Утварэнне Рэчы Паспалітай(1569г.)Яе перадумовы.

ПАЧАТАК НОВАГА ЧАСУ.БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПЕРШАЙ Р.П(кан16-18стст).

Пытанні і заданні

1. Вылучыце асноўныя прычыны неабходнасці аб’яднання разрозненых зямель і княстваў верхняга і сярэдняга Панямоння ў адзіны дзяржаўны арганізм.

2. З чым у першую чаргу былі звязаны ўнутрыпалітычныя супярэчнасці і канфлікты ў ВКЛ?

3. Якія асноўныя знешнепалітычныя супернікі былі ў ВКЛ? Як разгортваліся адносіны паміж імі?

4. Якія працэсы былі вызначальнымі ў сацыяльна-эканамічным развіцці ВКЛ? Да якіх вынікаў яны прывялі?

5. Дайце характарыстыку развіцця гарадскога жыцця на Беларусі ў XIII–XVI стст.

6. Якія фактары садзейнічалі і якія тармазілі працэс утварэння і развіцця беларускай народнасці?

7. Назавіце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры на тэрыторыі Беларусі ў XIII– XVI стст. Чым яны абумоўлены?

- Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;

- у Вялікім княстве Літоўскім існаваў пласт дробнай шляхты, які падтрымліваў унію;

- дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся;

- склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам.

Тэрыторыя Беларусі была ўцягнута ў гэтую вайну. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт – дзесяткі унітарных дагавораў ад часоў Ягайлы да Жыгімонтаў – сужыцця з Польшчай.

10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка – чэрвеня 1569 г. гэтыя землі былі ўключаны ў склад Польшчы, што аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной эканоміку Вялікага Княства. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска.

Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя ў Кракаве. Абранне вялікага князя літоўскага спынілася, хаця тытул “вялікі князь літоўскі і рускі” і назва “Вялікае княства Літоўскае” захоўваліся. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Спадчыннае права на княства перадавалася Польшчы. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Пастановы, супрацьлеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка. Люблінская унія, такім чынам, – гэта інкарпарацыя княства ў Польскае Каралеўства.