Гарады Беларусі
У крыніцах XIV- першай паловы XVIIстст. упамінаецца прыкладна 350 гарадскіх паселішчаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі ў 200-300 дамоў, з некалькімі вуліцамі і 2-3 тыс. жыхароў. Гарадское насельніцтва фарміравалася за кошт уцёкаў прыгонных сялян, перасялення вольных сялян, натуральнага прыросту. 80% гараджан складалі беларусы. Этнічны склад гарадскога насельніцтва істотна дапаўняўся рускімі, літоўцамі, яўрэямі, палякамі, украінцамі, латышамі, немцамі і татарамі, якія складалі ад 20, а ў некаторых гарадах - да 40% насельніцтва. Разнастайным быў канфесійны склад гараджан: праваслаўныя, католікі, уніяты, іўдзеі, мусульмане, кальвіністы і іншыя, але пераважалі хрысціяне.
Гарады мелі неаднародную сацыяльную структуру. Вярхушку складала шляхта, багатая частка купецтва і рамесніцкія майстры, якім належала ўся ўлада ў горадзе. Найболыи шматлікую групу гараджан складалі духавенства, чыны ўрадавай адміністрацыі, дробныя гандляры, рамеснікі, і іх сем'і. Гэты сярэдні слой складаў 40-50% усіх жыхароў. Найболып абяздоленай часткай гарадскога люду былі так званыя "лёзныя людзі" і "гультаі" - даведзеныя да галечы і абеззямеленыя сяляне, вымушаныя пакінуць сваю гаспадарку і знайсці прытулак у горадзе. Гарады і мястэчкі існавалі як на дзяржаўных вялікакняжацкіх, так і прыватнаўласніцкіх землях. Жыхары мястэчак і невялікіх гарадоў побач з рамяством і гандлем займаліся апрацоўкай зямлі і сельскагаспадарчымі промысламі.
Гарады з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў і больш лічыліся буйнымі. Да іх адносіліся Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Шнек.
Крыніцы XVI ст. упамінаюць каля 200 рамесніцкіх прафесій і спецыяльнасцей. Да ліку найбольш развітых відаў рамёстваў адносіліся здабыча і апрацоўка металаў (каля 40 прафесій), дрэваапрацоўка (27 спецыяльнасцей), гарбарная і футравая вытворчасць (звыш 25 прафесій), вытворчасць валакністай сыравіны і адзення (26 прафесій), прадуктаў хар-чавання і напіткаў (21), апрацоўка мінеральнай сыравіны (12) і г.д. Не менш 80% рамеснікаў працавалі або на рынак, або спалучалі работу на заказ і на рынак.
Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі свае ўласныя карпарацыі – цэхі.Аб'яднаныя ў цэхі рамеснікі падзяляліся на майстроў, чаляднікаў і вучняў. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які аднагалосна выбіраўся цэхавымі майстрамі. Майстры наймалі чаляднікаў і вучняў. Чаляднік быў абавязаны прайсці курс навучання майстэрству на працягу 2-3 і болып гадоў, здзейсніць "вандроўку" ў іншы горад ці нават краіну з мэтай пераймання вопыту ў майстроў. Умовай выбрання ў цэхавыя майстрыбыла добра і якасна зробленая "штука" альбо "шэдэўр" (прафесійны выраб), "пачастунак" для ўсіх членаў цэха і прадугледжаны статутам уступны ўзнос у цэхавую касу. Тэрмін вучнёўства складаў 3-5 гадоў, на працягу якіх вучні вельмі прыгняталіся. Дзейнасць цэха і кожнага яго члена рэгламентавалася статутам. Статут ахоўваў гарадскі рынак ад канкурэнтаў і быў накіраваны як супраць нецэхавых рамеснікаў - "партачоў", так і супраць прыезджых рамеснікаў і купцоў.
Рост рамяства садзейнічаў развіццю гандлёвай дзейнасці. У буйных гарадах таргі наладжваліся двойчы, у невялікіх гарадах і мястэчках - раз у тыдзень. У перадсвя-очныя дні ў буйных гарадах арганізоўваліся кірмашы, якія маглі цягнуцца некалькі дзён. Гандлёвыя сувязі звязвалі горад з вёскамі і мястэчкамі, а буйныя гарады - паміж сабой. Буйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі былі Віцебск, Полацк, Менск, Магілёў, Бярэсце. Гарады гандлявалі таксама з Рускай дзяржавай, Полыпчай, Турцыяй, Малдавіяй і інш. Больш як 20 буйных "шляхоў і гасцінцаў" звязвалі беларускія гарады паміж сабой і з кірмашамі Варшавы, Любліна, Літвы, Венгрыі, Смаленска, Украіны. Купцы аб'ядноўваліся ў братчыны, якія ахоўвалі манапольнае становішча мяс-цовага купецтва на гандаль у сваім горадзе. 3 умацаваннем эканамічнай і грамадскай ролі гарадоў расло іх імкненне пашырыць свае правы і прывілеі. 3 канца XIV ст. дзяржаўная ўлада ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права. У 1390 г.такое права было дадзена Брэсту, у 1391 г.- Віцебску і Магілёву, у 1496 г.- Гародні, 1499 г.- Менску, 1577г. – Мазыру і інш. Да сярэдзіны XVII ст. яго атрымала болыпасць буйных гарадоў, каля паловы сярэдніх гарадоў Беларусі, у тым ліку і прыватнаўласніцкіх. Горадам, які атрымаў магдэбургскае права, кіраваў магістрат, што складаўся з рады і лавы.Рада ажыццяўляла функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах, лава судзіла гараджан па крымінальных справах. Члены рады (радцы, райцы, ратманы) і гарадскога суда (лаўнікі) выбіраліся выключна з заможнай вярхушкі, радцы - штогод, лаўнікі - на больш працяглы перыяд. На чале магістрата стаяў войт,якому належала вышэйшая судовая і выканаўчая ўлада. Спачатку войты прызначаліся ў гарады вялікім князем з ліку буйных феадалаў а з другой паловы XVI - першай паловы XVII стст. - усё часцей войты выбіраліся самімі гараджанамі, а пасля зацвярджаліся каралём. Паўсядзённы нагляд за дзейнасцю магістрата ажыццяўляў намеснік войта -лентвойт. Радцы са свайго асяроддзя выбіралі бурмістраў, якія па чарзе старшынствавалі на пасяджэннях рады, кантралявалі дзейнасць камунальных службаў, наглядалі за грамадскім парадкам, выдаткамі гарадской казны і г. д. Пасяджэнні магістрата праходзілі ў будынку ратушы,які ўзводзіўся ў цэнтры горада, атрымаўшага магдэбургскае права. Жыхары такіх гарадоў вызваляліся ад улады і суда дзяржаўнай адміністрацыі і ад выканання феадальных павіннасцей (па рамонту замка, абарончых умацаванняў і інш.), што давала ім магчымасць больш часу займацца сваей прафесійнай дзейнасцю. Павіннасці былі заменены аднаразавым штогадовым грашовым падаткам. Горад атрымліваў таксама ўласны герб.
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у ХШ-ХУі стст. складала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасці з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай і насіла іерархічны характар. Вярхоўным уласнікам зямлі, яе распарадчыкам быў вялікі князь, існавалі дзве формы феадальнай уласнасці на зямлю -умоўная (памесная) і безумоўная (вотчынная), або абмежа-ваная і неабмежаваная.
Побач з вялікакняжацкім даменам (у канцы XIV ст. ён займаў прыкладна 70% тэрыторыі ВКЛ) існавала вялікая колькасць незалежных маёнткаў. Вялікі князь захоўваў у адносінах да іх толькі права вярхоўнага правіцеля дзяржа-вы. іх уладальнікі распараджаліся сваімі землямі самастой-на, раздавалі іх сваім слугам. Гэта былі ў асноўным уладанні нашчадкаў былых удзельных князёў. За імі было прызнана права вотчыннага землеўладання. Многія з іх потым папоўнілі свае валоданні за кошт "падарункаў" вялікіх князёў. Аднолькавымі правамі з уладаннямі былых удзельных князёў карысталіся землі, якія належалі епіскапскім кафед рам, цэрквам і манастырам.
Зямельная маёмасць сярэдніх і дробных феадалаў знаходзілася ў залежнасці ад вялікага князя і насіла перша-пачаткова ўмоўны і абмежаваны характар. Князь рэгуляваў іх уладанні ў сваіх ваенна-палітычных і фінансавых мэтах. Сваімі памесцямі гэта катэгорыя феадалаў валодала толькі пры ўмове службы вярхоўнаму ўласніку зямлі - вялікаму князю. Памесце адбіралася ад уладальніка, калі ён не з'яў-ляўся на службу або выконваў яе нядобрасумленна. Такое становішча не задавальняла феадалаў. Яны вялі барацьбу за перадачу ім зямлі ў безумоўнае валоданне. Першымі такога права дамагліся ад Ягайлы католікі. Праваслаўныя феадалы атрымалі такі прывілей толькі ў 1432 г. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая валодала зямлёй у ВКЛ, складала каля 162 тыс. чалавек (9% усяго насельніцтва).
Феадал-землеўласнік не мог абысціся без сялян. Зямлю трэба было' апрацоўваць, каб атрымаць ад яе карысны прадукт. Апрацоўвалі яе сяляне. Пазбаўленыя права ўласнасці на зямлю, яны атрымлівалі яе з рук феадала, але не ва ўлас-насць, а ў карыстанне. За карыстанне зямлёй селянін заўсё-ды, пры любых умовах павінен быў несці на карысць уласніка розныя павіннасці. Тэта і вызначыла розныя фор мы залежнасці сялянства. Яны складваліся ў працэсе эвалюцыі памешчыцкай гаспадаркі.
Атрыманне ўсімі катэгорыямі феадалаў зямлі ў вотчын-нае ўладанне стварыла ў іх зацікаўленасць у тым, каб мець на сваей зямлі пастаянную рабочую сілу ў выглядзе ўжо не толькі эканамічна, але і асабіста залежных ад пана сялян. Таму згаданыя прывілеі стварылі перадумовы для пачатку наступу феадалаў на асабістую волю сялян.
Першым заканадаўчым крокам у запрыгоньванні ся лянства з'явіўся прывілей Казіміра 1447 г., якім абмяжоўва-ліся сялянскія пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласні-цкія землі. Наступным этапам быў Судзебнік 1468 г. У ім у якасці юрыдычнага абгрунтавання прымацавання сялян да зямлі ўводзіўся прынцып земскай даўнасці, ці стара-жыльства - правіла, паводле якога пражыванне сялян на зямлі феадала на працягу аднаго ці больш пакаленняў рабі-ла іх "непахожымі", г. зн., страціўшымі права пераходу. Першы Статут ВКЛ 1529 г. вызначыў старажыльства ўжо дзесяцігадовым тэрмінам. Статут абмяжоўваў і тэрмін адыходу ад феадала для сялян, якія мелі на гэта права - за тыдзень да дня ўсіх святых (Юр'еў дзень на Русі) і на працягу тыдня пасля яго, калі скончацца ўсе сельскагаспа-дарчыя работы. Статут устанавіў таксама для сялян плату феадалу пры выхадзе - "пажылое", памер якога вызначаў-ся ў 5 коп літоўскіх грошаў. Гэта вельмі вялікая на той час сума - за 1 капу літоўскіх грошаў можна было купіць чатыры каровы.
У 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Праект рэформы быў распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, маці караля, якая ажыццявіла гэтую рэформу ў сваіх уладаннях (Кобрынская і Пінская эканоміі) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспада-рання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы XV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага болыныя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі.
Згодна з "Уставай навалокі" (дакумент аб правядзенні рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне. За адзін-ку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкла-дання прымалася валока, чаму рэформа называецца яшчэ "валочная памера".Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор (фальварак). Памеры фальваркаў былі рознымі - ад 8 да 15 валок (ад 200 да 400 гектараў) зямлі і больш. Сялянскі надзел складала валока памерам у 33 маргі (морг раўняўся 0,71 га), або 23,43 га. Нягодная для ворыва зямля, калі яна сустракалася ў надзеле, кампенсавалася ад-паведнай дабаўкай. Таму на практыцы валокі былі розных памераў - ад 33 да 46 маргоў, але лічыліся адной падатковай адзінкай. Моцныя сялянскія гаспадаркі бралі і па дзве валокі, малыя - палову, 1/3 валокі - тады прапарцыянальна памяншаўся і памер сялянскіх павіннасцяў. На адну валоку фальварковай зямлі наразалася сем сялянскіх валок. Акра-мя падворнага надзелу, сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, лясы, азёры.
Паселеныя на новых надзелах сяляне дзяліліся на два разрады - людзей "цяглых" і "асадных". Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом (рабочай жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. іх асноўнай павіннасцю была паншнына - два дні ў тыдзень з валокі. Акрамя таго, яны выконвалі вялікі аб'ём іншых павіннасцяў: 4 дні талок у год, плацілі ваенныя падаткі - сярэбшчыну і пагалоўшчы-ну, жарнавое і інш.
Астатніх сялян вялікі князь сяліў на "асадзе". Асадныя сяляне павінны былі плаціць у год, у залежнасці ад якасці зямлі, ад 66 да 106 грошаў. Усе астатнія павіннасці яны вы конвалі у такіх самых памерах, як і цяглыя, г. зн. плаціць чынш, даваць авёс, сена, гусей, яйкі і г. д.
У выніку ажыццяўлення рэформы 1557 г. у Вялікім кня-стве Літоўскім з'явілася яшчэ адна катэгорыя сялян -"агароднікі". Яны надзяляліся невялікімі ўчасткамі зямлі па 3, 6, 9 і болыи маргоў у залежнасці ад складу сям'і і наяўнасці свабоднай зямлі. 3 надзелу памерам у 3 маргі яго ўладальнік павінен быў адпрацаваць у фальварку адзін дзень паншчыны ў тыдзень пешшу. 3 болыпага надзелу павіннасці прапарцыянальна павялічваліся.
Спачатку аграрная рэформа была праведзена толькі ў вялікакняжацкіх памесцях і толькі ў заходніх ваяводствах. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах яна не праводзілася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былі горшыя ўмовы для развіцця збожжавай гаспадаркі: балоцістыя і пясчаныя глебы, аддаленасць ад балтыйскіх портаў і інш. Не спрыялі і знешнепалітычныя абставіны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выкарыстаны праваслаў-нымі сепаратыстамі для аддзялення і пераходу пад уладу Масквы. 3 той пары ўсходняя частка Беларусі паступова адставала ад заходняй у развіцці сельскай гаспадаркі.
Рэформа распаўсюдзілася і на феадальныя ўладанні ў заходніх паветах ВКЛ. Яе галоўным вынікам было на-вядзенне парадку ў аграрных адносінах, умацаванне буй ной прыватнай уласнасці на зямлю. ВКЛ зраўнялася ў гэтай справе з перадавымі краінамі Заходняй Еўропы.