Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Стварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа

Унія – саюз, аб’яднанне цэркваў на чале з адзіным кіраўніком. Прычыны заключэння уніі паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі ВКЛ:

1. Імкненне каталіцкага духавенства падпарадкаваць свайму ўплыву праваслаўных ВКЛ;

2. Крызіс праваслаўнай царквы ВКЛ, аслабленай палітычна стварэннем РП і рэфармацыйным рухам;

3. Імкненне кіруючых колаў РП умацаваць дзяржаўна-палітычнае адзінства ў краіне ва ўмовах актывізацыі знешняй палітыкі праваслаўнай Маскоўскай дзяржавы.

Праект уніі рыхтавалі езуіты. У 1577 г. П. Скарга выдаў кнігу “Аб адзінстве царквы Боскай”, у якой выкладаліся план і ўмовы уніі. У 1595 г. папа рымскі зацвердзіў умовы і даў гарантыі іх выканання.

Умовы уніі:

а) Мітрапаліт праваслаўнай царквы ВКЛ падпарадкоўваецца папе рымскаму;

б) праваслаўныя вернікі прызнаюць вершэнства Ватыкана;

в) праваслаўная царква захоўвае ранейшыя абрады і мову набажэнстваў.

У 1596 г. у Бярэсці адбыўся царкоўны сабор праваслаўнага і каталіцкага духавенства, які зацвердзіў акт уніі. На саборы былі як яе прыхільнікі, так і праціўнікі. Прыхільнікі – мітрапаліт М. Рагоза і яшчэ 7 епіскапаў, праціўнікі – 2 праваслаўных епіскапа, значная частка праваслаўнай шляхты, духавенства і гараджан на чале з князем Астрожскім. Удзельнікі сабору раздзяліліся на две групоўкі і засядалі паасобку. Прыхільнікі уніяцтва зацвердзілі акт уніі і адлучылі ад веры праваслаўнае духавенства. Праціўнікі – акт уніі не прызналі, абвясцілі анафему ўніяцкім епіскапам, заклікалі праваслаўных да непаслушэнства ім.

Этапы станаўлення ўніяцкай царквы на Беларусі:

І (кан. XVI­-пач. XVII стст.) – час жорсткага і насільнага насаджэння уніі і вострага супрацьдзеяння прыхільнікаў праваслаўя (каляндарныя бунты ў гарадах, паўстанні, забойства ў Віцебску І. Кунцэвіча, разгортванне рэлігійнай вайны).

ІІ (30-я гг. XVII ст. – 1839) – адносна памяркоўны характар станаўлення ўніяцкай царквы. Кіруючыя колы РП спынілі ўціск праваслаўя. Праваслаўная царква набыла магчымасць легальнай дзейнасці. У XVIII ст. уніяцкая царква стала пануючай на беларускіх землях. Пачала праследавацца царызмам пасля паўстання 1830-31 гг. Афіцыйна ліквідавана 12 лютага 1839 г. на Полацкім саборы.

Вынікі і роля уніяцкай царквы ў лёсе беларускага народа супярэчлівыя.

З аднаго боку яна была фактарам расколу грамадства, абвастрэня канфесійных праблем, паўплывала на казацка-сялянскія паўстанні 1648-51 гг. і заўсёды выяўляла тэндэнцыю да акаталічвання праваслаўных.

З другога – уніяцкая царква праводзіла шырокую культурна-адукацыйную дзейнасць на грунце здабыткаў беларускай культуры і мовы. К. Каліноўскі лічыў яе нацыянальнай беларускай царквой.