Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
У адрозненні ад шэрагу іншых рэспублік былога Саюза (напрыклад, краіны Балтыі) у насельніцтва Беларусі існуюць станоўчыя адносіны да рускай мовы, імкненне да інтэграцыі з Расіяй, што праявілася падчас рэферэндумаў 1995 і 1996 гг. У снежні 1991 г. Беларусь разам з Расіяй і іншымі краінамі былога СССР, за выключэннем краін Балтыі, увайшла ў СНД. Вышэйшым органам кіраўніцтва з’яўляецца Савет глаў дзяржаў, выканаўчым органам з’яўляецца Выканкам. Штодзеннымі справамі займаецца Сакратарыят на чале з Адказным сакратаром. Створаны Гаспадарчы суд садружнасці, перыядычна збіраюцца Саветы міністраў і міністраўзамежных спраў.
У лістападзе 1992г паміж Беларуссю і Расіяй было падпісана Пагадненне аб свабодным гандлю, у студзені 1995 г. –Пагадненне аб Мытным саюзу,
у лютым 1995 г. – Дагавор аб дружбе, дабрасуседстве, і супрацоўніцтве.
27 лютага 1995 г. прэзідэнты Баларусі і Расіі падпісалі сумесную заяву і пагадненне аб урэгуляванні прэтэнзій фінансавага характара, патрымалі ідэю аб далейшай інтэграцыі абедзьвух краін.
2 красавіка 1996. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і роўнасці бакоў.
2 красавіка 1997 г. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Саюзу Беларусі і Расіі, і Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй па пытанню аб дапрацоўцы і прыняцці Устава Саюзу Беларусі і Расіі.
23 мая 1997 г. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Саюзу Беларусі і Расіі і Устава Саюза Беларусі і Расіі.У маі 1997 г. гэтыя дакументы былі ратыфікаваны Нацыянальным сходам РБ.
Кіруючымі органамі з’яўляюцца:Вышэйшы Савет Саюзу, Парламенцкі Сход Саюзу,Выканаўчы Камітэт Саюзу.
Прадстаўнік беларускай дыяспары – лаўрэат Нобелеўскай прэміі Ж. Алфёраў. Накірункі знешняй палітыкі незалежнай Беларусі былі акрэслены ў заяве Вярхоўнага Савета "Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь". У лютым 1992 г. Беларусь падпісала ў Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г., адмовілася ад ядзерных узбраенняў, У 1992 г. тактычныя ядзерныя зарады былі вывезены на тэрыторыю Расіі. У адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі з 1993 г. пачалося скарачэнне агульных узбраенняў. На пачатку 1994 г. з афіцыйным візітам Беларусь наведаў Прэзідэнт ЗША Б. Клінтан. 1995 г. – прамова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі на юбілейнай, пяцідзесятай, сесіі Генеральнай Асамблеіі ААН. Савет Еўропы, Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ), Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), не прызналі вынікі лістападаўскага рэферэндуму 1996 г. у Беларусі, уведзеную пасля яго Канстытуцыю ў новай рэдакцыі і сфарміраваны на яе аснове Нацыянальны сход.