Пытанні для самакантролю

 

1. У чым агульнасць і рознасць рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расіі і рэвалюцыямі 1831 і 1848 гг. у заходнееўрапейскіх краінах?

2. Назавіце асноўныя напрамкі сталыпінскай аграрнай рэформы і асаблівасці правядзення яе на тэрыторыі Беларусі.

3. Вызначце аб’ектыўныя ўмовы для фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX-пачатку ХХст.

4. Якую ролю ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета “Наша ніва”?


8. Першая сусветная вайна і Беларусь

Першая сусветная вайна пачалася I жніуня 1914 г.(па новым стылі). Галоўнай яе прычынай з'явілася абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву ў міжнародным жыцці. У вайну былі ўцягнуты 38 краін з усіх на той час 58 краін свету. Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Рассіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны правыя партыі, акцябрысты і кадэты заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі царскага ўрада. Большасць эсэраў і меншавікоў таксама прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варвараў''.

Праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны, была выкладзена ў маніфесце ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць не ўдалося, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца таго, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую.

3 лета 1915г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўна-камандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

На захопленай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту.

Цажкае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог і г.д.) прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Праводзіліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. 3а гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917г. павялічыліся ў 5 – 8 разоў у параўнанні з 1913г.

У цяжкім становішчы знаходзілася прамысловаоць Беларусі. Многія фабрікі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65%. Разам з тым прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбыткі.

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі назадаволенасць шырокай грамадскасці . Актывізаваўся рабочы і нацыянальны рух. Успыхвалі хваляванні сярод салдат. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Армія, як галоўная апора самадзяржауя, паступова станавілася небаяздольнай.

Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Новая рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай і з пункту гледжання вырашэння нацыянальнага пытання.