Масавая барацьба супраць фашысцкiх захопнiкаў.

На акупiраванай тэрыторыi БССР фашысты ўводзiлi "новы парадак" - сiстэму мер, накiраваных на лiквiдацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, знiшчэнне людзей. У аснове ляжала "расавая тэорыя", якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над iнш. народамi, "права" немцаў на сусветнае панаванне. БССР была падзелена на ўчасткi. Напр., Мiнская вобл., паўночныя рэгiёны Брэсцкай, Пiнскай, Палесскай абласцей (1/3 тэрыторыi БССР) склалi генеральную акругу БССР. Намеснiкам Гiтлера ў Бел. стаў гаўляйтэр В. Кубэ, а потым - фон Готберг. Свой новы парадак фашысты ўводзiлi пры дапамозе палiцаяў i калабарацыянiстаў (сяродiх Бел. нацыянал-сацыялiстычная партыя на чале з Ф. Акiнчыцам, Бел. народная самапомач (I. Ермачэнка), Саюз бел. моладзi (М. Ганько i Н. Абрамава). Згодна плану “Оst" фашысты распачалi каланiзацыю БССР, германiзацыю, высяленне i знiшчэнне народу. Фашысты планавалi знiшчыць цi выселiць 75% беларусаў, а астатнiх анямечыць. У Бел. створана 260 лагераў смерцi. Адзiн з iх - Трасцянец (недалёка ад Мiнска). У Мiнскiм гета i Трасцянцы знiшчаны 100 тыс. яўрэяў. За час акупацыi праводзiлiся карныя экспедыцыi. 22. 03. 43г. спалена вёска Хатынь (загiнула 149 чалавек). Усяго ў Бел. знiшчана 2 млн. 200 тыс. чалавек, вывезена - 380 тыс. Вялiкі ўрон быў нанесены с/г, прамысловасці ў сувязi з вывазам у Германiю прамысловага абсталявання, сыравiны, лесу, помнiкаў культуры. Станаўленне "новага парадку" прывяло да барацьбы народа супраць захопнiкаў. Ужо ў пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтраў i груп. Iнiцыятыву ў iх стварэннi бралi на сябе камунiсты, беспартыйныя патрыёты, прадстаўнiкі ўсiх слаёў насельнiцтва. Да жніўня1941г. было створана 378 атрадаў i дыверсiйных груп. Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска, дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты. 28 чэрвеня даў першы бой партызанскi атрад пад кiраўнiцтвам В. З. Каржа. У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраўнiцтвам Ц. П. Бумажкова i Ф. I. Паўлоўскага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жніўня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго ў 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадаў i падпольных груп, 200 падпольных абкомаў, гаркомаў, райкомаў КП(б)Б i камсамолу. Усе яны аб'ядноўвалi за 135 тыс. чалавек. Актыўна дзейнiчала падполле ў Мiнску, Магiлёве, Вiцебску. Мiнскае падполле налiчвала 2 тыс. чалавек. Яго ўдзельнiкi правялi рад дыверсiй, ажыццявiлi аперацыю па забойству В. Кубэ (А. Мазанiк, Н. Дрозд, М. Осiпава, Н. Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза). Вялiкі ўрон ворагу нанесла камсамольская падпольная арганiзацыя "Юныя мсціўцы", якая дзейнiчала на станцыi Обаль Вiцебскай вобласцi. Я. Зянькова i З. Партнова таксама былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. У канцы 1941г. непасрэдны ўдзел у вызваленнi тракта Усвяты-Сураж адыгралi атрады М. Шмырова, Я. Захарава. Тут быў ўтвораны 40м праход у лiнii нямецкага фронту ("Суражскiя вароты"). З вясны 1942г. пачынаюць з'яўляцца партызанскiя брыгады i злучэннi. 1-й Беларускай брыгадай камандаваў М. Шмыроў. У Бел. i за яе межамi праславiлася партызанская брыгада К. Заслонава (раён г. Оршы). I. М. Шмыроў i К. Заслонаў сталi Героямi Вялiкай Айчыннай вайны. Партызанскi рух пачынае ўзмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраўнiцтвам Панамарэнкi П. К. Штаб партызанскага руху на Беларусі ўзначальваў П. Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыi. Адной з iх была аперацыя "Котбус" (май-чэрвень 1943г.) супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай i Полацка-Лепельскай зон. Аднак гэта экспедыцыя не дала жаданых вынiкаў ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак -"рэйкавая вайна". На Беларусi яна прайшла ў 3 этапы: 1) жнiвень 1943г. Удзельнiчала 100 тыс. партызан. Паралiзаваны рух на Заходняй Дзвiне, Дняпры, Сожы. На 40% скарацiлiся перавозкi для групы армiй "Цэнтр"; 2) 2-ая палова верасня-кастрычнiк 1943г. (аперацыя "Канцэрт"). Фашысты вымушаны былi падвоiць колькасць дывiзiй для аховы сваiх камунiкацый; 3) з 20 чэрвеня 1944г. партызанскi рух ахапіў усю тэрыторыю Беларусi. Супраць захопнiкаў вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва. Мiрныя жыхары аказвалi дапамогу партызанам i падпольшчыкам: забяспечвалi адзеннем, прадуктамi, медыкаментамi, збiралi зброю. У падполлi змагалася70 тыс. чалавек, у складзе 1255 партызаннскiх атрадаў - 374 тыс. За 3 гады барацьбы патрыёты Беларусi разам з армiяй забiлi прыкладна 500 тыс. фашыстаў. За мужнасць i гераiзм 140 тыс. партызан i падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамi i медалямi, 88 атрымалi званне Героя Савецкага Саюза.

 

Дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.Дзейнасць польскага падполля і Арміі Краёвай.

 

У заходніх раёнах Беларусі і Украіны барацьбу супраць фашыстаў разгарнулі польскае падполле і Армія Краёва (АК). Яны падпарадкоўваліся польскаму ўраду, які знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане і ўзначальваўся генералам У. Сікорскім. Мэтай іх барацьбы было вызваленне Польшчы і яе аднаўленне ў межах да верасня 1939 г. У адкрытым пісьме да камандавання польскіх легіянераў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Вілейскай вобласці, камандзір партызанскай брыгады імя М. Ф. Гастэлы В. А. Манохін адзначаў: «Сапраўдныя польскія патрыёты разумеюць, што неабходны агульныя намаганні ў барацьбе супраць гітлераўскіх полчышчаў, што Польшча здабудзе сваю самастойнасць толькі ў выніку разгрому фашысцкай Германіі». Аднак разрыў дыпламатычных адносін паміж савецкім урадам і польскім кіраўніцтвам у Лондане ў красавіку 1943 г. прывёў да ўзмацнення напружання паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР», у якім былі сфармуляваны прынцыповыя ўстаноўкі ў дачыненні да польскіх нацыяналістычных атрадаў і груп. Савецкі ўрад прапаноўваў узмацніць барацьбу з фарміраваннямі АК і адначасова рэкамендаваў ствараць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў. «Падпольныя партыйныя цэнтры, партызанскія атрады, — адзначалася ў закрытым пісьме, — ўзначальваючы барацьбу народа, павінны развіваць яе на той падставе, што заходнія вобласці Савецкай Беларусі з'яўляюцца неад'емнай часткай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Дзяржавы, неад'емнай тэрыторыяй Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. На гэты асноўны, карэнны элемент нашай палітыкі, які мае дзяржаўны характар, ЦК звяртае асаблівую ўвагу ў сувязі з тым, што польскі ўрад і нацыяналістычныя польскія рэакцыйныя колы, стаўшы на пазіцыю варожага стаўлення да Савецкага Саюза і не прызнаючы гістарычных правоў беларускага і ўкраінскага народаў быць аб'яднанымі ў сваіх нацыянальных дзяржавах, выступілі з захопніцкім, імперыялістычным планам падзелу спрадвечных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Польскі ўрад разглядае заходнія вобласці Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны як частку тэрыторыі Польшчы, ігнаруе ўсім вядомы факт таго, што адбылося ўз'яднанне беларусаў і ўкраінцаў у сваіх нацыянальных дзяржавах, і выступае за працяг палітыкі раздраблення беларускага і ўкраінскага народаў». Хаця польскае кіраўніцтва ў Лондане не спяшалася ствараць шырокую сетку партызанскіх атрадаў для барацьбы з германскімі захопнікамі, першыя польскія фарміраванні АК пачалі ўзнікаць ужо ў 1942 г. У 1944 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 20 тыс. байцоў Арміі Краёвай. У час набліжэння лініі фронту да былой польска-савецкай граніцы атрады АК павінны былі распачаць рэалізацыю плана «Бура», зацверджанага камандаваннем АК 20 лістапада 1943 г. Гэты план прадугледжваў захоп тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі Арміі Краёвай у момант адступлення нямецкіх войскаў. Гітлераўцы шукалі любыя сродкі для актывізацыі мясцовых сіл супраць партызанскага руху. Таму яны выкарысталі абвастрэнне зносін паміж савецкімі партызанскімі атрадамі і Арміяй Краёвай. Некаторыя злучэнні АК заключылі пагадненні з нямецкім камандаваннем аб супрацоўніцтве ў барацьбе з савецкімі партызанамі. Гітлераўцы абавязаліся пастаўляць палякам зброю, амуніцыю і боепрыпасы. Такі дагавор акупанты заключылі з камандаваннем батальёна «Стоўбцы», крыху пазней — з «Наднёманскім» злучэннем АК. Аналагічныя дамоўленасці існавалі таксама з тымі атрадамі Арміі Краёвай, што падпарадкоўваліся каменданту Віленскай акругі АК. Армія Краёва была афіцыйна распушчана 19 студзеня 1945 г. Аднак яе фарміраванні на тэрыторыі Беларусі працягвалі барацьбу з чырвонаармейцамі, партыйнымі савецкімі актывістамі і мясцовымі жыхарамі амаль да сярэдзіны 1950-х гг. Тэрарыстычная дзейнасць акаўцаў вымусіла савецкія органы ўлады і дзяржаўнай бяспекі прымаць меры па папярэджанні бандыцкіх акцый. Згодна з апублікаванымі звесткамі, з 1 чэрвеня па 1 сакавіка 1947 г. было разгромлена 767 бандыцкіх фарміраванняў АК і арыштавана 13 329 чалавек. Дзейнасць польскіх акаўскіх банд канчаткова прыпынілася да сярэдзіны 1950-х гг., калі нармалізаваліся зносіны паміж Польскай Народнай Рэспублікайі СССР.