Літаратура другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.ст.

“Мадэрн” і “мадэрнізм”: размежаванне паняццяў і тэрмінаў. Эстэтыка французскага сімвалізму. “Дэкаданс” як светаўспрыняцце. Панарама нерэалістычных плыняў на мяжы стагоддзяў.

Французская літаратура: асаблівасці літаратурнага працэсу. Тэорыя і практыка літаратурнага натуралізму: творчасць братоў Ганкураў, удзельнікі “Мяданскіх вечароў”. Эстэтычная тэорыя Оскара Уайльда (феномен “эстэтызму”). Творчасць Анатоля Франса (1844 – 1924); сатырычнае майстэрства пісьменніка (раман “Востраў пінгвінаў). Творчасць Рамэна Ралана (1866 – 1944): асаблівасці гістарызму і паэтыка твораў.

Бельгійская літаратура: паэзія Эміля Верхарна (1855 – 1916).

Шведская літаратура: постаці і тэндэнцыі развіцця. Універсальнасць мастацкага метаду Аўгуста Стрындберга (1849 – 1912) і адметнасць яго драматургіі.

Нямецкая літаратура: стракатасць літаратурнага працэсу. Уплыў філасофіі Ф. Ніцшэ на фарміраванне тагачаснай літаратурнай прасторы. Дасягненні нямецкай драматургіі і творчасць Герхарта Гаўптмана (1862 – 1946). Эвалюцыя раманнага жанру ў творчасці Генрыха Мана (1871 – 1950). Ідэйна-тэматычная і жанравая “сімфанічнасць” творчасці Томаса Мана (1875 – 1955): “Будэнброкі”, “Чароўная гара”; Т. Ман-навеліст.

Польская літаратура: агляд творчасці Элізы Ажэшкі (1841 – 1910), Баляслава Пруса (1847 – 1012), Генрыка Сянкевіча (1846 – 1916), Марыі Канапніцкай (1842 – 1910), Стэфана Жэромскага (1864 – 1925), Уладзіслава Рэйманта (1867 – 1925).

Англійская літаратура: панарама літаратурнага працэсу. Раманы Томаса Гардзі (1840 – 1928). Адметнасць эпічных твораў Джона Галсуорсі (1867 – 1933): “Сага пра Фарсайтаў”. Паэзія і проза Рэдзьярда Кіплінга (1865 – 1936).

Амерыканская літаратура: грамадска-культурны кантэкст развіцця літаратуры. Аглядная характарыстыка творчасці Джэка Лондана (1876 – 1916), Марка Твэна (1835 – 1910), Тэадора Драйзера (1871 – 1945). Генры Джэймс (1843 – 1916) – родапачынальнік амерыканскай псіхалагічнай прозы.

Літаратура першай паловы ХХ ст.Дынаміка накірункаў і метадаў. “Інтэрнацыяналізацыя” літаратурнай прасторы.

Проза першай паловы ХХ ст.: жанравая эвалюцыя. Паэтыка “сямейнага рамана”: “Будэнброкі” Томаса Мана, “Сям’я Цібо” Ражэ Мартэна дю Гара. Эпапея: творы Тэадора Драйзера (1871 – 1945); “Манхэтан” Джона Дос Пасаса (1896 – 1970). Асаблівасці развіцця філасофскай прозы. Паняцце антыутопіі, спецыфіка ідэйна-тэматычных пошукаў Олдаса Хакслі (1894 – 1963), Карэла Чапека (1890 – 1938), Акутагавы Рунаскэ (1892 – 1927). Навелістыка першай паловы ХХ ст.

“Страчанае пакаленне”: агульнае і аметнае ў творах Эрнеста Хэмінгуэя (1899 – 1961), Рычарда Олдынгтана (1892 – 1962), Эрыха Марыі Рэмарка (1898 – 1970).

Драматургія першай паловы ХХ ст. Творчасць Эдмона Растана (1868 – 1918): гераічная камедыя “Сірано дэ Бержэрак”. “Новая драма” ў Германіі і творчасць Герхарда Гаўптмана (1862 – 1946). Драматургія Юджына О’ніла (1888 – 1953) у кантэксце амерыканскай і сусветнай літаратуры.

Паэзія першай паловы ХХ ст. Тэндэнцыі развіцця і змена статусу паэзіі. Эстэтыка імажызму і творчасць Эзры Паўнда (1885 – 1972). Томас Стэрнс Эліят (1888 – 1965) як адзін з самых значных паэтаў-мадэрністаў. Пошукі і адкрыцці Уільяма Батлера Йейіса (1865 – 1939). Федэрыка Гарсіа Лорка (1898 – 1936): жыццё як творчасць. З’ява “гарлемскага рэнесансу” ў амерыканскай паэзіі. Постаць і творчасць Пабла Неруды (1904 – 1973).

Літаратура другой паловы ХХ ст. Проза: Праблематыка і філасофскі змест твораў Уільяма Фолкнера (1897 – 1962). Спецыфіка творчага метаду Грэма Грына (1904 – 1992). Джон Фаўлз (нар. 1926), Айрыс Мёрдак (1919 – 1999) як прадстаўнікі англійскай філасофскай прозы. Творчасць Джона Апдайка (нар. 1932).

“Літаратура развалінаў”: удзельнікі “Групы 47”. Жыццё і творчасць Генрыха Бёля (1917 – 1985). Проза Гюнтэра Граса (нар. 1927).

“Новы раман” у французскай літаратуры як спроба перстварэння структуры мастацкай прозы: тэарэтычныя маніфесты і літаратурная практыка (творы Наталі Сарот, Алена Роб-Грые, Мішэля Бютора, Клода Сімона, Клода Марыяка і інш.).

“Новы журналізм” як культурная з’ява. Постаць Тома Вулфа. Творчасць Нормана Кінгслі Мейлера (нар. 1923). “Чорны гумар” і творчасць Курта Ванегута.

“Раззлаваная” моладзь. Творчасць Дэвіда Джэрома Сэлінджара (нар. 1919).

Феномен “біт-культуры”. Творы Джэка Керуака (1922 – 1969).

Паняцце “масавай культуры”. Канфармізм і нонканфармізм. Супрацьстаянне “маскульту” і “высокага мастацтва”: праблема рэлятывізацыі духоўных і марльных каштоўнасцяў.

Феномен мультыкультуралізма: шматаспектнае выкарыстанне і тлумачэнне паняцця. Спецыфіка творчага метаду Хорхе Луіса Борхеса (1899 – 1986).

“Новы міфалагізм” і шляхі развіцця сучснай культуры. “Магічны (міфалагічны) рэалізм” лацінаамерыканскай літаратуры: творы Мігеля Анхеля Астурыяса (1899 – 1974), Жоржы Амаду (1912 – 2001) і інш.

Феномен “нігерыйскага адраджэння” 1960-х гг. Асоба і творчасць Амоса Тутуолы (нар. 1920).

Постмадэрнізм як “комплекс ідэй”. Асаблівасці эстэтыкі і паэтыкі літаратурнага постмадэрнізму. “Класічны” постмадэрнізм: “Імя ружы” Умберта Эка (нар. 1932).

Драматургія ў другой палове ХХ ст.: “новае нараджэнне” тэатра.

“Тэатр абсурду”: філасофска-светапоглядныя вытокі, асаблівасці паэтыкі. П’есы Жана Жэне (1910 – 1986). Творчасць Эдварда Олбі (нар. 1928).

Творы Артура Мілера – класіка амерыканскай і сусветнай раматургіі. “Смерць каміваяжора”. Тэнэсі Уільямс (1911 – 1983) – “паэт тэатра”.

Аглядная характарыстыка кірункаў развіцця драматургіі на мяжы ХХ і ХХІ ст.