Кастрычнiцкiя падзеi 1917 года ў Беларусi. Устанаўленне Савецкай улады.

 

Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiшча краiны. У народзе ўзраслi антыўрадавыя настроi. Гэта спрыяла бальшавiкам ажыццяўляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаўнiкоў у Саветы i дабiлiся ў гэтым поспеху. Але ў Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькі ў Мiнскiм i Гомельскiм Саветах. Што тычыцца сялянскiх саветаў, то iх абсалютная большасць знаходзiлася пад уплывм эсэраў i БСГ. Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фармiраванняў (Чырвонай гвардыi) для захопу ўлады. 25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраўнiцтвам ЦК РСДРП (б) зверглi Часовы ўрад. 26 кастрычнiка Другі ўсерасiйскi з'езд Саветаў абвясціў савецкую уладу ў цэнтры i на месцах, прыняў Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб зямлi. Быў ўтвораны Часовы рабоча-сялянскі ўрад (СНК) на чале з У. I. Ленiным. Апоўднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска атрымалi паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мiнскi Савет абвясціў сябе ўладай. Па яго ўказаннi з турмы былi вызвалены салдатыарыштаваныя за антыўрадавыя выступленнi. З iх быў арганiзаваны Першы рэвалюцыйны, iмя Мiнскага Савета, полк. Пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялi, створаныя бальшавiкамi, ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК), якiя абапiралiся на салдацкiя масы. ВРК Заходняй вобласцi i фронту ўзначалiлi бальшавiкi Кнорын, Ландар, Мяснiкоў. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказаў Камiтэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеў у Мiнск Каўказкую дывiзiю i прад'явіў Мiнскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсей улады ў горадзе i на Заходнiм фронце. Мiнскi Савет вымушаны быў пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неўзабаве дабальшавiкоў Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд) i суадносiны змянiлiсяна карысць бальшавiкоў. Уладу ў Мiнску i на Заходнiм фронце зноў узяў усвае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту. Ён распусціў Камiтэт выратаванняа Калатухiна арыштавалi. Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы ўякiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары, чым забяспечылі ўстанаўленне сваей дыктатуры. Такi характар насiла змена ўлады ў Вiцебску i Гомелi. З некаторымi асаблiвасцямi так адбылося і ў Магiлеве. Савецкіўрад аб'явіў генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаўкаверха рускай армii. Стаўка была лiквiдавана, а ўлада перайшла ў рукi ВРК. Вярхойным глаўнакамандуючым быў прызначаны прапршчык - Крыленка. Забяспечыўшы сабе большасць у Саветах бальшавiкі ў лiстападзе 1917 года склiкалi з'езды, што адбылiся ў Мiнску. Гэта былi з'езд Саветаў рабочых i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi, Трэцi з'езд Саветаў сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў i Другi з'езд армii Заходняга фронту. Яны прынялi рэзалюцыi, у якiх вiталі ўстанаўленне Савецкай улады i выказалi ёй поўную падтрымку. 26 лiстапада трыма з'ездамi быў ўтвораны Выканаўчы Камiтэт Заходняй вобласцi i фронту - Аблвыканкоамзах. Яго старшыней стаў бальшавiк Рагозiнскi. Старшыней Савета народных камiсараў Беларусi – Ландэр. У лютым 1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады ў губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паўнапраўнымi органамі ўлады, што праводзiлi палiтыку бальшавiцкай партыі.