Войны XVII – пачатку ХVIII стст. на Беларусі.
У вынiку аб’яднання Польшчы з ВКЛ суадносiны сiл ва Усходняй Еўро-пе паступова змянялiся на карысць РП. Таму паспрыяла ўзнікненне ў Мас-коўскай дзяржаве так званага «смутнага часу», выкліканага крызісам царскай улады. Свае прэтэнзіі на трон выказаў беглы манах Р. Атрэп’еў, які абвясціў сябе сынам Івана ІV Дзмітрыем. Пры падтрымцы Жыгімонта ІІІ і ваяводы Ю. Мнішака Ілжэдзмітрый з 4-тысячным войскам рушыў на Маскву і ў чэрвені 1605 г. заняў яе. У тым самым месяцы самазванец каранаваўся на царства пад іменем Дзмітрыя І. Але, захапіўшы трон, ён не здолеў выправіць цяжкага становішча, у якім знаходзіліся расійскае грамадства і яго гаспадар-ка. Акрамя таго, прысутнасць у Маскве чужых (польскiх, лiтоўска-бела-рускiх) войск выклiкала незадавальненне масквiчоў. 17 мая 1606 г. у вынiку змовы баяр i паўстання гараджан Iлжэдзмiтрый быў забіты.
Новым царом абралі Васіля Шуйскага (1606–1610), але змена ўлады не ўстараніла цяжкасцей. У Расii распаўсюдзiлiся шматлiкiя антыўрадавыя выступ-леннi сялян, казакоў, нават дваран. На фоне агульнага незадавальнення В. Шуй-скім у 1607 г. узніклі чуткі аб Дзмітрыі І, які ў Старадубе (Браншчына) збірае сілы для новага паходу на Маскву. 1 мая 1608 г. новаму самазванцу М. Мал-чанаву ўдалося разбіць царскае войска, падыйсці зусім блізка да Масквы і стаць лагерам каля в. Тушына. Каб перамагчы «тушынскага злодзея», паслы Шуйскага звярнуліся за дапамогай да Швецыі, абяцаючы саступіць ёй прыбалтыйскія зем-лі. Але як толькі на баку цара выступілі шведы, РП успрыняла гэта як недружалюбны акт і прыступіла да адкрытай інтэрвенцыі. У вераснi 1609 г. яе войскi асадзiлi Смаленск, а ў чэрвені 1610 г. разбілі царскіх стральцоў. У Маскве група дваран звергла В. Шуйскага з трону і пастрыгла яго ў манахі. Улада перайшла да 7 баяр на чале з князем Мсціслаўскім. Паводле падпісанай 17 жніўня 1610 г. «ся-мібаяршчынай» і гетманам С. Жалкеўскім дамовы, на рускі трон запрашаўся сын Жыгімонта ІІІ каралевіч Уладзіслаў. Маскоўскі Крэмль аддаваўся пад ахову польска-літоўскага гарнізона.
У тых умовах Ілжэдзмітрый ІІ быў вымушаны ўцякаць з Тушына i ў снежні 1610 г. ён быў забіты сваiмi былымi прыхiльнiкамi.
У адрозненне ад вышэйшага баярства, асноўная маса дваран і простага люду адмовілася прысягаць Уладзiславу і выступіла супраць інтэрвентаў. Першая спроба апалчэнцаў выбіць захопнікаў з Масквы ў маі 1611 г. скон-чылася няўдала. У верасні 1612 г. другое апалчэнне на чале з Дз. Пажарскім і К. Мініным нанесла паражэнне войску гетмана ВКЛ Я. Хадкевіча, якое ішло на дапамогу акружаным у Крамлі суайчыннікам, і 6 снежня ім давялося капі-туляваць.
У студзенi 1613 г. на Земскiм Саборы ў Маскве быў абраны новы цар – 16-гадовы М. Раманаў (1613–1646), а 11 ліпені ён «вянчаўся на царства». Такім чынам, для расійскага грамадства «смутны час» скончыўся. Але ка-ралевіч Уладзіслаў не пакідаў спроб завалодаць расійскім тронам. Распачаты ім у 1617 г. паход войска РП на Маскву пажаданай мэты не дасягнуў. Паво-дле перамір’я, падпісанага абодвума бакамі ў снежні 1618 г. у в. Дзявуліна, ён адмаўляўся ад правоў на трон, але да РП адыходзілі Смаленскія і Чар-нігава-Северскія землі.
Пасля смерцi Жыгiмонта III (1632) Міхаілам І была здзейснена няўдалая спроба вяртання Смаленска. Спроба новага караля Уладзiслава IV Вазы (1632–1648) захапіць Маскву таксама не прынесла яму поспеху. У адпавед-насці з Палянаўскім мірам ад 17 мая 1634 г., пацвярджалася непарушнасць граніц паміж Расіяй і РП. Акрамя таго, Расія абавязалася выплаціць 20 000 руб., а кароль канчаткова адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі трон.
Сацыяльна-эканамічнае становішча ВКЛ канца XVI – першай паловы XVII ст. характарызавалася ўсталяваннем фальварачна-паншчыннай сістэмы, умацаваннем зямельнай уласнасці феадалаў, якія імкнуліся павялічыць свой прыбытак шляхам павелічэння эксплуата-цыі залежных сялян.
Умацаванне прыгнёту адчуваў таксама працоўны люд гарадоў і мястэчак ВКЛ, асабліва тых, якія належалі свецкім і духоўным асобам. Адным са спосабаў пазбаўлення ад феадальнага прыгнёту з’яўляліся ўцёкі на поўдзень ВКЛ. Там, за «парогамі» Дняпра, у Запарожскай Сечы ў канцы XVI ст. уз-нікла своеасаблівае, напалову ваеннае, этнічна неаднароднае саслоўе – за-парожскае казацтва. Частка яго – так званыя рэестравыя казакі – знаходзіліся на службе ў караля РП, мелі ўстойлівы прыбытак і пэўныя прывілеі.
Паўстанне запарожскiх казакоў, якое пачалося ў красавіку 1648 г., адыграла вызначальную ролю ва ўздыме антыфеадальнага руху на Беларусі. Поспехі паўстанцаў на чале з гетманам Б. Хмяльніцкім у маі 1648 г. у баях з каралеў-скімі войскамі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем выклiкалi ўзброеныя выступ-леннi беларускiх сялян i гараджан. Для падтрымкi народнага руху Б. Хмяльнiцкi накiраваў на Беларусь казацкiя «загоны» (атрады) на чале з Галавацкiм, Крывашапкам, Нябабам, Хвясько i iнш. Адначасова ад Гомеля да Барысава, Бы-хава i Магiлёва рассылалiся гетманскiя ўнiверсалы з заклiкам да паўстання. Да восенi 1648 г. жыхары Мазыра, Турава, Гомеля, Рэчыцы i iх наваколляў «усе паказачылiся i паклялiся адзiн другому стаяць да апошняга». Асобныя фармаванні шляхты былі разбіты пад Кобрынам, Мазыром, Чэрыкавым і інш.
Чарговая перамога Б. Хмяльніцкага над польскім апалчэннем пад Піляўцамі 21 верасня 1648 г. актывізавала паўстанцкі рух на Беларусі. Мясцовая шляхта пачала фармаваць свае сілы і вербаваць наёмнiкаў. Агульнае кiраў-нiцтва шляхецкім войскам было ўскладзена на вялікага гетмана літоўскага Я. Радзiвiла. У кастрычніку 1648 г. шляхецкае войска на чале са стражнікам Мірскім пасля ўпартай барацьбы авалодала Пінскам i жорстка пакарала яго абаронцаў, забіўшы больш за 3 тыс. мяшчан, у тым лiку жанчын i дзяцей. Такi ж лёс спасцiг абаронцаў Чэрыкава. У студзені 1649 г. Я. Радзівіл на чале 10-тысячнага войска прайшоў па Тураву, Петрыкаву, Мазыры, Бабруйску, Рэчыцы і на працягу зімы падавіў усе лакальныя ачагі паўстання.
Вясной 1649 г. з Украіны на Палессе прыбыў 3-тысячны загон палкоўніка Галоты і паўстанне ізноў стала разгарацца. Неўзабаве тут з’явіліся загоны Гаркушы, Пабадайлы, Крычэўскага i iнш. Б. Хмяльніцкі працягваў накіроў-ваць казакоў на Беларусь, каб скаваць сілы Радзівіла і не дапусціць іх злу-чэння з каралеўскімі войскамі. Але 21 чэрвеня 1649 г. шляхце ўдалося разгра-міць групоўку сялянска-казацкіх паўстанцаў на чале з М. Крычэўскім, а за-тым лагер Пабадайлы каля Лоева. У выніку паўстанцкі рух рассеяўся на асоб-ныя плыні, страціў масавасць і набыў форму партызанскай барацьбы.
6 жніўня шляхецкае войска ВКЛ захапіла Кіеў і аб’ядналася з каралеўскім. 28 верасня 1651 г. Б. Хмяльнiцкі быў вымушаны падпісаць не выгадны для сябе Белацаркоўскі мір. Застаўшыся без казацкай падтрымкi, беларускiя паўстанцы не здолелi працягваць адкрытую барацьбу, некаторы час дзейнi-чалi паасобку, але ў далейшым былi вымушаны спынiць супрацiўленне. Віда-вочна, што ў ліку прычын паражэння паўстання на Беларусі з’яўлялася адсутнасць такой арганізаванай сілы, як казацтва, і адзінага цэнтра кіравання. Усе выступленні, як сялян, так і мяшчан, былі лакальнымі і не скіроўваліся на да-сягненне адзінай мэты. Тым не менш па характары і маштабах яны мелі прыкметы антыфеадальнай вайны.
Адным з вынікаў казацкага паўстання на Украіне з’явілася ўваходжанне яе левабярэжнай часткі (Гецьманшчыны) у Расію пад пратэктарат маскоў-скага цара. Але пераяслаўскі дагавор ператварыў канфлікт паміж казацтвам і польскай шляхтай у вайну РП з Расіяй.
Карыстаючыся цяжкім становішчам РП, цар Аляксей Міхайлавіч (1645–1676) вырашыў замацаваць поспех захопам суседніх з Расіяй зямель ВКЛ. Яго разлік на пераможную кампанію будаваўся не толькі на рускае 80-тысяч-нае войска (супраць 10-тысячнага шляхецкага), але і на дапамогу беларускага насельнiцтва.
З пачаткам лета 1654 г. рускiя стральцы перайшлі мяжу ВКЛ. У паўночным напрамку за лета яны заваявалі Полацк, Мсціслаў, Оршу, у верасні – Смаленск, у канцы лістапада – Віцебск. На поўднi яны з дапамогай 20-тысяч-нага казацкага войска захапiлi Гомель, Чачэрск, Прапойск, Быхаў. Некаторыя гарады, напрыклад, Магілёў, здаваліся без супраціўлення. Летам 1655 г. пача-лося новае наступленне рускiх войск на чале з ваяводам Трубяцкім, якое скончылася захопам цэнтральнай i заходняй часткі Беларусi разам з Вiльняй.
У ліпені 1655 г. шведскі кароль Карл Х Густаў рушыў вайной на РП і захапіў вялікую яе частку разам з Варшавай. У тых умовах шляхецкая гру-поўка паспрабавала аднавіць самастойнасць ВКЛ. З гэтай нагоды Я. Радзівіл пайшоў на заключэнне саюза ВКЛ са Швецыяй і ў кастрычнiку 1655 г. падпісаў акт так званай Кейданскай унii. Але асноўная маса шляхты засталася вернай уніі «двух народаў».
Небяспека ўмацавання Швецыі прымусіла цара прыпыніць баявыя дзеянні супраць РП і 24 кастрычніка 1656 г. падпісаць з ёй так званае Ві-ленскае перамір’е. Па яго ўмовах на акупаванай тэрыторыі ўлада заста-валася за рускімі ваяводамі. Тым з беларускай шляхты, хто прысягаў цару, надавалiся правы рускіх дваран. Насельнiцтва i палонныя павінны былі ахрысціцца ў праваслаўную веру. Каталiцкiя i ўнiяцкiя храмы зачыняліся. Становішча яўрэяў значна пагоршылася.
Разам з тым паводзiны рускiх стральцоў на Беларусi выклiкалi моцнае незадавальненне мясцовага жыхарства. Цэлыя сялянскiя i рамеснiцкiя сем’i вывозiлiся ў Расію. У выніку людзі адмаўляліся ад прысягі на вернасць цару і браліся за зброю. У 1658 г., калі баявыя дзеянні паміж РП і Расіяй аднавіліся, выступленні супраць стральцоў значна пачасціліся. На бок караля РП пе-райшло ўкраінскае казацтва.
Пасля падпiсання мiру са Швецыяй (май 1660)РП здолела мабілізаваць сілы на барацьбу за вызваленне акупаваных тэрыторый ВКЛ. Так, 18 чэрвеня аб’яднанае войска польскай i лiтоўска-беларускай шляхты на чале з П. Сапе-гам разбiла войска ваяводы Хаванскага каля в. Палонка Слонiмскага паве-та. У лiпенi ўся Беларусь на захад ад Бярэзiны была вызвалена. У кастрыч-нiку 1660 г. войска царскага ваяводы Далгарукага было адкiнута да Смаленска.
У пачатку 1661 г. узмацняецца антырускае супрацiўленне на акупаванай тэрыторыi. Так, у лютым 1661 г. адбылося паўстанне мяшчан Магiлёва, якiя за ноч знiшчылi 2000 стральцоў. Такiя ж паўстаннi адбылiся ў Гомелi i iншых гарадах. Восенню войска РП вызваліла Гародню і Вільню. Але на буйнамаштабныя акцыi нi ў аднаго з бакоў ужо не было сiл, таму баявыя дзеяннi перапынiлiся на 2 гады.
Апошняя за час вайны на Беларусі бітва адбылася летам 1664 г. пад Віцебскам, дзе былі разгромлены войскі ваяводы Хаванскага. Асноўныя падзеі перамясціліся на Украіну і 30 студзеня 1667 г. завяршыліся пера-мір’ем, падпісаным у в. Андрусава (каля Мсціслава). Паводле яго ўмоў, да Расii адыходзiлi Смаленскае i Чарнiгаўскае ваяводствы, Старадубскі павет, левабярэжная Украiна (на 2 гады), Кіеў. Запарожская Сеч пераходзiла пад сумеснае кiраўнiцтва. 6 мая 1686 г. умовы Андрусаўскага перамір’я былі за-мацаваны «Вечным мірам» і дапоўнены перадачай Расіі Запарожжа і Кіева.
Гэта была самая крывавая вайна ў беларускай гісторыі з 2,9 млн чал. Было страчана 1,5 млн.
У так званай Паўночнай вайне (1700–1721) Расія і РП удзельнічалі галоўным чынам як саюзнікі. Іх сумесная дзейнасць была абумоўлена імкненнем падарваць гегемонію Швецыі, якой кіраваў кароль Карл ХІІ, у балтый-скім рэгіёне. Першая антышведская кааліцыя стала фармавацца ў пачатку 1699 г. у складзе Расіі і Даніі. Восенню негалосна да саюзнікаў далучылася РП. 12 лютага 1700 г. саксонскія войскі, пасланыя каралём РП Аўгустам ІІ (1697–1733), асадзілі Рыгу. У сакавіку распачала ваенную актыўнасць Данія, але ўжо ў чэрвені шведскія войскі прымусілі яе пайсці на замірэнне.
У жніўні 1700 г. цар Расіі Пётр І (1685–1725) аб’явіў вайну Швецыі. Але Карл ХІІ пасля разгрому рускіх пад Нарвай ужо не лічыў іх моцным праціўнікам, таму скіраваў асноўныя сілы супраць РП і ў 1701 г. захапіў Вар-шаву, а праз год – Гародню. Шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з Пятром I аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.
14 студзеня 1704 г. Карл ХІІ прымусіў сейм адхіліць Аўгуста ІІ ад трона і замест яго абраць каралём Станіслава Ляшчынскага. Частка шляхты адмо-вілася прызнаваць новага караля і аб’ядналася ў Сандамiрскую канфедэра-цыю. Іх падтрымала канфедэрацыя шляхты ВКЛ. Але Аўгуст IІ сам адмовіў-ся ад трона, а Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя і іншыя прызналі новага караля.
Восенню 1704–1705 гг. руская армiя аднавiла баявыя дзеяннi на Беларусi. На баку шведаў змагалiся атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя войскi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якое было вымушана забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў цалкам спалены горад Магiлёў.
У студзенi 1708 г. Карл ХII паставiў на мэце перанесцi баявыя дзеяннi на тэрыторыю Расii. Сваю дапамогу ў гэтым абяцаў украiнскi гетман Мазепа. На Беларусi шведы iзноў занялi Гародню i iншыя гарады. У лiпенi таго ж 1708 г. каля м. Галоўчын, Аршанскага павета яны ўшчэнт разбiлi корпус генерала Рэпнiна.
Затое 28 верасня каля в. Лясная, што пад Прапойскам, рускім салдатам, якімі камандаваў Пётр І, удалося разграмiць шведскi корпус генерала Левен-гаупта, які рухаўся на Украіну, і захапіць абоз з боепрыпасамі, прызначаны для Карла ХІІ. Гэтае сражэнне ў многiм абумовiла шчаслiвы для рускiх войск вынiк генеральнай бітвы пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Невыпадкова, перамогу пад Лясной Пётр І назваў «маці Палтаўскай вікторыі». Вайна са Швецыяй скончылася ў 1721 г. яе поўным паражэннем.
Беларусь, дзе адбываліся моцныя баі паміж рускiм i шведскiм войскамi, панесла велiзарныя людскiя i матэрыяльныя страты. Пры гэ-тым гiнула i шляхта, i рэкрутаваныя ёй сяляне, нiшчылiся велiзарныя матэрыяльныя каштоўнасцi. Усяго на Беларусi загiнула, памерла ад ран, хваробы i голаду каля 700 тыс. чал. з яе 2,2-мiльённага насель-нiцтва. І шведы, i рускiя, разглядалi беларускую зямлю як варожую тэрыторыю, а яе багаццi як звычайную ваенную здабычу.