Л і т а р а т у р а

 

История Древнего Рима / Под ред. В.И. Кузищина. М., 1982. С. 5–31.

Источники по истории Древнего Рима // История Древнего Рима. Под ред. А.Г. Бокщанина и В.И. Кузищина. М., 1971. С. 451–473.

Кузищин В.И. Историография античной истории. М., 1980.

Рэвяка К.А. Антычнасць на Беларусі. Вучэбны дапаможнік. Мн.: БДУ, 1999. С. 57–64.

 

 

Л е к ц ы я 3.

 

РАННІ (ЦАРСКІ) РЫМ (VIII–VI СТ. ДА Н.Э.)

І РАННЯЯ РЫМСКАЯ РЭСПУБЛІКА (V–IV СТ. ДА Н.Э.)

Ч. 1. Ранні (Царскі) Рым (VIII–VI ст. да н.э.)

План лекцыі:

 

1. Старажытная Італія і пачатак горада Рыма.

2. Заснаванне Рыма.

3. Сем узгоркаў Рыма – сем цароў.

 

1. Старажытная Італія і пачатак горада Рыма.За Тыбрам прасціраўся Лацый – вобласць невялікага італійскага племені лацінаў. Там было 30 гарадоў, у лік якіх уваходзіў і блізкі сусед этрускаў – маленькі гарадок Рым, на беразе Тыбра. Рымляне належалі да лацінскага пелемені і размаўлялі на лацінскай мове. Замест міфаў яны стварылі мноства гістарычных паданняў аб паходжанні свайго народа і горада, аб подзвігах грамадзян. Вялікі рымскі паэт Вергілій выкарыстаў старажытныя паданні і напісаў паэму аб паходжанні рымскага народа. Галоўны герой паэмы Эней. Па яго імені яна называецца “Энеіда”. Яе змест як бы прадаўжае паэму Гамера “Іліяду”.

Вергілій паведаміў аб разбурэнні Троі. Ён апавядае, як з дапамогаю драўлянага каня грэкі-ахейцы праніклі ў горад Прыама і агнём і мячом знішчылі яго. Нямногім траянцам удалося уцячы з горада, але сярод іх быў Эней – родзіч Прыама, сын смяротнага героя і багіні кахання Афрадыты (Венеры). Выратаваўшыеся траянцы начале з Энеем селі на караблі і адправіліся на пошукі новай Радзімы. Пасля доўгіх вандровак па моры, пабыўшы ў Карфагене і Сіцыліі, траянцы прысталі наканец да італійскага берага, але яшчэ з імі адбылося шмат незвычайных здарэнняў: сустрэча з прарочыцай Сівілай, сустрэчы ў царстве мёртвых Аіда, дзе Энею было прадсказана заснаванне Рыма і вялікі лёс гэтага горада. Плывучы далей уздоўж заходняга ўзбярэжжа Італіі, караблі Энея ўвайшлі ў вусце Тыбра. Тут багі далі Энею знак, што ён уступіў на зямлю новай радзімы Цар гэтага краю Лацін радушна прыняў вандроўнікаў і пасватаў за Энея адзіную дачку Лавінію. Але нелёгка дасталася героям слава: дпа канца сваіх дзён яны павінны несці цяжкую працу і здзяйсняць подзьвігі. У апошніх песнях “Энеіды” Вергілій распавядае аб вялікай вайне паміж траянцамі і мясцовым племенем начале якіх стаў Турн – першы жаніх Лавініі. Паэма заканчваецца аповядам аб гібелі Турна ў паядынку з Энеям. Па паданню, пасля смерці Лаціна Эней злучыў яго падданных з траянцамі і даў новаму народу імя лацінаў.

2. Заснаванне Рыма.Вось што распавядае легенда аб паходжанні горада Рыма. Патомкі Энея заснавалі ў Лацыі многа новых гарадоў, а самі жылі і царствавалі ў Доўгай Альбе (Альба-Лонге), пабудаванай на Альбанскіх гарах. У 15 пакаленні пасля Энея ў царскім раду Альбы адбыўся раздор: малодшы брат, злодзей Амулій, адабраў уладу ў старэйшага брата, дабрадзейнага Нумітара, а дачку звергнутага цара Рэю Сільвію, вызначыў быць жрыцай багіні Весты – пакравіцельніцы дамашняга ачага. Амулій спадзяваўся, што ў брата не будзе законных населднікаў-унукаў, так як весталкі не мелі права выходзіць замуж. Але адбылося незвычайнае: царэўна Рэя Сільвія стала жонкай бога вайны Марса і нарадзіла блізнят – Ромула і Рэма, сыноў Марса. Па прыказу цара-узурпатара слуга кінуў нованароджаных у Тыбр, але хвалі ракі вынеслі карзінку з дзецьмі на водмель, а ваўчыца, якая ішла на вадапой, накарміла плачучых малютак сваім малаком. Потым братоў падабраў і выхаваў адзін з пастухоў. Браты выраслі і на месцы, дзе іх падабрала ваўчыца вырашылі залажыць горад. Горад у гонар Ромула стаў называцца Рома, а потым – Рым. Пазней рымскія гісторыкі вылічылі год і дзень заснавання Рыма: па нашаму календару – 21 красавіка 754 г. да н.э.

Рымскі цар быў палкаводцам, суддзёй і галоўным жрацом; насіў цар пурпуровае адзенне, затканае золатам і пурпуровые боты на высокай падэшве. У цара былі ахоўнікі-ліктары. Царскі трон з слановай касці, ножкі трона замацоўваліся калёсікамі. Трон называўся “калёсным”, па латыні – курульным, крэслам. Улада цара называлася імперыям. Знакі яе – сякеры, бізуны, курульнае крэсла – рымляне займелі ў этрускаў. Патомкі сенатараў называліся патрыцыямі, а просты народ – плебсам. У народным сходзе патрыцыі і плябеі называліся агульным імям – квірыты. Па прыказу цара ў паход выступала армія з 3 тыс. пехацінцаў і 300 усаднікаў; гэтае войска называлася легіёнам.

Ромул прывучыў рымскі народ к парадку і паслухмянасці. З жыцця ён пайшоў тайным шляхам: у час агляда войска раптоўна наляцеў смерч і ўнёс цара.

Нума Пампілій. Царская ўлада не перадвалася па наследству. Цара выбіраў народ, а зацвярджаў выбар – сенат. Народ выбраў самага дабрадзейнага чалавека сабіняніна Нума Пампілія. Яго задача – з воінскага і жорсткага народа зрабіць памяркоўным і справядлівым, а таксама паважаць багоў, назначыў жрацоў, арганізаваў калегіі жрацоў. Уведзены культ бога Вернасці і бог Граніцы, які ахоўваў межы, уласнасць. Ён жа ўвёў новы каляндар з 12 месяцаў. Пасля Нумы правілі два цары – Анк Марцый і Тул Гасцілій. Яны часта ваявалі з суседзямі.

Тарквіній Старажытны.Апошніх цароў рымскіх называюць этрускай дынастыяй. Ён завёз у Лацый высокую гарадскую культуру Этрурыі. У Рым перабраліся многія этрускія рамеснікі; пачаліся будаўнічыя работы, у выніку чаго Рым ператварыўся з “вялікай вёскі” у сапраўдны горад: пракладваліся каналы для асушэння нізін паміж узгоркамі, замошчваліся вуліцы і галоўная плошча – Форум; быў заснаваны цырк і заложаны вялікі каменны храм на Капітоліі.

Сервій Тулій правіў пасля Тарквінія Старажытнага. Шосты цар цудоўна адбудаваў не толькі горад Рым, а і ўсю Рымскую дзяржаву. Ён устанавіў парадкі, якія напамінаюць дзяржаўны лад Салона.Салон правёў ацэнку маёмасці грамадзян і раздзяліў увесь народ на пяць маёмасных “класаў”. Апорай дзяржавы ён зрабіў 1-шы клас, члены якога служылі на кане ці ваявалі ў першым страю ў цяжкіх гапліцкіх даспехах. Усаднікамі былі патрыцыі і самыя багатыя плябеі. Грамадзяне 1-га класа перавышалі ў новым войску. Багатыя рымляне мелі перваес і ў новым Народным сходзе. Сервій Тулій праславіўся тым, што абнёс Рым каменнай сцяною.

Тарківній Ганарлівы. Устанаўленне Рэспублікі (510 г. да н.э.). Уладу ён захваціў зладзеяннямі – звергнуў і забіў Сервія Тулія. Ён не быў выбраны народам і не зацверджаны сенатам. Патрыцыяў Тарківній знішчаў з нянавісцю, а плебеяў замучыў будаўнічымі работамі. Да ўсяго гэтага яго сын зняславіў знатную патрыцыянку Лукрэцыю, якая пакончыла з сабой. Рымляне паўсталі супраць цара і выгналі яго з горада. Так, у 510 г. да н.э. Рымская дзяржава стала Рэспублікай – у лацінскай мове гэтае слова азначае “агульная справа”. Сенат кіраваў дзяржавай, а замест цара выбіралі двух консулаў. Луцый Юній Брут быў першым консулам Рыма.

 

Л і т а р а т у р а:

 

История Древнего Рима /Изд. 2-е. Под ред. В.И. Кузищина. М., 1982. С. 45–50.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима: Экспериментальный учебник для средних учебных заведений. М., 1994. С. 17–23.