў заняпад.
Пераемнiк забiтага Кубэ - генерал палiцыi і войск СС К. фон Готберг 21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыяніравала сябе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай абвяшчалася барацьба з бальшавізмам. У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктаратам, а іх гаспадары маглі разлічваць на актывізацыю беларускага насельніцтва ў барацьбе з партызанамі і задавальненні эканамічнах інтарэсаў рэйха.
Створаныя ёю 13 аддзелаў жорстка кантраляваліся акупацыйнай адміністрацыяй, а дазвол на іх дзейнасць патрабаваў адпаведнай аддачы. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты адчувалі патрэбу ў фарміраванні дадатковых сіл. Прымусова мабілізаваных імі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. 10 беларускіх батальёнаў у колькасці каля 5 тыс. жаўнераў яўна не хапала. Такім чынам, інтарэсы калабарантаў, якія марылі аб нацыянальным войску, і мэты немцаў ізноў сходзіліся. У выніку 6 сакавіка 1944 г. з дазволу К. фон Готберга прэзідэнт Р. Астроўскi падпiсаў загад аб стварэнні Беларускай Краёвай Абароны “для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкіх бандытаў” і “абароны Бацькаўшчыны”.
З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя ўсіх афіцэраў (ва ўзросце да 57 год), падафіцэраў (да 55 год) і мужчын 1908-1017 і 1921-1924 гадоў нараджэння. Таму, хто мусіў ухіліцца ад яе пагражаў надзвычайны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне мабілізацыі ўскладалася на акруговыя аддзелы і Галоўнае ўпраўленне БКА на чале з маёрам Ф. Кушалем.
У выніку на прызыўныя пункты з’явілася каля 40 тыс. чал. З-за недахопу зброі і абмундзіравання ў БКА здолелі прыняць каля 25 тыс., з якіх было сфарміравана 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. За выключэннем батальёна на чале з Б. Рагулям, які дзейнічаў супраць партызан на Навагрудчыне, іх баяздольнасць была невысокай. Значна часцей мабілізаваныя, атрымаўшы зброю, пераходзілі да народных мсціўцаў. Не адставалі ад іх і служывыя з паліцэйскіх батальёнаў. Так, па даных Беларускага штаба партызанскага руху, каля 19 тыс. былых салдат з паліцэйскіх і іншых фарміраваняў ваявалі на баку партызанаў і каля 1 500 з іх загінулі ў баях.
У час, калі поўным ходам развівалася вызваленчае наступленне Чырвонай Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску распачаў працу II Усебеларускі кангрэс (кангрэс БЦР) з удзелам 1039 дэлегатаў ад беларускіх згуртаванняў і ад акупацыйнай адмінстрацыі. У прывітальнай тэлеграме на імя А. Гітлера, падпісанай Р. Астроўскім, выказвалася, "што беларускі народ будзе нязломна змагацца побач з нямецкім жаўнерам супроць супольнага нашага ворага — бальшавізму....".
У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі, па-першае,пацвердзілі правільнасць і дзейснасць ІІІ Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 г., па-другое, выказаліся супраць БССР як формы беларускай дзяржаўнасці; па-трэцяе, абвясціць усім народам свету аб тым, што “голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы” і, па-чацвертае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім “адзіным праўным прадстаўніком Беларускага народу і ягонага краю”.
Але рэальных сіл для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, не хапіла ні ў яго арганізатараў, ні ідэйных натхніцеляў. Ужо 30 чэрвеня лiдэры БКА збеглi Польшчу, затым – у Германiю. Ведамства А. Розенберга выказала зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі здольнай стварыць прагерманскія ўзброеныя фарміраванні, павесці агітацыю і прапаганду сярод беларускіх працоўных, узяць на сябе ўсю працу па аб’яднанні беларусаў Германіі.
У кастрычніку 1944 г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Гал упраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. Для падрыхтоўкi афіцэраў i падафіцэраў створаны кадравы батальён. Паводле загаду ГУВС ад 8 студзеня, у рэзерв беларускага войска ўключаліся ўсе былыя палiцэйскія, валанцёры Беларускага корпусу самааховы, беларускіх часцей і спецгруп па бабрацьбе з партызанамi. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945 г. ГУВС стварыў I-ю беларускую грэнадзерскую брыгаду СС “Беларусь”. Але ў баявых дзеяннях супраць Чырвонай Арміі яе салдаты не ўдзельнічалі. Пакінуўшы акопы, яны здаліся ў палон амерыканцам.
Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэтаў. Тыя з іх, хто спрабаваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшоў трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Сталіна, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і чырвонай Арміі ў вызваленні БССР. Спроба калабаранцкай прэсы – «Беларуская газэта», «Пагоня», «Новы шлях», «Раніца” і інш. укараніць у свядомасць беларусаў вобраз “Гітлера-вызваліцеля” і тым пазбавіць усебаковай падтрымкі партызан і падпольшчыкаў, нацкаваць на яўрэяў або рускіх поспеху не мела.
Тыя з калабарантаў, хто пайшоў са зброяй у руках у паліцэйскія батальёны, паліў вёскі, здзекваўся над мірным насельніцтвам – ужо не мог разлічваць на павагу, а пасля вайны – на літасць. Тыя з БСА або БКА, хто не праліў чужой крыві і перайшоў да партызанаў, таму знайшлося месца з страі народных мсціўцаў ці чырвонаармейцваў.
Была і такая катэгорыя людзей, якія служылі ў нямецкай цывільнай адміністрацыі, лясніцтве, на біржы, займаліся нарыхтоўкай прадуктаў ці паліва, працавалі ў школах і г. д. Назваць іх калабарантамі падстаў як-быццам і не было, але і ж патрыётамі – тым больш.
Пасля вайны ў СССР ў судовым парадку у здрадзе Радзiме, супрацоўнiцтве з акупантам былi абвiнавачаны сотні тысяч чал. На першым этапе пасля вызвалення гэтыя пытанні разглядалі пазасудовыя органы - тройкi, якiя складалiся з НКУС, НКДБ, СмерШ і інў. У БССР за палітычную, ваенную, эканамічную калабарацыю было асуджана 105 тыс. чал. Пазней 483 чал. з іх былi рэабiлiтаваны.
3. Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэўнай трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у значнай перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай моцы Чырвонай Арміі над любой іншай, ён непахісна верыў у хуткую перамогу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная партыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным. Велізарную ролю камуністаў ў савецкім грамадстве ўсведамляла і гітлераўская вярхушка, аддаючы загад аб іх поўным фізічным знішчэнні на фронце і ў тыле.
Пералік першых мерапрыемстваў па барацьбе з ворагам быў выкладзены ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР от 23 чэрвеня 1941 г. У прыватнасці, абвяшчалася мабілізацыя ваеннаабавязаных 14 узростаў (1905—1918 гг. народжання) у 14 ваенных акругах з 17 і стваралася Галоўная Стаўка камандавання (з 8 жніўня – Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання).
Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі барацьбы з фашысцкім агрэсарам. Пасля разбуральных бамбардзіровак і артабстрэлаў гарадоў Беларусі не ўсе з 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх раённых камітэтаў партыі здолелі выконваць свае ранейшыя функцыі. 22 чэрвеня 1941 г. ЦК КП(б) на чале з яго першым сакратаром П. Панамарэнкам здолеў правесці ў Мінску пасяджэнне партактыву і намеціў шэраг неабходнях мерапрыемстваў па экакуацыі ў тыл матэрыяльных каштоўнасцей, дзяцей і пажылых людзей. У той самы дзень член Пінскага абкама партыі В. Корж выказаўся за неадкладную арганізацыю партызанскіх атрадаў. У большасці выпадкаў мясцовыя камуністы спадзяваліся на пера-можнае наступленне Чырвонай Арміі і ініцыятывы не прадпрымалі.
Толькі 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэктывай «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей» быў пакладзены пачатак скаардынаваным дзеянням па арганізацыі абароны. Характэрна, што да моманту адпраўкі дакумента на адрас ЦК КП(б) Беларусі яе 5 абласных цэнтраў, у тым ліку Мінск, былі ўжо акупіраваны ворагам. Па прычыне мабілізацыі ў Чырвоную Армію і распачатай эвакуацыі партыйная арганізацыя стала змяншацца. У ваенныя саветы Заходняга фронта і армій былі накіраваны 30 членаў і 17 кандыдатаў у члены ЦК КП(б)Б, многія сакратары партыйных камітэтаў занялі пасады армейскіх палітрукоў.
Пад націскам акупантаў апарат ЦК КП(б)Б быў вымушаны пастаянна перамяшчацца: з Мінска ў Магілеў, затым у Ліозна (Віцебская вобл.), Рослаўль (Смаленская вобл.), Гомель, да 3 кастрычніка – у штаб Бранскага фронта ў раёне Арла і нарэшце – у Маскву.
У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б)Б № 1 ад 30 чэрвеня “Аб падрых-тоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”, пэўная колькасць каму-ністаў мусіла перайсці на нелегальнае становішча. Асноўная іх маса ўдзельнічала ў фарміраванні знішчальных батальёнаў і палкоў народнага апалчэння. Пад націскам наступаўшага ворага на базе некаторых з іх узніклі партызанскія атрады. Іншыя атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі, салдатамі-акружэнцамі, па ініцыятыве беспартыйных рабочых і сялян.
26 чэрвеня ў Пінскім і іншым раёнах пачаў дзейнічаць атрад на чале з В. Каржом. 9 ліпеня ў Віцебскай вобласці на барацьбу з ворагам узняўся сфарміраваны Суражскім райкамам партыі атрад на чале з М. Шмыровым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кастрычніцкага райкама партыі Палескай вобласці Ц. Бумажкоў.
Ініцыятыва камуністаў прыгранічных раёнаў СССР знайшла прызнанне і развіццё ў пастанове ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. “Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск”, якая патрабавала ад усіх партыйных камітэтаў неадкладна ўзначаліць народную барацьбу на акупіраванай тэрыторыі. Аб першых поспехах гэтай работы паведамлялася 22 ліпеня 1941 г. у газеце «Правда», дзе быў надрукаваны артыкул П. Панамарэнкі «Разгараецца полымя партызанскай вайны ў Беларусі». Да 25 ліпеня 1941 г. партыйнымі камітэтамі Беларусі было створана 118 атрадаў з 2 600 партызанамі, а праз месяц колькасць патрыётаў ужо складала каля 12 тыс. чал. Неўзабавае акупанты сталі несці адчувальныя страты не толькі ў жывой сіле, а і ў бронетэхніцы. 6 жніўня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бумажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У той самы час шмат патрыётаў загінула. Так, да канца жніўня заставалася каля 200 атрадаў з 2 600 байцамі. Да канца года іх намаганнямі было падарвана 80 варожых эшалонаў, 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабіляў, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спаліена 63 склады з боепрыпасамі і гаручы, знішчана каля 10 тыс жывой сілы..
Усяго для арганізацыі падпольнай і партызанскай дзейнасці было пакінута каля 8 тыс. камуністаў. Да канца жніўня ва ўмовах акупацыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 гарадскі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі. Пад іх кіраўніцтвам у ліпені-жніўні пачалі дзейнасць 4 абласныя, 56 гарадскіх і раённых камітэтаў ЛКСМБ і звыш 600 пярвічных камсамольскіх арганізацый. У сакавіку 1942 г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні — новы склад Пінскага абкома КП(б)Б, у лютым 1943 г. — Палескі абкам.
Найбольш шматлікае падполле існавала ў Мінску. Ужо да канца 1941 г. тут дзейнічала звыш 2 тыс. патрыётаў. Яго арганізаваў і ўзначаліў гарадскі падпольны камітэт начале з І. Казінцом. Тут дзейнічаў “Ваенны Савет партызанскага руху”. У 1942 г. гаркам наладзіў выпуск газеты “Звязда”. Пад кіраўніцтвам камуністаў дзейнічала камасамольскае падполле. Патрыёты забівалі фашыстаў, распаўсюджвалі зводкі Савінформбюро, здабывалі разведачныя звесткі, дапамагалі савецкім ваеннапалонным уцячы з концлагераў, псавалі станкі і абсталяванне на адкрытых акупантамі прадпрыемствах. Так, пад час бітвы пад Масквой з-за дыверсіі ў мінскім чыгуначным дэпо было затрымана каля 850 варожых эшалонаў. Значны ўрон ворагу нанеслі М. Кабушкін, М. Кедышка, маладзёжная група “Андруша”. У ноч на 22 верасня 1943 г. падпольшчыцы А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян з дапамогай магнітнай міны забілі гаўляйтэра В. фон Кубэ.
Восенню 1942 г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе разгалінаванае падполле. Найбольшую актыўнасць выявіла група В. Харужай да яе правалу 13 лістапада 1942 г. Наогул, з 1500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. У верасні 1942 г. ў Гомелі дзейнічала каля 20 падпольных груп. У 1942-1943 г. моцны падпольны рух існаваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб’ядналіся ў адзіную арганізацыю “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” пад кіраўніцтвам Гарошкі, Крысевіча, Мэтэ. Вялікі ўклад ў падпольную барацьбу ўнеслі камуністы Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жлобіна, Калінкавіч, Оршы і іншых гарадоў.
Станаўленне падполля каштавала яго арганізатарам шматлікіх страт. Акупанты ўсведамлялі яго небяспеку і скіроўвала супраць яго ўдзельнікаў свае лепшыя сілы, Так, у верасні ў сутыкненні з ворагам загінулі кіраўнікі Пінскага абкома КП(б)Б П. Шапавалаў і І. Масленікаў. У 1942 г. гестапаўцы двойчы раскрывалі мінскае падполле. Так, у сакавіку - маі былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі пакараны смерцю.У кастрычніку адбыўся чарговы правал, калі ізноў загінулі сотні патрыётаў, а затым распаўсюдзіліся ілжывыя чуткі аб тым, што мінскае падполле працуе пад кантролем гестапаўцаў. У выніку вельмі многія доўгі час верылі ў тое, быццам адзін з арганізатараў мінскага падполля І. Кавалёў – здраднік.
На змену загінуўшым прыходзілі новыя змагары. Так, да вызвалення Мінска тут дзейнічала 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў.
Як правіла, камсамольцы мелі ўласныя падпольныя структуры. Так, у ліпені –жніўні 1941 г. існавалі 4 абласныя, 56 гарадскіх і раённых падпольных камітэтаў ЛКСМБ, звыш 600 пярвічных арганізацый. У іх ліку група “Смерть угнетателям народа” (“Смугнар”), якая па-геройску дзейнічала ў Калінкавічах. Вясной 1942 г. на ст. Обаль, Віцебскай вобл.была створана камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" у складзе 40 чал. на чале с Е. Зяньковай. Падпольшчыкі ладзілі дыверсіі на прадпрыемствах, падарвалі, некалькі мастоў, перадавалі партызанам зброю і медыкаменты,, распаў-сюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і г. д. У ноч на 30 ліпеня 1943 г. буйнейшая за час вайны дыверсія была здзейснена на ст. Асіповічы, калі камсамолец Ф. Крыловіч замініраваў эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.
Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Кабушкіну, Клумаву, З. Партновай, В. Харужай і інш. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З мэтай развіцця партызанскага руху ЦК КП(б)Б за 1941 г. накіраваў 437 арганізатарскіх груп колькасцю 7254 чал. Асноўным месцам іх перакідкі ў 1942 г. сталі так званыя Суражскія (або Віцебскія) вароты даўжынёй 40 км, якія ўтварыліся на стыку варожых груповак “Поўнач” і “Цэнтр” У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр". Праз вароты на Беларусь былі перапраўлены 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, з запасам зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, абмундзіравання.
У 1942 г. ЦК КП(б)Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чыровонай Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці арганізатараў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Уладзімірскай вобл. быў створаны так званы Асобы беларускі збор, а крыху пазней, у снежні 1942 г. – школа партыйных і камсамольскіх кадраў.
Да пачатку 1943 г. у тыле ворага дзейнічалі 4 абкамы (Мінскі, Віцебскі, Гомельскі і Пінскі), 3 межрайкамы, 42 райкамы і 1 гаркам КП(б)Б.
Новы 1942 г. прынёс істотнае ўдасканаленне ў партызанскі рух. Па-першае, усе атрады павінны былі звязацца з партыйным падполлем, увесці вайсковую дысцыпліну і прыняць прысягу партызана. Па-другое, гэта дазвалала ачысціць рух ад ілжэ-атрадаў, а папросту, бандытаў. Нарэшце, усё разам гэта давала магчымасць значна актывізаваць партызанскую барацьбу.
У маі 1942 г. пры Стаўцы вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утво-раны Цэнтральны Штаб партызанскага руху. Яго ўзначаліў І сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка, а ў верасні – Беларускі штаб партызанскага руху (старшыня П. Калінін) на чале з ІІ сакратаром ЦК КП(б)Б. Галоўнакамандуючым партызанскіх сіл быў прызначаны маршал К. Варашылаў. Гэта дало магчымасць скіраваць партызанскую дзейнасць у рэчышча стратэгічных аперацый Чырвонай арміі. Так, брыгада “За Савецкую Беларусь” у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу на напрамку “Полацк-Даугаўпілс” спыніла рух на на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады на чале з Жуніным разграмілі ворага на станцыі “Слаўнае” (Орша-Барысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, воданапорную вежу, 10 эшалонаў і складоў. У ноч на 3 лістапада група атрадаў з Мінскай і Палескай абласцей на чале з Р. Мачульскім узарвала 132- мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак.
26-28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) разгледзеў адмысловае пытанне “Аб становішчы і задачах работы партыйных органаў і партыйных аргані-зацый у акупіраваных раёнах Беларусі” і прыняў пастанову аб ўзмацненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Беластойкага падпольных абкамаў. На працягу з сакавіка па чэрвень 1943 г. у тыл ворага было адпраўлена в звыш 220 партыйных кіраўнікоў.
Да канцы 1943-пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва народнай вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гаркамаў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б)Б.
Па меры развіцця партызанскага руху, атрады аб’ядноўваліся ў брыгады. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады аб’ядноўваліся ў злучэнні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сакратарамі. У лістападзе 1942 г. В. Корж узначаліў злучэнне, якое да канца 1943 гг. аднавіла ў 8 раёнах Пінскай вобласці Савецкую ўладу, разграміла да 60 варожых гарнізонаў, знішчыла больш за 26 тыс. акупантаў, 648 эшалонаў, 770 аўтамашын, 86 танкаў і бронемашын.
У Віцебскай вобласці брыгады замацоўваліся за кожным раёнам і пад-парадкоўваліся абласному камітэту партыі. З красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Першую беларускую брыгаду. У канцы года ўжо налічвалася 56 брыгад, у тым ліку “Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь” і інш. На 1 ліпеня 1943 г. камуністы ўзначальвалі 89,6 % атрадаў и 96,1 % брыгад. Акрамя іншага, абкамы, гаркамы, райкамы кіравалі 1200 пярвічнымі партарганізацыямі атрадаў і брыгад, дзе знаходзілася на ўліку звыш 35 тыс. камуністаў. За час вайны ва УКП(б) уступілі К. Заслонаў, П. Машэраў, Г. Такуеў, П. Кажушка і іншыя усяго каля 12 500 партызан і падпольшчыкаў.
Усю працу па арганізацыі ўсенароднай барацьбы ўзначальвалі ЦК КП(б)Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін, В. Малін, В. Ванееў, Н. Аўхімовіч, Т. Гарбуноў, Г. Эйдзінаў і інш.
У ліку выдатных кіраўнікоў партызанскага і падпольнага руху варта назваць І. Бельскага, А. Брагіна, І. Варвашэню, Я. Жыляніна, І. Клімава, І. Кожара, В. Казлова, В. Лабанка, Н. Малініна, Р. Мачульскага, В. Самуціна, С. Сікорскага, І. Стулава і інш.
На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падполле, усяго каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, гарадскіх і раён-ных арганізацый. У заходніх раёнах Беларусі антыфашысцкае падполле дзейнічала, як правіла, у цесным кантакце з партыйнымі органамі.
Супраць ворага вялі баявые дзеянні 370 тыс. партызан, аб’яднаныя ў 1 255 атрадаў, якія 997 уваходзілі ў склад 213 брыгад, а 258 змагаліся асобна. З улікам беларускіх падпольшчыкаў армія народных мсціўцаў складала каля 440 тым. чал. Партызанскі рэзерв складаў 400 тыс. чал.
Партизанскі рух на Беларусі з самага пачатку развіваўся пад вызначальным уздзеяннем вышэйшых партыйных і савецкіх органаў. Як вынікала з загаду народнага камісара абороны Саюза ССР І. Сталіна за № 00189 ад 5 верасня 1942 г. «Аб задачах партызанскага руху», роля беларускіх мсціўцаў значна павялічвалася. Невыпадкова таму, у тым жа верасні ўтва-раўся БШПР як ваенна-баявы орган ЦК КП(б), які мусіў спрыяць каар-дынацыі дзеянняў мясцовых партызан з Вярхоўным Галоўнакамандаваннем.
Цяжкасці пачатковага перыяду партызанскага руху (чэрвень 1941-лістапад 1942 гг.) у многім тлумачыліся разбуральнымі наступствамі 1937 г., калі існаваўшая на выпадак вайны матэрыяльная база (базы, зброя, прадукты) былі знішчаны, а камандзіры і ўдзельнікі атрадаў – рэпрэсіраваны. Часткова ацалелі толькі тыя партызанскія кадры, якім давялося ўзяць удзел у сутыкненні з фашызмам у Іспаніі, у прыватнасці, А. Спрогіс, С. Ваупшасаў, Н.А. Пракапюк, В. Корж і шэраг іншых. З пачаткам вайны органы дзяржбяспекі апынуліся найбольш падрыхтаванымі для работы за лініяй фронта і з’явіліся галоўным інструментам дзяржаўнага і партыйнага кіраўніцтва па арганізацыі партызанскага руху.
Ператварэнню лакальных і эпізадычных баёў у мэтанакіраваныя і аргані-заваныя дзеянні паспрыяла стварэнне БШПР і існаванне Віцебскіх (Суражскіх) варот.
На другім этапе (лістапад 1942 — снежань 1943 г.) партызанскі рух па формах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набывае прыкметы ўсенароднай вайны. Яе наступствы адбіліся ў разгроме акупацыйных сіл і іх выцясненні за межы кантралюемых народнымі мсціўцамі тэрыторый – так званых партызанскіх зон. У 1943 г. у ліку такіх 20 тэрыторый, дзе фактычна аднаўлялася Савецкая ўлада, знаходзілася Полацка-Лепельская зона плошчай больш за 3, 2 тыс. кв км і Барысаўска-Бягомльская зона, плошчай 6 тыс. кв км.
На стыку Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей на плошчы ў 18 тыс. км кв. існаваў моцны раён партызанскага руху. Недаступны акупантам, ён служыў базай партызан 6 абласцей, даваў прытулак 80-тысячнай партызан-скай арміі, прымаў самалёты з Вялікай Зямлі і г. д.
Народныя мсціўцы ўмела баранілі месцы сваіх дыслакацый і мірнае насельніцтва. Так, у красавіку 1943 г. абаронцы Барысаўска-Бягомльскай зоны выстаялі ў знішчальнай фашысцкай блакадзе. У красавіку-маі 1944 г. спроба 60-тысячнай рэгулярнай арміяй вермахта пры падтрымцы 150 танкаў, 235 гармат, 75 самалётаў знішчыць 17-тысячную групоўку партызан Полацка-Лепельскай зоны на чале з В. Лабанком скончылася правалам.
У чатырохкутніку Олеўск—Оўруч—Мазыр—Тураў, які ахопліваў тэрыторыю 14 раёнаў у міжрэччы Дняпра, Прыпяці і Дзісны з насельніцтвам больш 200 тыс. чалавек, узнік так званы партызанскі край, які абаранялі партызаны Украіны, Беларусі і РСФСР.
Яшчэ адзін партызанскі край узнік на стыку межаў РСФСР, Беларусі і Латвіі плошчай 10 тыс. кв. км і насельніцтвам звыш 100 тыс. чал.
Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з’яўляліся дыверсіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна прынесла пад час так званай “рэйкавай вайны”, распрацаванай у Стаўцы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніўня па 15 верасня 1943, другі – з 19 верасня па 1-3 лістапада 1943 і трэці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г. , яна нанесла каласальны ўрон праціўніку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку разгромленых гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чынам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіра-вання Дняпра, ні ў час аперацыі “Багратыён” фвшысты не здолелі своечасова падвезці патрэбныя грузы сваім арміям.
Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху з’яўляліся так званыя рэйды, перасоўванні, як правіла, конных партызанскіх атрадаў па тылах акупантаў з мэтай нанясення ўдараў па ворагу і масава-палітычнай працы сярод насельніцтва.
Першыя рэйды правялі ў сакавіку і лістападзе 1942 г. атрады Минско-Палескага злучэння. У лютым-красавіку 1943 г. брыгада імя. К. Заслонава прайшла 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мінскай абласцей. У канцы жніўні-кастрычніку 1942 г. конны партызанскі атрад «Баявы» начале з А. Флегонтовым здзейсніў пераход у 500 км., наладзіў сувязь з 12 брыгадамі і атрадамі, дамамог ім сродкамі сувязі, друкаванымі сродкамі і інш.
У 1943 – пачатку 1944 гг. мэтай рэйдаў стала перамяшчэнне партызанскіх сіл у заходнія раёны акупіраванай БССР. Узросшае баявое майстэрства партызан выявілася пад час рэйду Беластоцкага злучэння на чале сакратара падпольнага абкама партыі В. Самуціна і генерал-майора Ф. Капусты. 1000 км. Пад час 1000-кіламетровага пераходу лік удзельнікаў рэйда ўзрос з 700 да 1 800 чал., было знішчана шмат захопнікаў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэяк.
Усяго з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г., партызаны знішчылі і паранілі амаль 0, 5 млн акупантаў, пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. эшалонаў, разграмілі 29 чыгуначных станцый, звыш 900 штабоў і варожых гарнізонаў, падарвалі 18,7 тыс. аўтамашын, шмат танкаў і броневікоў, падарвалі тысячы мастоў, перабілі больш 300 тыс. рэяк і інш.
Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым ліку сем сакратароў падпольных абкамаў КП(б)Б — В. Казлоў, І. Бельскі, Р. Мачульскі, І. Кожар, А. Кляшчоў, В. Чарнышоў, С. Сікорскі, сакратар падпольнага абкама камсамола П. Машэраў.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі Мінска ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, вялікую ролю ў разгортванні партызанскага руху ў гады войны яму было присвоена ганаровае званне «Горад-герой». За гераізм у барацьбе нямецка-фашысцкімі акупантамі 8 падпольшчыкам горада прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, 600 чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Пасля вызвалення сталіцы рэспублікі 3 ліпеня 1944 г. ЦК КП(б)Б вярнуўся ў Минск. У гэты час ў БССР працавалі 12 абкамаў, 14 гаркамаў і 181 райкам партыі. На уліку ў пярвічных арганізацыях знаходзілася 30 тыс. камуністаў.
Такім чынам, Кампартыя Беларусі здзейсніла велізарную палітычную і арганізатарскую работу сярод усіх пластоў і груп насельніцтва. Яе камітэты і арганізацыі склалі касцяк сіл падпольшчыкаў і партызан. У выніку пастаўленая ЦК УКП(б) задача ператварэння партызанскага руху ў тыле ворага ва ўсенародную вайну была выканана. УКП(б) і КП(б) сфарміравалі, узброілі, ідэйна выхавалі масавую партызанскую, армію, забяспечыла яе кіруючымі органамі (БШПР, падпольныя камітэты і г.д.) камандным саставам і кадрамі палітычных работнікаў.
4. Пасля разгрому савецкіх войск пад Смаленскам група армій “Цэнтр” рэальна наблізілася да дасягнення сваёй стратэгічнай мэты. 16 верасня 1941 г. камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок выдаў дыректыву аб падрыхтоўцы аперацыі по захопу Масквы пад кодавай назвай «Тайфун», а 30 верасня 1941 г. пачынаюцца баі на маскоўскім напрамку. Для рэалізацыі плана група армій узмацнялася да 77 дывізій, што складала 38% пяхотных і 64% танкавых і матарызаваных сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце. Па-ранейшаму, наступаўшых прыкрываў ІІ паветраны флот маршала А. Кесельрынга ў складзе 1320 самалётаў.
На шляху да сталіцы гітлераўцам процістаялі Заходні (камандуючы генерал І. Конеў), Рэзервны (камандуючы – маршал С. Будзённы) і Бранскі (камандуючы – А. Яроменка) франты. ) 800-кіламетровую лінію абаранялі каля 1 250 000 чал., больш 10, 5 тыс. гармат і мінамётаў, 1 044 танкі, 1368 самалётаў.
Валодаючы наступальнай ініцыятывай, штаб фон Бока планаваў рас-секчы савецкія франты і акружыць асноўные сілы Чырвонай Арміі ў районах Бранска і Вязьмы, а затым, наблізіўшыся да Масквы з поўначы і поўдня, узяць яе штурмам.