Літаратура і мастацтва 1 страница

Конец ознакомительного фрагмента.

Пример

Пример

Надо поднять на пятый этаж 1 тонну груза за 8 часов. Чтобы было легче двигаться к конечной цели, поставим несколько промежуточных: каждые 2 часа необходимо поднимать по 250 кг.

 

3. Существуют ситуации, когда цель определена неправильно.

Понять это очень несложно. Все попытки достижения такой цели обычно приводят к тупиковым ситуациям.

У стрелков есть простое правило: если стреляешь по мишени, но она не падает и непонятно, куда летят пули, необходимо прицелиться ниже и по «фонтанчикам» на грунте определить, куда бьет оружие.

Так и в этом варианте. Единственное – нужно не опускаться, а подниматься выше, формулируя свою более общую цель. Тем самым мы создаем определенное информационное поле, на базе которого можно выработать необходимое количество вариантов ее достижения.

 

Человеку нужно провести через таможню определенную сумму денег, намного превышающую официально разрешенный предел.

Пути достижения этой цели в форме контрабанды попадают под статьи различных кодексов, да и чреваты другими опасностями.

В этой ситуации можно констатировать, что данная цель сформулирована неправильно, так как пути ее достижения обладают малой долей вероятности успешногозавершения. Кроме того, они могут привести к отрицательному результату, по своей силе гораздо превышающему ожидаемый результат замысла.

 

 

 

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Стоимость полной версии книги 69,90р. (на 31.03.2014).

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картойами или другим удобным Вам способом.

 

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.

Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.

Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х - 70-я гады, калі быў створаны шэраг п'ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.

Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.

У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.

Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.

У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

 

55) Палітыка перабудовы ў СССР і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі.

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця.

Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі.

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей.

Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне.

Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з'явы - значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.

З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя.

У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі - Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць.

Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г.

Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г.

 

56) Сац-эк і палітычнае становішча Б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі РБ.

У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі.

Першы з іх - праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з'яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў.

Другі накірунак у палітычным спектры - леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з'яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад.

Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.

Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта - элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.

Здабыткі сацыялізму - элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа - права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д.

Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню.

Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства - пакажа будучае, дзень заўтрашні.

 

Брэсцкі мір і яго вынікі для Беларусі. 3-га сакавікаў Брэсце паміж савецкай Расіяй і Германіяй разам з яе саюзнікамі быў падпісаны трактат аб міры. Пра Беларусь у ім нават не ўспаміналі. Яна трактавалася як частка тэрыторыі Расіі. Брэсцкі дагавор узаконьваў падзел беларускіх зямель паміж ваюючымі бакамі. Рабілася гэта за плячыма саміх беларусаў. Савецкая Расія адмаўлялася ад тэрыторый першай акупацыі (Эстоніі, Латвіі, Літвы і паўночна-заходняй Беларусі). Іх лес павінна была вырашаць Германія. Большая частка Беларусі да Дняпра і нават за Дняпром, занятая нямецкімі войскамі да моманту заключэння Брэсцкага міру, заставалася акупіраванай нямецкімі войскамі да выплаты Расіяй шасцімільярднай кантрыбуцыі (золатам, зернем, іншымі таварамі). Беларуская тэрыторыя на усход ад Дняпра дасталася расійскім бальшавікам. Адначасова савецкая Расія прызнавала незалежнасць Украінскай Народнай Рэспублікі і яе права на Брэсцкі, Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Беларускія лідэры спачатку пратэставалі супраць узаконенай акупацыі немцаў. Але нельга было выключыць і верагодную мажліваць неяк дамовіцца з новымі гаспадарамі. Дзеля таго Народны сакратарыят склаў спецыяльны мемарандум да акупацыйных улад з абгрунтаваннем неабходнасці беларускай дзяржаўнасці. Згодна з Брэсцкім дагаворам, немцы абавязаліся не прызнаваць на тэрыторыі былой Расійскай імперыі ніякіх новых дзяржаў, абвешчаных пасля 3 сакавіка, гэта значыць і БНР. Яна лічылася часткай тэрыторыі савецкай Расіі і разглядалася, як своеасаблівы залог пад кантрыбуцыю, якую ленінскі ўрад абавязаўся заплаціць Нямеччыне. І ўсё ж старанні Народнага сакратарыята не былі дарэмнымі. Афіцыйна не прызнаны, ён, тым не менш, атрымаў мажлівасць распачаць нарматыўную дзейнасць і хоць неяк ратаваць Беларусь, якую расцягвалі на кавалкі.

Абвяшчэнне БНР і яе канстытуцыйных прынцыпаў.9-га сакавіка 1918 г. Выканкам Рады Усебеларускага з’езду ў адказ на Брэсцкі мір, які дзяліў Беларусь паміж Расіяй і Германіяй, выдае Другую ўстаўную грамату да народаў Беларусі, якая з’яўляецца канстытуцыйнай. У ёй нарэшце гаворыцца аб утварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі ў межах рассялення і колькаснай перавагі беларусаў. Заканадаўчую ўладу атрымлівае Рада (старшыня -- Іван Серада), а выканаўчую -- Народны сакратарыят (Алесь Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч, Пётр Крачэўскі, Канстанцін Езавітаў, Антон Аўсянік, Леанард Заяц). Канчатковае рашэнне пытання аб уладзе ў Беларусі перакладавалася на ўстаноўчы сейм, абраны шляхам свабодных выбараў. У Грамаце сцвярджаюцца сацыялістычныя прынцыпы. Шануюцца правы нацыянальных груп, касуецца прыватнае ўладанне зямлёй, якая перадаецца тым, хто на ей працуе, уводзіцца васьмігадзінны рабочы дзень. Па свайму дэмакратызму канстытуцыйная беларуская Грамата стаіць вышэй канстытуцыі савецкай Расіі 1918 г. У БНР ніхто не пазбаўляецца права выбіраць і быць абраным. У ёй забараняецца вайна супраць рэлігіі і ўсялякая цэнзура. БНР паўставала як сацыялістычная дзяржава. Немцы да фарміравання дзяржаўных структур Беларусі ніякага дачынення не мелі. Члены Рады і ўрада БНР былі абраннікамі беларускага народа (Усебеларускі сход, снежнь 1917 г.).

Аб’яднанне палітычных сіл Мінска і Вільні.Акрамя Мінска, значны палітычны асяродак беларусаў склаўся ў Вільні. Прыхільнікам беларускай справы ўдалося сабрацца там 25-27 студзеня 1918 г. на канферэнцыю і стварыць Віленскую Беларускую раду. 18 лютага гэтая Рада аб’явіла аб разрыве сваіх сувязей з Расіяй, а пасля таго, як літоўцы 19 лютага аб’явілі незалежнасць, адмовілася і ад планаў стварэння канфедэратыўнай літоўска-беларускай дзяржавы. У Мінску ж Рада Усебеларускага з’езду абвясціла сябе ў сакавіку Радай БНР і запрасіла ў свой склад дзевяць прадстаўнікоў Віленскай Беларускай рады. Сярод каапціраваных былі Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі. У Раду БНР увайшлі таксама прадстаўнікі земстваў, гарадскіх самаўпраўленняў, нацыянальных груп у Беларусі (палякі, яўрэі, рускія, украінцы, літоўцы).

Абвяшчэнне незалежнасці БНР.23 сакавіка віленскіх членаў Рады БНР запрасілі на пасяджэнне Народнага сакратарыята. Абмяркоўвалася балючае пытанне: дзе ўзяць грошы. З прычыны таго, што бальшавікі, а потым немцы абрабавалі мінскую касу, было вырашана папрасіць пазыку ва ўрада Украінскай Народнай Рэспублікі. І гэтае рашэнне стала для Антона Луцкевіча падставай для выступлення з прапановай: перш, чым пасылаць дэлегацыю ў Кіеў, абвясціць незалежнасць Беларусі. Ён аргументаваў гэта наступным чынам. БНР фармальна з’яўляецца тэрыторыяй Расіі, бо федэратыўная сувязь з ёй, абвешчаная на Ўсебеларускім з’ездзе, ні Першай, ні Другой устаўнымі граматамі не касавалася. А таму ўкраінскі ўрад, які прызнаваўся і Расіяй, і Нямеччынай, не мог пазычыць грошы расійскай тэрыторыі без дазволу Масквы. Прымаць жа ад украінцаў ахвяраванне супярэчыла б годнасці беларусаў. Па-другое, абвяшчэнне незалежнасці стала б пратэстам супраць Брэсцкага міру, супраць падзелу Беларусі. На чарговым пасяджэнні Рады, якое пачалося а 8 гадзіне вечара 24 сакавіка, фракцыя БСГ унесла прапанову аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. Даклад аб неабходнасці дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі зрабіў кіраўнік фракцыі, фактычна старшыня БСГ, народны сакратар земляробства Аркадзь Смоліч. Абмеркаванне даклада працягвалася дзесяць гадзін. І толькі каля шасці гадзін раніцы наступнага дня рэзалюцыя аб незалежнасці была прынята. Прыхільнікі саюза з Расіяй -- прадстаўнікі земстваў, гарадоў і Бунда -- апынуліся ў меншасці. Члены Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі і эсэры ад галасавання ўстрымаліся. Разам з упартай апазіцыяй яны складалі амаль палову Рады. У той жа дзень 25 сакавіка пасля перарыва з 7 да 12 гадзін пачалося паартыкульнае абмеркаванне Трэцяй устаўной граматы да народаў Беларусі. І нарэшце каля трох гадзін дня яна была зацверджана. З 25 сакавіка 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай, а Брэсцкі мірны дагавор касаваўся. Спрадвечная мара беларускіх барацьбітоў аб незалежнай сваёй дзяржаве, насуперак волі вялікіх дзяржаў, пачынала здзяйсняцца. І з акцыяй 25 сакавіка ўжо не маглі не лічыцца нават ворагі беларускай дзяржаўнасці.

Рэарганізацыя Рады БНР.Пасля абвяшчэння акта аб незалежнасці Беларусі прадстаўнікі земстваў і гарадоў (сябры пераважна рускіх і яўрэйскіх партый) выйшлі з Рады БНР, бо не маглі адмовіцца ад свайго ідэала адзінай і непадзельнай Расіі. Немцы разагналі Раду БНР і Народны сакратарыят у дзень абвяшчэння незалежнасці, а ў пачатку красавіка забаранілі дзейнасць Народнага сакратарыяту. У пошуках кампрамісу Рада БНР 12 красавіка каапціравала ў свой склад дзеячоў Беларускага народнага прадстаўніцтва ў Мінску, якое складалася з правацэнтрыскіх партый і арганізацый (БПНЗ, ХДЗ, Беларускі саюз памешчыкаў, Беларускі праваслаўны саюз і інш.) і пасля чаго стала ўлічваць інтарэсы гарадскіх домаўладальнікаў, ураднікаў, духавенства і землеўласнікаў. Лідэрамі гэтага аб’яднання з’яўляліся Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў, Павел Аляксюк, генерал Кіпрыян Кандратовіч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, протоірэй Стафан Кульчыцкі. Сацыялістычная афарбоўка Рады адразу ж паблякла. І гэта супакоіла немцаў. Новыя радаўцы супраціўляліся нацыяналізацыі зямель і настойвалі на далейшым збліжэнні з акупантамі. Цікава, што перамены ў Мінску падштурхнулі Беларускі народны саюз правай арыентацыі захапіць і часова ўтрымліваць уладу ў прыфрантавым Віцебску, занятым бальшавікамі.

Перамовы з Літвой. Кіраўніцтва Віленскай Беларускай рады, якое падпарадкоўвалася ўраду БНР, не выключала мажлівасці дзяржаўнага саюзу з Літвой, якому маглі б паспрыяць немцы. На перамовах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы (23 красавіка 1918) Антон Луцкевіч, Дамінік Сямашка, кс. Адам Станкевіч заявілі, што палітычным ідэалам беларусаў з’яўляецца адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага як федэрацыі Літвы і Беларусі. Для існуючай БНР рыхтавалася падстрахоўка. Літоўска-Беларуская дзяржаўная супольнасць лічылася ў тых складаных умовах больш жыццяздольнай. Спрацоўвала і гістарычная настальгія, і прагматычны разлік на тое, што спадкаемная Вялікаму Княству Літоўскаму дзяржава будзе мець большую міжнародную падтрымку і выхад да мора. Але літоўскае кіраўніцтва мела іншыя намеры: падпарадкаваць Віленшчыну і Гродзеншчыну, а тэрыторыям з беларускім насельніцтвам прадставіць аўтаномію. Каб выжыць паміж Польшчай і Расіяй, маладая літоўская дзяржава імкнулася тэрытарыяльна пашырыцца за кошт земляў гістарычнага Вялікага Княства Літоўскага. Прыхільнікі канфедэрацыі Беларусі ды Літвы былі і сярод літоўскіх палітыкаў, але перавагу ўсё ж мелі незалежнікі. Яны запрашалі прадстаўнікоў беларускага народа ў Тарыбу. Беларуская дэлегацыя не прыняла такую прапанову, але незалежнасць Літвы прызнала.

Тэлеграма Вільгельму ІІ і раскол БСГ. 25 красавіка 1918 г. па ініцыятыве Рамана Скірмунта і яго групы Рада БНР адправіла імператару Нямеччыны Вільгельму ІІ тэлеграму з падзякай за «вызваленне Беларусі ад чужацкага ўціску» і з просьбай дапамагчы ва ўмацаванні дзяржаўнай незалежнасці і непадзельнасці краю ў саюзе з нямецкім рэйхам. Якраз напярэдадні, 23 красавіка, Вільгельм ІІ прызнаў незалежнасць Літвы і перадаў ёй Віленшчыну. Аднак беларусам ні гэтае, ні іншыя намаганні дзеля юрыдычнага прызнання Германіяй БНР выніку не далі. Берлін па-ранейшаму прытрымліваўся літары Брэсцкага трактата аб міры. Тэлеграма Вільгельму ІІ выклікала раскол БСГ, найбольш уплывовай партыі ў Радзе БНР. Многія грамадаўцы ўспрынялі гэты крок як здраду беларускай дэмакратыі. Тым не менш, з пункту гледжання ўмацавання беларускай дзяржаўнасці спроба аперціся на немцаў мела сэнс.

Партыйнае размежаванне. На месцы БСГ узніклі новыя партыі: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р, эсэры), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП, эсдэкі), Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф, эсэфы). Усе яны характарызаваліся левацэнтрызмам. Найбольш уплывовай была партыя эсэраў (лідэры Тамаш Грыб, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Мамонька), якая працавала сярод сялянства і арыентавалася на федэратыўны саюз з Расіяй. Вядомыя эсдэкі Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Аркадзь Смоліч, Алесь Гарун, Язэп Лёсік, браты Луцкевічы шмат рабілі для пашырэння беларускага руху, але заставаліся нібы штабам без арміі (вядома пралетарскай), бо рабочых беларусаў ў гарадах тады было яшчэ мала. Таму яны і арыентаваліся на падтрымку заходнееўрапейскіх краін. Да эсэфаў належалі Язэп Варонка, Алесь Цвікевіч, Пётр Крачэўскі, Васіль Захарка. Ад эсэраў іх адрознівала варожасць да бальшавізму. Правей эсэфаў стаялі група Скірмунта-Алексюка і Беларуская хрысціянская злучнасць. Сярод беларускіх клерыкалаў вылучаліся ксяндзы Вінцэнт Гадлеўскі (заснавальнік партыі), Аляксандр Астрамовіч (вядомы як паэт Андрэй Зязюля), Фабіян Абрантовіч, Адам Станкевіч, Кастусь Стаповіч (ён жа паэт Казімір Сваяк). Названыя партыі мелі сваіх прадстаўнікоў ў Радзе БНР, што сведчыла пра яе дэмакратычнасць, але і пра наяўнасць фракцыйнай барацьбы і магчымасць расколаў.

Змена ўрадаў. Тэлеграма германскаму імператару выклікала крызіс і беларускага ўрада. У пачатку мая Народны сакратарыят пакінулі Аркадзь Смоліч, Палута Бадунова, Тамаш Грыб, Леанард Заяц. Прэм’ер Язэп Варонка падаў у адстаўку. Сацыялісты пакідалі і Раду БНР. У выніку правацэнтрысты атрымалі ў беларускім парламенце большасць і сфарміравалі свой урад на чале з Раманам Скірмунтам. У яго кабінет уваходзілі Кіпрыян Кандратовіч, Павел Алексюк, Радаслаў Астроўскі. Новы ўрадавы крызіс распачаўся ў чэрвені. Правым і левым удалося дамовіцца аб стварэнні кааліцыйнага ўраду, які ўзначаліў Іван Серада. Старшынёй Рады БНР стаў Язэп Лёсік. Але супярэчнасці захоўваліся. Прадстаўленая ва ўрадзе БНР новая інтэлігенцыя з сялян, якая прытрымлівалася пераважна народніцкай ідэалогіі, ніяк не магла паразумецца з прадстаўнікамі мясцовай шляхты.

Надзяленне урада БНР элементамі рэальнай улады. Непрызнаная Берлінам Рада БНР знайшла, урэшце, паразуменнез камандуючым 10-ай акупацыйнай арміі генералам Эрыхам фон Фалькенгайнам. Найперш ён дазволіў беларускай Радзе арганізоўваць мясцовы апарат ўлады. Пастанова аб гэтым была апублікавана ўжо 27 сакавіка.А неўзабаве, 20 красавіка, Рада разаслала па вёсках, валасцях, гарадах, паветах і губернях загад аб стварэнні мясцовых рад (выбарныхорганаў БНР) і прыняцці імі на сябе ўлады ад акупантаў. Выкананне загада ва ўмовах акупацыі ўскладнялася, але з 21 чэрвеня армейскае камандаванне пачало ўключаць у склад павятовых нямецкіх камендатур беларускіх дарадцаў, абраных урадам БНР. У кампетэнцыі Народнага сакратарыята знаходзіліся гандаль, прамысловасць, асвета, сацыяльнае забеспячэнне, справы бежанцаў і інш. Аднак тэрыторыя, на якой дзейнічалі ўстановы БНР, была абмежаванай і вызначалася на захадзе лініяй першай нямецкай акупацыяй, на поўдні – межамі Украінскай Народнай Рэспублікі, на ўсходзе – лініяй нямецка-бальшавіцкага фронта. Значны абшар усходняй Беларусі знаходзіўся пад кантролем Першага польскага корпуса Юзафа Доўбар-Мусніцкага. Толькі пад канец мая немцы раззброілі польскія аддзелы і падпарадкавалі сабе іх раён дыслакацыі. На беларускія землі, што на поўнач ад Кобрына і Пружан, свае прэтэнзіі выказвалі дзеячы літоўскай дзяржавы. Таму беларускі ўрад дабіваўся і ўрэшце дабіўся ад немцаў паўнамоцтваў у галіне міжнародных адносін.

Міжнародная дзейнасць урада БНР.Летам 1918 г. праз нямецкае вайсковае камандаванне ён спрабаваў пераканаць ленінскі ўрад даць згоду на аб’яднанне з тэрыторыяй БНР усходніх раёнаў Беларусі, занятых расійскімі войскамі. З гэтай мэтай і дзеля прызнання БНР у Маскву ездзіла спецыяльная беларуская місія, але народны камісар замежных спраў Георгій Чычэрын яе нават не прыняў. Затое БНР прызналі найперш Украіна і Літва, а потым і Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Чэхаславакія. Консульствы БНР адчыніліся ў Расіі, Германіі, Польшчы, Даніі і Турцыі. Беларускія палітыкі рабілі ўсё магчымае, каб абвясціць міжнароднай супольнасці аб існаванні беларускай дзяржавы.

Сімвалы дзяржаўнасці.Самасцвярджэнню нацыі садзейнічаў ужо сам факт існавання беларускай дзяржавы. БНР выдавала сваім грамадзянам беларускія пашпарты, зацвердзіла у якасці дзяржаўнай нацыянальную сімволіку: свой дзяржаўны герб -- «Пагоню» (узброены рыцар на кані) і свой дзяржаўны бела-чырвона-белы сцяг тры гарызантальныя паласы аднолькавай шырыні). Нават у Адэсе ў кастрычніку 1918 г. вялікая колькасць беларусаў выказала жаданне стаць грамадзянамі БНР.

Мова і патрыятычнае выхаванне моладзі.12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускаймовы дзяржаўнай і абавязковай для грамадзян рэспублікі. Намаганнямі Браніслава Тарашкевіча, Антона Луцкевіча, Язэпа Лёсіка, Янкі Станкевіча распрацоўваліся яе правапіс і нормы граматыкі, пашыралася беларуская тэрміналогія. У маіпа ініцыятыве Беларускай вучнёўскай грамады заснаваласяТаварыства беларускіх сагайдакаў (байскаўтаў). Тады ж узнікла і такая юнацкая арганізацыя, як «Беларуская студэнцкая раніца». Сваю задачу яна бачыла ў выхаванні нацыянальных інтэлектуалаў.

Рэлігійнае пытанне. Католікі. Яшчэ ў пачатку 1917 г. заснаваны ў Мінску Саюз ксяндзоў-беларусаў налічваў каля 200чалавек. Тадыж тагачасны Беларускі нацыянальны камітэт і пачаў барацьбу за выкарыстанне ў касцёлах беларускай мовы. А ў 1918 г. гэтая мова ўжо гучала ў многіх храмах. Хрысціянская дэмакратычная злучнасць, пад уплывам дзейнасці БНР і дзякуючы намаганням ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, прыняла новую назву -- Хрысціянская дэмакратычная злучнасць беларусаў -- і ўключыла ў сваю праграму патрабаванне будаўніцтва незалежнай беларускай дзяржавы. 1-га кастрычніка ў Мінску пачала дзейнічаць каталіцкая семінарыя, якая рыхтавала святароў-беларусаў. Яе рэктарам стаў доктар філасофіі Фабіян Абрантовіч. Актыўны ўдзел ў нацыянальных справах віленскіх беларусаў прымалі ксяндзы Уладзіслаў Талочка і Ян Семашкевіч. У адказ каталіцкі клір стварыў у чэрвені 1918 г. у Мінску рымска-каталіцкую кафедру на чале з прапольскім епіскапам Зыгмунтам Лазінскім.

Праваслаўныя.У 1918 г. на Беларусі з’явіліся і праваслаўныя прыходы, дзе пропаведзі чыталіся на беларускай мове. Айцец Андрэй Карніловіч, свяшчэннік Хонаўскай царквы Вілейскага павета склаў цэлы зборнік пропаведзяў на беларускай мове. Святар В.Раманаў выдаў у 1918 г. у Мінску перакладзеную на беларускую мову царкоўную кніжку «Першыя малітвы і пазнанне праваслаўнай веры». Спагадліва ставіўся да БНР і праваслаўны архіепіскап Мінскі і Тураўскі Георгій. Ён згадзіўся супрацоўнічаць з беларускім ўрадам у вяртанні на радзіму эвакуіраваных святароў і царкоўнага дабра. Асаблівая патрэба ў праваслаўных свяшчэнніках адчувалася ўраёнах «старой акупацыі», на Віленшчыне і Гродзеншчыне, дзе пазакрываліся цэрквы і ўзмацнялася паланізацыя беларусаў праз касцёлы. Калі раней толькі палякі ўсіх католікаў, у тым ліку і беларусаў, залічвалі да сваей нацыі, то з атрыманнем дзяржаўнасці тое ж самае пачалі рабіць і літоўцы. Беларусы-католікі сталі для іх літоўцамі. Каб аслабіць анексіянісцкія памкненні з боку польскага і літоўскага духавенства, ўрад БНР дабіўся таго, што летам са згоды немцаў у межах «старой акупацыі» пачалі аднаўляцца праваслаўныя прыходы.

Адукацыя. Акадэмік Яўхім Карскі апекаваўся сярэднімі школамі, доктар Вацлаў Іваноўскі -- прафесійнымі, а кандыдат філалогіі Пецярбургскага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч -- народнымі пачатковымі школамі. Пры Народным сакратарыяце працавалі бюро распрацоўкі школьных падручнікаў і таварыства «Прасвета», што займалася іх выданнем. 1-га красавіка былі арганізаваны курсы беларусазнаўства. З 1-га верасня працавалі настаўніцкія курсы, а праз месяц быў заснаваны «Беларускі вучыцельскі саюз» пад кіраўніцтвам Сымона Рак-Міхайлоўскага. Урад БНР арганізаваў збор ахвяраванняў на развіццё асветы. Яны паступалі ад земстваў, ксяндзоў, княгіні Магдалены Радзівіл. У Мінску ўжо ў ліпені дзейнічалі каля 20 пачатковых школ, адчыніўся Беларускі педагагічны інстытут. Яго рэктарам стаў Вацлаў Іваноўскі, а выкладчыкамі – Яўхім Карскі, Браніслаў Тарашкевіч, Усевалад Ігнатоўскі. Стараннямі прафесара Жураўлёва была створана першая Беларуская ўрадавая кансерваторыя. Спецыяльная камісія на чале з прафесарам Мітрафанам Доўнар-Запольскім рыхтавала адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мелася мажлівасць сабраць амаль поўнасцю прафесарскі склад з беларусаў. У Слуцку і Браславе адчыніліся гімназіі, а ў Свіслачы -- настаўніцкая семінарыя.

Культурна-асветная дзейнасць.У 1918 г. у БНР на беларускай мове выходзілі шэсць газет і тры часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія выпусцілі 35 беларускіх кніг. Актывізавалася і культурнае жыццё. Цэнтрам яго ў Мінску стаў Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча, адкрыты 19 мая. У той жа дзень на базе Таварыства драмы і камедыі ўзнік Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Старшыня Народнага сакратарыята Язэп Варонка заказаў мастаку С.Валянсевічу галерэю партрэтаў выдатных беларускіх пісьменнікаў і вучоных, а сам рыхтаваў да друку «Белую кнігу Беларусі» з асноўнымі моманатамі гісторыі беларускага руху 1917-1918 гг. Са жніўня культурна-асветнай дзейнасцю займаліся такія гурты, як «Бацькаўшчына», «Мінскае таварыства навукі, літаратуры і мастацтва». У маі-чэрвені 1918 г. у Вільні прайшла выстаўка беларускай культуры. Яе ініцыятарамі выступілі германскія беларусазнаўцы доктар Энке, публіцыст Брамэр і беларускі вучоны Іван Луцкевіч. Рыхтавалася выстаўка памяці Францыска Скарыны.

Залежнасць ад спагады акупантаў. Пад наглядам немцаў беларускія лідэры займаліся дзяржаўнай дзейнасцю ва ўсіх яе галінах, акрамя ваеннай. Беларускаму ўраду не дазвалялася мець сваё войска і міліцыю. Ваеннае камандаванне не дапусціла перадыслакацыю ў Беларусь з Румынскага фронту стотысячнага беларускага войска. Расчараванне немцамі падштурхнула беларускіх эсэраў да стварэння сялянскай партызанкі для барацьбы з акупантамі. З гэтай мэты была створана спецыяльная арганізацыя (Саюз беларускага працоўнага сялянства), наладжавалася супрацоўніцтва з бальшавіцкім падполлем. Але як гэта не парадаксальна, толькі пад аховай 10-ай акупацыйнай арміі немцаўбеларусыі змаглі даказаць сваю здольнасць да дзяржаўнага будаўніцтва. Іначай, без нямецкіх гарантый, зрабіць гэта наўрад ці ўдалося б ва ўмовах незацікаўленасці бліжэйшых суседзяў.

Запознены перагляд акупацыйнай палітыкі.Паспяховая дзейнасць беларускай адміністрацыі ўражвала. Калі спачатку немцы цярпелі БНР пераважна дзеля папярэджвання супраціўлення акупацыйнаму рэжыму, то ўжо праз некалькі месяцаў пачалі разглядаць яе як істотны фактар у сваіх дыпламатычных планах. Прызнанне беларускай дзяржавы давала мажлівасць кайзераўскай Германіі ліквідаваць небяспечны расійскі клін, якім паводле Брэсцкага міру, была Беларусь. Гэты клін убіваўся паміж новаўтворанымі дзяржавамі -- Украінай і Літвой. У Берліне разумелі і тую карысць, якую прыносіла існаванне ўкраінскай і беларускай дзяржаў для германскай палітыкі адносна Польшчы і Расіі. Нямецкія акупанты разглядалі ўрад БНР як рэзервны, якому пры станоўчым для Германіі выніку вайны можнабудзе перадаць усю паўнату ўлады ў Беларусі. Але пагаршэнне ваеннага становішча не дазволіла Нямеччыне ажыццявіць свае планы. Пасля выплаты значнай часткі кантрыбуцыі, як і было раней дамоўлена з савецкай Расіяй, 27 жніўня 1918 г. немцыпачалі датэрміновую эвакуацыю сваіх войскаў з беларускіх земляў паміж Дняпром і Беразіной. А 29 жніўня савецкі ўрад аб’явіў аб скасаванні дагавораў царскай Расіі з Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй аб падзелах Рэчы Паспалітай. Ствараліся юрыдычныя падставы для ўтварэння самастойных дзяржаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны. Рабіўся дыпламатычны ход, разлічаны на падтрымку народамі былой Рэчы Паспалітай барацьбы савецкай Расіі з Германіяй і пашырэнне ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі.

У пошуках выратавання. Міжнароднае становішча БНР ускладнялася. Беларускі ўрад раздзіралі сваркі. У сувязі з адыходам немцаў на захад пасля паражэння ў першай сусветнай вайне ішоў пошук захавання ў Беларусі нацыянальнай дзяржаўнасці. Адны арыентаваліся на Расію, другія -- на Польшчу, трэція на дзяржаўны саюз з Літвой ці з Украінай. Газеты «Беларускі шлях» і «Беларусь» абгрунтоўвалі думку аб заснаванні канфедэратыўнага саюза Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і, магчыма, Украіны для супрацьдзеяння імперскім замахам Расіі і Германіі. На поўную дзяржаўную самастойнасць разлічваць не даводзілася. Пра незалежніцкія ідэалы беларускі народ быў слаба дасведчаны.