АГУЛЬНАЗЕМСКІЯ ПРЫВІЛЕІ 1492 І 1506 ГГ. АБМЕЖАВАННЕ ЎЛАДЫ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ І ПАШЫРЭННЕ ПРАВОЎ ПАНОЎ-РАДЫ.

Тэма 2. ЭВАЛЮЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Асноўная літаратура

2. Блінец А. Бітва пад Клецкам // Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. − № 4. – С. 28 - 31.

3. Греков И.Б. Очерки истории международных отношений Восточной Европы XIV - XVI в. – М.: Изд-во восточной литературы, 1963 – С. 147 - 307.

4. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – С. 271 - 302.

5. Канановіч У. Змаганне за спадчыну Рурыкавічаў // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 5. – С. 2 - 7.

6. Канановіч У. Крымскі фактар // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 4. – С. 13 - 17.

7. Кром М. Меж Русью и Литвой: Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV - первой половины XVI в. – М., 1995.

8. Літвін В. Клецкая бітва // Беларуская мінуўшчына. – 1995. – №2. – С.17 - 18.

9. Мялешка В.У. Капыскі З.Ю., Лойка П.А. Беларусь у канцы XV - сярэдзіне XVI ст. // Скарына і яго эпоха. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – С. 10 - 70.

10. Сагановіч Г. Ад Ведрашы да Крапіўны // 3 гісторыяй на "Вы": Публіцыстычныя артыкулы. – Вып. 2. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. – С. 166 - 185.

11. Сагановіч Г.М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1992. – 62 с.

12. Сагановіч Г. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI - ХVII ст. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 79 с.

13. Сідарэнка Б. “Старадубская вайна” (вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1534-1537 г.) // Бел. гіст. часопіс. – 1998. – №1. – С. 37 - 46.

14. Сідарэнка Б. Усходняя палітыка ВКЛ у першай трэці XVІ ст. // Бел. Гіст. часопіс. – 2000. − № 3. – С. 40 - 45.

15. Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн.: Польмя, 1994. С. 481 - 532.

16. Царык І. Смаленск паміж Літвой і Масквой // Беларускі гістарычны часопіс. – 2001. − № 1. – С. 41 - 47.

17. . Беларускія летапісы і хронікі. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 147 - 176.

18. Белоруссия в эпоху феодализма. – Т.1 – Мн.: АН БССР, 1959. С. 131 - 150.

19. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI - XV ст.). – Мн.: Нар. асвета, 1998. – С. 178 - 184.

20. Первый Литовский Статут. – Т.1 – Ч.1-2. Вильнюс, 1983-1985.

21. Статут Великого княжества Литовского1529 года. – Мн.: АН БССР, 1960. – 252

 

 

У сваім перадсмяротным запавеце Казімір прасіў, каб вялікім князем Рада абрала яго сярэдняга сына Аляксандра, а польскім каралём – другога сына, Яна Альбрэхта. Са смерцю гэтага Ягелона літвіны спяшаліся скарыстаць зручны момант, каб абыйсці акт уніі з Польшчай – займець асобнага гаспадара – і паставіць палякаў .перад фактам. Сойм у Вільні прагаласаваў за Аляксандра (1492–1506 гг.). Падаючы яму меч і скіпетр, маршалак сказаў: "Па еолі ўсіх станаў Вялікага княстеа просім цябе радзіць і судзіць нас не па рымскаму, або чэшскаму, або нямецкаму звычаю, але па праўдзіваму літоўскаму і Вітаўтаву звычаю". Своеасаблівай платай за падтрымку на сойме стаў Аляксандраў прывілей 6 жніўня 1492 г., які значна абмяжоўваў княжацкую ўладу.

Новы валадар абавязаўся не прызначаць на дзяржаўныя пасады і не змяшчаць з іх, не распараджацца фінансамі без згоды Рады, весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі па ўзгадненню з раднымі панамі, не адмяняць сваёй воляй рашэнні, прынятыя сумесна. Дый наогул усе найважнейшыя дзяржаўныя справы трэба было вырашаць толькі разам. Гэты прывілей ператвараў Раду з дарадчага органа пры князі ў кіруючы орган дзяржавы. На мяжы ХУ–ХУІ стст. адыходзіла ў нябыт неабмежаваная манаршая ўлада, якой яна з'яўлялася ў часы Гедыміна, Альгерда, Вітаўта. Вялікі князь ужо не быў самаўладцам, а падпарадкоўваўся волі Рады. Дзяржаўны лад ВКЛ набываў характар парламенцкай манархіі, пры якой княжацкая ўлада была абмежавана своеасаблівым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і сойма.

Пасля смерці польскага караля Яна Альбрэхта Аляксандр займае яго трон і сумяшчае пасады вялікага князя літоўскага і караля польскага (1502–1506 гг.), што азначала аднаўленне працэсу яднання дзвюх дзяржаў. Хоць дакараць Аляксандра ў бяздзейнасці і няздольнасці кіраваць краінай не выпадае, але трэба прызнаць, што ў яго часы княства аслабела, страціла шмат зямель – "у войнах ён быў пазбаўлены шчасця, ніколі не выйграваў", як зазначыў польскі храніст М. Мяхоўскі; штогод гулялі па Літве татарскія загоны, паднялі галаву паны і шляхта.