Крызіс прыгонніцкіх парадкаў. Скасаванне прыгоннага права і правядзенне буржуазных рэформ 60–80-х гг. ХІХ ст. на Беларусі

Грамадска-палітычны рух 20-40-х гг. ХІХ ст. Дзейнасць таемных таварыстваў, паўстанне 1830-31 гг. Узмацненне русіфікатарскай палітыкі

Разгортваўся на шляхецкай (дваранскай) аснове. Выступаў супраць царызма. Асноўныя ідэі: пашырэнне навуковай асветы; роўнасць і свабода грамадзян; скасаванне прыгоннага ладу; ліквідацыя самадзяржаўя; усталяванне парламентарызму; прыняцце Канстытуцыі; нацыянальнае вызваленне народаў; аднаўленне Рэчы Паспалітай.

Асноўныя арганізацыі:

– Т-ва філаматаў (аматараў навук), Т-ва філарэтаў (аматараў дабрачыннасці) – арганізацыі студэнтаў Віленскага універсітэта з шматлікімі аддзяленнямі ў гімназіях. Былі створаны А. Міцкевічам, Т. Занам, Я. Чачотам, І. Дамейкам. Ідэйны кіраўнік Лялевель. Прадстаўлялі культурна-асветніцкі рух, цесна звязаны з сацыяльнай барацьбой і польскім вызваленнем.

– “Дэмакратычнае таварыства” – гурток студэнтаў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, заснаваны ў 1836 г. Ф. Савічам. Разам са студэнтамі бралі ўдзел і мясцовыя рамеснікі. Прадстаўляла сацыяльна рух за роўнасць, рэспубліканскі лад, вызваленне сялян і адраджэнне Польшчы.

– “Таварыства ваенных сяброў”, “Таварыства аб’яднаных славян”. Арганізацыя вайсковай моладзі, цесна звязаный з рускімі дваранамі-рэвалюцыянерамі (дзекабрыстамі), якія сталі на шлях барацьбы з царызмам і рыхтавалі ўзброенае ваеннае паўстанне.

– “Патрыятычнае таварыства” – прадстаўляла польскі нацыянальна-вызваленчы рух.

Паўстанне 1830-31 гг. успыхнула ў Варшаве 29 лістапада 1830 г. па ініцыятыве польскіх падхарунжых з-за намеру Мікалая І паслаць войскі ў рэвалюцыйную Бельгію. Выклікана незадаволенасцю палякаў русіфікатарскай палітыкай царызму і шматлікімі парушэннымі Канстытуцыі 1815 г. Мэта – аднаўленне РП у межах 1772 г. Па сацыяльнаму складу – шляхецкае. На Беларусі і Літве кіравалася праз створаны ў студзені 1831 г. Віленскі Цэнтральны камітэт. Падзялялася на кансерватыўную плынь (А. Чартарыйскі) і ліберальную (І. Лялевель). Было слаба арганізавана, праходзіла ізалявана, па паветах, ахапіла Паўночна-Заходнюю Беларусь. Канчаткова разгромлена восенню 1831 г. расійскай арміяй пад камандаваннем генерал-фельдмаршала І. Паскевіча. Абумовіла жорсткі курс царызма на русіфікацыю беларускіх земляў, ліквідацыю шляхты як сацыяльнага саслоўя. Быў створаны Камітэт па спраўах заходніх губерняў.

 

У першай палове ХІХ ст. на землях Беларусі развіццё сельскай гаспадаркі пачало стрымлівацца існаваннем феадальна-прыгонніцкай сістэмы (фальваркава-паншчынная гаспадарка і поўная асабістая залежнасць сялян). Спроба прадухіліць крызіс, прыстасаваць гаспадарку да таварна-рыначных адносін, абмежаваць прыгон была прадпрынята ў 1830-х–40-х гг. Кісялёвым. У цэлым гэтага зрабіць не ўдалося.

Каб прадухіліць сялянскі бунт, пераадолець эканамічную і ваенна-тэхнічную адсталасць ад перадавых краін царскі ўрад Расіі пайшоў на адмену прыгону. Па Маніфесту Аляксандра ІІ ад 19 лютага 1861 г. сяляне атрымалі асабістую свабоду (вызваляліся ад паліцэйскай і судовай улады памешчыкаў), права займацца гандлёва-прамысловай дзейнасцю, валодаць уласнасцю.

Пры гэтым зямля захоўвалася за памешчыкам, а тыя надзелы, якія ён выдзяляў селяніну, павінны быць выкуплены па ўстаноўленай урадам завышанай цане (6% капіталізацыі аброку) сялянінам за 9 гадоў. Да гэтага часу ён уласнікам надзельнай зямлі не з’яўляўся і нёс павіннасці на памешчыка – часоваабавязаннае становішча – (захаванне феадальных адносін). Паўстанне 1863-64 гг. прымусіла царскі ўрад ліквідаваць такое становішча і знізіць памер выкупных плацяжоў.

Рэформа 1861 г. з’явілася пераломным момантам паміж двумя эпохамі – феадалізмам і капіталізмам, двумя цывілізацыямі – аграрна-традыцыйнай і індустрыяльнай. Яе змест быў буржуазным, аднак яна захоўвала шматлікія прыгонніцкія перажыткі (буйное памешчыцкае землеўладанне, зямельная цераспалосіца, абшчына, адрэзкі), што і абумовіла павольны, паступовы (“прускі”) шлях буржуазна-аграрнай эвалюцыі, пры якім буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перерастала ў буржуазную, доўга захоўвала прыгонніцкія рысы. Сяляне знаходзіліся ў цяжкім становішчы, што было крыніцай пастаяннага абвастрэння аграрнага пытання. Удзел сялян у рэвалюцыі 1905-07 гг. прымусіў царскі ўрад другі раз пайсці на радыкальныя рэформы (Сталыпінскія), якія мелі мэтаю ўмацаванне сялянскага капіталістычнага гаспадарання, павышэнне ролі сяляніна як ўласніка і грамадзяніна (“амерыканскі” фермерскі шлях).

Развіццю капіталізму на Беларусі садзейнічалі: рост чыгуначнага будаўніцтва і гарадоў, развіццё сістэмы капіталістычнага крэдыту, канцэнтрацыя войскаў на тэрыторыі Беларусі, што садзейнічала умацаванню рыначных адносін.

Да новых умоў развіцця было патрэбна прыстасаваць усю сістэму грамадска-сацыяльных адносін, г. зн. правесці буржуазнае рэфарміраванне ладу. У 60-70-х гг. праводзяцца судовая, гарадская, школьная, земская, вайсковая рэформы, якія абмежавалі дзеянне саслоўнага прынцыпу у судовай і школьнай справе, пры выбарах органаў гародскога і земскага (мясцовага) самакіравання, пры фарміраванні кадравага складу арміі.

Аднак пераход расійскай манархіі ад саслоўна-дваранскай да бессаслоўна-буржуазнай быў супярэчлівым і непаслядоўным. Саслоўнае нераўнапраўе не ліквідавалася цалкам, а нацыянальнае захоўвалася. На Беларусі ж працэс мадэрнізацыі быў абмежаваным і запаволеным з нагоды ваеннага становішча, уведзенага ў сувязі з паўстанне 1863 г. і адмененага толькі ў 1870 г.