Канфесійныя працэсы на Беларусі ў XVI – ХVII стст.
Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозунгам рэлігійнага абнаўлення звязваецца з абвя-шчэннем 31 кастрычнiка 1517 г. прафесарам тэалогii Вiтэнбергскага ўніверсі-тэта М. Лютэрам так званых 95 тэзiсаў, у якіх ён заяўляў аб неабходнасці ап-раўдання грахоў не грашыма, а верай, адкідваў вучэнне аб малiтве за па-мерлых, выратаваннi заслугамi святых і інш.
Новае пратэстанцкае веравучэнне сцвярджала, што для выратавання душы вернiка не патрабуецца пасрэднiцтва царквы і таму адмаўляла неаб-ходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з Папам Рымскiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэннае пiсанне. Перапынялася шанаванне святых, крыжа, ікон, мошчаў; адмаўлялася права царквы здымаць грахі. Пратэстантызм падзяляўся на некалькі плыняў – лютэранства, англіканства, кальвінізм і інш.
У 1553 г. у ліку першых да кальвінізму далучыўся вялiкi канцлер i вiлен-скi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515–1565), які заснаваў у Берасцi пер-шы на Беларусi кальвiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў галоўным пратэк-тарам кальвiнiзму ў ВКЛ, закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваўшы iх зямельны фонд i маёмасць.
Рэфармацыю падтрымалi гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Руды, Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышкевiчы i iншыя буйныя феадалы. У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму былі рэфармаваны храмы ў Нясвiжы, Берасці, Клецку, Ля-хавiчах, Койданаве, пазней у Вiцебску, Менску, Полацку, Глыбокiм, Iвянцы, Оршы, Смаргонi i iнш. Пры новых абшчынах вернікаў адкрывалiся школы, шпiталi, друкарнi.
У 1560-х гг. з асяроддзя кальвіністаў ВКЛ вылучыліся антытрынітарыі, або арыяне, якiя адмаўлялі трыадзіную сутнасць Бога, патрабавалі ска-саваць халопства і палепшыць становiшча сялян. Усяго да 1591 г. у межах ВКЛ налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з якiх падаўляючая большасць (189) належала кальвiнiстам.
У мэтах аднаўлення былой палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай магутнасці каталiцкая царква мусiла мабілізаваць сілы для барацьбы з рэлiгiйным iншадумствам і рэфармацыйнымi плынямi. Яе ўдарнай сілай зрабіўся ордэн Таварыства Icуса. У 1564 г. езуіты пачалі сваю дзейнасць у Польшчы, а праз 5 гадоў яны з’явіліся ў сталіцу ВКЛ. У 1570 г. імі была адкрыта сярэдняя навучальная ўстанова – калегіум, які ў 1579 г. набыў статус акадэміі. Менавіта праз адукацыю навучэнскай моладзі прышчапляліся контррэфармацыйныя ідэі. Езуітам удавалася зачыняць пратэстанцкія, а таксама праваслаўныя культурна-асветніцкія ўстановы – школы і друкарні. У 1593 г. у Нясвіжы быў пабудаваны першы на Беларусі езуіцкі храм – касцёл Божага цела.
У канцы ХVІ ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова зга-саць. Кальвiнiсцкая шляхта стала вяртацца ў каталiцтва, у тым ліку сыны кальвінісцкага пратэктара М. Радзівіла. Адзін з іх – Мiкалай Радзiвiл Сiротка зачыняў пратэстанцкiя прыходы. Па яго загаду на базе берасцейскай друкар-ні, перавезенай у Вiльню, было заснавана першае ў ВКЛ каталiцкае выда-вецтва. Ён таксама прымусiў кальвiнiстаў пакiнуць Нясвiж, Клецк і Койданава.
З 1653 г. колькасць прыходскіх касцёлаў на беларускіх землях менш чым за стагоддзе ўзрасла са 153 да 270. Былі адкрыты дзесяткі кляштараў, у тым ліку ў Берасці, Гародні, Менску, Наваградку, Оршы, Слоніме. Паводле законаў ад 1668 і 1674 гг., пераход з каталіцтва ў іншую веру лічыўся крымінальным злачынствам і караўся. Такім чынам, контррэфармацыйны рух аднавіў і нават павялічыў уплыў каталіцызму ў ВКЛ.
Берасцейская ўнія.Па меры ўзрастання супернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у ХV–ХVІ стст. узрастала заклапочанасць вяліка-княскай адмiнiстрацыi той акалічнасцю, што мясцовае праваслаўнае святарства, а разам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-палiтычным уплывам праваслаўнай Масквы. Са стварэннем у ёй самастойнага і не залежнага ад Канстанцінопаля патрыярхату (1589) мясцовыя праваслаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт Кiеўскi, трапiлi у прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту РП.
На той час праваслаўная царква ВКЛ перажывала нялепшыя часы. Па сутнасці, асноўнай яе сацыяльнай апорай з’яўляліся бяспраўнае сялянства і гарадскія нізы. Праваслаўныя святары выказвалi цікавасць да уніі, спадзе-ючыся атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб зусім не застацца без паствы. У 1595–1596 гг. праваслаўныя іерархі І. Пацей і К. Цярлецкі наведалі Папу Рымскага Клімента VІІІ і выказалі згоду на ўнію з касцёлам. Для яе канчат-ковага зацвярджэння ў Берасці быў скліканы царкоўны сабор. 9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай царквы. Жыгiмонт III Ваза ўнiверсалам ад 15 лістапада 1596 г. зацвердзiў гэты акт i заклiкаў жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў.
Новая канфесiя прызнавала вяршэнства Папы Рымскага, запазычвала ка-талiцкiя дагматы, крыж і распяцце, убранства храмаў, але захоўвала абрад-насць і богаслужэнне на беларускай мове. Акрамя таго, уніяцкім святарам дазвалялася мець сям’ю.
Укараненне унiяцтва на Беларусi адбывалася няпроста. Па-першае, пэў-ная частка заможных пластоў насельніцтва ўбачыла ў ім каталіцкую экспан-сію. Па-другое, не ўсе праваслаўныя прыходы далучыліся да уніі. І калі ў 1620 г. на Украіне была адноўлена праваслаўная царква, то ёй падпарадкавалася ўсё праваслаўнае насельнiцтва Белару-сi. Па-трэцяе, у шэрагу выпадкаў гвалтоўная актыўнасць святароў па неадкладным пераўтварэнні праваслаўных прыходаў ва уніяцкія выклiкала процiдзеянне вернікаў. Так, 12 лістапада 1623 г. у Вiцебску быў забiты полацкi ўніяцкі ар-цыбiскуп Iясафат Кунцэвіч. Як высветлiлася, у падрыхтоўцы выступлення бралi ўдзел вернiкi праваслаўных прыходаў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.
Па даручэннi Папы Рымскага Жыгiмонт III Ваза накiраваў у Віцебск войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку горад быў пазбаўлены маг-дэбургскага права. Са знятых з праваслаўных храмаў званоў быў адлiты адзiн вялiкi – у памяць Кунцэвiча. Па прыгавору суда 2 бурмістры і 17 жыхароў былі пакараны смерцю. Кароль РП загадаў уніяцкаму святарству надалей больш памяркоўна, без гвалту распаўсюджваць веру, і гэта дало свой плён. Нават пісьменнік М. Сматрыцкі, які спачатку шчыра выступаў супраць уніяцтва, у сваіх апошніх творах канца 1620-х гг. далучыўся да ўніі і асудзіў праваслаўе.
Асобныя праваслаўныя шляхцічы і святары працягвалі барацьбу за ад-наўленне самастойнасці сваёй царквы. Пасля смерці Жыгімонта III Вазы новы кароль Уладзіслаў ІV (1632–1648) быў вымушаны аднавіць праваслаў-ную іерархію і ў наступным годзе зацвердзіў мітрапалітам П. Магілу. Сейм, скліканы ў 1635 г., пацвердзіў свабоду дзейнасці дзвюх «рускіх» цэркваў – праваслаўнай і уніяцкай.
Пад час контррэфармацыі праваслаўная шляхта прымала унiю. Так, у 1660 г. ва ўсёй РП католiкi складалi ўжо 43, унiяты – 33, праваслаўныя – 10, iудзеi – 9, людзі іншых вер – 5% ад колькасцi ўсiх жыхароў дзяржавы.
Уніяцкая царква ўтварала Кіеўскую мітраполію (з цэнтрам у Вільні) у складзе 9 епархій, з якіх 5 прыпадала на беларускія землі. Папа Рымскі прызначаў кіраўніка уніяцкай царквы – мітрапаліта, які, у сваю чаргу, мог прызначаць кіраўнікоў епархій. У адрозненне ад каталікоў, адзіным манаскім ордэнам уніятаў з’яўляўся ордэн базыльянаў (св. Васілія Вялікага). Да першага падзелу РП на тэрыторыі Беларусі існавала 55 базыльянскіх кляштараў, буйнейшымі з якіх былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі і інш. Базыльяне мелі свае навучальныя ўстановы, друкарні і сярод іншых уніятаў вызначаліся высокай адукаванасцю. Аберагаючы сваю паству ад каталіцкага ўплыву, яны выдавалі на блізкай да беларускай мовы набажэнскую літаратуру, чым дапамагалі беларусам зберагчы сваю культурную ідэнтычнасць.
Праваслаўныя іерархі РП з удзячнасцю прымалі дапамогу рускіх цароў, але іх прававое становішча па-ранейшаму было горшым за станові-
шча каталікоў і ўніятаў. Напрыклад, пасля вайны 1654–1667 г. ім не дазвалялася займаць пасады ў магістраце.
Сітуацыя склалася такім чынам, што ў канцы XVII – пачатку XVIII ст. праваслаўная вера ў РП страціла аўтарытэт настолькі, што тры яе епархіі з чатырох перайшлі ва ўніяцтва. Адзіная Беларуская епархія імкліва губляла сваіх прыхільнікаў. Пад яе кантролем заста-лося толькі 130 цэркваў, а 164 царквы і 5 манастыроў на працягу 1686–1754 гг. таксама далучыліся да уніі.
Пад час Паўночнай вайны з-за прысутнасці ў РП іншаземных войскаў становішча асноўных канфесій пэўным чынам змянілася. Характэрна, што Пётр І ставіўся да каталікоў даволі прыхільна і нават дазволіў ім адкрыць некалькі касцёлаў у Расіі. Разам з тым праваслаўны цар разглядаў уніятаў як здраднікаў веры. З яго ведама ў 1706 г. у Полацку былі забіты 5 манахаў-базыльянаў, мноства іх арыштаваны і вывезены ў Расію. Маёмасць базыльянскіх кляштараў была разрабавана рускай арміяй, а ў 1710 г. ад полацкай Сафіі, ператворанай у склад пораху, пасля выпадковага выбуху засталіся адны руіны. У той самы час цар накіраваў у Магілёў камісара для абароны інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва, а ў 1717 г. дамогся ад сейма прыняцця адпаведнага закону ў абарону правоў іншаверцаў усёй краіны. Такую ж палітыку праводзілі Кацярына І, Лізавета І і іншыя, але працэс умацавання уніі за кошт праваслаўя працягваўся.
У апошняй трэці XVII – пачатку XVIII ст. уніяты пераўзыйшлі ўплыў праваслаўнай царквы. Таму паспрыялі вынікі уніяцкага царкоў-нага сабору (з’езду), які адбыўся ў Замосці ў ліпені – верасні 1720 г. пад старшынствам папскага нунцыя. Паводле прынятых пастаноў, у веравучэнне і працэдуру уніяцкага набажэнства ўводзіліся асобныя лацінскія элементы (сімвал веры, узгадванне імя Папы Рымскага), але традыцыі ўсходняй (праваслаўнай) царквы па-ранейшаму захоўваліся.
Нягледзячы на значныя дасягненні ўніятаў, іх канфесія намаганнямі ксяндзоў часта падавалася як непаўнавартасная, «хлопская» і г. д., што ўрэшце правакавала ўзрастанне напружанасці паміж каталіцкай і уніяцкай элітамі.