Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР.

У лiстападзе 1918 г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явіў аб аднаўленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. А ўжо ў снежнi 1918 г. польскі ўрад стаў на шлях ажыццяўлення сваiх памераў далучыць землі Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы. Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе ў Гродна Рада БНР, якой у той час падпарадкоўвалася Гродзеншчына, стварыла Савет Дзяржаўнай абароны. Яго ўзначалiлi В. Ластоўскi i генерал В. Кандратовiч. Але сiлы былi няроўныя. Таму было вырашана далучыць Гродзеншчыну да Лiтоўскай рэспублiкi на правах аўтаномii. Лiтоўская рэспублiка ў той час была прызнана шэрагам дзяржаў у тым лiку i краiнамi Антанты. З мэтай адстойвання iнтарэсаў беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоўскiм урадзе было створана Мiнiстэрства беларускiх спраў, якое ўзначаліў I. Варонка. Да пачатку 1919 г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii, а потым працягвалi наступленне ў трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваўкавыск, Слонiм, Скiдаль, Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая ўлада не змагла арганiзаваць значнага супраціўлення польскiм вайскам. Справа ў тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армiі ў гэты перыяд канцэнтравалiся на ўсходнiм фронце, якi бальшавiцкі ўрад лiчыў галоўным. Нават у час наступлення палякаў мабiлiзаваныя ў Чырвоную Армiю накiроўвалiся на ўсход. Вясной 1919 г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехаў у Мiнск. У мэтах канцэнтрацыi сiл і ўзмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паўнамоцтваў бальшавiцкiх урадаў Украiны, ЛiтБел i Латвiі ўраду РСФСР. Лiтоўска-беларуская армiя была перайменавана ў 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк, Жлобiн, Рагачоў i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р. Бярэзiны фронт стабiлiзаваўся да вясны 1920 г. У сакавiку 1920 г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу. 25 красавiка палякi сумесна з пятлюраўцамi разгарнулi наступленне на працягу ўсяго польска-савецкага фронту ад р. Прыпяць да р. Днестр. Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая1920г. здолела перайсці ў контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкаў. Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося ў лiпенi 1920 г. Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быў вызвалены Мiнск, а 1 жніўня Брэст. Пад нацiскам А. Чарвякова, З. Жылуновiча, Д. Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнаў неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920 г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднаўленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапраўды цэласнай i незалежнай дзяржавай.